Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

Магчыма, з-за пошукаў дзiцяцi i новых сувязей я не спяшаўся з выкананнем задання. Бо ведаў: пасля такой акцыi, калi застануся жывым, мне прыйдзецца пакiнуць горад. Як жа я знайду Паўлавага сына? Безумоўна, былi i другiя прычыны. Не было з кiм параiцца. Не трапляў зручны выпадак. А пасля Лучынскi некуды паехаў. Казалi - у Варшаву. Вопыт пераймаць, цi што. Знiк i Лотке. Хiндэль сказаў, што ў механiка захварэла мацi i ён паехаў на пабыўку ў Нямеччыну. Але днi праз два адзiн з пажарнiкаў убачыў Лотке каля казармы зондэркаманды, што размяшчалася ў Бярозках, дзе цяпер туберкулёзная бальнiца. Ясна: агент выконваў iншае заданне. У горадзе iшлi арышты. Мне нiяк не ўдавалася звязацца з кiм-небудзь

з кiраўнiкоў падполля, сябрамi гаркома. Настрой у мяне быў цяжкi, жахлiвы. Я зразумеў, што пры ўсёй незвычайнасцi заданняў, якiя мне давялося выконваць, падпольшчык я малавопытны i слаба загартаваны. Маладому, самаўпэўненаму, мне адзiн час здавалася, што я ўсё магу, што я ледзь не галоўная фiгура ў падполлi. Цяпер жа разумеў: усё, што я зрабiў, гэта заслуга тых, хто нябачна, асцярожна i мудра кiраваў дзейнасцю такiх, як я. I тое, што я на волi, таксама iх заслуга, хоць самi яны, магчыма, у кiпцюрах гестапа.

За тыя днi я стаў другiм чалавекам. За тыя два тыднi. З дня арышту Паўла прайшло роўна два тыднi. Калi чакаеш нечага незвычайнага, жывеш у напружанасцi, запамiнаецца кожны дзень. Гэта адбылося васемнаццатага верасня. Я змянiўся з начнога дзяжурства на каланчы. Ноч i ранiца былi ясныя i халодныя. Па-асенняму. Помню, я моцна акалеў. Нiколi не быў прыхiльнiкам выпiўкi, але ў тую ранiцу мне хацелася хутчэй сагрэць душу i цела. Ведаючы, што ласкавая гаспадыня з-пад зямлi дабудзе для мяне чарку, а цёплая пасцеля само сабой чакае, я спяшаўся дадому. Але пры выхадзе з пажарнай мяне затрымалi гестапаўцы. Не, не арыштавалi. А ветлiва папрасiлi вярнуцца назад. Яны ўмелi быць ветлiвымi ў такiя моманты, гэтыя звяры.

У людзей, якiя iшлi на работу, яны правяралi дакументы, але дазвалялi прайсцi. Чаму не выпускалi нас? Мы населi на Хiндэля (ён, як заўсёды, з'явiўся на службу раней за ўсiх), няхай пойдзе высветлiць. Стары немец вярнуўся спалоханы, усхваляваны i на наша запытанне адказаў крыкам i лаянкай:

"Той, хто хоча ўсё ведаць, нядоўга жыве ў наш час..."

Невядома, ад чаго ён нас перасцерагаў. Чаму не сказаў праўду? Гестапа не рабiла сакрэту. Наадварот, як мы зразумелi пасля, яны хацелi, каб сабралася больш людзей. Вiдаць, не спадзявалiся на добраахвотны збор. Ты помнiш, да вайны пажарная была на плошчы. Не толькi з каланчы, але i з вокнаў другога паверха, дзе змяшчалася дзяжурка, плошча была як на далонi.

I мы ўбачылi... Я першы ўбачыў... Прыйшлi грузавiкi, доўгiя, як лесавозы. I салдаты-сапёры пачалi згружаць... Я не адразу зразумеў, што гэта. Нехта iншы з пажарнiкаў глянуў у акно i ахнуў:

"Шыбенiцы!"

Але, гэта былi шыбенiцы. З нямецкай акуратнасцю зробленыя недзе ў майстэрнi, трывалыя, нават пафарбаваныя ў нейкi брудна-шэры колер. Масавая вытворчасць! Салдаты хутка i ўмела ламалi брук i закапвалi iх у зямлю. У адзiн рад - ад увахода ў парк да царквы. На адной адлегласцi. Рабiлi яны хутка i спрытна, можна было падумаць, што гэта iх штодзённая работа. Я зразумеў... здагадка гэтая абпалiла мозг. Павесяць падпольшчыкаў... Маiх таварышаў, кiраўнiкоў... Магчыма, Паўла. Што я мог зрабiць, каб ратаваць iх?

Яраш змоўк. Астывала вогнiшча. Шыковiч часта i шумна дыхаў. Праз тоўстыя камлi дубоў пачаў прасвечвацца белы луг. Сонна адгукалiся першыя птушкi. Дзесьцi далёка-далёка за ракой спявалi пеўнi.

– Я не ўмею i не люблю расказваць пра гэта. У мяне няма слоў. Яны здаюцца мне абразлiвымi, звычайныя словы. Я не маю права расказваць спакойна. Але, бачыш, расказваю. Прайшлi гады... Я добра ведаю фiзiялогiю, вучэнне Паўлава... Але калi адзiн хворы неяк пачаў даказваць мне, што мозг можа згарэць ад думак, я паверыў яму. Бо помню, як стаяў тыя дзве гадзiны,

учапiўшыся рукамi ў падаконнiк. Каб прысутнiчаў Лотке, я, безумоўна, выдаў бы сябе. Як толькi не згарэў мой мозг ад тысячы планаў выратавання асуджаных! Яны мянялiся з маланкавай хуткасцю. Першыя здавалiся рэальнымi. Я памiраў, але выратоўваў таварышаў. Але па меры таго як разгортвалiся падзеi на плошчы, я бачыў, пераконваўся: памру - i нiчога не зраблю. О, яны ўмелi застрахаваць сябе ад любых нечаканасцей у часе пакарання нашых людзей! Машына iх дзейнiчала безадказна.

Шыбенiц паставiлi чатырнаццаць. Калi сапёры скончылi сваю працу, у кузаў машыны забраўся тоўсты фашыст у форме жандармерыi. Грузавiк цiха i плаўна падыходзiў да шыбенiцы, вельмi дакладна спыняўся, i кат замацоўваў вяроўку. Петлi былi загадзя завязаны з двух бакоў. Ён хутка накiдваў малую пятлю на перакладзiну i, каб зацiснуць i... праверыць трываласць, хапаўся за вялiкую пятлю рукамi i павiсаў над кузавам. Усе рухi ката былi разлiчаныя, дакладныя, нiводнага лiшняга, як на канвеернай лiнii. I гэта было жудасна.

Кадры мянялiся... Грузавiкi з сапёрамi адышлi. На нейкi момант плошча апусцела. А потым з вулiцы, якая называлася пры iх Паркавай, выехаў узвод матацыклiстаў. Яны разгарнулiся за шыбенiцамi i накiравалi кулямёты на парк, на царкву i на Савецкую вулiцу. Праз хвiлiну па Гандлёвай прайшлi два бронетранспарцёры. Яны сталi ў супрацьлеглых баках плошчы, i iх буйнакалiберныя кулямёты пагражалi руiнам цэнтра горада i нашай пажарнай. Кулямётчык глядзеў на мяне. Я бачыў яго вочы, маладыя, насцярожаныя, пiльныя.

Прагрукатала па бруку зондэркаманда.

Карнiкi ўтварылi першы ланцуг вакол шыбенiц. Воддаль, таксама ланцугом, стала палiцыя ўнутранага парадку - "бобiкi". Яны ж выконвалi другую ганебную мiсiю: зганялi народ. Праўда, першыя з'явiлiся добраахвотнiкi, тыя, хто хацеў выслужыцца перад акупантамi. Яны прыходзiлi па адным, па два, нясмела аглядаючыся, не давяраючы адзiн аднаму, цiснулiся блiжэй да палiцыi, але стаялi асобнымi кучкамi. Потым палiцаi прыгналi рабочых станкабудаўнiчага завода i друкарнi. Рабочыя адразу злiлiся ў адну групу. Сталi яны каля самай пажарнай сцяны, наблiзiўшыся да бронетранспарцёра. Палiцыя адцiснула рабочых, а бронетранспарцёр адсунуўся заднiм ходам блiжэй да шыбенiц, i кулямёт, якi глядзеў на мяне, быў скiраваны на рабочых. Жанчынам, якiх палiцаi прыгналi з другога боку, не дазволiлi злiцца з рабочымi. Iх паставiлi асобна.

Сабралi чалавек пяцьсот.

Здаецца, дурны i подлы Гвоздзiк крыкнуў у дзяжурцы: "Хлопцы! Лезем на каланчу! Камунiстаў будуць вешаць".

"Але, на каланчу! Адтуль вiдней", - падумаў я, не ведаючы, якi чарговы план з'явiцца там, у вышынi. Усе мае планы рушылiся. Што можна зрабiць аднаму супраць матацыклiстаў, бронетранспарцёраў, сотнi гестапаўцаў? Але я ўсё яшчэ спадзяваўся, што з'явiцца нейкi асаблiвы план. Каб там, на каланчы, стаяў кулямёт, як на вышцы каля палiцэйскай управы! А то ў мяне не было нават пiсталета.

Каля лесвiцы мяне затрымаў Хiндэль.

"На каланчы гестапа", - цiха сказаў ён i, узяўшы за локаць, павёў у свой кабiнет. Мы сталi ўдвух, беларус i немец, каля адчыненага акна i моўчкi глядзелi на плошчу, на злавесныя шыбенiцы, на якiх вецер гойдаў вяроўкi, на гестапаўцаў i на натоўп. Што адчуваў Хiндэль у той час? I ўвогуле, што за чалавек ён быў?

Прыехала "высокае начальства" - фельдкамендант Шмiт, начальнiк СД штурмбанфюрэр Бругер, афiцэры гестапа i СС. Следам за iмi лакеi - бургамiстр Цiшчанка, начальнiк палiцыi Лучынскi, iншыя здраднiкi. Я шмат каго з iх добра ведаў. У мае падпольныя абавязкi ўваходзiла вывучэнне ворагаў.

Поделиться:
Популярные книги

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

С Новым Гадом

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.14
рейтинг книги
С Новым Гадом

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2

Имя нам Легион. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 1

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Неудержимый. Книга XXVI

Боярский Андрей
26. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXVI