Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:
Яраш выключыў устаноўку i бясценевыя лямпы i адышоў да шырачэзнага - на ўсю сцяну - акна. Вечарэла. Сад пакрыўся ценем ад будынкаў. Сонца заходзiла з другога боку, за бальнiчнымi карпусамi. Адзiны прамень яго прабiўся памiж муроў i асвяцiў верхавiны таполяў, маладых, але самых высокiх дрэў. Яраш прыгадаў, што таполевая алея гэтая была пасаджана ў вясну Перамогi. I вунь якiя вымахалi дрэвы! У садзе гулялi хворыя. Адны сядзелi, другiя хадзiлi. Санiтарка ў белым халаце гушкала дзiця, загорнутае ў такi ж шэры бальнiчны халат, якiя былi i на дарослых. Яраш ненавiдзеў форму i колер гэтых халатаў i ўжо колькi год вёў вайну, каб замянiць iх. З iм
Амаль пад самым акном аперацыйнай пад яблыняй сядзелi трое маладых людзей: адзiн у бальнiчным халаце з падвязанай рукой, двое ў майках. Хлопцы разлiвалi вiно. Хворы быў яго, Ярашаў, рабочы-будаўнiк з пераломам рукi. Але як трапiлi сюды ў такi час наведвальнiкi?
"Хаця б схавалiся. А то расселiся на вачах усёй бальнiцы. Вось жа лайдакi!" - з нязлосным дакорам падумаў хiрург. Ён мог адчынiць акно i накрычаць на хлопцаў. Але замест гэтага далiкатна адступiў у глыб аперацыйнай, каб не спугнуць iх. I самому яму захацелася хутчэй апынуцца на дачы. Сесцi вось так на траву, каля свайго ўлюбёнага вогнiшча. А потым ляжаць, глядзець у неба i слухаць крыху блытаныя, але цiкавыя разважаннi Шыковiча пра палiтыку, мараль i лiтаратуру. Пра адно толькi падумаў з непрыемнасцю: зноў трэба тлумачыць Галiне, дзе так затрымаўся. Але не ўзлаваўся на жонку, а пашкадаваў яе: яна варта жалю за сваю неразумную рэўнасць.
Павярнуўся, каб пайсцi, i ў адчыненых шкляных дзвярах убачыў Машу. Яго трохi спалохала, што сястра магла доўга назiраць за iм. I ён спытаў амаль груба:
– Што вы робiце тут у такi час?
– Але спахапiўся i пажартаваў: - Вашы равеснiцы даўно танцуюць.
– Я была ў Зосi.
– Вочы яе дзiўна блiснулi.
– Яна расказвала, як ратавала вас... I пра сябе.
Яраш падумаў: а цi правiльна ён робiць, што нi пра што не распытвае ў Зосi? А раптам... Не, не! Ён рашуча адганяў гэтую думку. Таму i не распытвае i рэдка пакуль што наведваецца, бо хоча пераканаць у першую чаргу яе (ды i сябе таксама!), што аперацыя гэтая звычайная i ўсё скончыцца найлепшым чынам.
"Што яна расказвала пра сябе?" - хацелася яму спытаць у Машы. Але нешта стрымала яго.
– Значыцца, больш яна не адносiцца да вас з падазронасцю?
– Мне здаецца, мы пасябравалi.
– Дзякую, Маша.
– Няма за што, Антон Кузьмiч.
– Яна апусцiла вочы, сказала: - Яна пыталася, цi знаёма я з Тарасам, - i раптам папрасiла: - Пазнаёмце мяне з Тарасам.
Цяжка не здзiўляцца - такiя нечаканыя паведамленнi i просьбы ў гэтай дзяўчыны. Але гэтая просьба Ярашу спадабалася.
– Прыязджайце ў нядзелю да нас на дачу. Пазванiце ранiцай доктару Майзiсу, у яго свая машына. Я запрашаў яго.
– Дзякую, Антон Кузьмiч. Я магу iсцi?
– Калi ласка, Маша...
Нейкi момант ён стаяў у аперацыйнай, слухаючы, як недзе далёка ляпаюць дзверы. Потым рушыў у калiдор, на хаду развязваючы нарукаўныя матузкi халата. Перад сваiм кабiнетам спынiўся, хвiлiну пастаяў у задуме i... хутка пайшоў па доўгiм калiдоры, завязваючы матузкi.
У тэрапеўтычным аддзяленнi ён пачуў, як адна дзяжурная сястра спалохана крыкнула другой:
– Яраш!
– I забегалi, замiтусiлiся. Ён нiколi не мог зразумець, чаму ў другiх аддзяленнях i клiнiках яго гэтак баяцца.
Зося, у адной сарочцы, доўгай, пацямнелай ад часу i мыцця, сядзела каля акна i ела чарэшню, выплёўваючы
"Што ты закрываешся?
– падумаў ён пра Зосю.
– Столькi разоў я цябе аглядаў, выслухоўваў... Буду трымаць у руках тваё сэрца..."
Прывiтаўся да ўсiх. У адзiн позiрк убачыў, што i другiя жанчыны накрываюцца коўдрамi, зашпiльваюць халаты, прычэсваюць валасы. Iх было ў палаце шэсць чалавек. Дзiўная жаночая псiхалогiя! Сарамлiвасць iх залежыць ад часу i абставiн.
Яраш спытаў у Зосi, як пытаюць усе лекары ў сваiх пацыентаў:
– Як мы адчуваем сябе?
– Добра, - нясмела адказала яна i ўсё яшчэ закрывала грудзi i хавала пад табурэт свае босыя ногi.
Ён узяў на ложку стракаты халат i падаў ёй. Яна хуценька накiнула яго, зашпiлiлася.
– Лажыцеся, - сказаў ён.
Узрадаваная, яна даволi рухава нырнула пад коўдру. Ён узяў табурэт, на якiм яна сядзела каля акна, сеў побач.
– Гуляем?
– Мне дазволiлi ўставаць, - прыдушаным i спалоханым голасам адказала Зося.
– Ёй дазволiлi, - пацвердзiла суседка.
Яраш адгарнуў коўдру i агледзеў ногi хворай, памацаў iх. Ацёк знiк. Зусiм звычайная жаночая нага - i па колеру i па форме. I твар змянiўся за два тыднi, якiя Зося знаходзiцца ў iх бальнiцы. Твар памаладзеў, папрыгажэў. Цяпер Яраш лёгка пазнаваў рысы той Зосi, якая некалi смела i дзёрзка схавала яго. Але яму хацелася ўбачыць рысы i таго ж характару. Няхай бы блiснула хоць адна iскра яе дзёрзкасцi, рашучасцi, весялосцi, дасцiпнасцi, хiтрасцi! Не, усё задушана, нават хiтрасць. Адно хiба свяцiлася ў яе вачах - захапленне iм, Ярашам. Але i яно было зусiм iнакшае, чым тады, нейкае па-рабску пакорлiвае.
Хворыя, якiя маглi хадзiць, па адной далiкатна пакiдалi палату: яны шмат што ўжо ведалi. Толькi новая старая, адчуўшы, што гэта "важны доктар", папрасiла:
– Доктар, паглядзiце i мяне.
Ды засталася дзяўчына з прыроджаным парокам сэрца, якую Яраш таксама меўся аперыраваць, хоць згоды яе яшчэ не пыталi, але яна, вiдаць, адчувала цi чула размовы i кожны раз глядзела на яго з панiчным страхам.
З'явiлася дзяжурная лекар, ужо заспаная.
– Я вам не патрэбна, Антон Кузьмiч?
– Не. Толькi не спiце, калi ласка, так рана. Няёмка, ведаеце... Дзесяць гадзiн.
Маладая лекарка "правалiлася" скрозь падлогу.
– Дык як самаадчуванне, Соф'я Сцяпанаўна?
– ужо зусiм не як лекар, хоць i лiчыў у гэты момант пульс, а як добры сябра спытаў Яраш, iнтымна, даверлiва. Гэтая даверлiвасць перадалася i ёй.
– З мая сорак трэцяга я нiколi не адчувала сябе лепш, - сказала яна амаль шэптам, але так, што ў Яраша здавiла горла.
Васемнаццаць год фiзiчных i душэўных пакут! У парыве пяшчоты i спачування ён лёгка сцiснуў яе руку, сухую i гарачую. Ад маленькай ласкi такой вочы яе сталi вiльготныя. Ён глядзеў у iх бяздонне праз малюсенькiя шарыкi плафонаў. Яму не хацелася, каб яна заплакала, i ён падбадзёрыў яе добрай усмешкай i словамi, якiя гаварыў многiм хворым, але з той рознiцай, што ёй ён зноў сказаў "ты" - як блiзкаму чалавеку: