Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ах, я балбатун? Тады скажы шчыра i сумленна - чытаў ты? Ага, маўчыш! Ты ж з Валькай на пляжы пракачаўся.

– Ну, ты!
– Iван сцiснуў кулак.

– Слава!

– Што "Слава"? А я выкрываю няшчырасць i ханжаства.

Славiк знарок амаль крычаў, каб пачулi другiя рабочыя, каб прыцягнуць iх увагу. Ён бачыў, як Тарас i ўсе хлопцы стараюцца "спусцiць на тармазах" гэтую непрыемную размову. Тарас пацягнуў за палу пiнжака Iвана, прымусiў яго сесцi, сцiснуў локаць i сказаў да сакратара:

– Мы абмяркуем, Пятро Савелевiч... Выступленне ад брыгады будзе.

Гарачкiн стаяў i моўчкi слухаў, пiльна разглядаючы Славiка. Пранiклiвы позiрк сакратара i

бянтэжыў i яшчэ больш раздражняў няўрымслiвага юнака.

– Славiк, дай папяросу, - працягнуў руку Лапацiн.

– "Люблю грозу в начале мая", - дэкламаваў у талерку Генрых.

– Што вы загаворваеце зубы?
– не сцiхаў Славiк, яшчэ больш павышаючы голас.
– Вам хочацца быць добранькiмi? Чаму ты змоўк, прамоўца? Няма чаго сказаць? Дэмагогi!

Гарачкiн раптам ляпнуў далоняй па стале.

– Даволi мiтынгаваць, Шыковiч! Абед канчаецца, - сказаў сярдзiта i пайшоў у другi канец залы.

Славiк, як бы дэманстратыўна выконваючы загад сакратара, пачаў на поўны рот есцi катлеты. За сталом усталявалася цяжкая цiшыня. Нават жавалi бясшумна. Не ўзнiмалi вачэй. Толькi Генрых, разглядаючы шклянку з рэдкiм ружовым кiсялём, цiха дэкламаваў:

Дорогая, сядем рядом,

Поглядим в глаза друг другу.

...Сакратар парткома выклiкаў Тараса.

– Але i экземплярчык ты прыцягнуў. Мне казалi - я не верыў. Развалiць ён табе брыгаду.

– Калi ён можа развалiць брыгаду, то грош нам цана. Чаго мы варты?

– Ты самакрытычны. Але май на ўвазе, Славiк твой не такi наiўны, як табе здаецца. У яго даволi цвёрдыя перакананнi. Не Ходасу ён крычаў, а ўсiм, хто абедаў. Хацеў памiтынгаваць раней... Ходас - зачэпка...

Тараса здзiвiў такi нечаканы паварот у разважаннях сакратара. Баяцца Славiка? Смешна.

– Ты чуў, што ён крычаў? "Дэмагогi!" Хто - дэмагогi? Хто не прачытаў. Шмат хто не паспеў прачытаць.

– Але не меў Ходас маральнага права згаджацца выступаць!
– запярэчыў Тарас.
– Тут Шыковiч праўду сказаў. Iншая рэч, як ён гэта сказаў. Непрыязь у iх адзiн да аднаго - вось што дрэнна.

– Што ж, глядзi. На тваю адказнасць. Калi што - будзеш адказваць перад парткомам.

Мiтынг уразiў Славiка перш за ўсё сваёй масавасцю. Звычайна пасля змены рабочыя спяшаюцца хутчэй дадому. Асаблiва жанчыны. Iх цяжка затрымаць на пяць - дзесяць хвiлiн.

Славiк знарок працiснуўся да прахадной, каб пабачыць, як рабочыя будуць уцякаць, сварыцца з вартаўнiком. Але нiчога гэтага не было. Тыя ж самыя жанчыны, наадварот, цiснулiся блiжэй да трыбуны, выкарыстоўваючы сваё жаночае права быць наперадзе. Людзi засяроджаныя, сур'ёзныя, уважлiвыя - i старыя i моладзь. I, што дзiўна, не было нудных прамоўцаў. Гэта таксама ўразiла Славiка. Усе гаварылi з такой палымянасцю, што ў хлопца зноў з'явiлася тое пачуццё захаплення, якое ён адчуў учора, калi чытаў праект. Толькi выступленне Тараса яго насцярожыла. Брыгадзiр гаварыў пра маральны кодэкс будаўнiка камунiзму. Славiку здалося, што гэта знарок для яго. А ён страшэнна не любiў, калi хто-небудзь пачынаў чытаць яму мараль з мэтай перавыхаваць. Тады ў яго з'яўлялася жаданне зрабiць усё наадварот. Разам з насцярожанасцю ён адчуваў задавальненне, што не даў Ходасу пакрасавацца перад народам. Хацелася глянуць пераможанаму ворагу ў твар. Славiк пачаў прабiрацца наперад. На яго зашыкалi, каб не перашкаджаў слухаць. I ён не адважыўся хваляваць цiхае людское мора застыў на месцы. Ён адчуў, усвядомiў велiч гэтага мора, яго магутную сiлу. Разумную сiлу, якая не разбурае, а стварае. I, можа, упершыню адчуў сябе часцiнкай гэтай сiлы. Аднак разуменне таго, што ён - часцiнка вельмi маленькая яшчэ, на гэты раз не здалося яму зневажаючым яго чалавечую

годнасць.

Ён выходзiў з завода цераз шырока адчыненыя вароты ў натоўпе рабочых з нейкiм асаблiвым гонарам. Чамусьцi яму хацелася, каб у гэты мiг яго ўбачыў бацька.

16

Шафёр гнаў па лясной дарозе як ашалелы, таго i глядзi, разаб'е. А дарогi такой - кiламетраў дваццаць. У некранутым сасновым бары - тоўстае карэнне, цэлыя карнявыя вузлы, як добрыя камянi; у дубовых гаях - старыя грэблi, на якiх мала засталося насцiлу, адны ямы, палiтыя ўчарашнiм дажджом. Шафёр нi на што не зважаў. А побач з iм у кабiне бестурботна спаў старшыня. Шыковiч праз шкло ў задняй сценцы бачыў, як з боку ў бок матлялася пляшывая галава. Яго i дзвюх дзяўчат-калгаснiц кiдала ў кузаве, як тыя кавуны, - ад борта да борта. Дзяўчаты смяялiся, хапалiся адна за адну, потым, асмялеўшы, пачалi хапацца i за яго. Кiрылу падабалася такая непасрэднасць i тое, што яго не лiчаць яшчэ за старога, калi падбiваюць на жарты. Неяк асаблiва хваляваў дотык маладых дужых рук, ад якiх пахла зямлёй i зернем. Ад мяшкоў, на якiх яны сядзелi, патыхаў цёплы водар збажыны. Але хутка Шыковiч адчуў, што ад такой вясёлай язды пачынае балець усё нутро. Не тыя гады, каб так трэсцiся.

Нарэшце выехалi з лесу на асушанае балота. Дарога праз тарфянiкi - што коўдра, роўная i мяккая. I дзiўна - цi так здалося на раўнiне, дзе няма за што зачапiцца воку, цi на самай справе - шафёр павёў машыну асцярожней i павольней. Сцiхлi дзяўчаты, як бы засаромелiся сваёй лясной гарэзлiвасцi. Нават прачнуўся старшыня; з яго боку з кабiны пацягнула папяросным дымком.

Кiрыла прылёг на мяшкi i паглыбiўся ў разважаннi.

"Трэба будзе выяснiць, колькi служыць машына пры такiх дарогах i такой яздзе. Варта ўставiць дзе-небудзь пра тып старшынi, як з гадамi мяняецца iх знешнi выгляд. Такiх, як гэты Грак, я даўно не сустракаў. Вынырнуў быццам з сорак пятага года".

Немалады - год пад пяцьдзесят - старшыня больш за ўсё нагадваў калгасных кiраўнiкоў таго далёкага пасляваеннага часу: непаголены, у зашмальцаванай, даўно, вiдаць, не мытай, гiмнасцёрцы з чорнага грубаватага сукна, у старамодным дыяганалевым галiфэ, у пажоўклых ботах i, галоўнае, з кiрзавай палявой сумкай, невядома чым туга напакаванай. Гэтая працёртая на вуглах сумка проста-такi прываражыла Шыковiча. "Няўжо з ваеннага часу?" - карцела спытаць.

Убачыўшы каля складоў "Закупзерне" старшыню з Загалля, Шыковiч зразумеў, чаму сакратар райкома спрабаваў адгаварыць яго ад паездкi ў гэтую далёкую вёску, куды нават раённыя работнiкi рэдка заглядваюць.

Беразоўскi - стары знаёмы Шыковiча, некалi працаваў у абкоме камсамола. Малады энергiчны сакратар. Сустрэў Шыковiча з радасцю:

– Нарэшце ты заглянуў i ў наш забыты творцамi раён. Цяпер я цябе не выпушчу.

– Мне трэба перш за ўсё дабрацца да Загалля.

Сакратар насцярожыўся:

– Чаму адразу ў Загалле?

– Ды так. Кажуць, цiкавая вёска, - ухiлiўся ад тлумачэння Шыковiч.

– Вёска за сямю лясамi, дзевяццю балотамi. Этнаграфiчны куток. Гэтым i цiкава. Але, скажу табе шчыра, калгас там не самы лепшы.

– А мне i трэба не самы лепшы.

– Значыцца, маеш намер пiсаць разгром?

– А ты баiшся?

– А хто не баiцца? Ваш брат настрочыць - а нас на бюро абкома па сiгналу газеты. Каму-каму, а табе вядома, што пры ўсёй той велiзарнай рабоце, якую вядзём у апошнiя гады, i пры пэўных поспехах хапае i прарэхаў. Шмат якiя намаганнi тонуць, як у бяздоннай бочцы. То засушыла, то падмачыла. Працуеш-працуеш, а вынiкi...

– Незадаволены вынiкамi?

– Якая можа быць задаволенасць? Вышэй дзевяцi цэнтнераў нiяк не можам узняцца.

Поделиться:
Популярные книги

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Запределье

Михайлов Дем Алексеевич
6. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.06
рейтинг книги
Запределье

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

Секси дед или Ищу свою бабулю

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.33
рейтинг книги
Секси дед или Ищу свою бабулю

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Идеальный мир для Социопата 5

Сапфир Олег
5. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.50
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 5

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1