Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сьцяна (аповесцi, на белорусском языке)
Шрифт:

– А вы, афiцэр, адкуль родам?
– запытаўся Эсэр.
– Са сталiц, мабыць?

– Не, не са сталiц. З-пад Полацка.

– А, мабыць, з фальваркоўцаў?

– Вы ўгадалi, - згодна адказаў паручнiк i болей пра сябе не сказаў нiчога. I ад таго, што паведамiў, стала няёмка, нiбы чымсь пахвалiўся. Мусiць, было б лепш, калi б ён назваўся сацыялiстам цi простым рабочым, блатняком нават. Але iграць чужыя ролi паручнiк ня ўмеў, адчуваў да таго ледзьве не фiзычную гiдоту, хоць i праўду пра сябе казаў каму-небудзь рэдка, у скрайнiм выпадку. Як тут вось. Сказаў, бы распрануўся перад людзьмi ў гэтай сьмярдзючай цемры. Усё ж вялiкая справа ананiмнасьць, якая цяпер рэдка здараецца на людзях (хiба што ў дарозе), калi нi да цябе, нi ў цябе няма нiякае справы да iншых. Тут вось такая справа знайшлася.

– Ну, фальваркоўцы, як i дваране, розныя бываюць, - памяркоўна сказаў Блатняк.
– Каторыя i нiшто.

– Яны, можа, i нiшто, -

шапялявячы, запярэчыў Эсэр.
– Але як кляса ворагi рэвалюцыi. Контра!

У куце, чуваць было, заварушыўся стары настаўнiк.

– Вось, пан эсэр, вы ўсё вялiкiмi катэгорыямi: кляса, народ. Але хто калi з вас меў справу цалкам з клясай або народам? Усё, ведаеце, болей з суседам, гандляром цi прыказчыкам. З кожным упаасобку. А прывыклi абагульняць.

Мабыць, так, схаластыка, - падумаў паручнiк. Але кепска нават ня тое, што ў некаторых галовах укаранiлася тая схаластыка, горай, што схаластыка стала дзяржаўнай дактрынай, ад якой так цi iнакш залежаць лёсы тысячаў, калi не мiльёнаў людзей.

– Ня клясавы ў вас падыход, - бяз злосьцi, аднак, мовiў Эсэр.

– Ня клясавы, праўда. Боскi. Усё ж Бог стварыў чалавека, а ня клясы, партыi. Клясы i партыi - гэта, мабыць, справа нячысьцiка. На пакуту людзям.

– Каб адно адным паганялi, - як заўжды зьедлiва ўставiў Блатняк i запытаўся з выклiкам: - Праўда, Маўчун?

– Можа, i праўда, - не адразу, спаважна адазвалася зь цемры. Блатняк пачакаў, мабыць, думаў учуць i яшчэ што, але далей было маўчаньне.

– А цябе завошта сюды, калi не сакрэт?

– За цара, - не адразу, з натугай адказаў Маўчун.

– Ты што - радня яму?

– Не, не радня.

– Дык пры чым тут цар?

– Вартаўнiк я. Ва ўправе служыў. А яны прыйшлi партрэт скiдваць...

– Хто яны?

– Ды гэтыя... Чэкiсты. Дык я... Узяў тапор i...

– I пасек iх?
– зь цiкавасьцю дапытваўся Блатняк.

– Не-а. Аднаго толькi. Галоўнага.

– Да-а, - сказаў эсэр.
– Кепскiя твае справы.

– Ну, - проста пагадзiўся Маўчун.

Няпэўная начная цiша ў сутарэньнi зноў парушылася нейкiмi невыразнымi галасамi ў тым канцы калiдора, прагучала лаянка, падобна, там некага бiлi, прывялi цi, можа, зноў выводзiлi на расстрэл цi на допыт. У камэры прыцiхлi, услухоўваючыся, са страхам чакаючы кепскага. Паручнiк пасунуўся ад дзьвярэй у кут, так было зручней, калi што, кiнуцца ў дзьверы. Кепска, думаў ён, што скрозь было цёмна, у цемры можна было памылiцца. Затое, можа, лепш будзе ўцякаць. Хоць як там ужо выйдзе. Цяпер ня шмат прадугледзiш.

– Значыць, так, - цiха сказаў ён.
– Расчыняць, i я кiдаюся. За мной - вы, - ён дакрануўся да выцягненай нагi Блатняка.
– Зараз жа астатнiя.

– Тады трэба перасесьцi, - сказаў Блатняк.
– Маўчун ня пойдзе, дык ён каб у канцы. Хай перасядзе з вучыцелем.

– Хай перасядуць, - пагадзiўся паручнiк.

Трошкi стогнучы, Маўчун падняўся са свайго наляжанага месца i палез у кут да Старога. Той таксама нешта мармытаў сабе, незадаволены чымсь. Аднак паручнiк ня надта iх слухаў - ён стараўся не прамiнуць якi рух у калiдоры, каб ня даць застаць iх зьнянацку. Рух там, аднак, заглух, мабыць, каго было трэба, вывелi, i ў сутарэньнi зрабiлася па-начному цiха.

– Аднак аташчалi мы, чорт пабяры, - сказаў Блатняк.
– У мяне ўжо кiшкi да хрыбта прысохлi ад голаду.

– Хаця б далi вады, - паскардзiўся Стары.
– Без вады арганiзму нiяк: абязводжваньне тканак.

– Цiкава, а колькi можна бязь ежы?
– запытаўся Блатняк.

– Бязь ежы пацягнем, - адказаў Эсэр, як самы ў тым дасьведчаны.
– Можна тыдзень i два. А без вады кранты.

Пакуль што паручнiк не адчуваў нi смагi, нi асаблiвага голаду, усё ж учора ён пiў на станцыi гарбату, i цяпер напружана думаў, як лепей учынiць гэтыя ўцёкi. Роля першага, пачынальнiка, несла як пэўную небясьпеку, так давала i пэўныя перавагi; ад ягонага спрыту i ўмельства залежала ўсё астатняе. Калi ён адолее канваiра ды завалодае зброяй, дык, можа, яны й вырвуцца.

Ён намагаўся слухаць, каб адразу злавiць якi важны гук з калiдора, i баяўся заснуць. Дрымота, мiж тым, агортвала яго ўсё болей, i тады ён, страпянуўшыся, цiха гукаў iншым: "Ня спаць". Яны не маглi дазволiць сабе заснуць, кожную хвiлiну трэба было быць гатовымi кiнуцца ў дзьверы, як толькi тыя расчыняцца. Як за кiм прыйдуць цi каго прывядуць. У кутку ля дзьвярэй паручнiк выбраў сабе найбольш зручную позу.

Аднак мiнаў час, а дзьверы камэры заставалiся нязрушныя, бы замураваныя. З таго боку, здаецца, нiхто каля iх i не пратупаў нi разу. Спакваля зноў усталявалася трывожная начная цiша. Дужа цягнула на сон, i трэба было немалое намаганьне, каб адолець дрымоту. Паручнiку, мабыць, не заўжды тое ўдавалася, i тады ў яго паўсоннай сьвядомасьцi пачыналi мiльгаць нейкiя аблiччы, нiбы чулiся фразы, урыўкi падзеяў зь яго нядаўняга франтавога мiнулага, даўнейшай службы i нават штосьцi зь дзяцiнства... Чамусь зьявiлася перад зрокам разьбiтая фура на гразкай вулiцы галiцыйскага мястэчка, забiты конь з разьдзьмутым, як бочка, брухам, i - бяз пэўнай з папярэднiмi падзеямi сувязi мацi. Старая, заплаканая, з маўклiваю тугой у вачах, - мусiць, такая, якой ён бачыў яе апошнi раз, ад'яжджаючы на фронт у пятнаццатым. "Застанецца адна", падумаў паручнiк, i гэтая недарэчная думка аж скаланула яго сваёй нечаканасьцю, адразу прагнаўшы сон. Мацi ўжо страцiла амаль усiх - дзяцей, мужа, пляменьнiкаў, брата. Хто памёр, не стрываўшы такога жыцьця, хто прапаў на вайне цi апынуўся на захадзе, як сястра Тацяна, што з мужам-дыпляматам выехала ў Фiнляндыю. Адзiн iхны брат не вярнуўся з палону, другi быў забiты ў першых баях ва Ўсходняй Прусii. Ён застаўся апошнi i, мусiць, з такой няўрымсьлiвасьцю памкнуўся да мацi, нiбы адчуўшы яе далёкi жальлiвы поклiч з паўзабытай iм Полаччыны. Ледзьве ня ўсе свае маладыя гады, гады вайсковае службы i пасьля ён таптаў чужую зямлю, жыў сярод чужой прыроды, у незнаёмых раней гарадах, сярод чужых, iншамоўных людзей. Да iх прывыкаў, звычаiўся зь iхным бытам, мала i рэдка ўспамiнаючы, адкуль ён i дзе ягоныя вытокi жыцьця. Можа б, жыў так i далей, калi б не вайна, ня гэтая рэвалюцыя, калi ўсё ранейшае паляцела ў тартарары. За кароткi час ён ня толькi страцiў чын, пасаду, сякiя-такiя набыткi, але й звыклыя маральныя апiрышчы, калi ўвачавiдкi мянялiся вакол людзi i ягоныя да iх адносiны. I тады неўпрыцям i настойлiва паўставалi ў памяцi вобразы iншага, ранейшага, паўзабытага iм жыцьця. Здавалася, людзi ў тым жыцьцi былi зусiм не такiя, як гэтыя, - нязьменныя, з дабрынёй i Богам у душы, прыязнай прыветнасьцю на тварах, якiмi ён памятаў iх зь дзяцiнства. Бадай, у роспачным адчаi, як да паратунку, ён памкнуўся да iх, да роднае стараны, дзе мiнула яго дзяцiнства, застаўся вялiкi драўляны дом з адкрытай вэрандай пад стромкiмi вязамi з бусьлянкай, у якой кожнае лета ладзiлi сваё жытло пара буслоў, ляскалi доўгiмi дзюбамi - выводзiлi бусьлянят. Пад iмi ўнiзе тулiўся нешырокi ўтульны падворак малазаможнай шляхецкай сядзiбы з квяцiстаю клюмбай перад шырокiмi прыступкамi ганка. Побач мясьцiлiся старасьвецкiя драўляныя службы зь летняю кухняй, клецямi, стайняй, у таямнiчым паўзмроку якой бразгалi цуглямi два буланыя стаеньнiкi; на аднаго зь iх, рахманага Сярка, некалi падсаджвалi белагаловага хлопчыка ў белай матросцы, i сэрца яго замiрала ад страху i адвагi. Аднойчы ён упаў зь Сярка, дужа папэцкаў матроску, i яны дамовiлiся з хурманам Дзянiсам утаiць тое ад мацi, схлусiць, што ён упаў у лужыну ля падворку. Назаўтра мацi загадала Дзянiсу засыпаць лужыну. Дзiва, што застаецца ў душы на сконе жыцьця... Зь незабыўных уражаньняў раньняга дзяцiнства ўзнавiлася ў памяцi iх даўняя паездка ў недалёкi Полацак да мошчаў сьвятой Еўфрасiньнi, - як яны ранiчкай ехалi туды ў ландо з бацькам i мацi, мiнаючы азёры i прыазёрныя вёскi, i ўрэшце, як скончыўся лес, на даляглядзе па-над далёкiмi прысадамi засьвяцiлiся стромкiя купалы Сафiйкi, ярка асьветленыя летнiм ранiшнiм сонцам. Цi пабачыць ён калi iх - тыя сьвятыя купалы, што доўгiя гады стаялi ў змроку ягонай памяцi - сярод страшнай калатнечы, гразi, крывi, бязладзьдзя вайны? Так недалёка засталося да iх, i так трудна iх дасягнуць.

Мабыць, ён усё ж задрамаў трохi, на якiх пару хвiлiн, i аж скалануўся ад нечаканага крыку, што раздаўся па той бок дзьвярэй.

– Па-ад'ём! Падгатовiцца - прыём пiшчы!

У камэры разам спалохана заварушылiся, падскочыў i сеў побач Блатняк, за iм санлява падняўся з долу Эсэр. У сьцяне насупраць ужо цьмяна азначалася невялiчкае закратаванае акенца, сталi вiдаць плечы, галовы, шэрыя твары арыштантаў, i паручнiк упершыню азiрнуў людзей, зь якiмi прабыў ноч. Крык у калiдоры, якi цяпер чуўся далей, чымсьцi яго бянтэжыў, можа, тым, што на дварэ пэўна вiднела, i ён сьцямiў, што з уцёкамi прыпазьнiлiся. Зноў жа ён ня ўбачыў на белабрысым, надта прышчавым твары памагатага Блатняка патрэбнай рашучасьцi - там выразна мiльганула зьбянтэжанасьць, што ўвачавiдкi зьмянiлася бадай што дзiцячай радасьцю, i Блатняк закрычаў:

– Чуеце? Не, вы чуеце? Жраць дадуць, далiбог!

Эсэр, бачна было, з прагнаю ўвагай iмкнуўся злавiць гукi з калiдора, i яго запалыя, аброслыя блытанай шчэцьцю шчокi ды разяўлены ад увагi рот з выбiтымi наперадзе зубамi выдавалi слабасiльнага, нават змардаванага чалавека. Крыху далей у рэдзенькiм сяйве сьвятла з акенца блiшчэла лысая галава старога вучыцеля з зусiм белым пушком - рэштаю валасоў над вушамi. Недзе ў густым ценю пад акенцам тулiўся нябачны ад парога Маўчун. Здаецца, паведамленьне пра харч зьбiвала iх з тропу, блытала намер; паручнiк бачыў, як напружылiся iхныя твары - менавiта ад навiны пра харч. За дзьвярыма побач дужа бразнуў замок, i паручнiк ускочыў на ногi. Ён чакаў, што дзьверы расчыняцца, а тыя толькi прачынiлiся трохi, i цераз парог цяжкавата грукнула старое закапцелае вядзерца. У камэру шыбануў знаёмы з салдатчыны пах гарачай кашы-пярлоўкi.

Поделиться:
Популярные книги

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Законы Рода. Том 7

Flow Ascold
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Восход. Солнцев. Книга V

Скабер Артемий
5. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга V

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Бальмануг. (не) Баронесса

Лашина Полина
1. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (не) Баронесса

Всплеск в тишине

Распопов Дмитрий Викторович
5. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Всплеск в тишине

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Жандарм 4

Семин Никита
4. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 4

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин