Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Добра. Давай у чатыры.

Шыковiч схамянуўся, узрадаваны, што гэта яму назначае Вагiн сустрэчу на чатыры. Глянуў на гадзiннiк: было без чвэрцi тры. Тарасаў паклаў слухаўку.

– Днi праз два яны пакажуць табе, Кiрыла Васiльевiч, патрэбныя дакументы. У такiх органах нельга без некаторых фармальнасцей.

"Два днi, якiя, напэўна, расцягнуцца ў тыдзень!" - нецярплiвы даследчык расчаравана ўздыхнуў.

Сакратар нiбы прачытаў яго думкi.

– Не бойся, гэта не будзе праз два тыднi. У чатыры Вагiн будзе ў мяне, i я яшчэ раз напомню яму. Жадаю поспеху.

На трэцi дзень пасля

аперацыi Яраш нарэшце пакiнуў бальнiцу i прыехаў на дачу. З'явiўся гадзiн у пяць дня на таксi, акуратна паголены, у новай чэшскай тэнiсцы (дома ведалi, што пасля ўдалай аперацыi ён заўсёды нешта купляе), з шампанскiм, цукеркамi, падарункамi. Быў уважлiвы, далiкатны, ласкавы, быццам не бачыў сям'ю i суседзяў цэлы год.

Галiна Адамаўна ўмела сустрэць яго ўрачыста. Калi ён затрымлiваўся ў бальнiцы на суткi, на двое пасля такiх вось аперацый, у яе не ўзнiкала нiякiх дурных думак. Нiшто не псавала настрою, i яна сама радавалася, што страчае мужа з чыстай душой. Пра аперацыi яна звычайна не любiла распытваць. Але на гэты раз выпадак быў асаблiвы.

– Па тваiм выглядзе бачу, што ўсё добра. Вiншую.

– Не трэба вiншаваць, Галка. Не трэба. Ты ведаеш, я не люблю вiншаванняў, калi размова iдзе аб жыццi чалавека. Ды i не ўсё яшчэ добра.

Але калi прыбегла з лугу Наташка i павiсла на шыi, спытала таямнiчым шэптам: "Ну, як там, тата? Што?", то ён адказаў:

– Добра, Наталка. Мы з табой перамаглi яшчэ раз.

– Раскажы.

Яна адна любiла слухаць, як бацька расказваў пра сваю работу, i даволi добра ўжо для свайго ўзросту разбiралася ў хiрургiчнай тэрмiналогii. А таму Яраш ахвотна пачаў перадаваць увесь ход аперацыi, амаль гэтак жа падрабязна, як расказваў бы студэнтам, трохi хiба больш спрошчана, з меншым ужываннем спецыфiчна медыцынскiх слоў.

Мацi не падабалася гэтае дзiўнае, не па ўзросту, захапленне дачкi хiрургiяй, але яна маўчала, рабiла выгляд, што таксама слухае з цiкавасцю. Неяк раней яна аднойчы сказала:

– Антон, я зусiм не хачу, каб Наташа была лекарам. Даволi ў хаце медыцыны!

Наташа горача запярэчыла:

– Хiба дрэнна быць такiм лекарам, як тата?

– Такiх нямнога... А быць такiм, як я... Вырываць гнiлыя зубы...

Антон тады абурыўся, закрычаў, што ён катэгарычна забараняе ёй гаварыць гэтак пры дзецях аб сваёй прафесii, ды i наогул аб любой прафесii. Дзецi павiнны паважаць кожную карысную працу! З таго часу яна не перашкаджала iх медыцынскiм размовам. Толькi радавалася, што медыцына зусiм не цiкавiць сына. Але не радавалася, што ён, як бацька, галубятнiк.

Вiктар дапамагаў мацi ставiць на стол з паважнасцю дарослага. Але ў душы раўнаваў да сястры, што яна захапiла бацьку. Яму таксама хацелася пахвалiцца, што ён перабудаваў галубятню, нечакана пазнаёмiўся з галубятнiкам з суседняй вёскi, тутэйшым настаўнiкам, i выменяў у яго пару рэдкiх паштавiкоў. Але не можа ж ён вось так з бухты-барахты, як тая Наташка, кiнуцца бацьку на шыю i прапанаваць: "Хутчэй лезем на гарышча!" У самым пачатку сустрэчы з бацькам Вiця паведамiў толькi адну навiну:

– Учора, ведаеш, якая навальнiца шуганула. Франтальная. За Студзёнкай на тры кiламетры лес палажыла. Максiм Рыгоравiч кажа - тысячы дзве кубаметраў буралому.

Пра галубоў сказаў пасля полудня, калi

выйшлi на двор. Сказаў стрымана, мiж iншым.

Яраш усё зразумеў. Выгукнуў, нiбы нават з крыўдай:

– Што ж ты маўчаў?
– i адразу палез на веранду. Праз колькi хвiлiн вясёлы, пранiзлiвы свiст абудзiў адвячоркавую цiшыню лесу i лугу.

Увечары, калi прыехаў з горада Шыковiч, яны палiлi свой касцёр i на агнi варылi юшку; Яраш з сынам паспелi налавiць рыбы.

Мокрае яшчэ ад учарашняга лiўня ламачча гарэла роўна i нягорача. Юшка варылася доўга. Елi яе ўжо ўпрыцемку. Накармiлi дзяцей.

– Наташа i Вiця! Спаць!

– Мама!

– Спаць. Спаць.

Дзецi неахвотна рушылi да дачы.

– Ты бязлiтасная, Галя. Вiктар збiраў дровы i лавiў рыбу.

– Галя - лепшы педагог, чым мы з табой.

– Правiльна, жонка. Педагогi мы з табой - дрэнь.

– Як там Уладзiслаў?
– спытаў Яраш.

– Працуе.

– Ты яго бачыў?

– Хiба яму да сына! Ён увесь - у падполлi.

Не iранiзуй з сур'ёзнай справы. Сын пазбягае сустракацца са мной. Яму сорамна. Прыязджаў Тарас.

Жанчыны сядзелi на лавачцы, мужчыны - па-турэцку, на вiльготнай зямлi, насупраць адзiн аднаго.

Яраш адпачываў. Яму не хацелася нi гаварыць, нi думаць. Ён глядзеў у агонь, любаваўся водблiскам полымя, жарам, бурштынавымi кроплямi смалы, што выступiлi на тоўстым суку. Прыгожыя кроплi. Шкада было, што яны згараць. I ў гэты мiг упершыню пасля таго, як паехаў з бальнiцы, варухнулася ў душы трывога за Зосю. Ды ён прагнаў яе. Нiчога не здарыцца. Яшчэ ўчора хворая апрытомнела. Сёння глядзела на яго з удзячнасцю яснымi вачамi. Спрабавала ўсмiхнуцца. Прашаптала: "Мне лёгка дыхаецца!" Але, цяпер ёй будзе лёгка дыхацца i лёгка хадзiцца па зямлi! Ярашу было радасна. Аднак выказваць сваю радасць усiм не хацелася. Ён выдаў яе Наташы. Мог бы яшчэ прызнацца Шыковiчу, каб яны былi адзiн на адзiн.

Кiрыла пачаў расказваць пра свае пошукi, пра размовы ў КДБ i гаркоме.

Яраш здзiвiўся:

– Ёсць справа на Савiча? На мёртвага?

– Ты ж сам казаў, што ў твае абавязкi падпольшчыка ўваходзiла вывучаць тых, хто супрацоўнiчаў з акупантамi. Я думаю, не дзеля спартыўнай цi мемуарнай цiкавасцi гэта рабiлася.

– Але, - згадзiўся Яраш задумлiва.

Галiна Адамаўна падала яму мiсачку з юшкай.

– Дзякую, - сказаў, як чужой, паспытаў варыва з лыжкi, паставiў мiсачку на край лавачкi.
– Горача.
– I да Шыковiча: - Слухай, Кiрыла, а цi варта варушыць такiя архiвы? Каб узняць пыл, ад якога нехта будзе чыхаць?

– Хто? Ты? Я? Я не буду чыхаць ад такога пылу!
– Шыковiч ажно падхапiўся. Яго абурыла, што Яраш, якi быў загарэўся таксама, як i ён, раптам зноў дае адбой. Чаму? Сам жа падпольшчык! На самога ж былi забылiся i колькi год нiхто не ўспамiнаў!

– Чакай. Я лiчу, што гэта трэба было рабiць або раней, адразу ж па гарачых слядах... Мы не здолелi тады разабрацца ва ўсiм, наадварот, шмат што заблыталi... Няхай даруюць мне, але я не веру ў аб'ектыўнасць спраў, якiя заводзiлiся ў той час... Або гэта трэба рабiць пазней, калi загояцца ўсе раны... Найдаражэйшая якасць памяцi - забыўлiвасць... Каб нiчога не забывалася, чалавецтва загiнула б. Забыўлiвасць лечыць i раны душы, i раны цела.

Поделиться:
Популярные книги

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Изменить нельзя простить

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Изменить нельзя простить

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Младший научный сотрудник

Тамбовский Сергей
1. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Младший научный сотрудник