Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца мармуровага анёла
Шрифт:

Кастусь нават збялеў, на хвілю паверыўшы ў такую магчымасць.

— Гэта будзе… прыкра. Але я стрымаю дадзенае слова, — памаўчаў, дадаў больш спакойна: — І ўсё-ткі вы так не зробіце.

Я ведаю пра ваш учынак у Маскве. Магчыма, гэта быў з вашага боку капрыз, дзіцячая ўпартасць. Але іначай было б… ганебна.

Калі Магдаліна апранала свой падсохлы плашч, у калідор выйшла Кастусёва бабуля.

— Спадзяюся, мой унук здагадаўся наліць вам другі кубак гарбаты? Або ён зноў нудзіў адно пра сваю навуку?

Кастусь пачырванеў:

— Бабуля, пакінь гарэзаваць. Гэта нявеста Марка Ялецкага, ну, памятаеш, таго журналіста з кракадзілавым «дыпламатам». Ён прыходзіў, калі пра дзеда артыкул пісаў да Дня Перамогі.

— Кракадзілавы «дыпламат» памятаю. Шкада, у нас партыі «зялёных» яшчэ не створана на такіх «аматараў дзікай прыроды». А нявеста — гэта прыгожа. Цяпер мужчыны гавораць або «мая дзяўчына», або «мая жонка». Ніякіх прамежкавых станаў. Заставайцеся, дарагая дзяўчынка, у сваім рамантычным статусе падаўжэй.

— Бабу-уля! — зусім збянтэжыўся Кастусь і хапануў са стэлажа вялізны парасон з касцяной ручкай.

Магдаліна яшчэ паспела ўбачыць, як Карлуша сеў на плячо Яўгеніі Іванаўны і тая набыла незвычайнае падабенства з пракаветнай сівілай.

На вуліцы Магда адзначыла пра сябе, што хаця бабуля — арнітолаг, у кватэры ніводнага птушынага чучала. Не было і клетак. Птушкі лёталі на фотаздымках, ды букет з шыкоўных пер'яў красаваўся ў вазе.

Напэўна, Карлушу будзе там някепска.

На падыходзе да ейнага дома Кастусь папярэдзіў, што як толькі нейкія звесткі будуць, ёй паведаміць. А ля пад'езда Магдаліну чакаў Марк.

Лёсы сплятаюцца

Наступныя два тыдні праляцелі, як у тумане. Марк дамовіўся, што Магду залічаць на журфак. Сесія пачалася, таму можна было або перанесці яе для Магды на восень, або здаць зараз некалькі прадметаў — якія паспее падрыхтаваць.

Але Магдаліна заўпарцілася. Хопіць за вадой плысці.

І заявіла, што здасць усе іспыты.

Акрамя прадметаў, якія яна вывучала ў Маскве, тут дадалося яшчэ пяць.

Марк дапамог з падручнікамі. Залік па творчасці таксама «арганізаваў» — «друкануў» некалькі Магдзіных імпрэсій пра мастацкія выставы, павыкідаўшы занадта адвольныя месцы.

Магда амаль не спала. Да таго ж па начах часам нейкая сіла цягнула яе да пісьмовага стала, і на паперу клаліся радкі, чамусьці на беларускай мове:

Я ніколі не бачыла вас, Можа быць, толькі позіркам сэрца… І над вамі сівее трава, І ніхто вас не помніць на свеце…

І таму ў Магды нават не было сіл здзівіцца, калі напярэдадні іспыту па гісторыі Беларусі, у поўным адчаі ад уласнай недасведчанасці, адчыніла дзверы і ўбачыла Кастуся. Той трымаў стос кніг і канспектаў.

— Я ад прафесара Карла Карлавіча. Рэпетытары па гісторыі не патрабуюцца?

І прасядзеў з Магдай да поўначы, вытлумачыўшы ўвесь курс так цікава і проста, што Магдзе нічога не заставалася, акрамя як атрымаць назаўтра «выдатна».

Тое ж паўтарылася перад іспытам па беларускай літаратуры.

Ва універсітэце на яе глядзелі як на дзівачку: пераводзіцца з Літінстытута ў іхні «універ», з Масквы ў Мінск? Такога яшчэ не было!

На ўсе роспыты Магдаліна адказвала завучана:

— Па сямейных абставінах.

І чырванела ад вымушанай маны, тым больш што пры гэтым адказе ўсе паглядалі на яе жывот.

Белыя анёлкі зляцелі з каштанаў на чэрвеньскую, ужо не такую пяшчотную траву бездапаможнымі пялёсткамі. Магдаліна здала сесію на «выдатна».

Два дні яна праляжала ў ложку. Пасля Марк вывез яе на выхадныя на дзедава лецішча. І там заявіў: вернуцца — пададуць заяву ў загс. Хопіць з яго жаніхоўства. Платанічнае каханне, вядома, добра. Але яны дарослыя людзі, асабліва ён, і час жыць нармальным сямейным жыццём, падумаць пра дзяцей…

Магда адчувала, што было б натуральным з яе боку зараз жа тут, на лецішчы, пачаць тое сапраўднае жыццё… Яблыні ў садзе прасявалі сонца на падстрыжаную траву, і не думалася пра радыяцыйны фон. Бэз уздымаўся да вокнаў, быццам блакітная пена на цёмна-зялёнай хвалі лістоты, — адвечныя дэкарацыі кахання. Але… Марку было, відаць, няёмка пераступіць ім самім аднойчы, на самым пачатку знаёмства, аб'яўлены прынцып наконт шанавання цнатлівасці да шлюбу. Магда адчувала, што яму не ставала толькі найменшага адабрэння з яе боку — а яна не магла… Ён дакранаўся да яе, цалаваў, і гэта было добра… Але дзе тое ўзрушэнне, тое заміранне сэрца, пра якое пішуць у раманах? Мусіць, яна яшчэ не прачнулася, як жанчына, як даводзіў ёй Марк? І яна была так удзячная яму, што ён не прыспешваў, што ён быў пяшчотны і далікатны… Хіба можна марыць пра лепшага мужа!

А ў панядзелак пазваніў Кастусь.

— Прывітанне ад Карла Карлавіча! Ну як мядовы уік-энд? Новаспечаная журфакаўка ачуняла ў рыцарскіх абдоймах?

Цынік! Магдаліна ледзь стрымалася, каб зноў не зараўці: «Адчапіцеся ад мяне». А «спецыяліст» нязмушана працягваў блюзнерыць:

— Можа, ваша высокасць улучыць беднаму сялянскаму нашчадку якую хвілю для аўдыенцыі? Я падыду ў скверык за вашым домам праз паўгадзіны.

Магдзіны бліскучыя індыйскія пантофлікі пастуквалі на ўвесь сквер. Кастусь безуважна загараў на лаўцы, падставіўшы сонцу твар, безнадзейна сапсаваны інтэлектам. Валасы па-ранейшаму сабраныя ў хвосцік, на майцы хіпоўскае выслоўе на англійскай: «Рабі не вайну, а каханне». Ды яшчэ шорты, відаць, пераробленыя са старых джынсаў. Беспрацоўны з Манхэтэна…

А да грудзей пяшчотна прыціснутая шэрая кардонная папачка з надпісам: «Дело №».

— Вітаю прынцэсу! — Кастусь неахвотна падставіў твар новаму «сонейку». — Прысаджвайцеся, ваша высокасць!

Магдаліна чапурыста села на лаўку, ад усяе душы спадзеючыся, што міма не пройдзе ніхто са знаёмых. А з Кастуся ўжо зляцела млявасць, цёмныя вочы зірнулі трывожна.

— Я перачакаў, пакуль вы здадзіцё свае іспыты. Пасля, вядома, час на адпачынак. А цяпер мушу паведаміць… Ну, па-першае, схадзіў я на Кальварыю. Склепа з блакітным трохкутнікам няма і следу. Адны магілы, сметнікі ды яміны. Дзе капаць — невядома. Можа быць, пасля сходзім яшчэ разам, пашукаем. А вось гэта — замалёўка экспаната з раённага музея…

Популярные книги

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Жандарм 2

Семин Никита
2. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 2

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Совершенный 2.0: Возрождение

Vector
5. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный 2.0: Возрождение

Изгой. Трилогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Изгой. Трилогия

Герцог. Книга 1. Формула геноцида

Юллем Евгений
1. Псевдоним "Испанец" - 2
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Герцог. Книга 1. Формула геноцида

Проклятый Лекарь V

Скабер Артемий
5. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь V

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация