Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца мармуровага анёла
Шрифт:

— Давайце канчаць з гэтымі доследамі. Рукапісу няма. Можна, вядома, прысвяціць рэштку жыцця пошукам. Але для чаго, сябры мае? Пачакайце абурацца, падумайце самі. Я не супраць, каб паперы былі знойдзеныя. Кастусь напіша новы артыкул, Магда ўзбагаціцца звесткамі пра свой радавод, і я буду хваліцца, што ажаніўся з наследніцай візантыйскіх імператараў. Але класціся плазам, нарывацца на непрыемнасці, марнаваць час, грошы, нервы, каб у якім філалагічным выданні з'явілася пара дзесяткаў каструбаватых вершаў?

Кастусёў твар мяняўся, як неба на захадзе.

— Вершы Валошкі не былі каструбаватымі. Марк паціснуў плячыма:

— Прабачце за кашчуннасць, але гэта так — ні Ясеніна, ні Ахматавай, ні нават Маякоўскага ў беларускай паэзіі дваццатых не магло быць. Адны правінцыйныя варыянты Дзям'яна Беднага. Змяшай у кучу ўсе гэтыя іхнія вершаваныя руні ды палеткі ды паспрабуй адрозніць, якому Глебку-Жылку належыць, — не адрозніш! Ды яшчэ мова — нераспрацаваная, з русізмамі. Я не думаю, што тыя вершы будзе перапісваць у сшытак дзяўчынка, каб перачытваць і плакаць над імі. Наўрад юнак стане вучыць іх на памяць і ў яго будуць палаць шчокі і шчымець сэрца ад прагі жыцця і подзвігу. Не працытуе іх філосаф у роздуме пра жыццё і смерць. Творчасць таго пакалення, пры ўсёй павазе да яе, толькі кокан, шалупінне, з якога магла вырасці нацыянальная літаратура, вартая суседскіх. Так што не трэба перабольшваць. Няма «Чырвоных канвалій» — вазьмі ў бібліятэцы які «Васільковы россып» ці «Цэхавыя будні» і атрымлівай тую ж насалоду.

— Нават калі вершы майго дзеда — не вершы генія, якое гэта мае значэнне? Паэт мае права на вяртанне, — голас Магды тонка дрыжэў.

— А ты хочаш зноў вылецець са студэнтаў? — Марк быў жорсткі.— На журфаку таксама патрэбныя ідэалагічна правераныя студэнты.

Кастусь, які дагэтуль упарта разглядаў асфальт пад нагамі, ускінуў галаву.

— «О, Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цвет… У ветры дзікім не загінеш, чарнобылем не зарасцеш…» Я чытаў гэты верш, і ў мяне палалі шчокі, і хацелася подзвігаў… А мая маці спявала мне, маленькаму: «Падаюць сняжынкі, дыяменты-росы, падаюць бялюткі за маім акном. Расчасалі вішні шоўкавыя косы і ўранілі долу снегавы вянок…» І яшчэ пра тое, як «шэпчуцца явар з калінаю ў цёмнай даліне над ярам»… І вочы ў яе вільгатнелі. Але Магда мае рацыю, што паэт — геній ці не — мае права на вяртанне. Больш за тое — калі народ не вяртае сваіх паэтаў, мастакоў, сваіх мудрацоў і сваіх герояў, ён захворвае. Гістарычнае малакроўе — вось як я гэта называю.

— Так-так… Народ — гэта глабальна. Такія дэкларацыі і мой дзядуля ацэніць. — Марк глядзеў проста ў неба, і па ягоных акулярах плылі ружовыя аблокі.

Кастусь пачырванеў:

— Можаш не верыць, казаць пра пафас, але… Калі я ўяўляю тых маладых людзей, іх наіўныя надзеі і як яны спрачаліся, верылі, кахалі, я звязаны з імі наўпрост, нібыта мы ў карагодзе трымаемся за рукі. Яны бліжэй да мяне, чым ты, Марк.

Пытаешся, дзеля чаго займацца пошукамі старых папер? А дзеля чаго яны, нашы равеснікі, аддалі свае жыцці, дзеля чаго маўчалі на допытах, апошнім намаганнем волі ратуючы не сябе, а тыя «паперы»?А нам страшна ці нецікава… — Кастусь пакутліва шукаў слоў.— Гэта… ўсё роўна як у буру не злавіць кінутую на бераг з чаўна вяроўку. І бура паглыне човен разам з тымі, хто на ім. Але яны — гэта і мы. Мне… проста балюча, калі нешта вартае патанае ў прорве часу. Як быццам адбіраецца асабіста ў мяне.

— Хлопчык над прорваю ў жыце… — Ялецкі гаварыў без насмешкі — гэтага б Магда яму не даравала, але з паблажлівым жалем. — Але ці паспрачаешся з Эклезіястам, гісторык? «Пакаленне прыходзіць, пакаленне сыходзіць… І няма памяці аб ранейшым, як не будзе памяці пра нас». На целе гісторыі застаюцца не пацалункі, а шнары. Найдаўжэй памятаюць не вартых, а тых, хто найбольш уразіў чалавецтва. Як у Андэрсена — не мастак, які зрабіў цудоўны гадзіннік, а мацак, які яго разбіў, абвяшчаецца жаніхом прынцэсы.

— Але прынцэса ўсё роўна засталася з мастаком… — нягучна прагаварыла Магдаліна.

З пад'езда вышла кабета з гаспадарчай сумкай, прайшла між маладых людзей, падазрона азірнулася. Асаблівы недавер у яе выклікаў Кастусь са сваёй фрызурай-хвосцікам. Дзіўны хлопец ветліва пакланіўся, і кабета прыспешыла крок.

— Час разыходзіцца, а то прымуць за дамушнікаў. Дзякуй, Марк, за дапамогу. Не сумуйце, прынцэса. Усе астатнія росшукі зраблю сам. Дарэчы, наша дамова ў сіле — знойдзенае належыць вам!

Але прынцэса за гэты час прыняла рашэнне.

— Буду шукаць разам з вамі!

І Марк у чарговы раз з горыччу пераканаўся, што ягоная жалезная логіка бяссільная супраць дзявочых капрызаў.

Дом з жоўтай цэглы, са стылізаванымі калонамі адплываў у закатнае сонца, як пірацкі карабель. Ноч уздымала над ім чорны сцяг пераможцы, а ў кватэры на трэцім паверсе стаяў ля акна стары адмірал, і з-за ледзь рассунутых фіранак трывожна назіраў за трыма фігурамі, якія адыходзілі ад ягонага пад'езда ў цёплы чэрвеньскі прыцемак.

У нетрах пушчанскіх…

Ад атрада інсургентаў засталося толькі пяцёра. Адзін цяжка паранены.

Жандары не ведалі таго, іначай даўно б рушылі прачэсваць гэтую частку пушчы, не баючыся адчайнага адпору.

Пачыналіся кастрычніцкія ночы. Зоры падымаліся вышэй, а яшчэ зялёная трава серабрылася, нібыта пушчу таксама кранула ранняя сівізна.

Вінцэсь Дарбут толькі нядаўна заўважыў, якія ў яго сівыя скроні,— калі галіўся, гледзячыся ў лязо сваёй шаблі.

Кожны рух адзываўся болем. І зусім неабавязкова было галіцца ў гэтай зарослай вольхай лагчыне, ведаючы, што вакол — аблога і для яго, параненага, гэты адхон, хутчэй за ўсё, станецца берагам Леты. Кожная хмарка магла ператварыцца ў човен Харона — па ягоную душу.

Але ён заўсёды вучыў сваіх людзей захоўваць годнасць — да канца. Ворагам не ўдасца ператварыць яго ў скрываўленага, бруднага звера, у якога застаўся адзіны інстынкт — самазахавання, ці адзінае жаданне — скончыць пакуты.

Але трэба было прымаць рашэнне. Калі яны застануцца тут надалей — канец адзін: смерць. Затрымка — з-за яго.

І ён не мог нават прасіць, каб яго тут пакінулі, бо колісь сам настойваў на непарушным прынцыпе: таварышаў не кідаць нават мёртвымі.

Тры гады гэта рабіла іх атрад адным пагрозным клінком. Цяпер мусіла загубіць усіх.

А Пані ў белым усё не схілялася над ім з апошнім пацалункам. Калісьці ён не скардзіўся на няўвагу паняў і паненак. Што ж яна так марудзіць? Вінцэсь ніколі не думаў, што калі-небудзь стане наракаць на трываласць уласнага цела. Ён пераплываў Дняпро — і адразу ж вяртаўся назад. І смяяўся, выйшаўшы на бераг, быццам малады вадзянік. Халодныя струмені сцякалі па яго целе, як месячнае святло, і самая прыўкрасная ў свеце жанчына сціскала свае тонкія пальцы, каб мужчына не заўважыў, што яны дрыжаць — ад боязі за яго, і незалежна гаварыла: «Што вы так доўга? Я ўжо стамілася чакаць.»

Популярные книги

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Мой крылатый кошмар

Серганова Татьяна
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мой крылатый кошмар

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Последний попаданец 8

Зубов Константин
8. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 8

Смерть

Тарасов Владимир
2. Некромант- Один в поле не воин.
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Смерть

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17