Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ёсць!
– падняў руку высокi мужчына сярэднiх год.

– Што там у цябе, Казiмiр?

– Тут вы нам, таварыш лектар, добра ўсё расказалi. Дзякуй вам. Але я вось наконт перабудовы. Вы нас папракнулi, што закапалiся мы ў гразi ды балоце i свету не бачым. Жывём, як пры цару Гароху, i лепшага не жадаем. А гэта няпраўда! Кожны з нас з радасцю збудаваў бы новую хату. Але як? Парайце нам! Я не кажу ўжо, што на наш працадзень не разгонiшся... Але матэрыялы - во дзе яшчэ загвоздка. Дзе iх узяць? Вось я, напрыклад, толькi ўлез у новы дом. Дык

гэта ж можна цэлую кнiжку вам напiсаць, як я будаваўся. Паўгода хадзiў, пакуль лес выпiсаў. Не адну пару ботаў стаптаў. У лапцях жа не пойдзеш цяпер, нямодна. Больш тое хаджэнне сажрала грошай, чым сам лес.

– Карацей, Казiмiр!
– кiнуў нецярплiва старшыня.

– Няхай скажа!
– пачулiся галасы.

– Ды я каротка. Адным словам, надумаў я накрыць свой дом шыферам, каб як у людзей. Дык зноў хадзiў-хадзiў я за тым шыферам, месяцы тры хадзiў, ды так нiчога i не выхадзiў. Надраў гонты. Дык вось вы скажыце, як будзе з лесам, цэглай, шыферам для сяла. Гэта ўсiх цiкавiць.

Як будзе? Будзе з кожным годам лепш i лепш, мог адказаць Шыковiч. Гэта бясспрэчна. Аб гэтым напiсана ў Праграме. Але калi ён хоча быць канкрэтным i пераканальным, то, напэўна, яму трэба ведаць больш: як будзе развiвацца вытворчасць будаўнiчых матэрыялаў у вобласцi, у раёне? Нарэшце, што можна зрабiць у самiм калгасе?

Шыковiч падумаў, як многа павiнен ведаць дакладчык па Праграме, як дэталёва ён павiнен рыхтавацца ў залежнасцi ад слухачоў. I шчыра сказаў пра гэта. Яго зразумелi. Ён гэта ўбачыў па добрых даверлiвых усмешках. А калi сказаў, што перабудова вёскi настолькi важная справа, што яна павiнна набыць дзяржаўны размах, стаць першаступенным клопатам калгаса, саўгаса, сельсавета, раённых арганiзацый, то стрыманыя сяляне нечакана для яго горача запляскалi ў далонi.

– Раскажыце, што вы пiшаце цяпер!
– выгукнуў з гушчы моладзi звонкi голас.

Была гадзiна ночы, а людзi, здавалася, i не думалi разыходзiцца, нiбы чакалi, што ён скажа iм яшчэ нешта самае цiкавае. Нечакана пераключылiся на лiтаратуру. I гэта iм таксама цiкава.

– Што я пiшу? Нядаўна я скончыў аповесць пра людзей сяла. Цяпер мяне захапiла барацьба падпольшчыкаў нашага горада ў часе фашысцкай акупацыi. Збiраю матэрыял для дакументальнай аповесцi. Мiж iншым, калi сказаць праўду, то з гэтай мэтай я i прыехаў да вас. Адна з былых падпольшчыц жыве ў Загаллi.

Зала варухнулася. Зашапталiся, пытаючы адзiн у аднаго:

– Хто?

– Хто?

Шыковiч схамянуўся. Адказваючы шчырасцю на шчырасць сваiх слухачоў, ён выдаў тое, чаго, магчыма, гаварыць не варта было, тым больш без згоды чалавека.

"Сказаць цi не сказаць?" - у разважлiвасцi Кiрыла выйшаў з-за трыбуны, наблiзiўся да краю сцэны. Не, не сказаць нельга. Ды i ўсё адно здагадаюцца, калi даведаюцца, да каго ён хадзiў адразу, як прыехаў.

– Сухадол, Клаўдзя Сiдараўна.

Зала ў адзiн голас ахнула ад здзiўлення i загудзела, як разварушаны вулей.

Такiя сустрэчы не забываюцца! Яшчэ больш кранула

Кiрылу, калi пасля таго, як незадаволены Грак посна падзякаваў яму за даклад i людзi пачалi разыходзiцца, яго раптам акружыла моладзь, i чалавек, можа, дваццаць працягнулi кнiгi - яго, Шыковiча, кнiгi - з просьбай напiсаць на памяць.

– Гэта ў вашым сельмагу пылiлася столькi маiх кнiг?
– пажартаваў аўтар.

– Не. У нас не было. Трышка ў раён з'ездзiў i там знайшоў, на базе.

– У раён? Сёння?

Калгасны касiр i бiблiятэкар, хлапчына хваравiты (у маленстве перанёс паралiч), як пасля даведаўся Шыковiч, кiнуўся ў чарговую машыну, якая везла збожжа, тросся трыццаць кiламетраў туды, трыццаць назад, каб знайсцi на базе райсаюза i прывезцi ў вёску два дзесяткi кнiжак.

Шыковiчу нават нiякавата зрабiлася. А цi варта яго кнiга, каб за ёй так ездзiлi? А раптам прачытаюць гэтыя юнакi i дзяўчаты i будуць шкадаваць патрачаных грошай, якiя нялёгка зарабляюцца, часу?

Начаваць яго запрасiў стары. Iшлi па начной вулiцы, маўчалi. Кiрыла падумаў, што стары, мабыць, выконвае павiннасць, даручаную яму старшынёй, i не вельмi задаволены начлежнiкам. Але прыйшлося яшчэ раз здзiвiцца, калi хату iм прыветлiва адчынiла тая самая бухгалтарка, што так непрыязна глянула, калi ён сказаў, што хоча пiсаць пра Сухадол.

На стале стаяла позняя вячэра i пляшка вiшнёвай настойкi. Перад дакладам ён так i не паспеў павячэраць - прасядзеў у Клаўдзi Сiдараўны.

– Хведара няма?
– спытала жанчына.

– Пакрыўдзiўся твой Хведар. Далi яму перцу. Ажно чмыхнуў, - весела i задаволена засмяяўся стары.

Шыковiч зразумеў, што размова iдзе пра старшыню.

Гаспадар хаты - нiзкi ростам, хударлявы, з паголенай барадой, але пышнымi рудаватымi вусамi. Вусы гэтыя, аднак, не старылi, а, наадварот, маладзiлi яго. Цяжка было сказаць, колькi яму год.

– Сядайце, Кiрыла Васiльевiч, - ласкава запрасiла гаспадыня.

– Прабачце, але мы нават не пазнаёмiлiся там як мае быць, - збянтэжыўся Шыковiч.

– Кацярына маё iмя. А гэта мой бацька, Халiмон Дзям'янавiч.

Стары, не трацячы часу, разлiваў настойку ў чаркi. А Кацярына палiвала госцю на рукi. Але за перагародкай заплакала дзiця, i яна ўмiг забылася на ўсе свае абавязкi гаспадынi.

– Сядайма, таварышок, яе не дачакаешся.

Халiмон Дзям'янавiч быццам спяшаўся без дачкi выпiць. Перакулiў чарачку i загаварыў сцiшаным голасам:

– Ета мая малодшая, Кацярына. Два сыны, Павел i Дзям'ян, з вайны не вярнулiся. Дужа гаравала старая. Усё чакала Дзям'яна. Не верыла, значыцца... Тут адзiн у нас гадкоў, можа, пяць як з'явiўся... Там, у iх, быў... Старая, царства ёй нябеснае, тры гадкi, як праставiлася. Яшчэ сын ёсць, Iван. Дык той пасля армii ў Данбас паехаў. Не хочуць, таварышок, у калгасе... Во бяда. Я тут сваруся з каторымi. Хто хлеб будзе вырошчваць, чортавы дзецi? Закусвайце. Памiдорчыкi, гурочкi. Свае. О, на ента я масцер. Яшчэ ў пана Пячэгi гароднiкам служыў...

Поделиться:
Популярные книги

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Волк 5: Лихие 90-е

Киров Никита
5. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 5: Лихие 90-е

Приручитель женщин-монстров. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 4

Приручитель женщин-монстров. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 2

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Бальмануг. (Не) Любовница 1

Лашина Полина
3. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 1

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10

Путь (2 книга - 6 книга)

Игнатов Михаил Павлович
Путь
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Путь (2 книга - 6 книга)

Live-rpg. эволюция-4

Кронос Александр
4. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
7.92
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-4

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Измена. Право на семью

Арская Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Измена. Право на семью