Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Пасаромейся!
– не вытрымаў Тарас.
– Дзе ты выкапаў такое дзiкае слова?

Славiк усмiхнуўся, пакруцiў галавой:

– Маралiсты вы ўсе, - i выплеснуў у рот каньяк.
– Ну, у таты, у папы. У радзiцеля. Як хочаш... дык вось... Другiя плявалi на прынцыповасць, на мараль i паўладкоўвалi свае чады ў iнстытут. А мой: "Пойдзеш на завод". Не хачу на завод. Хачу на тэлестудыю. Буду рыхтавацца ў кiнаiнстытут. Тут, безумоўна, мама на дапамогу: "Можа, у хлопчыка талент". I бацька адступае. Перад талентам. I лёгка ўладжвае хлопчыка на тэлестудыю. I вось ён асiстэнт аператара. Як гучыць!

А-а? У непiсьменных дурнiц галава пачынае кружыцца, калi пачуюць такую прафесiю. А асiстэнт перастаўляе лямпы, чысцiць камеры... Пiльнуе бацькаву кватэру... I харчуецца ў сталоўцы. На большае не хапае... А бацька не дае. Усё тыя ж бацылы прынцыповасцi... А сябра камбрыгады Ганчароў называе гэта праявай вялiкага розуму.

– А ты хацеў бы, каб табе адвальвалi па тысячы.

– Чаго я хацеў бы?
– Славiк далiў Тарасаву чарку, налiў сабе, адрэзаў кавалак адбiўной.
– Вып'ю за цябе. Ты шчаслiвы чалавек. У цябе многа жаданняў.
– Выпiў.
– А я... я нiчога не хачу. Адзiнае хiба - у космас куды-небудзь паляцець.

– Туды дурняў не пускаюць.

– Дзякую за даведку. Мне нават у iнстытут расхацелася. Якi ў мяне талент! А рамеснiкаў хапае без мяне. З людзей, якiх лiчаць таленавiтымi, я паважаю толькi двух - твайго прыёмнага i нашага сталяра дзядзьку Атроха. Яраш можа вытрыбушыць чалавека, i той застанецца жывы. Гэта нешта значыць. А што вунь мой татулька... Напускае на сябе скромнасць: адзiн сядзiць на перыферыi. А лiчыць сябе, безумоўна, лепшым за сталiчных. А я пачаў чытаць яго апошнюю аповесць i заснуў на семнаццатай старонцы. Калгас. Даяркi. Па-мойму, калi ты ўжо ўзяўся пiсаць, дык пiшы, як Рэмарк...

– Па-твойму, вышэй за Рэмарка няма пiсьменнiкаў?

– Ведаю. Ведаю. Талстой. Чэхаў... Колас.
– Славiк узлаваўся чамусьцi. Яны набiлi мне аскомiну ў школе.

– Ты ж нiколi iх сур'ёзна не чытаў.

– А навошта?

– Што ж цябе ў Рэмарка захапiла? Кальвадос?

– Што?

Але гэты юны нiгiлiст добра засвоiў галоўны сакрэт абароны. Успомнiўшы, што такое кальвадос, тыркнуў у Тарасавы грудзi пальцам:

– Вось дзе ваша ханжаства. Самi чытаеце пад коўдрай... Глытаеце... Смакуеце... А потым робiце посныя фiзiяномii. "Рэмаркiзм заражае моладзь". Ты сур'ёзна думаеш, што я магу нечым заразiцца?

Гэта ўжо было падобна на п'яны выклiк, i Тарас, замест адказу, паклiкаў афiцыянтку, каб разлiчыцца.

– Закажы нашага кальвадоса, - прымiрэнча сказаў Славiк.

– Не. Мне трэба ехаць.

– Ну чорт з табой.

Тарасу спадабалася такая падзяка за пачастунак, i ён весела засмяяўся. Усё-такi ён цiкавы хлопец, гэты Славiк. Але ў галаве яго - куча смецця.

Наташка радасна крыкнула:

– Мама! Тарас прыехаў!
– кiнулася насустрач брату, павiсла на шыi, пацалавала. I адскочыла, здзiўленая. Нахмурылася. I тут жа выдала: - Мама! Тарас п'яны.

– Што ты выдумала. Якi я п'яны?

– Але выпiў.

– Выпiў, - з вiнаватай усмешкай прызнаўся Тарас, вiтаючыся з жанчынамi.

Галiна Адамаўна ласкава i дакорлiва пакiвала галавой:

– Тарас!

Валянцiна Андрэеўна, любуючыся хлопцам, сказала:

– Што вы апякаеце яго, як маленькага? Ах, якi страх, чарку ўзяў рабочы чалавек! Мала якая прычына магла быць.

– Я Славiка сустрэў. I ён зацягнуў мяне ў рэстаран.

Усмешка знiкла з твару жанчыны.

Славiк зацягнуў?
– I ў голасе яе прагучала недаверлiвасць.
– Як магло здарыцца, што мой сын зацягнуў цябе, старэйшага на пяць год?

– Сказаў, што галодны, з ранiцы нiчога не еў. А па-мойму, схлусiў. У рэстаране ён часты госць. Усiх афiцыянтак ведае.

– Афiцыянтак?
– Валянцiна Андрэеўна адразу змянiлася з твару. Не, не пабялела i не пачырванела. А неяк стала непадобнай на самую сябе, заўсёды добрую, вясёлую. Нешта жорсткае, калючае з'явiлася ў яе твары. Можа, адчуўшы гэта, яна вiнавата ўсмiхнулася, прыгладзiла валасы на скронях. Нiчога не стала распытваць. Сказала: - Адбiваецца хлопец ад рук. Трэба прасачыць.

Яна была аб'ектыўны i разумны педагог. Але ў першую чаргу - мацi. Як педагог паверыла Тарасу. Як мацi адчула непрыязь да яго. Яна заўсёды любавалася прыёмным сынам Яраша, ставiла ў прыклад сваiм дзецям. А цяпер падумала: "Грубаваты хлопец, недалiкатны. Таварыскай салiдарнасцi не мае. Калi ўжо разам былi, прамаўчы".

Несвядомы парыў мацярынскай душы: пачула дрэннае пра сына - хочацца, каб i на другiх былi плямы.

Хутка Валянцiна Андрэеўна выдумала нейкую прычыну i пайшла ў хату.

Галiна Адамаўна, якая адчула гэтую змену ў настроi сяброўкi, з дакорам сказала Тарасу:

– Нядобра так... Трэба разумець, што мацi чуць такое балюча. Ты мог бы i памаўчаць.

– Ды нельга маўчаць, Галiна Адамаўна!
– запярэчыў Тарас.
– Каб вы ведалi, як ён паводзiў сябе i якую лухту гарадзiў. Ва ўсiм расчараваўся, усё яму абрыдла, усё не падабаецца. А мы будзем глядзець i маўчаць? У нас часта так робяць. Ад бацькоў хаваць, ад грамадскасцi... Пакуль чалавек не апынецца ў балоце. Тады будзем ахаць. Не. Я знарок. Яшчэ Кiрылу Васiльевiчу скажу. Няхай ён пацiкавiцца, чым там камсамол займаецца на студыi.

– А сам пiў з iм, - усё яшчэ хмурылася Наташа.

– Не сунь носа ў мужчынскiя справы!
– асек яе Вiця.

– Фу, мужчыны!
– зняважлiва фыркнула дзяўчынка i паскакала на адной назе да ручая.

– Пiў я дарэмна, - разважлiва згадзiўся Тарас, звяртаючыся да Галiны Адамаўны.
– Але каб вы бачылi, як ён умее заказваць. Сцiва Аблонскi! Калi ён схлусiў, што ў яго нi капейкi грошай, баюся, што налiжацца. I, чаго добрага, накуралесiць.

Выпiўшы з Тарасам дзве трэцi ад заказаных трохсот грамаў, Славiк хадзiў i шукаў, за чый кошт пажывiцца яшчэ. I знайшоў у парку. Адзiн графаман страшэнна хацеў надрукавацца ў газеце. Ведаючы, што лёс яго вершаў залежыць ад кансультацыi Шыковiча, ён настойлiва шукаў сцежку да яго "чэрствага сэрца". Падвярнуўся сын Шыковiча. Што ж, можна паспрабаваць зрабiць i такi ход, тым больш што хлапчына працуе на тэлестудыi: там таксама можа спатрэбiцца пратэкцыя.

Працу сваю малады Шыковiч любiў. Але пасля таго як высмеяў сваё асiстэнцтва перад Тарасам, пасада сапраўды здалася яму мiзэрнай i смешнай. Падвыпiўшы, ён вырашыў на работу не iсцi. Адбудзецца перадача i без яго.

Пасля шчодрага пачастунку графамана ў Славiка пачало дваiцца ў вачах. Насупраць сядзелi два "вялiкiя паэты". Падавалi дзве "каралевы" з каронамi на галаве. А мiма адкрытай пляцоўкi летняга рэстарана хадзiла то двое, то цэлы атрад дружыннiкаў. Славiк баяўся дружыннiкаў больш, чым мiлiцыi.

Поделиться:
Популярные книги

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Месть Пламенных

Дмитриева Ольга
6. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Месть Пламенных

Как я строил магическую империю 6

Зубов Константин
6. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 6

Идеальный мир для Лекаря 24

Сапфир Олег
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь