Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Колькi ж вам год?
– зацiкавiўся Шыковiч.

Стары задаволена засмяяўся i зноў налiў чаркi:

– Адгадайце.

– Ды так шэсцьдзесят. Можа, з маленькiм хвосцiкам.

Стары зморшчыўся так, быццам хацеў пырснуць вясёлым i гучным смехам, ды стрымлiваў сябе.

– А хвосцiк енты дванаццаць гадкоў.

– Семдзесят два?
– шчыра здзiвiўся госць.

– Ага ж. Пражыў, таварышок, дзякуй Богу, усяго на свеце пабачыў i пачуў. Першым калгаснiкам быў. Во!
– сказаў ён сур'ёзна, з гонарам.
– А цяпер Хведар кажа... Учора ета мы з iм за чубкi счапiлiся... Цябе, кажа, Халiмон, трэба пасадзiць за такiя словы, каб ета ў трыццаць сёмым ты сказаў. А што

я сказаў? Не пабудуем, кажу яму, Хведар, мы з табой камунiзму. А як ён сказаў, што пасадзiць мяне трэба, ды я яму i кажу: навучыся, кажу, ты лепш памiдоры ды буракi садзiць, а не людзей.
– Стары хiхiкнуў, задаволены, мабыць, сваiм адказам.

З бакоўкi выйшла Кацярына.

– Што гэта вы тут гародзiце, тата?

– А што, хiба ж не праўду кажу?
– узлаваўся раптам бацька.

– Цiшэй, Паўлiка разбудзiце.
– Жанчына прысела каля стала, спытала: - Што ж гэта вы не выпiваеце, Кiрыла Васiльевiч?

Шыковiч падняў чарку:

– За вас i вашага сына.

Яна ўзяла i налiла сабе колькi кропель настойкi.

– А я за Лёню вып'ю. За мужа. Каб усё добра было. Ён паехаў у iнстытут здаваць. На завочнае. Гэта ён бухгалтарам у нашым калгасе. А я замяшчаю.
– Яна як ведала, што Шыковiчу з самага пачатку карцела спытаць, дзе бацька малога, ды ён не адважваўся, каб не апынуцца ў няёмкiм становiшчы: усялякiя акалiчнасцi бываюць.

У гэты раз стары не дапiў свае чаркi, настойка перастала яго цiкавiць. Больш цiкава яму было скончыць думку. Пазiраючы не вельмi добразычлiва на дачку, мабыць, баючыся, што яна перапынiць, ён працягваў свае разважаннi:

– Вы, таварышок, вас я слухаў... Дужа ладна вы гаварылi. Красiва. На Хведара кiўнулi правiльна. Але мала. Яму трэба хiба так кiўнуць! Няма ў яго етай самай, як вы сказалi, праспякцiвы. Няма! Во бяда...

– Ды i няма перспектывы, - нечакана згадзiлася Кацярына. Стары, яўна здзiўлены, змоўк.
– Мне Лёня скардзiўся. Ды i сама я, як улезла ў гэтую бухгалтэрыю, пасядзела там у праўленнi... Вы ведаеце, Кiрыла Васiльевiч, застылi мы на месцы. Паглядзiце, што робiцца. Мы не пагарэлi ў вайну. А таму ў першыя пасляваенныя гады наш калгас быў ледзь не самым багатым у раёне. Па кiлаграму хлеба на працадзень. Усе нарыхтоўкi выконвалi. Грак лепшым старшынёй лiчыўся. I цяпер шчэ нос задзiрае. А летась таксама далi адзiн кiлаграм. Ды i ў гэтым больш не дамо. Якая ж будзе ў людзей перспектыва?

– Во-во!
– падхапiў стары.
– Я i кажу яму: па такiм працаднi мы далёка не заедзем. А ён мне кажа: за такiя словы...

– Муж мой неяк гаварыў, што аджыла ўжо сябе гэтая форма ўлiку. Бязлiкi ён стаў, працадзень. Рысачка на паперы. Стаўлю я iх у табелi, i самой мне здаецца ўсё гэта несур'ёзным нейкiм. Ненавуковым.

– Дык пераходзяць жа на грашовую аплату. Гарантыйную, - сказаў Шыковiч.

– А дзе iх узяць, грошай? Гэта хто блiзка ад горада. А ў нас выгадаваць свiнню ў паўтара раза даражэй абыходзiцца, чым мы маем за яе.

– Дык што, па-вашаму, трэба зрабiць?

– Не ведаю. Каб Лёня быў...

– Трэба, штоб хазяiн з галавой! Во што трэба!
– рашуча стаяў на сваiм Халiмон Дзям'янавiч.
– Не задзiраў штоб нос, як той кажа... А на зямлю глядзеў.

– А чаму ж вы столькi год трымаеце такога старшыню?

Кацярына дзiўна глянула на госця i нiчога не адказала, паклала яму з глiнянай мiскi свежых гуркоў са смятанай: еш, маўляў, наiўны чалавек.

А Халiмон Дзям'янавiч адказаў па-свойму:

– Во, то я i кажу яму ўчора: цi не пара табе, Хведар, унукаў няньчыць? Як ён чмыхнуў, ты пабачыў бы!
– Стары зноў смешна зморшчыўся, заплюшчыў вочы, пакруцiў галавой, як бы выпаласкваючы смехам

рот.

Лежачы пасля на сенавале, слухаючы, як унiзе цяжка ўздыхае карова, Шыковiч доўга думаў i пра гэтую начную размову, i пра расказ Клаўдзi, i пра энтузiязм моладзi, i пра самаўпэўненасць старшынi. Як усё пераплялося - старое i новае, вялiкае i малое, гераiчнае i буднiчнае, коснае i перадавое! Што ж галоўнае для яго - услаўляць цi выкрываць? Пiсаць пра мiнулае цi пра заўтрашнi дзень? У галаве складаўся план артыкула пра Савiча. I тут жа побач - аб гэтым калгасе, аб яго перспектывах, аб людзях, з якiмi сустрэўся за адзiн толькi дзень. Дзякуючы за вячэру, ён сказаў Кацярыне:

– А пра Клаўдзю Сiдараўну я зусiм не збiраюся пiсаць фельетон. Напроцiў...

– Я ведаю, - усмiхнулася яна.

Яна ўжо даведалася, а таму, магчыма, i запрасiла на начлег, частавала сярод ночы вячэрай. Але чаму тады нiхто пра Сухадол нiчога не ведаў дагэтуль? Жыла жанчына трохi не дваццаць год - i нiкому нi слова.

Пра ўсё хочацца напiсаць.

Учора ён устаў разам з сонцам. Ехаў цягнiком, аўтобусам, грузавiком. Працаваў. Аднак спаць не хацелася. Прачнулiся ластаўкi. Хутка iм збiрацца ў вырай. Шыковiч прыслухаўся да iх шчабятання. Праз шчылiну ў страсе цадзiўся досвiтак. Заскрыпеў першы журавель. Недзе далёка на балоце заржаў конь. Карова ў хляве цяжка паднялася i пацягнулася, ажно застагнала па-каровiнаму. Вось-вось зазвонiць аб дно дайнiцы струмень малака. Ён чамусьцi чакаў гэтага моманту амаль з нецярплiвасцю. Усё такое ж, як i тады, калi ён, юнаком, на свiтаннi вяртаўся з гулянкi i цiшком, каб не чуў бацька, залазiў на сенавал. Усе тыя ж гукi.

Ад гэтага было i радасна i чамусьцi трохi сумна. Неяк ён сустрэў тую, да якой гадоў трыццаць назад бегаў на спатканне, - цяпер ужо даволi пажылую сялянку. Яму вось гэтак жа зрабiлася радасна i сумна. Няўжо i ўчора ён сустрэўся са сваёй маладосцю? Калi зазвонiць малако аб дайнiцу - не дачакаўся, заснуў пад спеў пеўняў.

17

Артыкул называўся: "Хто ж такi доктар Савiч?" Ён пачынаўся цытатай з кнiгi Гукана ў яго, Шыковiча, лiтаратурным запiсе i з некаторых iншых дакументаў, афiцыйных i неафiцыйных. Гэтыя выказваннi аўтар падмацаваў вытрымкамi з заявы самога Савiча на iмя фельдкаменданта. Можа, гэтага даволi, каб нашчадкi праклялi i забылi iмя гэтага чалавека?

Але ёсць людзi, якiя, нягледзячы нi на што, думаюць iнакш пра Савiча.

"Кандыдат медыцынскiх навук хiрург Яраш, добра вядомы ў нашым горадзе..." Шыковiч коратка пераказваў, як пасля дзёрзка-смелага забойства начальнiка палiцыi малады падпольшчык Яраш апынуўся ў доме доктара.

"Могуць сказаць, што Савiч не выдаў падпольшчыка, баючыся за дачку. Не было б другiх фактаў - адзiн гэты, безумоўна, не мог бы служыць доказам патрыятычнай дзейнасцi доктара".

Шыковiч пераказаў дакументы, якiя знайшоў у архiве, - запiскi Варавы.

Была ў артыкуле i запiска, якую паказаў Сербаноўскi... Але чэкiст чамусьцi папрасiў пра яе пакуль што не ўспамiнаць. Шыковiч не стаў спрачацца. З яго даволi было таго, што расказала Сухадол. Расказ яе займаў большую палову артыкула. Прыводзiў яго Шыковiч амаль цалкам, так, як запiсаў на другi дзень свайго прабывання ў Загаллi. Там ён прачытаў гэты запiс Клаўдзi Сiдараўне, выправiў па яе заўвагах.

Вось тая частка артыкула.

"...У той дзень, калi ўступiлi немцы, у бальнiцы заставаўся ён, Сцяпан Андрэевiч, ды я. Усе разбеглiся. Нават хворыя паўцякалi, хто мог хадзiць. Але ў нас было чалавек дваццаць дызентэрыйных дзяцей. Доктар стараўся, каб эвакуiраваць iх. Ды каму хацелася браць у эшалон хворых з заразнай бальнiцы?! Сцяпан Андрэевiч сказаў мне тады:

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Эра мангуста. Том 4

Третьяков Андрей
4. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра мангуста. Том 4

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Кодекс Крови. Книга ХIV

Борзых М.
14. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIV

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Отмороженный 5.0

Гарцевич Евгений Александрович
5. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 5.0

Гром над Академией. Часть 2

Машуков Тимур
3. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.50
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 2

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода