Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Гнаць у шыю.

– Куды?

– На ўсе чатыры.

– Ну i логiка ў цябе!

– Логiка жалезная. А чаму я павiнен падбiраць усялякае смецце i выкладаць элементарныя нормы паводзiн? Я сам сябе яшчэ не выхаваў.

– Вось гэта правiльна!

– Сам баiцца, каб гэты "стылiст" не перавярнуў яго ў сваю веру. Як жыд папа. Ведаеце показку?

– Пiшы свае формулы! Канструктар лiпавы!

– Хлопцы, не сварыцца!
– Лапацiн запляскаў у далонi.
– Усiх вас выхаваюць жонкi. Толькi жанiцеся...

– Цябе выхавала?

– А што ты думаеш? Я таксама ў пажыўныя мясцiны заглядваў, як жаўтароцiк гэты. Нават

калi ў брыгадзе ўжо быў. А паспрабаваў бы цяпер!

– То-та, бачу, валасы ў цябе пачалi радзець.

Зарагаталi. Жарт найлепшым чынам прымiрае людзей. Тарас адчуў, што настрой ва ўсiх узняўся.

Лапацiн брыкнуў Iвана нагой. Той злавiў нагу i пацягнуў "жанацiка" да вады. Тарас ускочыў, разбурыў усе Генрыхавы формулы i схапiў Лапацiна за рукi. На падмогу iм кiнуўся Косця. Утрох яны раскачалi свайго паважнага сябра i шыбанулi ў раку, ведаючы, што ён кепска плавае i баiцца вады. Самi скочылi следам за iм. Пырскi блiснулi на сонцы вясёлкавымi пералiвамi. Хвалi пакацiлiся на пясок, лiзанулi Генрыху ногi. Ён устаў, прыгожа пацягнуўся, кiнуў на адзенне акуляры i, разагнуўшыся, ракетай пайшоў пад ваду. Ён быў лепшы плывец. I ўсе яго сябры, што дурэлi ў вадзе, сцiхлi, з цiкавасцю i, магчыма, з трывогай чакаючы, калi i дзе Варэнiк вынырне. Ён вынырнуў амаль на сярэдзiне ракi. Паплыў хутка, спрытна выкiдваючы з вады ўсё цела. Не плыў, а ляцеў.

Тарас i Косця пайшлi за iм. Плылi побач. Косця сказаў:

– А гэтая рыжая сядзела з iм, а вачамi страляла ў цябе.

Тарас збянтэжыўся.

– Ды ну цябе, Косця! Выдумаеш!
– Але яму было прыемна, i ён пахвалiў сябра: - А наконт Славiка - гэта ты добра прыдумаў. Трэба пераканаць хлопцаў.

11

Яраш перад аперацыяй начаваў у горадзе. Шыковiч ляцеў на сваiм "Масквiчы" адзiн, рызыкуючы апынуцца пад адхонам. У прыгарадзе, на чыгуначным пераездзе, быў зачынены шлагбаўм. Старэнькi закапцелы паравозiк з адной платформай дошак манеўраваў быццам на здзек шафёрам. Шыковiч, машына якога стаяла першая, утыркнуўшыся ў шлагбаўм, кiпеў: крычаў вартаўнiцы, пагражаў кулаком машынiсту, праклiнаў усе чыгуначныя парадкi.

А ў бальнiцы яго не прапусцiла другая вартаўнiца - у белым халаце. Дарэмна ён даказваў, што запрошаны самiм Ярашам прысутнiчаць на аперацыi, што ён карэспандэнт, пасля выдумаў, што асiстэнт i без яго не будуць аперыраваць i ўвогуле ўсё паляцiць дагары нагамi.

– Нiчога не ведаю. Нiхто нiчога не казаў, - флегматычна адказвала старая жанчына, не без цiкаўнасцi, аднак, назiраючы праз акенца, як нервуецца гэты поўны, лысаваты ўжо мужчына ў пакамечаным парусiнавым касцюме.

Шыковiч скрыгатаў зубамi. Успомнiў, што Антон не вельмi ахвотна згадзiўся, каб ён прысутнiчаў на аперацыi. Няўжо перадумаў? Не пусцiць? Пажартаваў. Аднак за такi жарт... Кiрыла хадзiў каля варот, круцiў у руцэ ключы ад машыны i выдумляў сябру самую страшную кару.

Але раптам адчынiлiся дзверы, i юная iстота ва ўсiм белым ветлiва запрасiла:

– Кiрыла Васiльевiч? Калi ласка, праходзьце.

I куды дзелiся яго злосць i абурэнне! Iдучы па бальнiчным двары, ён узяў сястру за локаць. Яна глянула на яго, збянтэжана ўсмiхнулася, вызвалiла руку. Але ад гэтага дотыку да маладосцi ён таксама адчуў сябе маладым, бадзёрым, свежым, як той лiпеньскi ранак.

На другiм паверсе, у асобным пакоi, сястра памагла яму надзець стэрыльны халат, шапачку, павязку i палатняныя бахiлы вышэй каленяў. Ён пажартаваў, што ўпершыню ў жыццi падобны на прафесара. Яна не ўсмiхнулася на яго жарт.

Правяла па калiдоры, паказала на дзверы:

– Сюды.

У перадаперацыйнай было многа людзей у белых халатах, з ссунутымi на падбародкi маскамi. Але нiхто з iх нiчога не рабiў. Усе чакалi. Шыковiч зразумеў, што гэта такiя ж назiральнiкi, як i ён, - маладыя лекары, практыканты.

Ён пачаў разглядаць iнструменты ў шкляных шафах, будку для стэрылiзацыi з адчыненым акенцам у аперацыйную. Падумаў, як нялёгка вывучыць назвы i прызначэннi ўсiх гэтых iнструментаў - iх тысячы. Хацеў пачуць, што лекары гавораць пра сённяшнюю аперацыю. Але побач з iм малады высокi мужчына, яўна заляцаючыся, шаптаў чорнай тоўсценькай дзяўчыне:

– Клава, махнём пасля абеду ў Палянкi? На кацеры?

– На Будаеў луг. Там пляж лепшы.

Шыковiч абурыўся: вось-вось будзе вырашацца лёс чалавека - жыццё цi смерць!
– а яны, чэрцi, пра пляж думаюць.

На яго не звярталi ўвагi.

"Як у лазнi. Усе роўныя".

Жанчына, што сядзела за сталом i нешта занатоўвала ў журнал, паднялася i шырока адчынiла дзверы аперацыйнай.

Кiрыла ўбачыў Яраша. Той стаяў у кутку вялiкай залы, выставiўшы перад сабой да локцяў голыя рукi, нiбы ўзважваючы растапыраныя пальцы. Белiзна яго шапачкi аж ззяла ў святле ранiцы. А святла гэтага, роўнага, ледзь-ледзь падзеленага водблiскам дрэў i шыб, лiлося мора: уся сцяна - шкло.

Незвычайны ў сваёй паставе i адзеннi, велiкан побач з нiзенькiм Майзiсам, якому сястра, як малому, выцiрала салфеткай рукi, галоўны хiрург здаваўся звышчалавекам, богам.

Кiрыла падумаў: "Як можа пераўтварыцца чалавек! Цi той гэта Антон, просты, свойскi, шчыры хлопец?"

Той. Убачыў сябра i кiўнуў галавой, усмiхнуўся зусiм звычайна. Нацягнуў тонкiя гумавыя пальчаткi, падышоў блiжэй да дзвярэй. Сказаў да ўсiх, хто чакаў у перадаперацыйнай:

– Таварышы! Не скажу, што аперацыя незвычайная. Але адказная. Хворай трыццаць шэсць год. Могуць быць любыя нечаканасцi. Прашу: нiякiх каментарыяў. Поўная цiшыня. Каму дазволiў, сядайце тут, - ён кiўнуў на лаўку каля сцяны, адгароджаную шырмай са стэрыльных прасцiн.
– Астатнiя глядзяць па тэлевiзары. Калi ласка, - i адступiў убок.

Чалавек сем хiрургаў-практыкантаў, бесцырымонна адцiснуўшы Шыковiча ўбок, хутка i смела прайшлi ў аперацыйную, залезлi за шырму.

"Прабiўны журналiст", можа, упершыню разгубiўся - што рабiць, адкуль глядзець? Але пачуўся голас Яраша:

– Кiрыла Васiльевiч! Заходзь!

Шыковiч нясмела ступiў у "святую святых" медыцыны. Цяпер на яго звярнулi ўвагу. У аперацыйнай таксама было нямала людзей. Маша, у масцы ўжо (праз гэта Кiрыла не адразу пазнаў яе) i ў пальчатках, перакладала на маленькiм столiку блiскучыя iнструменты, быццам лiчыла, цi ўсё ёсць. Яна ўсмiхнулася яму вачамi. Майзiс здалёк памахаў рукой. Гледачы пачалi перашэптвацца: "Хто гэта? Хто?" Яраш наблiзiўся, па-сяброўску падмiргнуў, паўшэптам спытаў:

– Не баiшся?

Кiрыла ў адказ тайком паказаў яму кулак. Гэта быў працяг iх дачнай размовы. Жонка адгаворвала яго iсцi на аперацыю:

"Самлееш ты, Кiрыла, я ж ведаю, як ты баiшся крывi".

"Ну, глупства, самога мяне рэзалi - не млеў".

Галiна Адамаўна, наадварот, падтрымлiвала яго жаданне: "Нiчога страшнага. Яраш жартаваў".

Ён i цяпер засмяяўся:

– Аднак садзiся з краю, на выпадак чаго.

Практыканты пацiснулiся, i Шыковiч сеў за шырмай.

Поделиться:
Популярные книги

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4

Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Михалек Дмитрий Владимирович
8. Игрок, забравшийся на вершину
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Совок 9

Агарев Вадим
9. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Совок 9

Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Блум М.
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога