Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:
– З прыемнасцю. Але пазней. На вячэру.
– А палуднiчак павiнен быць.
Цяпер ужо засмяялася жанчына.
– Энергiя трацiцца ад усялякай работы, - глыбакадумна зазначыў старшыня, каб апраўдаць сваё жаданне паабедаць.
– У мяне, ведаеце, акрамя даклада яшчэ адна справа ёсць. Скажыце, Сухадол Клаўдзя Сiдараўна жывая,здаровая?
– Баптыстка гэтая? Яна сто гадоў пражыве!
– кiнуў амаль злосна Грак.
– Баптыстка?
– здзiвiўся Шыковiч.
– Ды не баптыстка яна!
– запярэчыла бухгалтар.
– Ну не ведаю, якому яна iдалу
– Ды не варожыць яна. Травамi лечыць.
– Ты, Кацярына, не абараняй. Ты сама туды ж. Сорам! Культурная сiла! кiнуў ён жанчыне з дакорам.
– А што? Яна вылечыла мяне.
– Вылечыла. Лекарка! Прафесар! Дурнота ваша бабская ёй кiшэню набiвае. Хочаце напiсаць пра яе, таварыш Шыковiч?
– Ага.
– Дайце добранькi фельетон. Я вам факцiкаў падсыплю. Можа, пракуратура тады дацягнецца. А то я колькi разоў казаў нашаму пракурору, ды ён усё рукамi разводзiць: "Няма падстаў, трэба блюсцi законнасць". Я ёй, праўда, крыллi падрэзаў - сядзiбку па самыя вуглы адшахаў.
Але, не такой уяўляў Кiрыла гэтую жанчыну, калi пасля доўгiх пошукаў з дапамогай Яраша даведаўся нарэшце, куды знiкла з горада былая сястра iнфекцыйнай бальнiцы Клаўдзя Сухадол.
"Медсястра - i раптам знахарка, сектантка нейкая. Лiха ведае што такое!" разважаў ён, незадаволены, ужо трохi расчараваны, iдучы па доўгай вулiцы ў край сяла. Прыгадваў, як адразу варожа насцярожылася бухгалтар, калi пачула, што ён хоча пiсаць пра Клаўдзю. Што пiсаць - тлумачыць не стаў, бо раптам страцiў веру, што ўвогуле прыйдзецца нешта пiсаць у вынiку размовы з гэтай жанчынай.
Знайсцi яе хацiну было лёгка. Па-першае, яна стаяла трэцяй з краю, каля самага лесу, а па-другое, адзiная такая ў сяле: маленькая мазанка, пабеленая на ўкраiнскi лад. Высокi лазовы пляцень, якiм з усiх бакоў быў абгароджаны цесны дворык, здаўся Шыковiчу крапасной сцяной, за якой нехта як бы хацеў схавацца ад людзей i свету. Дзе ў суседзяў былi садкi i агароды, тут, адразу за плятнём, шапацела надзiва высокая кукуруза. "Каралева палёў", дзiця сонечнай Украiны як бы цягнулася да мазанкi. Спалучэнне натуральнае, нават прыгожае. Але Шыковiчу ўспомнiлiся словы Грака: "Я ёй крыллi падрэзаў", i ён упершыню падумаў аб крыўдзе, якую, напэўна, мае жанчына на мясцовую ўладу i вельмi можа быць - нават на гэтую цудоўную кукурузу.
Ад веснiц паўз хату iшла вузенькая i чысценькая, пасыпаная жоўтым пясочкам сцежачка. Уся астатняя плошча дворыка была разбiта на малюсенькiя акуратныя градкi, засаджаныя гароднiнай i кветкамi. Безумоўна, не хадзiла па гэтым двары нi карова, нi каза, нават слядоў курэй не было вiдно, хоць невялiчкi хляўчук, таксама абмазаны i пабелены, тулiўся ў кутку за хатай.
Шыковiч разгледзеў усё гэта, пакуль, прасадзiўшы руку ў шчылiну, шукаў адмысловую "зачынялку", каб адчынiць веснiцы. Ды так i не знайшоў, хоць дасканала ведаў усе старажытныя канструкцыi сялянскiх замкоў - круцёлак,
I тут з'явiлася сама гаспадыня. Яна, нахiлiўшыся, выйшла з дзвярэй, шырокiмi крокамi падышла да агароджы, цераз пляцень глянула, хто там, адчынiла веснiцы, але загарадзiла сцежку сваёй постаццю, акiдваючы няпрошанага госця дапытлiвым позiркам: што ты за птушка?
Шыковiча адразу ўразiў яе выгляд. Жанчына была на добрую галаву вышэйшая за яго i значна старэйшая, чым яму ўяўлялася, зусiм сiвая ўжо. Па-мужчынску кастлявая, крыху ўжо ссутуленая, але, вiдаць, даволi дужая яшчэ, яна стаяла з пучком сухой травы ў руцэ, як вартавы са зброяй. Глядзела так, што Шыковiчу здалося: вось-вось сцебане яго гэтым венiкам па твары. Ён адчуваў, што не вытрымае яе позiрку, i паспяшаўся загаварыць першы:
– Клаўдзя Сiдараўна?
– Што вам?
– сурова спытала яна.
– Я хацеў пагутарыць...
– Пра што? Хто вы?
– Я растлумачу... Я з рэдакцыi.
– Вопытны журналiст, ён, можа, упершыню адчуў сябе нiякавата, знаёмячыся з чалавекам.
У старой гнеўна блiснулi вочы.
– Што вам трэба ад мяне? Я не займаюся знахарствам, няхай не брэшуць. Я збiраю травы. Раю iх людзям. Няма такога закону, каб забаранiць мне... Няма! Яна крута павярнулася i... пайшла ў хату.
Шыковiч зусiм разгубiўся.
"Чорт мяне пацягнуў за язык сказаць, што я з рэдакцыi. Калi яна зачынiцца i больш не выйдзе, тады хоць крычы пад акном, што мне трэба ад яе".
А з-за плятня ўжо зыркалi цiкаўныя вочы суседкi. Ляпнула акно за спiной, у хаце на другiм баку вулiцы. Яго бралi пад скрыжаваны "абстрэл". Мабыць, другiх сваiх наведвальнiкаў Сухадолiха сустракала iнакш.
Але паколькi веснiцы засталiся адчыненыя, Кiрыла рашуча ступiў у двор i спынiўся перад акном: няхай бачыць, што ён не адыдзе, пакуль не пагутарыць.
Ды жанчына праз хвiлiну выйшла. У выцягнутых перад сабой доўгiх руках яна несла тоўстую кнiжку ў палатнянай вокладцы.
"Няўжо Бiблiя?
– амаль са страхам падумаў Кiрыла.
– Не хапала клопату!"
Чаго ён не ўмеў - дык гэта весцi антырэлiгiйную прапаганду сярод веруючых. Суцяшаў сябе тым, што гэтага не ўмее рабiць большасць прапагандыстаў, а таму i чытаюць свае лекцыi не перад веруючымi, а перад тымi, хто даўно ўжо нi ў Бога нi ў чорта не верыць.
Яна злосна сунула яму кнiжку:
– Во!
Ён адгарнуў вокладку i ледзь не засмяяўся. Гэта быў том "Лекарственные растения".
– Во!
– паўтарыла яна.
– Усяго пяць гадоў назад выпусцiлi. Савецкi iнстытут. Медыцынскi. Вучоныя! I ўсе пiшуць: збiрайце травы. Дык пакажыце мне закон, каб забаранялi iх збiраць? Дзе такi закон?
– наступала яна.
Шыковiч глядзеў на яе знiзу ўгору i не адразу здагадаўся, чаму змянiўся яе суровы твар, што яго быццам памаладзiла за тыя хвiлiны, якiя яна была ў хаце. Ага, жанчына паспела павязаць белую хусцiну, i павязала своеасаблiва, не так, як тутэйшыя сялянкi, "хаткай", а так, як павязваюць касынкi сёстры i санiтаркi ў бальнiцах.