Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

"Iдыёты! Перавярнуць дагары ўвесь раён, але знайсцi гэтую сволач! Вось яго фатаграфiя".

Працавалi яны аператыўна, нiчога не скажаш: менш як за гадзiну пасля здарэння была размножана мая фатаграфiя.

Я чакаў: будуць яны "пераварочваць" дом Савiча цi не? Прызнаюся, у той мiг мне не хацелася страляць у iх нi з пiсталета, нi з аўтамата. Я разумеў, якую небяспеку наклiкаў бы ўзброеным супрацiўленнем на гэтую мiлую "трашчотку". Пры ўсёй суровасцi i бязлiтаснасцi таго дня мне да болю стала шкада яе. Ёй трэба жыць! Трэба жыць...

каб прынесцi камусьцi многа радасцi.

Нам пашанцавала: у дом яны больш не вярнулiся. Бругер верыў доктару Савiчу. "Пераварочвалi" суседнiя дамы.

Праз некаторы час яна зайшла да мяне. Цiхенька адчынiла дзверы, моўчкi прайшла да канапы, зморана села, выцерла далоняй лоб. Але вочы яе блiшчалi радасна i ўзбуджана.

"Ух, здаецца, мiнула. Як я баялася! Ох, каб вы ведалi, як я баялася. Цяпер я ведаю, што такое "душа ў пятках". Яна скiнула басаножку i памацала сваю пятку; гэта было наiўна i смешна, i яна сама засмяялася: "А хораша я вадзiла iх за нос. Вы чулi? З мяне магла б выйсцi актрыса. Да вайны я хадзiла ў драмстудыю пры клубе чыгуначнiкаў".

I яна ўздыхнула, успомнiўшы той дарагi даваенны час.

Я спытаў, як яе iмя.

"Софа... Мама звала - Соня, а тата i цётка - Зося. Мама мая на дваццаць гадоў маладзей за тату, i яе забралi ў армiю, мама - хiрург. У нашу армiю, - з гонарам падкрэслiла дзяўчына i тут жа ўздыхнула.
– А тата працуе ў немцаў. Парадокс. Праўда? Цёця Марына памерла два месяцы назад. Пасварылася з татам, а ў яе хворае сэрца. Тата вельмi перажывае цяпер. А што гэта я, тата, тата... А вы, можа, не ведаеце, хто мой тата... Гэта - доктар Савiч. Вы гараджанiн? У горадзе яго многiя ведаюць".

Я адказаў, што ведаю Сцяпана Андрэевiча, ён вучыў мяне.

Гэта яе проста ашаламiла. Яна падскочыла, наблiзiлася i пiльна ўгледзелася ў мой твар.

"Божа мой! Цяпер я, здаецца, успамiнаю. Вы прыходзiлi да таты здаваць экзамены, калi яго аперыравалi з прычыны тромбафлебiту".

I раптам стала задумлiва-сур'ёзнай. Спытала:

"Скажыце, вы ведалi, што тата працуе ў немцаў?"

"Ведаў".

"Ведалi i прыйшлi ў наш дом?"

"Ведаў i прыйшоў, бо ўпэўнены, што доктар Савiч не прадасць мяне".

Яна доўга глядзела мне ў вочы, а потым нахiлiлася i... пацалавала ў шчаку. Пацалавала не па-дзявочы, сарамлiва цi гарэзлiва, а па-даросламу, сур'ёзна, з удзячнасцю.

Мая першая падпольная клiчка была "Вiктар", i я чамусьцi сказаў яе, а не сапраўднае iмя, хоць пасля зразумеў, што гэта недарэчна, непатрэбна i няшчыра перад Зосяй.

"Дзякую вам, Вiктар. Цяпер вы мне брат. I я вас схаваю, як брата. Так схаваю, што фрыцы за сто год не знойдуць. Хадземце. А то праз гадзiну прыйдзе Грот. Ён дакладны".

Тады я спытаў:

"Думаю, у доме, дзе жывуць два лекары, знойдзецца скальпель i пiнцэт?"

"Скальпель? Навошта вам скальпель?"

"У бядры маiм сядзiць асколак гранаты".

Вельмi магчыма, што толькi ў той мiг яна адчула

ўсю сур'ёзнасць барацьбы, свайго мiмавольнага ўступлення ў гэтую барацьбу, небяспекi, якая цяпер пагражала ёй, бацьку. Трусы, фармалiн, балбатня з гестапаўцамi - усё гэта, вiдаць, рабiлася ў парыве, у захапленнi незвычайнасцю, усё гэта была амаль гульня ў хованкi маладога здаровага хлопца. А тут яна зразумела. I разгубiлася, спалохалася, замiтусiлася.

"Што ж рабiць? Хадземце ў бацькаў кабiнет, там усё ёсць. Не, не... Нельга. Могуць прыйсцi. Давайце сюды... на гару. Аўтамат паставiм на месца... Вось так... Крывi не накапала?" - агледзела падлогу. Потым адчынiла невялiчкiя сцянныя дзверы, i мы апынулiся ў каморы, завешанай вопраткай. Дзесяткi палiто, касцюмаў, плаццяў. Нешта зашыта ў прасцiны, мабыць, футры. Пахла нафталiнам.

"Багата жыве доктар Савiч. Шкада дабра, таму i да немцаў падаўся", падумаў я нядобразычлiва.

Мы падлезлi пад вопратку i яшчэ праз меншыя дзверкi выйшлi на гарышча вузкi тунель памiж сцяной мансарды i дахам. Аднекуль здалёк цадзiлася святло, i было вiдаць, што тут сапраўды "чорт зламае нагу". Старыя крэслы, карцiны, дываны, верстакi, рыбацкiя сеткi, мяшкi, посуд - усё гэта было нагрувашчана абы-як. Мы ледзь прабралiся. Нават паўзлi праз нейкую шчылiну. Гэта быў праход пад выступам акна. Такiм чынам мы перабралiся на другi бок, за глухую сцяну мансарды, дзе было больш прасторна i светла.

Тут на старым матрацы Зося зрабiла мне прытулак. Праз другi ход, праз люк у столi над кухняй, яна прынесла прасцiну, падушку, коўдру, iнструменты, бiнты, вату, ёд.

I я зрабiў сабе аперацыю - дастаў асколак. З яе дапамогай. Перад гэтым мы паспрачалiся. Я лiчыў сябе ўжо закончаным медыкам. Медтэхнiкум, як тады называлi, курс iнстытута... Ва ўсякiм разе, даўно ўжо пазбавiўся фальшывай сарамлiвасцi, калi што тычылася хваробы. Але, ведаеш, перад гэтай дзяўчынкай мне стала сорамна агаляць сябе. Я папрасiў яе адысцi. Яна запярэчыла.

"Я нiколi не хацела быць лекарам. Але я дачка лекараў", - сказала яна рашуча.

I такi добра памагла мне. Ва ўсякiм разе, крывi не баялася i павязку зрабiла прафесiйна.

А потым прыйшоў Грот. Мы пачулi, як ляпнулi за сцяной дзверы. Зося нырнула ў люк. Цяжкiя крокi. Iх галасы, яго i яе. Словы глухлi ў сцяне. Пра што яны гаварылi? Я ненавiдзеў немца двайной нянавiсцю: i за тое, што ён афiцэр гiтлераўскай армii, i за тое, што адарваў Зосю i не дае ёй з'явiцца сюды. Аднаму мне было цяжка. Вечарэла. Узняўся вецер. Стары бляшаны дах грымеў на тысячу ладоў. А мне здавалася, што над горадам iдзе стралянiна, што крычаць жанчыны, дзецi. Уявiлiся павешаныя, так, як нi разу яшчэ за гэты доўгi i страшны дзень. Вецер гойдае iх целы. Счарнелыя твары. Счарнелы твар Паўла. Той жывы, ясны твар, па якiм заўсёды гуляла ўсмешка, то гарэзлiвая, вясёлая, то хiтрая, то сумная. Ён стаяў перада мной жывы i прасiў: "Антоша, калi са мной што здарыцца, не забудзь Тарасiка". Я не знайшоў Тарасiка. I мне хацелася раўцi ад крыўды i болю.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Не ангел хранитель

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.60
рейтинг книги
Не ангел хранитель

Право налево

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
8.38
рейтинг книги
Право налево

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Первый среди равных. Книга III

Бор Жорж
3. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга III

Фараон

Распопов Дмитрий Викторович
1. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фараон

Инквизитор Тьмы

Шмаков Алексей Семенович
1. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Сопротивляйся мне

Вечная Ольга
3. Порочная власть
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Сопротивляйся мне

Сам себе властелин 2

Горбов Александр Михайлович
2. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.64
рейтинг книги
Сам себе властелин 2

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Наследница долины Рейн

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наследница долины Рейн