Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

"Завошта?" - хацелася спытаць зноў, але Кiрыла i гэтага не здолеў зрабiць, толькi са здзiўленнем падумаў: "Што мае да мяне гэты чалавек? Што яму не спадабалася? Я да яго заўсёды з адкрытым сэрцам".

Адкрытае сэрца...

Нутро гарэла ад смагi. Але не хапiла смеласцi падняцца i налiць з графiна, што стаяў на сакратарскiм стале. Раптам з'явiлася боязь самлець - як там, у аперацыйнай. Грыбок цяпер амаль што абараняў яго i абмяжоўваў спагнанне папярэджаннем. Красоўскi падтрымлiваў Гукана. Кiрыла падумаў: "Цiкава, якая сям'я ў сакратара

райкома? Дзецi ёсць? Трэба даведацца", - хоць адчуваў, што наўрад цi будзе займацца гэтым. Не хопiць энергii. Здавалася, што яе ўвогуле ўжо няма, энергii, што ён разрадзiўся, як акумулятарная банка, - увесь, ад галавы да ног.

Сябры бюро пагадзiлiся на вымове. Шыковiч не аспрэчваў, не апраўдваўся абы хутчэй. Нават не запытаў, якая вымова - без занясення цi з занясеннем ва ўлiковую картку. (Пасля даведаўся - не запiсана.)

Калi паднялi Левановiча, Кiрыла спытаў:

– Мне можна iсцi?

– Чаму? Паслухайце другiх. Вам будзе карысна. I цiкава, - сказаў Тужыкаў.

А Тарасаў, якi больш пiльна назiраў за iм, нечакана дазволiў:

– Iдзi.

13

Бадай што ён не толькi "не разрадзiўся" ў той дзень, як яму здавалася, зморанаму фiзiчна i душэўна, а, наадварот - "зарадзiўся".

Шыковiч адчуў гэта на другi дзень. У той вечар ён моцна выпiў. Гэтая слабасць была агiдная. Усё астатняе на адлегласцi ў адны суткi ўяўлялася зусiм iнакшым. Ён адразу ж падумаў пра Зосю. Цi жывая? Пазванiў у бальнiцу (начаваў у горадзе). Яраш да тэлефона не падышоў: ён не выходзiў з палаты.

Кiрыла прарваўся ў аддзяленне, яго ведалi па ўчарашнiм здарэннi i далi халат. Нясмела адчынiў дзверы. У маленькай пасляаперацыйнай палаце яна ляжала адна. I амаль так жа, як у часе аперацыi, да яе былi падключаны датчыкi прыбораў. Дзяжурылi лекары i сёстры. Трымалi на кiслародзе. Шыковiч не адважыўся пераступiць парог палаты, дзе iшла нябачная барацьба жыцця i смерцi.

Яраш выйшаў у калiдор. Магчыма, толькi пухлiны пад вачамi выдавалi, што ён не спаў. А больш - нiякiх прыкмет стомленасцi. Нават пагалiўся, як заўсёды ранiцой.

– Што?
– нецярплiва спытаў Шыковiч, сцiснуўшы яго рукi каля локцяў, паверх халата, i зазiраючы знiзу ў вочы.

– Ты думаў, аперацыяй усё канчаецца? Аперацыя толькi пачатак барацьбы... Былi крытычныя хвiлiны. Але, здаецца, мы перамаглi...

– Дай я абдыму цябе.

Яраш баязлiва адступiў.

– Мне - не да тваiх жартаў.

– Ну, чорт з табой.

– Дзякую. Ты што замочваў учора?

– А што табе! Прэсны маралiст!

Павярнуўся i пайшоў па доўгiм калiдоры. Можна было падумаць, што яны пасварылiся. Але Яраш глядзеў услед сябру з добрай усмешкай, як часам глядзiць дарослы, шчыры i душэўна багаты чалавек на капрыз здольнага падлетка. Крыкнуў:

– Перадай маiм, што i сёння я не прыеду.

Шыковiч павярнуўся, адсалютаваў рукой. Гэтая кароткая, крыху дзiўная сустрэча з сябрам, як кажуць, "паставiла Шыковiча на рэйкi". А ўсё тое, што ён убачыў i перажыў учора, сапраўды надало энергii, iмпэту.

I Кiрыла зноў кiнуўся на пошукi.

...Тыднi

два назад ён заходзiў у КДБ. Падпалкоўнiк Вагiн, высокi брунет, на выгляд зусiм малады ("Вiдаць, толькi з камсамола", - падумаў Шыковiч), прыняў ветлiва. Здаецца, нават узрадаваўся знаёмству з пiсьменнiкам. Адразу пачаў гаворку пра лiтаратуру, паказваючы сваю начытанасць. Паведамiў сцiпла, быццам мiж iншым, што сустракаўся з Шолахавым. Шыковiч у думках адзначыў, што амаль усе афiцэры, з якiмi яму прыходзiлася страчацца, хвалiлiся сваiм знаёмствам з выдатным пiсьменнiкам.

Выслухаўшы просьбу Шыковiча - пашукаць у спецархiвах матэрыялы аб дзейнасцi патрыётаў i здраднiкаў у iх горадзе ў час акупацыi, - Вагiн шчыра загарэўся. Расказ пра падполле, пра першы гарком, групы Мельнiка i Дубецкага, пра Вараву, Ганчарова, цётку Любу, Яраша i, нарэшце, пра Савiча ён выслухаў з вялiкай цiкавасцю. Чалавек новы ў горадзе, малады i цiкаўны не толькi па абавязку службы, але i па прыродзе сваёй, ён, як губка, убiраў усё, што ўзбагачала яго веданнем людзей i абставiн. А справа Савiча - здалося Шыковiчу - проста-такi захапiла кiраўнiка абласной дзяржбяспекi. Ён тут жа выклiкаў капiтана, бадай разы ў два старэйшага за сябе, пасiвелага i ссутуленага.

Шыковiч, якi стараўся запомнiць усе дэталi паводзiн работнiкаў, пiльна прасачыў, як капiтан увайшоў. Не выцягваўся, не дакладваў. Аднак па-вайсковаму спынiўся каля парога, сказаў:

– Слухаюся, Андрэй Астахавiч.

– Сядайце, Анатоль Барысавiч, - запрасiў падпалкоўнiк i, калi той наблiзiўся да стала, спытаў: - Знаёмы?

Капiтан кiўнуў Шыковiчу галавой, але рукi не працягнуў. Сеў у крэсла насупраць, нязграбна неяк сеў, яшчэ больш згорбiўся i разглядваў свае вялiкiя мазолiстыя, як у дрывасека, далонi, сашчапiўшы пальцы.

"Чаму ў яго такiя рукi?" - падумаў Шыковiч.

Вагiн сам пачаў выкладаць сутнасць просьбы нечаканага наведвальнiка. Кiрыла здзiвiўся, што падпалкоўнiк адразу запомнiў прозвiшчы людзей.

"Зайздросная памяць".

Капiтан, здавалася, не слухаў - думаў пра нешта сваё, абыякавы да ўсяго на свеце. Разы два падняў вочы, але былi яны халодныя - нiводнай iскры цiкаўнасцi. Шыковiч ведаў гэтага чалавека, хоць знаёмы не быў. Нехта некалi яму сказаў, што гэты сiвы капiтан працаваў у iх горадзе яшчэ ў трыццаць сёмым годзе. I Кiрыла адчуў цяпер непрыязнасць да яго.

Перапынiўшы начальнiка, Шыковiч сказаў:

– З тых, што супрацоўнiчалi з акупантамi, мяне больш за ўсё цiкавiць Савiч.

Капiтан падняў вочы i кароткiм позiркам вопытнага следчага як бы прасвяцiў Шыковiча.

– У якiм сэнсе?

– Ёсць у мяне ўпэўненасць, што доктар памёр сумленным савецкiм чалавекам.

– Доказы, здагадкi?

– I тое i другое. Трэба дакументальнае пацвярджэнне.

– Вы думаеце пiсаць раман цi займацца пасмяротнай рэабiлiтацыяй?

– А вы лiчыце, што гэта несумяшчальна?
– спытаў Шыковiч.
– Я хачу напiсаць аповесць, якая была б праўдзiвым дакументам... Народ павiнен ведаць i герояў i здраднiкаў.

Поделиться:
Популярные книги

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Кодекс Охотника. Книга IV

Винокуров Юрий
4. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IV

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Король Масок. Том 1

Романовский Борис Владимирович
1. Апофеоз Короля
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Король Масок. Том 1

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17