Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ты галодны?

– Як воўк.

Яны падавалi яму на стол утраiх - мацi, Iра, Маша - усё самае лепшае, што гатавалi для гасцей, як самаму галоўнаму госцю.

Валянцiна Андрэеўна адчувала ўдзячнасць дачцэ i Машы за iх чуласць. Яе нават не вельмi кранала, што сын больш аддае ўвагi гэтай амаль незнаёмай дзяўчыне, чым ёй, мацi. Пiльна сочыць за кожным яе рухам, ловiць кожнае слова i позiрк.

"Захапляецца зусiм па-дзiцячы", - з замiлаваннем падумала мацi.

Ад добрага снедання i жаночай клапатлiвасцi Славiк зноў зрабiўся балбатлiвы.

– Маша, хочаце, я вас здзiўлю?

Iра спалохана

страляла ў яго вачамi: маўчы!

Ёй здавалася ганьбай i сорамам такое прызнанне.

– Я толькi ўчора з турмы.

Нiводная рыска не тузанулася на надзвычай рухавым i выразным Машыным твары.

– I доўга там вас трымалi?

– Дзесяць сутак.

– О-о!
– Што значыла гэтае "о-о", нiхто не зразумеў.

– Я пагразiў адным замежным дурням атамнай бомбай. Быццам яна ляжала ў мяне ў кiшэнi. I - калi ласка, маралiсты ўляпiлi мне... А ўчора я перачытваў газеты. Я рэдка чытаю. Так, ад смутку. I - божа мой!
– што я там прачытаў. Калi мне далi дзесяць сутак, то многiм сэрам i лордам трэба даць па дзесяць гадоў. Як яны махаюць гэтымi бомбамi! Жах!

Валянцiна Андрэеўна насцярожана замерла: нiколi яшчэ сын не гаварыў пра такiя сур'ёзныя рэчы. Няхай з гумарам, але з якiм!.. Як вырываюцца праз гэты гумар злосць, абурэнне! Чым ён больш абураецца? Тым, што несправядлiва пакаралi яго за п'яную балбатню? Цi тым, што над чалавецтвам вiсiць страшэнная пагроза?

– Махаюць нада мной. Над табой! Над табой, мама. А ты хочаш, каб я быў у захапленнi ад гэтага свету! Пляснуць у такую вось чароўную ранiцу...
– Ён нервова засмяяўся.

– Не будзь песiмiстам, Уладзiслаў, - сказала мацi, расчараваная, што сын павярнуў не туды.
– Ты ўсё пераблытаў. Сваю маленькую крыўду ты ўзнiмаеш да праблемы, якая сапраўды хвалюе ўсё чалавецтва. Але i на гэтую страшную небяспеку ты глядзiш як iндывiдуалiст i песiмiст!..

– Мама, не трэба мне маралi!
– Ён кiнуў вiдэлец, зацiснуў далонямi вушы, потым правёў рукой па горле.
– Я сыты вось так!

– Не, ты паслухай! Людзi змагаюцца i перамагаюць. Вайну. Страх. Голад. Дэспатызм, тупасць...

– Нiчога гэтага людзi не перамаглi! Не цешце сябе!

– Няпраўда!
– запярэчыла Iра.
– Можа, не ўсё, але шмат што перамаглi.

– Перамаглi ў адной вайне, каб пачаць другую? Такую, у якой ужо не будзе нi пераможаных, нi пераможцаў. Застанецца адзiн попел.

– Ты проста баязлiвец! Панiкёр! Ты заўсёды быў баязлiўцам!
– раздражнёна папракнула Iра.

– Вы самi баiцеся. Вы ўсе нервуецеся, калi пачуеце пра гэта. Усе, акрамя хiба мамы. Я ж чуў, як бацька i Яраш гавораць...

"Няўжо яны так часта гавораць пра гэта?" - падумала Маша. Сама яна нават рэдка думала пра такiя высокiя матэрыi. Не ўмела гаварыць пра iх, спрачацца. Ды i не было з кiм. Сёстры i лекары гаварылi пра атамную вайну мiж iншым, i то больш з гумарам i ўсе аднолькава. Значна больш iх цiкавiла тое, што звязана з жыццём, простым i няспынным, - кватэры, заробак, цэны, каханне, замужжа, дзецi. Маша не ўяўляла, што ёсць сем'i, у якiх вядуць вось такiя спрэчкi. Ёй было цiкава i дзiўна слухаць. Захацелася самой умяшацца i сказаць нешта значнае, разумнае. Але, дасцiпная, знаходлiвая ва ўсiх iншых спрэчках i гаворках, тут яна баялася, каб не сказаць глупства, не выдаць прымiтыўнасць мыслення.

– Не, Слава, я таксама баюся, - адказала

сыну Валянцiна Андрэеўна, баюся, можа, больш, чым усе. Але я веру ў чалавечы розум...

I тут Маша не стрымалася:

– Людзi не збiраюцца сябе хаваць. Людзi жывуць. I будуць жыць!

Проста, амаль наiўна. Але тыя нацiскi, якiя яна зрабiла на "жывуць" i "будуць", надалi яе словам надзвычайную пераканальнасць. Нават Славiк хутка ўзняў галаву, паглядзеў на дзяўчыну, усмiхнуўся не скептычна - прасветлена, нiбы ўбачыў выйсце.

Магчыма, што спрэчка ўсё адно яшчэ працягвалася б. Але выйшаў Шыковiч. Рушыў да iх.

Славiк прыўзняўся з-за стала, адсалютаваў:

– Вiтаю цябе, стары!

Бацька не адказаў. Валянцiна Андрэеўна адчула, што ён кiпiць, i спалохалася; яна была пераканана, што любая грубасць у адносiнах да сына пасля ўсяго, што ён перажыў i перадумаў, недаравальна, антыпедагагiчна. Iра таксама насцярожылася. Але, вiдаць, прысутнасць Машы стрымала Шыковiча. Ён спытаў з сарказмам:

Ну як, герой... нашага часу?

Славiк засунуў рукi ў кiшэнi вузенькiх штаноў, бадзёра абышоў стол, наблiзiўся да бацькi, як бы дэманструючы, што ён нiчога не баiцца i што ўвогуле з бацькам у яго адносiны вось такiя - панiбрацкiя.

– Ты ведаеш, творца, чартоўскi цiкава. Для цябе асаблiва. Каб ты пабачыў, якiя там тыпы, то памёр бы ад смеху. А пасля папрасiў бы туды творчую камандзiроўку.

Засмяялася Iра. Усмiхнулася Валянцiна Андрэеўна. Шыковiч адказаў лагодна:

– Балбатун няшчасны.
– I да жонкi: - У каго ён, такi чорт, удаўся?

– У цябе, бацька, - адказаў Славiк.
– Калi ў мяне будзе такая лысiна i такi жывоцiк, я буду вылiты Шыковiч-старэйшы.

– Калi з цябе выб'юць дурноту?

– Выб'юць!

Шыковiч нахмурыўся.

Маша падумала: як бы яна гаварыла са сваiм бацькам? Ёй зрабiлася сумна, i яна непрыкметна адышла за дубы, спусцiлася да ручая...

Праз хвiлiну Славiк паклiкаў яе:

– Маша!

10

Сябры Тараса - сябры яго брыгады - хоць i адчувалi сябе няёмка ў прысутнасцi пiсьменнiка, дактароў, iх жонак, але, узбуджаныя ракой, лугам, купаннем i гульнёй, на пачатку абеду былi шумныя i вясёлыя. Бурна рэагавалi на тосты Шыковiча, на шчырыя дзiцячыя каментарыi Наташы, нават на недарэчныя жарты Славiка.

А калi выпiлi i закусiлi, то сцiхлi, абмяклi. Дзiўная з'ява! Здарылася гэта таму, што хлопцы пiлi вельмi стрымана - толькi вiно i не асушвалi чаркi да дна. Было ў iх такое правiла. Не запiсвалi яго нi ў якiя абавязацельствы, але дамовiлiся памiж сабой: аскетамi не будзем, аднак у любых абставiнах, у любой кампанii, на любым вяселлi кожны павiнен помнiць пра сваё высокае званне.

Славiку ўдалося глытнуць каньяку з бутэлькi яшчэ да таго, як селi за стол. Мабыць, бацька i мацi здагадалiся пра гэта i цяпер пiльна сачылi за iм. Хлопец увесь час адчуваў калючы, насцярожаны, папераджальны i пагрозлiвы бацькаў позiрк. "Стары конь", як ён у кампанii сяброў часам называў бацьку, сядзеў як на старшыньскiм месцы i добра бачыў увесь стол. Бутэлька з гарэлкай абмiнула Славiка першы раз i другi. Сусед злева, доўгi, сутулы слесар-зборшчык, смешны на выгляд i са смешным спалучэннем iмя i прозвiшча - Генрых Варэнiк, налiў яму яблычнага вiна, якое хлопцы прывезлi з сабой. Славiк выпiў, паморшчыўся, быццам воцату каўтнуў:

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Вечная Война. Книга V

Винокуров Юрий
5. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.29
рейтинг книги
Вечная Война. Книга V

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Проклятый Лекарь. Род III

Скабер Артемий
3. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род III

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора