Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:
"Каго? Кузьму Кляшча?
– Хiндэль паглядзеў на мяне, аднак слухаўку не перадаў, ён заўсёды насцярожваўся, калi званiлi каму-небудзь з яго падначаленых, праяўляў празмерную пiльнасць.
– А хто пытае? Павел Харытонавiч? А навошта вам Клешч? Хто ён вам? Друг, зямляк, сваяк? Адкуль вы звонiце? З управы?"
Я падышоў i бесцырымонна забраў з яго рук слухаўку. Тэлефон працаваў пагана, голас як з таго свету, але я пазнаў Паўла. Ён запрашаў на вечар да сябе. На iмянiны. Будзе што выпiць. З вёскi прывезлi самагонку. Я перапытаў:
"Колькi? Тры пляшкi? Усяго? На чацвярых? Ну, мне гэта - што сабаку муха".
Пажарнiкi заржалi. I
Гвоздзiк, вiдаць, спадзеючыся, што яго падтрымае Лотке, пачаў ныць:
"Ён самагонку будзе пiць, а я за яго дзяжур. Не буду!"
Лотке спытаў у Хiндэля: пра што спрачаюцца? Той растлумачыў не вельмi далiкатна, але з нямецкай дакладнасцю. Я нiяк не мог уцямiць тады iх узаемаадносiн. Ды i дагэтуль не разумею, няўжо Хiндэль не здагадваўся, хто такi Лотке, i не ведаў, што механiк гаворыць па-расейску не горш за яго, "фольксдойчэ"?
"Чыя чарга дзяжурыць?" - спытаў Лотке.
Хвiлiну назад Хiндэль схiляўся, што дзяжурыць павiнен Гвоздзiк. А тут раптам цвёрда сказаў:
"Дзяжурыць будзе Клешч!
– i сурова загадаў мне па-расейску: - Дзяжурыць пойдзеш ты!"
Я замалiў:
"Пан начальнiк, - у прысутнасцi Лотке ўсе мы цвёрда трымалiся субардынацыi, дысцыплiны, - вы ж самi чулi, што мяне толькi што запрасiлi на iмянiны i я даў згоду. Што падумае чалавек? Лепшы сябра. Прашу вас".
"Адпусцiце яго", - кiнуў Лотке, не гледзячы нi на мяне, нi на Хiндэля.
Начальнiк закiпеў.
"Гэта не пажарная каманда, - выдавiў ён па-нямецку, потым крыкнуў па-расейску: - А банда п'янiц! Цi тое было..." - Пэўна, ён хацеў сказаць: "Цi тое было пры Саветах!", але ўспомнiў i асекся.
Лотке сказаў:
"Вы стары асёл, Хiндэль".
"Добра, добра. Няхай будзе Гвоздзiк. Гвоздзiк!"
Той ускочыў, як падменены:
"Слухаюся, пан начальнiк!"
А Лотке зноў сказаў спакойна, без злосцi, без нацiску:
"Вы стары баран, Хiндэль", - i пайшоў з дзяжуркi.
Гвоздзiк мацюкнуўся. Хiндэль сумiраваў па-нямецку:
"Я стары асёл i стары баран", - i вылаяўся па-расейску.
Я змаўчаў, бо мне гэтая кароткая размова i заступнiцтва механiка не падабалiся больш, чым каму другому. Дзiўныя прафесii меў я ў акупацыi! Першую выбраў сам - грузчыка: трэба было рабiць, каб жыць. Там я звязаўся з падпольшчыкамi. Пасля ўзрыву эшалона з авiябомбамi давялося хавацца. Схавалi мяне хлопцы дасцiпна: уладкавалi ў нямецкi шпiталь вартаўнiком у трупярню. "Начальнiк морга", як здзеклiва называлi мяне самi немцы. З мёртвымi фашыстамi я абыходзiўся далiкатна i любоўна. Гэта забаўляла i страшыла жывых. Яны любавалiся маёй фiзiчнай сiлай i цешылiся з маёй дурноты. Я добра-такi iграў прыдуркаватага здаравяка, якi мог выпiць дзве шклянкi чыстага спiрту i з'есцi пяць шпiтальных абедаў. Але нават у мяне, студэнта-медыка,
Карацей кажучы, калi месяцы праз тры Павел прапанаваў мне работу чыстую у пажарнай, я не вельмi каб узрадаваўся. Але гарком вырашыў (так перадаў Павел) "наблiзiць мяне да палiцыi", i я пайшоў на гэтае "зблiжэнне". Я салдат. Новая работа не спадабалася з першых дзён. Не сама работа. А гэты Лотке, наш маўклiвы механiк. Я раскусiў яго адразу, адчуў хiтрага ворага i ўпачатку занерваваўся. За цэлы год мне нiдзе яшчэ не прыйшлося працаваць пад штодзённым наглядам агента гестапа. Я выказаў сваю трывогу Паўлу. Ён усмiхнуўся i адказаў:
"Я думаў, у цябе больш вопыту. Усе мы так працуем. Думаеш, мне ва ўправе лягчэй? Дакажы яму сваю лаяльнасць".
I я па сваёй маладосцi, не вельмi разумнай смеласцi пачаў азартную гульню: давесцi, каб Лотке самавыкрыўся. Я адзiн з усяе каманды не баяўся Лотке. Лаяў у яго прысутнасцi, называў "нямецкiм казлом", казаў, што механiк з яго, як з г... куля. Ён рабiў выгляд, што нiчога не разумее. Але калi гэты ж паскудны Гвоздзiк, дробны шпiёнчык, перадаў яму праз Хiндэля, як я лаюся, Лотке зрэагаваў. Неяк пастукаў пальцам па лбе i сказаў лагодна:
"Вялiкая i дурная галава. Ты можаш лаяць мяне, але калi ты будзеш абражаць нямецкую нацыю, - вочы яго пры гэтым нядобра блiснулi, - ты пазнаеш яе сiлу".
Хiндэль пераклаў i ад сябе злосна папярэдзiў:
"Калi ты не заткнеш свой дзiравы шланг, я заткну яго сам. Так заткну, што ты да смерцi не пырснеш".
Тады я пайшоў на "прымiрэнне": запрасiў Лотке выпiць з намi (хлопцы раздабылi спiрту). Але механiк ветлiва адмовiўся, памацаўшы свой худы жывот:
"Кранк".
"Ну i хрэн з табой. Нам больш застанецца", - сказаў я.
Ён запытаў у перакладчыцы, што я сказаў. Яна пераклала:
"Клешч сказаў, што вельмi шкада, што пан механiк не можа з iмi выпiць чарку вiна".
Гэтае няшчаснае дзяўчо баялася аднолькава i Лотке i нас. Перакладала яна архiдрэнна, але ганарылася сваiм веданнем нямецкай мовы. Я падумаў: як бы яна здзiвiлася, каб раптам я пачаў рэзаць па-нямецку ў дзесяць разоў лепш за яе цi Лотке гэтак жа па-расейску. Мяне забаўляла такая гульня. Лотке пацмокаў i пацвердзiў: