Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Няма адказнасцi ў бацькоў...

– Вось гэта правiльна!
– адгукнуўся ў слухаўку Тарасаў.
– Бацькi ў нас выхаваннем займаюцца мала.

– Шыковiч прэтэндуе на ролю выхавацеля мас, а ўласнага сына распусцiў. Мнагавата мае грошай. Машына. Дача...

А вось гэта Тарасаву не падабалася. Безумоўна, бацька адказвае. Але калi з асобных фактаў пачыналi выводзiць тэорыю, што, маўляў, усе пачварныя з'явы толькi ў асяроддзi дзяцей забяспечаных бацькоў, што ва ўсiм вiнаваты дабрабыт, - гэта абурала Сяргея Сяргеевiча. Выходзiць, толькi ў беднасцi i жабрацтве можна правiльна

выхоўваць. Глупства!

– Шыковiч палучае ў рэдакцыi столькi ж, колькi ўсе. Па штатнаму распiсанню, - холадна адказаў сакратар.

Гукан змаўчаў. Успомнiў, як аднойчы ў прыватнай гутарцы Тарасаў сказаў усё з той жа сваёй хiтрынкай:

"Ты ж не адмаўляешся ад ганарару за сваю кнiгу, хоць пiсаў яе не ты?"

Цяпер Сямён Парфёнавiч падумаў:

"Ясна. Стаiць за Шыковiча. Як я не ведаў дагэтуль, што яны так спаяны".

Паспрабаваў змякчыць, каб Тарасаў не падумаў, што ён хоча ўтапiць свайго сааўтара:

– Хоць, безумоўна, за такiмi шалапутамi хiба ўсочыш. Добра, што мае ў вайну выраслi. У эвакуацыi. Уведалi i цану хлебу i цану капейкi.

Тарасаў весела крыкнуў у слухаўку:

– Нешта ты, Сямён Парфёнавiч, хiстаешся сёння. То валiш усё на бацькоў, то зусiм здымаеш з iх вiну. Не, бацькоў мы паслухаем. Я ўжо сказаў: сабраць па гораду ўсе падобныя факты паводзiн дзяцей камунiстаў. I ўсiх бацькоў на адно з чарговых бюро гаркома. У мяне - людзi.

Вось i зразумей яго, гэтага Тарасава!

А бацькi яшчэ нiчога не ведалi. Валянцiна Андрэеўна засталася на дачы, а Кiрыла з самай ранiцы забраўся ў партархiў. Пасля Ярашавага расказу жаданне заняцца падполлем, разабрацца ва ўсiм аб'ектыўна i напiсаць дакументальную кнiгу пабольшала. Быў ён часам ленаватым, часам рабiў з халадком, асаблiва ў журналiстыцы. Але ўжо калi загараўся тэмай, то працаваў як апантаны, па шаснаццаць гадзiн у дзень. "Працую, як Бальзак", - жартаўлiва хвалiўся ён у такiя моманты блiзкiм. Так ён працаваў апошнi тыдзень. З ранiцы - у архiве, у другой палавiне дня - у рэдакцыi, увечары - дома, прыводзiў у парадак тое, што ўдалося здабыць у архiве. А матэрыялаў там было - непачаты край. Найцiкавейшых дакументаў. За шаснаццаць год яны не ўсе нават сiстэматызаваны. Штат архiва невялiкi, а дакументаў - вагон. Начальнiк - стары камунiст Сыраквашка Мiна Азаравiч, у мiнулым дырэктар музея - больш цiкавiўся архiвамi грамадзянскай вайны, калi ён сам быў малады i партызанiў на Палессi. Пiсаў нейкiя ўспамiны. Айчынная вайна ад яго была далей. Па рашэнню абкома ён разам з экспанатамi музея эвакуiраваўся ў самым пачатку яе. Лёс занёс яго ажно ў Новасiбiрск, дзе яму даручылi ахову эвакуiраваных з Ленiнграда партыйных дакументаў.

З'яўленне ў архiве пiсьменнiка разварушыла маленькага сiвага дзядулю. Мiна Азаравiч быццам скiнуў са сваiх сямiдзесяцi год пару дзесяткаў. Шмат што з таго, што расказваў пра падполле iх горада Шыковiч, яму, безумоўна, было вядома. Але той добры дзесятак вялiкiх пытальнiкаў, якiя паставiў новы даследчык, запалiлi старога архiварыуса. Сапраўды, гэта цiкава - адказаць хоць на частку такiх пытанняў. Чаго варта, напрыклад, канчаткова вырашыць, хто ж такi Савiч, якога, мiж iншым, Сыраквашка добра ведаў - доктар некалi перадаў

музею карцiну Айвазоўскага.

I начальнiк архiва шчыра памагаў Шыковiчу ў пошуках.

За першы тыдзень Кiрыла перачытаў гару папер, але высветлiў нямнога з таго, чаго не ведаў раней. Расшыфраваў толькi адно - склад першага падпольнага гаркома. Спiса нiдзе не было, але пры дэталёвым аналiзе дакументаў таго часу i ўспамiнаў удзельнiкаў, напiсаных неўзабаве пасля вайны, гэта ўдалося ўстанавiць. Гукан у сваёй кнiзе яўна наблытаў: назваў iмёны людзей, якiх у той час нават не было ў горадзе. Тут яму даказаць няцяжка. Хоць увогуле чалавек ён упарты. Але нiчога, разбярэцца гарком цi абком.

Напярэдаднi, разбiраючы матэрыялы партызанскай брыгады "Смерць фашызму", з якой падпольшчыкi трымалi найбольш цесную сувязь, Шыковiч натрапiў на цiкавы дакумент. Дзiўны дакумент. Лiсток з вучнёўскага сшытка ў касую лiнейку. На iм размашыстым почыркам напiсана:

"Учора пахавалi таварышаў, якiя загiнулi ў баi за станцыю.

Няўдача за няўдачай. Настрой у атрадзе цяжкi. Звесткi з Вялiкай зямлi таксама не суцяшальныя. Чым падняць настрой людзей?

Сёння з'явiўся таварыш з групы НКВД. Правал у горадзе. Накрылi рацыю, двух арыштавалi. Л. выратаваўся выпадкова. Баюся за Доктара, яны трымалi з iм сувязь.

Папрасi Марусю, каб схадзiла ў горад".

I ўсё. Нi даты, нi подпiсу. Што гэта? Пiсьмо некаму цi ўрывак з дзённiка? Калi слова "папрасi" напiсана правiльна, - пiсьмо. Але ўвогуле больш падобна на дзённiкавы запiс. Магчыма, чалавек у спешцы не дапiсаў "ць" - "папрасiць". Але гэта не галоўнае. Не гэта надзвычай зацiкавiла i ўсхвалявала Шыковiча. Пiсьмаў падобных i дзённiкаў партызанскiх ён перачытаў мноства. Адзiн сказ прымусiў яго выдзелiць гэты дакумент з усiх iншых: "Баюся за Доктара, яны трымалi з iм сувязь". Доктар - з вялiкай лiтары. Хто ён, гэты Доктар? Сапраўдны доктар цi гэта падпольная клiчка? Каб устанавiць iсцiну, трэба ведаць, хто i калi пiсаў пiсьмо цi дзённiк.

Шыковiч працаваў у сховiшчы, якое змяшчалася ў склепах былога аддзялення банка. Прасторныя сухiя склепы. У першы пасляваенны год камсамольцы разабралi банкаўскiя руiны i са старой цэглы на месцы трохпавярховага будынка змуравалi невялiкi аднапавярховы асабняк. Рэканструкцыя горада не кранула яго, бо стаяў ён у глыбiнi двара, пасярод квартала. Наперадзе вырас чатырохпавярховы дом. А гэты белы домiк стаяў у абкружэннi таполяў. Пасаджаныя ў сорак пятым годзе, яны разраслiся ў густы цянiсты сквер i ўсё навокал засыпалi пухам квеценi.

Шыковiч пайшоў да Сыраквашкi. Праз акно ўбачыў: стары ў белай кашулi сядзеў за сталом i, паглыблены ў працэс творчасцi, пiсаў, па-дзiцячы высалапiўшы кончык языка. Зрэдку нешта шаптаў. Кiрыла любiў назiраць людзей, калi яны заставалiся самi з сабой. Чалавек у такiм стане часта ператвараецца ў дзiця, нават тады, калi заняты сур'ёзнай працай. Шкада было турбаваць гэтага добрага дзядулю. Тым больш што Шыковiч за тыдзень ужо вывучыў: раней чым дазволiць зайсцi, Сыраквашка схавае ў шуфляду свой рукапiс, быццам ёсць нешта злачыннае ў тым, што ён пiша. Сустрэне нахмураны, незадаволены.

Поделиться:
Популярные книги

Не кровный Брат

Безрукова Елена
Любовные романы:
эро литература
6.83
рейтинг книги
Не кровный Брат

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Ненастоящий герой. Том 1

N&K@
1. Ненастоящий герой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ненастоящий герой. Том 1

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Беглец

Кораблев Родион
15. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Беглец

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба

Приручитель женщин-монстров. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 4

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12