Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

– А кукуруза?

– Кукуруза якраз добрая. На круг цэнтнераў па трыста.

– Лепшая, чым летась?

– Лепшая!

– А летась у вас, здаецца, было па шэсцьсот?

Беразоўскi засмяяўся:

– Гэта твой друг Раманаў у кабiнеце на паперы вырошчваў па гэтулькi.

– Ты ў яго быў трэцiм. Маеш вопыт.

– Цяпер за такi вопыт будзеш глядзець на неба вось праз што, - сакратар склаў пальцы ў выглядзе крат.

– А не здаецца табе, Барыс Пятровiч, што нежаданне пусцiць журналiста ў слабы калгас - гэта сцэна з той жа оперы "Паказуха"?

Беразоўскi пакрыўдзiўся:

– Я хацеў памагчы

табе напiсаць такi нарыс, за якi цябе, пiсаку, пахвалiлi б, а ты вунь як вытлумачыў... Ну дык кацiся ты ў сваё Загалле.

– А як туды дакацiцца?

– Добра. Не будзем крыўдзiцца адзiн на аднаго, а то яшчэ пасварымся. Пачакай гадзiны дзве, я правяду нараду дырэктараў школ i пасля завязу цябе сам.

Але, блукаючы па райцэнтры, Шыковiч падышоў да склада, дзе стаяла чарга машын са збажыной, i натрапiў у канторы на загальскага старшыню.

Грак, калi Шыковiч звярнуўся да яго, акiнуў падазроным позiркам, спытаў коратка:

– Хто?

– Лектар.

Шыковiч не хлусiў: кожны раз, выязджаючы ў раён, ён браў у абкоме партыi лектарскую пуцёўку. Часцей за ўсё рабiў даклады пра лiтаратуру. Але цяпер яму хацелася расказаць сялянам аб праекце Праграмы, пачуць iх думкi.

– Лектар - рэч патрэбная, - паблажлiва дазволiў пад'ехаць супакоены старшыня. Але, пераканаўшыся, што едзе ў калгас птушка невялiчкая, нiякi не рэвiзор, ён тут жа страцiў усялякую цiкавасць да гэтай "рэчы патрэбнай".

Шыковiча такое вызначэнне лектара спачатку абурыла, пасля рассмяшыла. Прыгадаўшы ў машыне, што ён - "рэч патрэбная", не стрымаўся - усмiхнуўся, пакруцiў галавой. Дзяўчаты глядзелi на яго як на дзiвака.

Зноў лес. Зноў балота, не асушанае, з дзедаўскiмi грэблямi. I вось яно Загалле, вялiкае сяло ў падкове дубовых гаёў.

Не вызначаюцца яшчэ асаблiвай навiзной нашы вёскi. Пра гэта многа гаварылi i пiсалi. Пiсаў i Шыковiч. Але амаль усюды, дзе ён нi ездзiў, то бачыў побач са старымi хатамi новыя збудаваннi: цi то тыповая школа, бальнiца, клуб, цi новыя дамы, светлыя, прасторныя, хоць i нетыповыя (кожны будаваў па ўласнаму праекту), шмат дзе цагляныя, пад гонтай i шыферам, i бадай што ва ўсiх калгасах новыя гаспадарчыя пабудовы: кароўнiкi, свiнарнiкi, над якiмi ўзвышаюцца воданапорныя вежы, ветраныя рухавiкi. Усё гэта надае вёскам новы выгляд. Нiчога новага не было ў Загаллi. Сяло ў вайну не гарэла. I ўсё тут было старое. Хаты бадай што дарэвалюцыйныя, прыплюснутыя, з нiзкiмi i маленькiмi акенцамi, з замшэлымi стрэхамi. Быццам i не раслi тут людзi, не жанiлiся, не аддзялялiся ад бацькоў, не заводзiлi свой куток, не дбалi, каб ён быў больш прыгожы, чым дзедаўскi.

Калгасныя патрэбы, вiдаць, задавальнялi тыя хлявы i свiрны, якiя злеплены былi пасля калектывiзацыi з абагуленых гумнаў.

На доўгай травянiстай вулiцы гуляла многа малых, пасвiлiся шматлiкiя чароды гусей. Вiдаць, праз гэта шафёр вёў машыну з асцярожнасцю вучня: куды знiк той лiхач, якi ляцеў па лясной дарозе з хуткасцю ветру. Больш, чым выгляд хат, Шыковiча ўразiлi андаракi на старых жанчынах. Даўно ўжо ён не бачыў андаракаў! Сапраўды, этнаграфiчны куток. Кiрыла чамусьцi падумаў пра адзенне старшынi i яго пацёртую кiрзавую сумку. Андаракi хоць прыгожыя - квяцiстыя. Трэба купiць адзiн - для экзотыкi.

Машына спынiлася насупраць дома, якi стаяў у глыбiнi старога i, пэўна, здзiчэлага саду: пладоў на яблынях i грушах не было. У суседнiх сялянскiх садках чырванабокiя яблыкi

былi вiдны здалёк.

Старшыня выскачыў з кабiны i, нiчога не сказаўшы Шыковiчу, не запрасiўшы нават у праўленне, хутка пайшоў па сцежцы да дома, памахваючы сваёй сумкай.

Калi машына адышла, Шыковiч застаўся адзiн на вулiцы. Ён нават не паспеў спытаць у дзяўчат, якiя таксама выскачылi з кузава, што ж там, у садзе: кватэра старшынi цi калгасная канцылярыя? Ён толькi беспамылкова вызначыў, што гэта былы папоўскi дом. На другiм баку вулiцы цi, хутчэй, цэнтральнай плошчы (тут перакрыжоўвалiся вулiцы) узвышалася былая царква. Шыковiчу хацелася адгадаць, што ў гэтай недарэчнай будынiне - клуб цi склад?

Ды раптам з'явiўся Грак. Без сумкi. З прыветлiвай усмешкай на ўвесь шырокi загарэлы твар:

– Таварыш Шыковiч?

Кiрыла адразу здагадаўся, што адбылося: пакуль яны ехалi, пазванiў Беразоўскi. Усмiхнуўся ў адказ.

– Кiрыла Васiльевiч!
– Усё было высветлена.
– Як жа можна так? Ай-я-яй...
– Старшыня дакорлiва кiваў галавой, цмокаў языком, быццам дакараў малога.
– Я разумею, ваш брат, iнжынер нашых душ, хоча глянуць на людзей так, каб яны не ведалi, хто на iх глядзiць. Але мне вы павiнны былi сказаць. Калi трэба, я нi гу-гу.

– Ды не, я хавацца не думаю. Даклад буду рабiць. Можна сёння сабраць людзей?

– На ваша iмя прыляцяць, як матылi на агонь.

"Ого, - падумаў Шыковiч, - ды ён галантны мужчына. Можа i камплiменты выдаваць".

Ветлiва адчынiўшы перад госцем дзверы ў кантору праўлення, Грак закрычаў з парога:

– Трышка! Абвясцiць па ўсяму сялу: да нас прыехаў вядомы пiсьменнiк Шыковiч! У дзевяць гадзiн усе як адзiн у клуб, слухаць лекцыю!

Хлапчына з надзвычай прыгожай чупрынай, белай, хвалiстай (лепшы парыжскi цырульнiк не зрабiў бы такой прычоскi, як зрабiла прырода), раней чым кiнуцца выконваць загад старшынi, шчыра i моцна пацiснуў Шыковiчу руку i паведамiў:

– Я чытаў вашу аповесць. I фельетоны.

Жанчына-бухгалтар, наадварот, чамусьцi скептычна ўсмiхалася. Вiдно было, што гэта маладая мацi: кофтачку на кнопках распiралi поўныя грудзi, з белага твару не сышлi яшчэ плямы. Пры паўнаце постацi твар гэты здаваўся худым, хваравiтым i, бадай што, быў бы непрыгожы, каб не вочы - вялiкiя, чорныя, хiтрыя i разумныя. Ды яшчэ валасы, такiя ж чорныя, скручаныя на патылiцы ў вялiкую куксу, рабiлi жанчыну прыгожай.

Неспадзявана для Шыковiча агульны пакой канцылярыi аказаўся даволi чыстым i ўтульным - нават вазоны на падаконнiку. А сцены абклеены сельскагаспадарчымi плакатамi, падабранымi больш па яркасцi i прыгажосцi, чым па iх прапагандысцкаму значэнню. Плакат, на якiм з кукурузнага пачатка сыплюцца, як з мяшка, каўбасы, сала, масла, сыр, тканiна, гума i iншыя каштоўныя рэчы, аказаўся не на самым цэнтральным месцы, а ў куце каля грубкi.

Грак адчынiў дзверы з шыльдачкай: "Старшыня праўлення", але Шыковiч зрабiў выгляд, што разглядае табель выпрацоўкi працадзён, i не пайшоў у кабiнет.

Старшыня пачаў шаптацца з жанчынай.

Шыковiч здагадаўся, пра што, i перапынiў iх:

– Таварыш Грак, калi вы наконт абеду, то не турбуйцеся. Тры гадзiны назад я абедаў у раённай чайной. За вячэру буду ўдзячны. У нашыя з вамi гады i пры нашай камплекцыi многа есцi - самагубства.

Грак засмяяўся:

– Я думаю, ад яды нiхто не памёр. Можа, памiдорчыкаў, гурочкаў маласольных? А?

Поделиться:
Популярные книги

Назад в СССР: 1986 Книга 5

Гаусс Максим
5. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Назад в СССР: 1986 Книга 5

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Наследник Четырех

Вяч Павел
5. Игра топа
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
6.75
рейтинг книги
Наследник Четырех

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Легат

Прокофьев Роман Юрьевич
6. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.73
рейтинг книги
Легат

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Столичный доктор. Том II

Вязовский Алексей
2. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том II

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Пропала, или Как влюбить в себя жену

Юнина Наталья
2. Исцели меня
Любовные романы:
современные любовные романы
6.70
рейтинг книги
Пропала, или Как влюбить в себя жену

Нефилим

Демиров Леонид
4. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
7.64
рейтинг книги
Нефилим

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж