Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:
Другi дакумент збянтэжыў Шыковiча - заява самога Савiча на iмя нямецкага фельдкаменданта оберштурмбанфюрэра Ютнера. У вераснi 1941 года Савiч запэўняў фашыста ў сваёй вернасцi "новаму парадку" i прасiўся на службу. Паклёпу на савецкую ўладу не рабiў, аднак фактамi ўласнай бiяграфii даводзiў, што мае на бальшавiкоў даўнюю крыўду. Ён, Савiч, дарэвалюцыйны iнтэлiгент i паходзiць з iнтэлiгентнай сям'i, бацька быў выкладчыкам гiмназii. Ён, Сцяпан Савiч, быў жанаты на дваранцы. Рэвалюцыя пазбавiла яго жонку ўсiх правоў, адняла багатую маёмасць. З-за гэтага першая жонка яго заўчасна памерла. Другая яго жонка была пралетарскага паходжання - з рабочай сям'i, але, магчыма, з-за яго бальшавiкi яе праследавалi.
"...Пан фельдкамендант!
Сваёй прафесiяй i грамадскай дзейнасцю я жадаю паслужыць стварэнню ў маiм родным горадзе новай цывiлiзацыi i новай культуры, якую прынесла вялiкая армiя фюрэра.
Сцяпан Савiч, лекар".
Чалавек эмоцый, Шыковiч не стрымаўся - i ўголас вылаяўся, калi прачытаў гэта. Сербаноўскi паглядзеў на яго з дзiўнай ухмылкай, здавалася, здзеклiва пытаў: "Што ты будзеш даказваць цяпер?" Кроў ударыла Кiрылу ў твар, ён пачырванеў. З'явiлася адчуванне, што мёртвы Савiч груба i нахабна ашукаў яго, жывога. Каб той, як другiя здраднiкi, галаслоўна i агульна паклёпнiчаў на савецкую ўладу i кляўся ў вернасцi акупантам, гэта пераконвала б менш, чым вось такая бiяграфiя. Бо калi ў ёй усё праўда, то зусiм натуральна, што стары iнтэлiгент мог мець крыўду на савецкую ўладу i гэтая крыўда павяла яго да ворага.
Але ў наступную хвiлiну Шыковiч падумаў пра Заслонава, пра Кузняцова, потым - пра Яраша: колькi ў таго было падпольных бiяграфiй i якую заяву ён пiсаў, калi па заданню гаркома паступаў у пажарную: сын кулака, асуджаны i ўсё, што хочаш.
Не, адступаць нельга! Яраш не жадае, каб ён узнiмаў архiўны пыл, - баiцца за Зосю, гуманiст. Ён i Зося ўпэўнены, што бацька яе - сумленны чалавек, "не герой, але i не вораг". Яраш баiцца, раптам дакументы дакажуць другое. Пакуль што пра здраду Савiча напiсаў адзiн чалавек - Гукан, напiсаў адзiн сказ, на якiм наўрад хто з чытачоў затрымлiвае ўвагу. Прайшло шмат год, вырасла новае пакаленне, якому няма нiякай справы да нейкага доктара Савiча, лёс яго нiкога не цiкавiць. Дык навошта выцягваць яго з небыцця? Так, напэўна, разважае Яраш. Але ён, Кiрыла, трымаецца iншай думкi. Нарэшце, гэта справа яго гонару: завяршыць пачатую працу!
I Шыковiч пачаў вывучаць гэты бадай што галоўны дакумент абвiнавачвання. Цiкавы дакумент. Ён чытаў пераклад, надрукаваны на машынцы. Але тут жа быў падшыты i арыгiнал. Савiч вырашыў паказаць сваё веданне нямецкай мовы. Вiдаць, сам камендант з нямецкай акуратнасцю зялёным чарнiлам выправiў у заяве ўсе памылкi (iх было многа), падкрэслiў няправiльныя выразы i напiсаў рэзалюцыю ўнiзе пад подпiсам Савiча:
"Пану Цiшчанку. Рэкамендую даручыць пану Савiчу ахову здароўя цывiльнага насельнiцтва", - i вельмi неразборлiвы подпiс, замест якога ў перакладзе стаiць пытальнiк.
"Ахову здароўя! Якi цынiзм!" - падумаў Шыковiч, перачытваючы пераклад заявы яшчэ раз.
Наступны дакумент - пастанова ўправы ў сувязi з эпiдэмiяй брушнога тыфусу, якая ўспыхнула ў горадзе ўлетку сорак другога года. Доўгi тэкст на штучнай беларускай мове. Аднак чамусьцi ў друкарнi замест "н" кiрылiцы часта набiралi "п" лацiнскае. Слова "насельнiцтва", напрыклад, было надрукавана як "пасельнiцтва". Подпiсы - Цiшчанкi i Савiча. Параграф, у якiм гаварылася, што кожны, хто
– На месцы вашага калегi я не далучаў бы такi дакумент да справы. Ён апраўдвае Савiча, - сказаў Шыковiч капiтану.
Сербаноўскi адказаў холадна, амаль непрыязна, не адарваўшыся нават ад папер:
– Тут падшыты ўсе дакументы, якiя знойдзены.
– Мяркуючы па заяве, захоплены архiў управы... Так?
– Не ведаю.
– Няўжо там больш нiчога не знайшлося, што характарызавала б дзейнасць Савiча?
– Не ведаю. Прачытайце выразкi.
Выразак з газет было некалькi. З розных - нацыяналiстычных, нямецкiх, партызанскiх. Фота: у прэзiдыуме сходу беларускай iнтэлiгенцыi - Савiч, над галавой яго пастаўлены крыжык. Здымак цьмяны, невыразны, твары расплылiся, але ўсё-такi пазнаць можна, што чалавек, адзначаны крыжыкам, той самы, што i на фота, якiм адкрываецца справа. Вельмi прыкметны лоб.
Узнагароджанне шчырых служкаў "новага парадку" ордэнамi рэйха. У спiсе ўзнагароджаных Савiча няма. Але на фота, на якiм адбiта цырымонiя ўручэння фашысцкiм генералам узнагарод, на заднiм плане, праўда, - зноў той жа лоб выглядвае з-за галоў другiх. Нарэшце доўгi слязлiвы некралог, якi Шыковiч чытаў яшчэ тады, калi пiсаў кнiгу Гукана. Спачуваннi ў нацыяналiстычнай i нямецкай газетах. Паведамленне аб пахаваннi "актыўнага дзеяча беларускага вызваленчага руху", праслаўленага доктара медыцынскiх навук Сцяпана Савiча, "якi загiнуў ад рук бандытаў". Кароткая iнфармацыя ў газеце партызанскай брыгады "За Радзiму": "Падпольшчыкi горада выканалi прысуд народа над здраднiкам Радзiмы доктарам Савiчам. Такая кара чакае кожнага фашысцкага сабаку!"
Шыковiч загарнуў папку, моцна пляснуў па ёй далоняй. Настрой у яго быў такi, што хацелася з кiм-небудзь пасварыцца. З Сербаноўскiм, цi што? Яго ўзлавала, што капiтан нiяк не зрэагаваў на тое, як ён скончыў сваю працу. Нават не ўзняў галавы.
– I гэтыя дакументы вы баялiся паказаць мне? Ва ўсiх iнстанцыях узгаднiлi? Фармалiсты!
– Нiчога цiкавага для вас няма?
– як бы шкадуючы, спытаў Сербаноўскi, адкiнуўшыся на спiнку крэсла i працiраючы пад акулярамi стомленыя вочы.
– Апроч прашэння Савiча, усё гэта я чытаў дванаццаць год назад. Без усялякай гульнi ў хованкi.
Капiтан, мiж iншым, падумаў:
"А следчы з цябе не надта. Каб ты быў больш уважлiвы, то ўбачыў бы, што папка расшывалася i адзiн дакумент з яе вынялi".
– Не сакрэт, што вы намерваецеся рабiць далей?
– У маёй працы сакрэтаў няма. Плюну на архiўны пыл, як раiў мой сябра Яраш. Буду шукаць жывых людзей, якiя ведалi Савiча, працавалi з iм.
– Шыковiч падняўся, пацягнуўся, каб распрастаць самлелае цела. I раптам павярнуўся да капiтана, спытаў ва ўпор: - Скажыце, Сербаноўскi, па-чалавечы шчыра: а што вы думаеце, пазнаёмiўшыся са справай Савiча? Што падказвае вам чуццё старога чэкiста?
Сербаноўскi падняўся, падышоў да сейфа, дастаў з кiшэнi ключы, адчынiў тоўстую дзверку.
– Я пакажу вам маленькi дакуменцiк, якi мне ўдалося адшукаць.
– I дастаў з верхняй палiчкi блакнотны пажоўклы лiсток, доўгi i вузкi, працягнуў Шыковiчу. Той у адзiн позiрк прачытаў:
"Хведзя!
Я абсалютна уверен, что аграбление аптечного склада не абышлося без Савича. О, ты не знаеш, какая эта хитрушчая лиса! Гарантируй тысячу марак - и я табе раскушу эты арех. Имею "ключик". Табе - слава и спасибо гестапо, а мне - грошы. Давай согласие. Не тяни