Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

Шыковiч вырашыў не перапыняць яе: няхай выкажацца.

– Не думайце, што я дурная, цёмная баба. Я не маю дыплома. Але я пятнаццаць гадоў рабiла сястрой у бальнiцы. Былi людзi, якiя верылi мне без паперак. Цяпер не вераць. Лепш за яе, нашу дурную фельчарыцу, што заявы на мяне пiша. I грошы бяру! Бяру! А што мне - памiраць? Гародчык i той абрэзалi...

– Клаўдзя Сiдараўна!
– нарэшце перапынiў яе Шыковiч.
– Я прыехаў да вас зусiм па iншай справе.

Яна змоўкла, не разумеючы.

– Я хацеў спытаць у вас пра Савiча. Доктара Савiча. Сцяпана Андрэевiча.

Як яна адразу

змянiлася! Адступiла на крок, нiбы спалохалася. Сцялася неяк уся, ажно ростам паменшала. Аднак твар асвяцiўся нейкiм унутраным агнём, адны маршчыны разгладзiлiся, другiя сталi глыбей. Але сказала яна яшчэ даволi сурова:

– Савiч васемнаццаць гадоў у зямлi. Навошта ён вам?

– Я хачу напiсаць пра яго i пра вас.

– Што пра нас пiсаць?

– Што? Я хацеў бы напiсаць, што Савiч быў савецкiм чалавекам. I тады, калi служыў у немцаў. Але для гэтага мне патрэбны доказы. Факты. Сведкi.

Яна зiрнула на суседскi падворак i раптам запрасiла ветлiва, цiха:

– Хадземце ў хату.

З дзвярэй патыхнула не кiслым i цвiлым, як амаль з усiх сялянскiх сенцаў, а лiпеньскiм вячэрнiм лугам - густым водарам сухiх траў. У хаце таксама пахла травамi, але неяк зусiм iнакш. Нi сцяблiн, нi пацярухi насення нiдзе не было вiдно. Хiба толькi ў тых мяшочках, што вiселi на жэрдачцы над печчу, ды ў тых пляшках i шклянках, што стаялi ў куце пад лавай. А так усюды чысцiня: старанна пабелены сцены i нiзкая столь, да жаўцiзны адмыта падлога, засланы квяцiстай даматканай посцiлкай драўляны ложак. На стале пад настольнiкам - круглая палянiца хлеба. Абразы ў куце, два невялiчкiя, упрыгожаныя вышываным ручнiком. Самаробная рамка на сцяне, у якой пад шклом некалькi фатаграфiй.

Гаспадыня выцерла пярэднiкам i без таго чысты ўслончык, падсунула яго да стала, без слоў запрашаючы госця сесцi. Сама стала пасярод хаты, сашчапiўшы рукi на грудзях. Спытала ўсё яшчэ з тайнай падазронасцю:

– Дык вы з рэдакцыi?

– Не верыце?
– усмiхнуўся Кiрыла i дастаў з кiшэнi пасведчанне.
– Калi ласка. Маё прозвiшча Шыковiч...
– Ён пашкадаваў, што не захапiў кнiжкi. Але жанчына не кранулася з месца, каб паглядзець дакумент, i яму нават стала неяк няёмка. Ён паклаў пасведчанне на стол.

– А што вы ведаеце пра Савiча?

– Шмат чаго, але пакуль што рознае. Па некаторых дакументах Савiч - вораг. А людзi кажуць, што да апошняй хвiлiны свайго жыцця ён змагаўся з фашыстамi...

– Хто кажа?

– Хто ведаў яго. У тым лiку дачка.

– Зося?
– уся ўстрапянулася жанчына, хiснуўшыся наперад, i ў голасе яе чулiся здзiўленне, недавер, радасць.
– Зося? Зоська жывая? Дзе яна?

– У горадзе.
– Шыковiч не стаў адразу тлумачыць, што дачка Савiча яшчэ ў бальнiцы пасля цяжкай аперацыi.

– Зося жывая! Божачка мой!
– зусiм па-старэчы не то ўсхлiпнула, не то засмяялася Клаўдзя Сiдараўна i зрабiла круг па хаце, як бы нечага шукаючы. Дакранулася рукой да печы, паправiла занавесачку на акне. Потым раптам села з другога боку стала, падперла далоняй шчаку i пiльна ўгледзелася ў Шыковiча.

* * *

Сабралiся, безумоўна, пазней дзевяцi. Шыковiч не здзiўляўся: летнi дзень, пакуль людзi вярнулiся з поля, памылiся, павячэралi, жанчыны падаiлi кароў, паклалi дзяцей. Але гадзiне

а дзесятай, калi добра ўжо сцямнела, прасторная зала клуба, былой царквы, была паўнюткая - не працiснуцца. Перад самай сцэнай, на падлозе, размясцiлiся хлопцы-падлеткi (дзяцей не пускалi), на пярэднiх лаўках - пажылыя калгаснiкi i вясковая iнтэлiгенцыя, далей - усе тыя, без падзелу на ўзрост i становiшча, хто прыйшоў раней i захапiў месца. А з бакоў i ззаду стаялi жанчыны, дзяўчаты i тыя хлопцы, якiм няёмка ўжо было садзiцца на падлогу. Большасць стаяла. Таму Шыковiч вырашыў гаварыць нядоўга, каб не змарыць i так ужо стомленых за дзень людзей.

Але тэма была проста-такi неабдымная. Ён упершыню вось так, вусна, расказваў людзям аб Праграме. А ён нiколi не быў бясстрасна-акадэмiчным дакладчыкам. Ён перш за ўсё выказваў свае адносiны да з'явы, i заўсёды без усялякiх шпаргалак. Тут яму хацелася перадаць людзям сваё захапленне велiччу тых планаў, якiя партыя вынесла на ўсенароднае абмеркаванне. Каб ён не адчуў у самым пачатку нейкай незвычайнай хвалюючай блiзкасцi слухачоў - таго, што лектары называюць тэхнiчным словам "кантакт", то, магчыма, гаварыў бы карацей. Але аўдыторыя была надзiва: розныя па ўзросту людзi - i ўсе такiя ўважлiвыя! Слухаюць - не варухнуцца. Вiдаць, не часта тут бываюць добрыя лектары.

Шыковiч нават не прыкмецiў, як прагаварыў дзве гадзiны. Схамянуўся толькi тады, калi ўбачыў, што адзiн з тых падлеткаў, што сядзелi на падлозе, усё-такi змогся: захроп, адкiнуўшы галаву да сцяны. Сябры штурхалi яго са стоеным смехам. Шыковiч перапынiўся, глянуў на гадзiннiк:

– О-о! Здаецца, аднаго я ўжо даканаў.

Ад рогату залы хлопец адразу прачнуўся i, засаромлены, падхапiўся, пацiснуўся праз натоўп да дзвярэй.

Грак, якi адзiнока сядзеў за сталом прэзiдыума, шырока пазяхнуў, памахаўшы перад ротам далоняй, як бы адганяючы злога духа. Шыковiч зразумеў, што гэта хiтры сiгнал: закругляйся.

Але хацелася яшчэ сказаць аб перабудове вёскi. Не ўвогуле, а канкрэтна ў дачыненнi да iх Загалля. Сказаць так, каб гэта было папрокам самаздаволенаму Граку, якi дванаццаць год старшынствуе тут, выстаўляе гэта як сваю заслугу, а слядоў гаспадарання яго не вiдно.

– Самае страшнае, таварышы, калi людзi звыкаюцца са становiшчам, якое ёсць. Гэта называецца кансерватызмам, застоем. Ёсць хата, клуб, свiран, i добра. А якая гэта хата? Якi клуб? Цi можна з такiм бытам i такой культурай iсцi ў камунiзм? Вы мне прабачце, але скажу вам шчыра, сумна мне было сёння глядзець на ваша Загалле. Месца добрае. Прырода якая! А вось па выгляду сяла, па здабытках працы вашай не вiдаць, што гэта час, калi шырока абмяркоўваецца вялiкi план будаўнiцтва камунiзму.

Грак раптам без прычыны закашляўся. На тварах тых, хто сядзеў на першых лаўках, Шыковiч убачыў хiтрыя ўхмылкi. На што яны рэагуюць так - на яго словы цi на старшынёў кашаль?

Слухалi ўважлiва, а апладзiравалi стрымана. Шыковiча гэта не збянтэжыла, ён з вопыту ведаў, што ў вёсцы амаль заўсёды гэтак: сяляне не любяць лiшняга шуму.

Грак адразу падхапiўся:

– Дазвольце, таварышы, ад вашага iмя...

– Можа, пытаннi ёсць?
– перапынiў яго Шыковiч.

– Пытаннi ў каго ёсць?
– амаль злосна ўжо выгукнуў старшыня.

Поделиться:
Популярные книги

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Гром над Академией Часть 3

Машуков Тимур
4. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией Часть 3

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии