Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ганчароў - чалавек правiльны, але дзiвак. Лепшы зборшчык. Пяты разрад. Працуй - заганяй манету. Дык не - хочацца яму вучыць такiх смактункоў, як ты. Няхай у фазаў iдуць. А ён - у брыгаду. Не было на зборцы брыгад. Яны перайначылi. Даюць сто пяцьдзесят працэнтаў. Але што ён мае ад гэтага, Ганчароў? Вось чаго я не магу зразумець. У яго пяты разрад, у Косцi - другi, а прагрэсiўку дзеляць пароўну. Дзiвак!

– У Тараса бацька багаты, - вырашыў падыграць Славiк.

– Яраш? Ён жа не родны.

– Але ўсё адно грошай дае - колькi хочаш.

– Манiш, - усмiхнуўся рабочы.
– Навошта ж яму тады жылiцца так на зборцы?

Свядомасць.

– Але, ёсць такiя людзi, - уздыхнуў чамусьцi стары, можа, пашкадаваў, што ён пражыў сваё жыццё не зусiм так. Сказаў: - Ну, Ярашу не шкада. Залатыя рукi мае чалавек. Люблю людзей умелых. Такiм i тысячу можна плацiць.

– А колькi вы выганяеце?

– Ды як калi. Паўтары-дзве.

Славiк свiснуў.

– Што ж гэта па вас не вiдно?
– I, уцягнуўшы шчокi, сцiснуў iх пальцамi, разявiў рот, маўляў, чаму ж такi худы?

Рабочы ў адказ мазануў Славiка па твары намасленай веташшу.

– Вытры нос.

Стары, вiдаць, пакрыўдзiўся. I Славiк абразiўся таксама. Каб хто ў iншым месцы гэтак зняважлiва пэцнуў па твары - не паглядзеў бы нi на ўзрост, нi на пасаду, нi на што. А тут прыйшлося змаўчаць.

Увогуле, у першы дзень яму не пашанцавала. Як пэцнулi па твары - гэтага хоць нiхто не бачыў. А вось другое яго ўнiжэнне бачылi многiя. Ён стаяў i з цiкавасцю разглядаў вялiзныя станкi. Раптам - званок угары. Ён задраў галаву i жахнуўся: на яго паўзла агромнiстая станiна. Ён не ведаў яшчэ тады, якая паслухмяная машына кран i як спрытна i лёгка можа пранасiць па цесным праходзе шматтонныя дэталi беленькая хударлявая дзяўчынка-кранаўшчыца. Здалося, што нiхто не здолее спынiць iнерцыю гэтай махiны i яна вось-вось раздавiць яго. I ён адскочыў, як спалоханы заяц. Моцна выцяўся аб станок нагой i ледзь не распластаўся на чорнай прамасленай зямлi. Калi ж убачыў, што станiна нерухома павiсла, а з вышынi, з будкi, выглядае дзюбаты тварык i весела смяецца, Славiку захацелася правалiцца скрозь зямлю.

У той момант ён узненавiдзеў кранаўшчыцу. I вось цяпер бравiруе смеласцю да парушэння правiлаў тэхнiкi бяспекi. За гэта яго не раз ужо лаялi: майстар, Тарас, хлопцы. Усялякiя маральныя павучаннi Славiка раздражнялi. Лаянка майстра Галыгi яму спадабалася: той па-кручаста мацюкнуўся i пагразiў, што выганiць з завода - без лiшнiх слоў i настаўленняў. Славiк, сам балбатлiвы, паважаў людзей немнагаслоўных i рашучых: сказаў - зрабiў. Пагроза майстра крыху падзейнiчала, днi два ён не выкiдваў нiякiх "конiкаў".

Увогуле ўзаемаадносiны памiж людзьмi на заводзе яму падабалiся. Няма той iнтэлiгенцкай ветлiвасцi, як на студыi, але няма i прытворства. На студыi Славiк бачыў, як асобныя рэдактары, акцёры часам нават падхалiмнiчалi перад дырэктарам, перад галоўным рэжысёрам.

На заводзе людзi ўвесь час заняты працай. Не збiраюцца, каб расказаць новыя анекдоты цi пагуляць у шашкi, як на студыi. Не пляткараць. Калi часам лаюцца, дык вось так, як Галыга: на ўсю моц, адкрыта i шчыра.

А галоўнае - падабалася прадукцыя. Гэта табе не асвятляльны штатыў. А спецыяльны, па асобаму заказу Балгарыi, гарызантальна-працяжны аўтамат з цягай у шэсцьдзесят тон! Цi вунь другая "штучка" - вертыкальны станочак вышынёй з добры дом! Вiдаць, павiнна з'яўляцца нейкае асаблiвае пачуццё, калi ўласнымi рукамi збярэш такi станок, электрыкi ўставяць яму "душу", прыйдуць iнжынеры i пачнуць выпрабаванне. Хлопцы здалi ўжо адзiн такi станок, i Славiк прысутнiчаў на выпрабаваннi. Ён

прыдзiрлiва назiраў за брыгадай i ўпершыню тады сур'ёзна падумаў, што недарэмна пiшуць у кнiгах пра асобую рабочую гордасць. Гэтыя мурзатыя чэрцi могуць ганарыцца! Не станок - цэлая паточная лiнiя. Аўтаматычная загрузка i разгрузка дэталей, аўтаматычная ачыстка стружкi i 300 трактарных утулак за гадзiну... Няхай радуюцца браты-балгары! Добра было б, каб пiсалi дзе-небудзь у пашпарце, хто збiраў станок. Глядзi, неўзабаве магло б з'явiцца: Уладзiслаў Шыковiч.

Славiк падумаў пра гэта зусiм сур'ёзна, без звычайнай iронii над уласным жаданнем. Гэтак жа сур'ёзна прапанаваў у канцы змены:

– За такi станок не пашкодзiла б...
– i пацёр падбародак.

Брыгада, як адна сям'я, iшла па заводскiм двары, любуючыся мяцелiцай тапалiнага пуху. Славiка быццам не пачулi. Гэта кранула яго самалюбства.

"На мяне, значыцца, можна не звяртаць увагi? Чакайце ж!"

Але праз хвiлiну адгукнуўся Лапацiн:

– А можа, праўда, хлопцы?

– Ты забыўся на ўмову?
– спытаў Тарас.

– Як лёгка ты iдзеш на спакусу, - зласлiва кiнуў Лапацiну Ходас.

– Не спакушай мяне, галубка!
– жартаўлiва праспяваў Косця.

– Мяне чакае Зоя, - па-прафесарску паправiў акуляры Генрых.

– Глядзi, як бы ён не перавярнуў цябе ў сваю веру.

– Хто "ён"? У якую веру? Хто - "ён"? Я? Дык я - тут, жывы, здаровы. Iмя Уладзiслаў Шыковiч.
– Хлопца заела, што Ходас сказаў "ён", нiбы яго, Славiка, няма тут цi ён не роўны iм. Але раскрычаўся ён знарок, каб другiя рабочыя каля прахадной пачулi, што не такi ўжо лад i дружба ў гэтай камунiстычнай брыгадзе.

Тарас балюча сцiснуў яго локаць:

– Славiк, сцiхнi!

– А чаму ён увесь час глядзiць на мяне з завоблачных вышынь? Я што нiжэйшая iстота?

– Што ты мелеш? Як я на цябе гляджу?

– Калi чалавек залiшне высока ставiць сябе, яму ўвесь час здаецца, што другiя хочуць прынiзiць яго. Гэта - манiя, - сказаў Генрых, прыветлiва махаючы камусьцi рукой.

Варэнiк быў заўсёды падкрэслена ветлiвы, i нечаканы фiласофскi вывад яго збянтэжыў Славiка, ён не адразу знайшоў, што адказаць. А тут яшчэ напорыста даводзiў Тарас:

– Не будзь ты такiм пеўнем. Не прыдзiрайся да слоў. Свае ж хлопцы, усе. I, як ты кажаш, жывыя, здаровыя. Не гаварыць жа нам з рэверансамi.

– Хлопцы! Кампрамiснае рашэнне: у сталоўцы чыгуначнiкаў п'ём пiва, прапанаваў Вася Лапацiн.

– А як ты абыдзеш свой дом? Вера даўно пiльнуе, - засмяяўся Косця.

Размова пайшла ў другiм кiрунку, i Славiк хутка забыў сваю крыўду.

А вось сёння пасля новай сутычкi з Ходасам успомнiў усё да драбнiц, пачынаючы з першай сваркi за сталом на дачы.

"Чаму ён чапляецца? Што яму трэба? Кiну да д'ябла! Ну iх!.. Не, так лёгка я не кiну. Я вам наладжу салодкае жыццё. А пайду - дык з музыкай", - пагражаў ён усёй брыгадзе.

Але падышоў Тарас. Паглядзеў, як ён працуе. Сказаў па-сяброўску шчыра:

– Слава, ты няправiльна трымаеш ключ, таму ён у цябе зрываецца. Вось так трэба, - i паказаў, як трэба.

Маленькая ласка - i знiкла злосць на ўсiх, засталася на аднаго хiба Ходаса.

Панядзелак, кажуць, "цяжкi дзень". Але той панядзелак быў незвычайны, пачынаўся ён амаль святочным настроем, асаблiва ў Тарасавай брыгадзе. Сам Тарас, Генрых i Косця прыйшлi на завод з газетамi i вiталiся словамi:

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Приручитель женщин-монстров. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 5

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Приручитель женщин-монстров. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 4

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Первый пользователь. Книга 2

Сластин Артем
2. Первый пользователь
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
4.80
рейтинг книги
Первый пользователь. Книга 2

Последний попаданец 9

Зубов Константин
9. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 9

Запретный Мир

Каменистый Артем
1. Запретный Мир
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
8.94
рейтинг книги
Запретный Мир