Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

Гэта быў тонкi намёк на тое, што Тукала некалi пакiнуў першую жонку з дзiцем. Ён зразумеў гэты намёк i закiпеў яшчэ горш. Але голас панiзiўся:

– Я не думаю цябе вучыць. Але калi ты лiчыш, што з цябе мала таго, што зрабiў твой сын, то з мяне гэтага - вось так.
– Ён правёў далоняй па шыi.
– Я не буду трымаць у сябе хулiганаў.

Ах, вось яно што! Нарэшце Шыковiчу ўсё стала ясна: Тукалу цяжка было паведамiць аб рашэннi звольнiць Славiка, а таму ён гэтак i нерваваўся.

"Баязлiвец! Атрымаў цёплую пасаду i забываеш, што ёсць звычайныя чалавечыя адносiны".

Раптам стала шкада сына: нельга караць двойчы за адну i тую ж вiну. Знявага да Тукалы расла,

як снежны камяк. Кiрыла адчуў нават страх: не сарвацца б зноў. Падняўся, засунуў рукi ў кiшэнi, ступiў блiжэй да рэдактара пад яго спакой.

– Страхуешся?
– спытаў знешне спакойна, але з'едлiва.

– Мне няма чаго страхавацца!
– ужо без нервовасцi, паважна адказаў Тукала, надзеючы акуляры.

– Лягчэй за ўсё выкiнуць чалавека з калектыву, - уздыхнуў Жывiцкi. Нiколi не спяшайся...

– А што яму да чалавека!..

– Няхай пра такога чалавека падумае ў першую чаргу бацька!.. А калi бацька апраўдвае... Калi бацька паказвае прыклад... А потым ходзiць прасiць за сына... шукае яму цёплага месца...

Гэта быў подлы ўдар. Шыковiча перасмыкнула ўсяго. Ён не верыў сваiм вушам. Няўжо гэта кажа Алёша Тукала, якога яшчэ тыдзень назад ён запрашаў да сябе ў госцi? Слiзняк!

Халодная разважлiвая злосць апанавала Кiрылу. Цяпер ён рабiў усё свядома, з разлiкам.

Сумна пакiваў галавой.

– Столькi год я з табой сябраваў i не ведаў, што ты такая дрэнь.

Эх, як Тукала зноў падскочыў.

– Чуеце?.. Станiслаў Iванавiч!

– Хлопцы, як вам не сорамна, - паспрабаваў прымiрыць рэдактар.

– Цяпер разумею, што не зусiм таго, каго трэба, я выкiнуў за дзверы. Вось каго трэба! I не за дзверы. За акно. Дазволь, Станiслаў Iванавiч?
– I Кiрыла пайшоў, каб абысцi доўгi стол.

Тукала хутка адступiў за рэдактарскi стол. Спалатнелы, стаў побач з Жывiцкiм, якi таксама насцярожана падняўся.

Шыковiчу стала смешна. Ён дайшоў да краю стала, хмыкнуў i накiраваўся да выхаду. Калi дзверы за iм зачынiлiся, Тукала выхапiў хусцiнку i пачаў выцiраць успацелыя рукi i лоб.

– Ты бачыў? Зазнаўся! Напiсаў дзве бяздарныя кнiжачкi i гэтак зазнаўся! Як псуе слава! Жах!

Жывiцкi засмяяўся.

Не разумеючы прычыны яго смеху, Тукала пачаў развiваць цэлую тэорыю наконт славы i зазнайства.

8

Яраш абсталёўваў аперацыйную навейшай апаратурай. Рэканструкцыi яго неаднойчы прыводзiлi ў жах аддзел аховы здароўя. Але няўмольныя вартавыя фiнансаў не маглi ўстаяць перад яго хiрургiчным аўтарытэтам. Патрыёты горада, яны таксама ганарылiся славай хiрургiчнага аддзялення бальнiцы, якое лiчылася лепшым у рэспублiцы. Аперацыйная прывяла ў захапленне дэлегацыю чэшскiх лекараў, якiх нялёгка здзiвiць медыцынскай тэхнiкай. А Яраш усё адно быў незадаволены: ёсць апаратура лепшая. Пераабсталяванне ён планаваў даўно. Многiя з патрэбных апаратаў былi набыты загадзя. Але ўстаноўку iх адцягваў: па-першае, шмат чаго не хапала, па-другое, ён спадзяваўся, што пад канец года галоўны лекар i аддзел будуць больш шчодрымi.

I раптам ён пачаў работу па пераабсталяванню нечакана. Сам працаваў з манцёрамi i мантажнiкамi вечарамi. Плацiў iм прэмiяльныя са сваёй кiшэнi. За гэтае дзiвацтва яму ўжо неяк раней накiвалi на партбюро. З тым жа, што ён часта працуе не толькi з манцёрамi, але i са сталярамi, з паркетчыкамi, у клiнiцы звыклiся. Добрыя душы тлумачылi, што Ярашу проста няма куды дзяваць сiлу i энергiю, злыя - што такiм чынам ён хоча павялiчыць сваю папулярнасць.

Каб яму сказаў хто, што ўсё гэта робiцца так тэрмiнова з-за адной хворай, ён, напэўна, пачаў бы аспрэчваць, можа, нават з абурэннем. Не, апаратура ўдасканальваецца не для адной хворай! Для ўсiх. Але ён разумеў,

што было б няпраўдай адмаўляць, што гэта ўваходзiць у падрыхтоўку да аперацыi Зосi Савiч. Ён зрабiў сотнi розных аперацый, нямала ўжо i такiх - на сэрцы. Але бадай нi да адной не рыхтаваўся з такой стараннасцю i адказнасцю. Як да найвышэйшага экзамену. Тут усё павiнна быць узважана i ўлiчана. Каб нiякай выпадковасцi. Яго апраўдаюць усе, што б нi здарылася. Але сам ён не даруе сабе, калi гэтая спакутаваная жанчына скончыць сваё жыццё на аперацыйным стале. Неяк уначы ён увесь захаладаў ад такой думкi, гэтак жа, як некалi, калi цяжка хварэў Вiця i ён, хiрург Яраш, страцiўшы веру ў медыцыну, раптам падумаў, што сын можа памерцi. З'яўлялася думка: а можа, запрасiць каго-небудзь з калег з Масквы, з Кiева? Да яго прыедуць. Рэдка якi хiрург бярэцца аперыраваць блiзкага чалавека. Блiзкага... А гэтую дзяўчынку ён ведаў роўна восем сутак, бачыў, размаўляў, калi яна прыносiла яму ежу на гару, дзе i ўдзень панаваў паўзмрок. Ён амаль не ведае (можа, толькi здагадваецца), як яна жыла васемнаццаць год свайго жыцця. I ўсё-такi яна была блiзкiм чалавекам. Нi адзiн хворы цi хворая не жылi так у яго сэрцы, у думках.

Пакуль што Яраш аддаў яе тэрапеўтам, каб падлячылi, паназiралi, зрабiлi ўсе кардыяграмы, здымкi i аналiзы. Сам заходзiў рэдка, раз у тры днi, на кароткi час, як лекар. Гэта не зблiжала, наадварот, аддаляла iх. Калi ў дзень сустрэчы ён казаў ёй "ты", то цяпер звяртаўся на "вы", як належыць лекару да хворай. На такое аддаленне ён пайшоў свядома. У той жа час папрасiў Машу, каб тая наведвалася да Зосi. Ён сказаў пра гэта аперацыйнай сястры чамусьцi крыху збянтэжана:

– Маша, ёсць у мяне да вас просьба...

Яна адразу насцярожылася.

– Калi ласка, Антон Кузьмiч.
– I падняла свае тонкiя рукi, каб паправiць бялюткi чэпчык на высокай дзiвосна залатой кукле валасоў. Ён даўно заўважыў, што яна заўсёды слухае вось так - з паднятымi рукамi.

– У тэрапii ляжыць хворая Соф'я Савiч. Нам з вамi, здаецца, прыйдзецца аперыраваць яе. Я хацеў бы, каб вы наведвалiся да яе. Не як сястра. Як добры друг. Разумееце? Жанчына гэтая пражыла цяжкае жыццё.

Яраш адчуваў, што, выказаўшы такую просьбу, ён абавязаны растлумачыць Машы, хто ж такая Савiч. Але што сказаць?

Што Зося ратавала яго ад смерцi? Чамусьцi не хацелася, каб да аперацыi пра гэта даведалiся ў бальнiцы. Ён добра ведаў, што, бадай, няма большых легендатворцаў i аматараў сенсацый, як лекары i сёстры.

Падумаўшы пра легенды, ён сказаў пра другое:

– Вы ведаеце, Маша, я не люблю казак. Але ёй расказвайце пра мяне любыя легенды.

Сястра застыла, як манекен, зграбная i халодная; яна заўсёды астывала, калi чаго не разумела. Ён растлумачыў:

– Пра маю хiрургiчную славу. Псiхiчная падрыхтоўка.

Маша ўсмiхнулася проста i цёпла, здавалася, што ўсмiхнуўся не толькi яе твар, вусны, а ўся постаць - ад залатых валасоў да бронзавых ад загару стройных ног.

– Цяжка расказаць больш, чым вы заслугоўваеце, Антон Кузьмiч.

– Не будзем гаварыць адно аднаму камплiментаў, Маша. Нам не патрэбна псiхiчная падрыхтоўка.

Жарт гэты збянтэжыў дзяўчыну.

Днi праз два Маша зайшла да яго ў кабiнет у той час, калi ён адпачываў памiж дзвюма складанымi аперацыямi. Яна не магла не ведаць, што хвiлiны такога адпачынку былi свяшчэннымi. Як добры актор настройвае сябе на iнакшае псiхалагiчнае гучанне ў другой дзеi, так ён настройваў сябе на другую аперацыю. Сядзеў у мяккiм крэсле, скiнуўшы чаравiкi, паклаўшы ногi на другое крэсла, i палiў. I вельмi не любiў, калi хто-небудзь заходзiў, перашкаджаў адпачынку. Пра гэта ў аддзяленнi ведалi.

Поделиться:
Популярные книги

Боксер 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Боксер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боксер 2: назад в СССР

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Безымянный раб [Другая редакция]

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
боевая фантастика
9.41
рейтинг книги
Безымянный раб [Другая редакция]

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Титан империи 2

Артемов Александр Александрович
2. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 2

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Книга пятая: Древний

Злобин Михаил
5. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
мистика
7.68
рейтинг книги
Книга пятая: Древний

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]