Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца мармуровага анёла
Шрифт:

Кастусь паклаў Магдзе на калені аркушык з вучнёўскага сшытка ў клетачку, на якім быў старанна намаляваны шарыкавай ручкай пярсцёнак з роўнаканцовым крыжам.

— Той самы?!.

— Магчыма. Учора знаёмы даслаў. Дзеці знайшлі ў лесе гадоў дваццаць таму. Больш нічога. Але гэта трэба праверыць. Давядзецца ехаць. Яшчэ звестка… Архіў Сахнут-Бічэўскага быў у маёмасці Лукаша Бэндэ, таго самага, што Купалу да скроні пісталет прыстаўляў. Бэндэ падчас вайны жыў у Ленінградзе. Бабуля мая яго памятае. Той столькі дакументаў прыцягнуў — спадчыну загубленых ім жа пісьменнікаў, што мусіў здаць у іхні архіў на захаванне. Бэндэ забраў з Ленінграда не ўсё. У мяне ёсць прыкладны спіс ягоных скарбаў. Нічога з архіва Сахнут-Бічэўскага там не значыцца — Бэндэ цікавіла найперш літаратура, а Сахнут-Бічэўскі ў асноўным збіраў копіі гістарычных дакументаў, цікавыя толькі для знаўцаў. Пакінутае дасталося бэндэўскаму пратэжэ, нейкаму дацэнту з Мінска. Я папрасіў бабулю напісаць у Піцер. Адказ прыйшоў тыдзень таму. Вось прозвішча таго, хто, верагодна, забраў архіў Сахнут-Бічэўскага: Ілья Яфрэмавіч Ялецкі. Магдаліна схаладнела.

— Гэта ж дзед Марка!

Кастусь змрочна завязваў тасёмкі на папачцы.

— Прабачце… Гісторыя цесна сплятае ніты чалавечых лёсаў… Марк, я ўпэўнены, нічога не ведае пра дзедавы запасы. Думаю, ён дапаможа…

Магда перасмыкнула плячыма. Заўтра яны меліся пайсці ў загс…

Да залацістых пантофлікаў Магдаліны падкаціўся ружовы мяч. Тоўсценькае ўсмешлівае дзіцянятка тэпала па цацку, і Магда ўклала яе ў маленькія ручкі. Як мала трэба дзіцяці для шчасця! А ў дарослых усё так складана…

— У чалавека часта дзве праўды… — сумна прагаварыў Кастусь. — Нядаўна чытаў мемуары Троцкага. Ён сышоўся ў ссылцы з адной таварышкай па барацьбе. Нарадзілася дзіця, дзяўчынка. Дык вось Троцкі ні разу не назваў яе дачкой. Апісвае, як яны ўцякалі, як везлі дзіця па марозе… Як яно захварэла… І паўсюль — «дзяўчынка», «мая дзяўчынка». Затое пасля рэвалюцыі, па набыцці «сапраўднай» жонкі, у яго з'явіліся «сапраўдныя» дзеці — улюбёныя сыночкі. А дачка так і засталася для яго «дзяўчынкай». Хочаце марожанага, прынцэса? А я дык з'еў бы цэлы айсберг…

Ноччу да Магдаліны Дарбут прыйшлі вершы:

Праўда мая, быццам шкло, разбіваецца, Рэжуць яе аскалёпкі душу. І пачынаецца кожная раніца Вершам, які я не напішу.

Логавішча адмірала

Англійскі адмірал Фрэнсіс Дрэйк быў піратам. Напачатку ён рабаваў няправільна — усіх, хто вёз багатыя тавары.

Пасля перайшоў на правільны рабунак — пачаў пераймаць толькі караблі паганых іспанцаў. А гэта, згадзіцеся, зусім іншая справа. Нават калі выпадкам трапляўся пад руку героя і разявака-суайчыннік.

Прафесар Ілья Яфрэмавіч Ялецкі быў аўтарытэтам па гісторыі марксізму-ленінізму.

Гэта ў недасведчаным юнацтве ён з алоўкам у руках чытаў агента імперыялізму Піцірыма Сарокіна.

Калі карабель з Піцірымам Сарокіным на борце і яшчэ з парай дзесяткаў буржуазных філосафаў ды пісакаў, выкрытых савецкай уладай, адплываў ад кранштацкіх берагоў, студэнт факультэта грамадскіх навук Беларускага універсітэта Ілья Ялецкі граміў падступную ідэалогію на падставе прац любімага настаўніка Льва Троцкага.

А праз нейкі час, з палубы надзейнага карабля марксізму-ленінізму, малады таленавіты навуковец Ілья Яфрэмавіч вёў прыцэльны агонь па здрадным трацкізме.

Прафесару пераваліла за восемдзесят. Ён быў паважаны, мудры, непатапляльны чалавек.

Марк яшчэ раз націснуў на кнопку званка.

— Х-то там?

— Дзядуля, гэта я, Марк. Адчыні. За дзвярыма памаўчалі.

— Марк, гэта ты?

— Ну я ж.

— А хто з табою?

Марк набраў у грудзі паветра, шумна выдыхнуў, каб стрымаць раздражненне, і ветліва працягваў дыялог праз дзверы.

— Са мной Магдаліна, мая нявеста. Дзядуля, ты яе памятаеш. Мы прыходзілі да цябе зімой. Адчыняй.

Але за дзвярыма, абабітымі чорнай скурай, зноў запанавала маўчанне.

— А хто з вамі яшчэ?

— Мой сябар, Канстанцін Сташынскі. Ён працуе ў інстытуце гісторыі.

— Не ведаю ніякага Сташынскага, — зноў пауза. — Гэта ты, Марк?

Плённая размова працягвалася яшчэ хвілін дзесяць. Нарэшце забразгалі замкі, пацягнула пахам лекаў. Між дзвярыма і сцяной паказаўся твар Оле-Лукойе, гэткага дабрэннага старэчы з наіўнымі блакітнымі вачыма і няўлоўнай хітрынкай. Так і здавалася, што ён зараз спытаецца: «Які парасон пакруціць над вамі, маладыя людзі? Чорны ці каляровы?»

Праз тры гадзіны кампанія сыходзіла па лесвіцы ў самым змрочным настроі. Вядома, іх досвед абагаціўся сентыментальнымі ўспамінамі пра вабнасці опернай спявачкі Ларысы Пампееўны Александроўскай, пуск першага мінскага трамвая і хітрасці рыбалкі на ляшча, якога раней вадзілася ў Лошыцы — хоць рукамі лаві.

Нельга сказаць, што прафесар ім у нечым адмаўляў. Марк нават перабраў з ягонай ласкі папяровыя завалы на антрэсолях. І цяпер Магда несла перад сабой, як партрэт нябожчыка, пустую папку.

— Высцебаў, як дзяцей… — з міжвольным захапленнем падсумаваў Кастусь. — Задаеш пытанне, атрымліваеш адказ… Усё лагічна, грунтоўна, цікава… І зусім пра іншае!

— Але ж папку знайшлі,— заўпарцілася Магда. — Значыць, і рукапіс павінен быць у Маркавага дзеда!

Яны стаялі перад пад'ездам са стылізаванымі калонамі, ружовымі ад промняў вечаровага сонца.

— Я ведаю, хто з ім можа плённа пагаварыць, — разважаў услых Кастусь. — Звярнуся да Івана Глебавіча… А можа, паспрабаваць праз інстытут?

— Кінь, чалавеча, — у сонечных акулярах Марка люстравалася вечаровае неба. — Магу сцвердзіць дакладна — змесціва гэтай палачкі знішчана.

— Адкуль ты ведаеш? — ускінулася Магда.

— Ды ўжо ж ведаю… Там, на антрэсолях, такіх пустых кардонак штук сорак. Дзед нізавошта не стаў бы захоўваць у сябе падазроныя паперы. Калі не мог выкарыстаць — на лецішча і ў печку.

— Не можа быць! — збялеў Кастусь. — Ён жа… навуковец! Не мог не ўсведамляць каштоўнасці…

Марк толькі нявесела ўсміхнуўся:

Популярные книги

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Жандарм 2

Семин Никита
2. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 2

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Совершенный 2.0: Возрождение

Vector
5. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный 2.0: Возрождение

Изгой. Трилогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Изгой. Трилогия

Герцог. Книга 1. Формула геноцида

Юллем Евгений
1. Псевдоним "Испанец" - 2
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Герцог. Книга 1. Формула геноцида

Проклятый Лекарь V

Скабер Артемий
5. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь V

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация