Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сьцяна (аповесцi, на белорусском языке)
Шрифт:

– Я гэта - па тапор зьбегаю, - цiха прапанаваў Дубчык.

– Давай, толькi хутка. А, ядры яго зьвер, - няўжо сьвiтае?

– Аднак сьвiтае, - пагадзiўся Саўчанка.
– А ў мяне ў Кутах яшчэ пайка ня скошаная...

– Скосiш, пасьпееш! Ат, матары яго, давай разьлiвай, дап'ем, i годзе, раптам вырашыў Снайпер-Iван.
– А то... Сумленьне не дазваляе.

– Не дазваляе. Сумленьне - яно тонкая рэч, - пагадзiўся Ляплеўскi, ужо бразгаючы бутэлькай аб пустую шклянку.

– Мне годзе, - сказаў Саўчанка.

– Годзе, дык годзе, - ахвотна пагадзiўся разьлiвака.

– Нам болей дастанецца. Ага, вучыцель?
– падхапiў Снайпер.

– Я ўжо пас!

– Што так? Цi брата не шкада? Я ж твайго Сяргея во як учора помню. Граматны мужык быў.

– Да, граматны.

– I дужа парцейны. Тожа ў калгас заганяў, - сказаў Саўчанка.

– Што ж, такая палiтыка была.

– Ну, i яго загналi. Каб ня крыўдна было, - зноў зь нейкiм намёкам сказаў Саўчанка.

– Каму ня крыўдна?
– зьдзiвiўся Ляплеўскi.

Усё ж яны добра выпiлi, i думкi ў iхных галовах роiлiся густа, блыталiся словы, што ня ў лад з думкамi iшлi зь языка.

– А ўсiм - i камунiстам, i беспартыйным, - няпэўна тлумачыў Саўчанка.

– Мой брат быў чэсны бальшавiк, - пачынаў злаваць Ляплеўскi.
– Гэта яго энкавэдэшнiкi згубiлi.

– Ён тут дваццаць чалавек згубiў, - удакладнiў Снайпер-Iван, маючы на ўвазе Вусава.
– I яшчэ мае нахабства сюды прыяжджаць на госьцi. Цi ня ведае, што ўсiх рэабiлiтавалi?

– А, можа, ён мяркуе, што рэабiлiтавалi няправiльна. Iнакш гэта ж - брак у рабоце, - сказаў Саўчанка.

– Мы яму пакажам брак! Я яму самалiчна чарапок раскрою!
– лютаваў Снайпер-Iван, ускочыўшы з-за стала. Але ўпаў, зачапiўшыся гумавiкамi за траву, зноў з натугай ускараскаўся на ногi. У той час з пашарэлага падворку сунуўся Дубчык зь сякерай у руках, якую ў яго адразу выхапiў Снайпер.

– Во гэтай сякерай галаву зьнясу!

Наглядна дэманструючы астатнiм, як ён зробiць гэта, Снайпер-Iван шырока замахнуўся ў паветры, i сякера, зьляцеўшы з тронка, недзе тупа шпокнулася ў гародзе.

– Што гэта? Што ты мне прынёс, паскуда! А ну, шукай!

Дубчык моўчкi палез у гарод, поўзаў там пад плотам i ў градках, але знайсьцi ня мог. Тады Снайпер-Iван выламаў блiжнi кол з плоту, адкiнуў на траву рэшту ссохлых лазовых перавязкаў.

– Пайшлi!

Ён быў ужо на добрым падпiтку, але, мабыць, не заўважаў таго. Астатнiя, вiдаць, цьверазейшыя за яго, напэўна, ужо сталi разумець сур'ёзнасьць сытуацыi i не адразу кiнулiся за самазваным камандзiрам. Хоць i не стрымлiвалi яго. Першым з гатоўнасьцю скiраваў за Снайперам-Iванам Дубчык, пасьля з-за стала ўстаў Саўчанка. Ляплеўскi спрабаваў нешта намацаць на газэцiне, ды кiнуў i таксама падаўся сьледам за ўсiмi.

– Мальцы, не адставаць, не адставаць мне!

Яны выйшлi з падворку на пустэльную ранiшнюю вулiцу. Вёска спала, сонца яшчэ ня выкацiлася з-за лесу, але навокал было ўжо добра вiдаць. Недзе ў хляве паблiзу спазьнела пракукарэкаў певень, цераз вулiцу, вяртаючыся з начнога паляваньня, перабег чыйсь кот. Саўчанка збочыў на свой падворак i прыхапiў навостраную зьвечара касу - прыдасца. Ля плоту зраньня ўжо пасьвiлася сiвая каза Баранiхi, яна толькi азiрнулася на мужыкоў i працягвала сваю традыцыйную справу. Баранiхi паблiзу не было вiдаць, затое ў сваiм двары Снайпер-Iван адразу ўбачыў жонку. Ну вядома, тая ня спала, як заўжды, калi гаспадар дзе-небудзь бавiўся, i цяпер стаяла ў варотцах.

– Куды гэта вы?

Снайпер-Iван зрабiў выгляд, што ня бачыць жонкi i важна пратупаў мiма з калом на плячы. Тады жонка зьвярнулася да iншых.

– Аўдзей, Дубчык, куды гэта вы?

– Чакiстага бiць, - не адразу патлумачыў Дубчык.

– Ай, Божа, здурнелi, цi што! Жонка зусiм выскачыла з варотцаў на вулiцу i аж залемантавала ў прадчуваньнi хуткага злачынства.

– Спынiцеся, не чапайце яго! Не рабiце таго, вы сябе пагубiце, не хадзiце туды!

– Цiха, цётка!
прыкрыкнуў на яе Ляплеўскi.

Жанчына засталася ззаду, а болей iх нiхто не спыняў, i яны ня надта хуткай хадою iшлi па вулiцы.

Сядзiба Касатага была на канцы вёскi, i чацьвёра мужчын ня надта суладнай чарадой валаклiся туды. Iмi кiравала да мэты нязьдзейсьненая прага помсты, застарэлая крыўда, якая гэтак нечакана дала магчымасьць сквiтацца. Ляплеўскi трымаўся трохi ў баку ад Снайпера-Iвана, ягонай рашучасьцi на вулiцы пачало бракаваць. Хоць ён i быў ня меней за iншых п'яны, але ня мог не разумець небясьпеку iхнай задумы, асаблiва яе наступствы. Мусiць, трэба б запярэчыць гэтаму Снайперу, думаў ён, але пярэчыць усё не выпадала, i ён iшоў разам з усiмi - цяпер сьледам за Дубчыкам. Дубчык жа, можа, упершыню адчуў сiлу свае праваты i гатовы быў дзеля яе на што хочаш. Асаблiва калi разам з мальцамi, на чале з адважным завадатарам Снайперам-Iванам.

Так яны прывалаклiся нарэшце ў канец вёскi. Далей ляжаў пусты выган, а да сядзiбы Касатага з вулiцы вёў нядбайна агароджаны плотам кароткi завулак. Прайсьцi ў той завулак мальцы чамусь асьцерагалiся. Снайпер-Iван спынiўся, за iм спынiлiся астатнiя.

– А калi ён з нагана праз вакно...
– сказаў Ляплеўскi.

Усе на хвiлiну змоўклi, прыслухоўваючыся, але нi на падворку, нi ў хаце нiчога не было чутна. Пасьля вечаровай гасьцiны, мусiць, там яшчэ спалi.

– Я ж казаў: трэба было ўначы, - сказаў Снайпер-Iван.

– Трэба пачакаць: выйдзе. У дзевяць аўтобус, - патлумачыў Саўчанка.

Снайпер-Iван пагадзiўся:

– Правiльна! Бы пры шашы ў засадзе.

Яны адышлiся на другi бок пыльнай дарогi i спынiлiся ля канавы. Нядоўгая вулiчная праходка, падобна, стамiла iх пасьля бяссоннае ночы, i Дубчык першы сеў на зямлю за канавай. За iм на дробную, запэцканую курамi траўку апусьцiлiся Снайпер-Iван i астатнiя. Побач Снайпер паклаў iнструмэнт забойства - кол.

– Я яму як урэжу!
– гразiўся ён.
– А вы не зявайце. Як упадзе, адразу насесьцi. Галоўнае, каб усе разам. Мы яму пакажам рэпрэсiю... А закурыць? Цi ёсьць у каго закурыць?

Популярные книги

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Этот мир не выдержит меня. Том 1

Майнер Максим
1. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 1

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Искатель боли

Злобин Михаил
3. Пророк Дьявола
Фантастика:
фэнтези
6.85
рейтинг книги
Искатель боли

Осторожно! Маша!

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.94
рейтинг книги
Осторожно! Маша!

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Приручитель женщин-монстров. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 4

Эфир. Терра 13

Скабер Артемий
1. Совет Видящих
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эфир. Терра 13

Последний попаданец 8

Зубов Константин
8. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 8