Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

Павел спытаў, чаму я не прыйшоў учора. Я расказаў пра "велiкадушнасць" Лотке. Павел усмiхнуўся, здалося мне, крыху зняважлiва.

"Асцярожны ты хлопец. Доўга жыць будзеш..."

Закрануты, я ўспыхнуў, пачаў апраўдвацца:

"Ты сам вучыў нас... Не думай, што я спалохаўся".

Ён ласкава абняў мяне за плечы. Мы стаялi ў зацянёным пакоi, акно якога выходзiла ў сад. Вялiкi куст бэзу, яшчэ зялёны i густы, засланяў гэтае акно. Помню, што дзень быў хмурны i ветраны. Наступала восень.

Павел сказаў:

"Дзiвак. Хто можа падумаць, што ты

баязлiвец! Ты правiльна зрабiў. Тым, што не прыйшоў, ты насцярожыў нас. Мы своечасова разышлiся. Была аблава. У горадзе пачалiся арышты. Трэба быць, як нiколi, пiльным".

Тады я расказаў пра краўца.

Павел нахмурыўся.

"А вось гэта горш, - сказаў ён.
– Калi твая здагадка пацвердзiцца, прыйдзецца спусцiцца табе з пажарнай каланчы. Шкада. Зручнае месца. Хораша вiдна, дзе трэба палiць. Краўца праверым. Я сёння ж дам заданне хлопцам. Сам нiчога не рабi. Вадзi яго за нос. Табе ёсць iншае заданне. Ваенны савет вынес прысуд Лучынскаму, начальнiку гарадской палiцыi, здраднiку Радзiмы.
– Ён адступiў у глыб пакоя, да ложка, i з гневам дадаў: - Пёс гэты вельмi актыўны. Залiшне здагадваецца пра тое, да чаго гестапа не дапяла б. Падумай, як гэта зрабiць найлепшым чынам".

Пра дзейнасць Лучынскага я сам збiраў звесткi. П'яныя палiцаi расказвалi пра садызм свайго начальнiка. I я люта ненавiдзеў гэтага чалавека. У мяне даўно гарэла жаданне стукнуць яго. Таму, атрымаўшы заданне, я адразу задумаўся: у галаве закруцiлiся магчымыя варыянты аперацыi, планы яе - як, дзе...

Я глядзеў у акно i думаў. I раптам:

"Антон".

Прызнаюся, я ўздрыгнуў, бо даўно ўжо не чуў свайго сапраўднага iмя.

Павел сядзеў на нiзкiм табурэцiку i, схiлiўшы галаву, разглядаў кляймо фабрыкi на падкладцы капелюша.

"Масква, - сказаў ён, ласкава пагладзiўшы пабляклы велюр.
– Аня купляла". I ўздыхнуў. Я падумаў, што мне здалося, што ён паклiкаў. Але праз момант, не ўзнiмаючы галавы, ён паўтарыў: "Антон! Калi здарыцца што са мной i Кацяй, не пакiнь Тарасiка. Прытулi".

У мяне перахапiла дыханне i голас. Пакуль я сабраўся з думкамi, каб нешта адказаць, Павел падняўся i працягнуў руку:

"Бывай. У мяне многа спраў сёння. Выпрацуеш план - звяжыся са мной. Падвернецца пад руку - дзейнiчай самастойна. Але без рызыкi. I напэўна!"

Я так i не паспеў нiчога сказаць яму наконт сына.

Мабыць, углыбiўшыся ва ўспамiны, Яраш змоўк. Кiрыла падняўся, сабраў галавешкi i кiнуў iх у жар. Зноў затрашчаў вясёлы агеньчык. Асвяцiў схiленую доктараву постаць.

Шыковiчу закарцела здагадацца, чаму раптам Антону сярод ночы захацелася так падрабязна расказаць пра сваё падполле. Звычайна, калi яго прасiлi, ён расказваў неахвотна i скупа. Нават пасля таго, калi ён, Шыковiч, зацiкавiўся падполлем i пачаў збiраць матэрыял, сябра яго нi разу яшчэ не расшчодрыўся на такi вось расказ. Так зрэдку кiдаў некалькi мазкоў, эпiзодаў, дэталей, i то часцей дзецям - Вiцю, Iры, Славiку - з педагагiчнай мэтай: вось так iшло змаганне за жыццё, якое вы маеце.

Шыковiч, як губка, упiтваў гэтыя эпiзоды, дэталi. Ён знарок не патрабаваў спецыяльнага расказу, каб не збiцца на бiяграфiю толькi аднаго чалавека. Чэрпаў

матэрыял з iншых крынiц, а Яраша як бы трымаў у рэзерве. Ён пачаў збiраць матэрыял для аповесцi, але хутка пераканаўся, што пра падполле iх горада трэба сказаць нейкае новае слова ў нарысавым жанры. Таму ў апошнi час больш цiкавiўся дакументамi. Яму крыху не падабалася, што Яраш выбраў для расказу такi час i месца, калi нiчога нельга занатаваць. А на сваю памяць у сорак пяць год ён не вельмi ўжо спадзяваўся.

Але пры ўсёй сяброўскай блiзкасцi ён не адважваўся што-небудзь сказаць, няхай i жартам, з гэтай прычыны, адчуваючы, што Антона па-сапраўднаму нешта ўсхвалявала. Каб перапынiць паўзу, Шыковiч сказаў:

– Зямля дыша цеплынёй. Лажыся. Не шкадуй касцюма.

Яраш абышоў вогнiшча i лёг з другога боку. Разам з дымам кастра патхнула добрай папяросай. I яму таксама захацелася запалiць. Ён кiнуў палiць год шэсць таму. Толькi пасля цяжкiх аперацый яго цягнула запалiць. А так - не. А тут раптам ажно засмактала ў грудзях, перасохла ў роце. Але ён напружыў волю i не папрасiў у Шыковiча папяросы. Каўтнуў горкую слiну.

– Днi праз тры цётка Люба паведамiла мне, што Павел арыштаваны. Каб ты ведаў, што я перажыў. Якi боль! I страх. I разгубленасць. Не было Паўла. У каго спытаць парады, што рабiць? Гестапа лёгка можа дакапацца, што мы трымалi сувязь. Уцякаць? Але ўцячы - гэта, напэўна, выдаць сябе. I тады ўжо не будзе нiякай магчымасцi выканаць заданне гаркома. I Паўлаву просьбу. Дзе Тарасiк? Што з iм?

Цётка Люба паведамiла мне пра арышт на рынку, калi я купляў у яе пiражкi. Аглушаны, спалоханы (мне не сорамна прызнацца - дрогнула сэрца, чаго там таiцца), я не паспеў спытаць пра Кацю, Тарасiка. Ды i нельга было гутарыць доўга. Якая можа быць гаворка памiж гандляркай i пакупнiком! Навокал шпiкi.

Пасля дзяжурства я пайшоў да цёткi Любы на кватэру. Яна спалохалася:

"У суседнiм доме засада. Арыштаваны стары рабочы друкарнi i яго жонка".

Люба праслязiлася, гэтая "жанчына-камень", як мы называлi яе. Скардзiцца:

"Я два гады з суседкай не размаўляла. Яна маiх курэй атруцiла. Жылi як ворагi. I не ведалi, што адну справу робiм. Божа мой. Можа, на смерць людзей павезлi. Што яны падумаюць пра мяне? I цяпер... Цяжкая мая доля... Жандара-фрыца i "бобiка", што сядзяць там, я самагонкай пачаставала, пiражкамi. Каб другiмi вачамi глядзелi на мой дом. Але як затое зiрнула на мяне суседка з таго боку! Чаго добрага, падумаюць людзi, што гэта я выдала Рамана Цiханавiча".

Скажу табе, страшная рэч у такiх абставiнах - падазронасць. Мне i цяпер сорамна, што я падумаў у той мiг: "А можа, праўда гэтая гандлярка правакатарка?"

Цётка Люба нiбы пачула мой душэўны шэпт, бо адразу высушыла вочы. Выставiла на стол пляшку.

Я спытаў пра Паўлаву сям'ю.

"Кацю арыштавалi разам з братам. Куды дзяваўся хлопчык, невядома. У кватэры наш чалавек быў - няма. Там усё разрабавана. Заўтра суседзяў абыдзем. Няўжо i дзiця забралi, iрады?"

Жанчына сказала гэтыя словы так, што знiкла мая падазронасць. Не, такая жанчына нiколi не здрадзiць! Нi мужу, нi дому, нi справе. Нi тым больш Айчыне.

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Магнатъ

Кулаков Алексей Иванович
4. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Магнатъ

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Столичный доктор

Вязовский Алексей
1. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Столичный доктор

LIVE-RPG. Эволюция 2

Кронос Александр
2. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.29
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция 2

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рыжая Ехидна
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Его темная целительница

Крааш Кира
2. Любовь среди туманов
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Его темная целительница