Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

Майзiс працягнуў яму руку проста, па-мужчынску, яго жонка абыякава, без цiкаўнасцi: у яе свая фiласофiя - падабацца перш за ўсё гаспадынi. А гэтая вогненная чарадзейка раптам застыла ўся як бы ў непаразуменнi, а потым сказала, здалося Тарасу, з расчараваннем:

– Вось вы якi! А я думала, вы, як Антон Кузьмiч.

Гэта не спадабалася Галiне Адамаўне: чаму ёй хочацца, каб усе былi падобны на Антона Кузьмiча?

Калi праз пяць хвiлiн сабралiся рыбалiць, Яраш спытаў у сына:

– Тарас, iдзеш з намi?

– Не, я застануся, памагу жанчынам.

Тады i "моднiца" звярнулася да гаспадынь:

Дазвольце i мне застацца на кухнi.

З-за цiкаўнасцi - "А што ты ўмееш рабiць, галубка?" - Валянцiна Андрэеўна тут жа згадзiлася, каб Маша памагла iм.

Яна надзела фартушок, спрытна i прыгожа завязала на галаву касыначку i неяк адразу ператварылася ў простую, сцiплую i надзiва дамавiтую маладую гаспадыньку. Такое нечаканае ператварэнне ажно спалохала Галiну Адамаўну. А калi Маша пачала раiць, якiя закускi можна згатаваць з тых прадуктаў, якiя Тарас выцягнуў з пограба, Валянцiну Андрэеўну здзiвiлi яе кулiнарныя веды. А жонка Яраша ўсё больш насцярожвалася. Але чым мацней яна настройвала сябе супраць дзяўчыны, тым больш тая падабалася ёй. Калi прыгледзелася, то колер плацця не здаваўся цяпер вульгарным, ён добра пасаваў да чырвоных валасоў. Ды i фасон не такi ўжо стыльны - проста з густам скроены. Першая гэта адзначыла Валянцiна Андрэеўна, якая лепш за яе разумела моды.

– Хто вам шыў, Маша?

– Не паверыце, самая маладая краўчыха. Я хадзiла ў палац чыгуначнiкаў на курсы кройкi i шыцця i там пазнаёмiлася з адной дзяўчынкай. Гарбаценькая, ведаеце, а такая здольная. Наша выкладчыца ледзь не лопнула ад зайздрасцi, калi Геня пашыла дыпломнае плацце.

Маша засмяялася. I Валянцiна Андрэеўна засмяялася. I Тарас. Цяпер ён зусiм iнакшымi вачамi глядзеў на дзяўчыну - зацiкаўлена i прыязна. Галiне Адамаўне i гэта не спадабалася.

"Ацiраешся каля бабскiх спаднiц, - падумала яна пра Тараса.
– Вельмi нам патрэбны такi памочнiк! I што ты робiш? Тарашчыш вочы?.. Пасаромеўся б, брыгадзiр камбрыгады".

Але сама яна мiмаволi любавалася, як Маша гатуе салату. Па-першае, па свайму адменнаму рэцэпту, а па-другое, так спрытна валодае нажом, лыжкай, што той кухар вышэйшага класа. З той хiба рознiцай, што ў яе ў сто разоў больш артыстычныя рухi, здаецца, не гуркi крышыць, а iграе на невядомым iнструменце. I кубiкi гуркоў у яе роўненькiя, прыгожанькiя, такiя ў iх, старых гаспадынь, не атрымлiвалiся.

"Калi яна з гэтакай артыстычнасцю працуе ў аперацыйнай, недарма яе Антон так хвалiць", - падумала Галiна Адамаўна прыязна, але тут жа адчула, як нядобра ёкнула сэрца. Спытала:

– Дзе вы навучылiся так кулiнарнiчаць?

– А я да курсаў медсясцёр служыла хатняй работнiцай. У палкоўнiка.

– Вы... хатняй работнiцай?

– Чаму вы здзiвiлiся? Нас у мамы пяцёра засталося, калi бацька загiнуў. Двое малодшыя за мяне. А калгас тады ў нас быў...

Па яе тону здагадалiся, якi быў у iх калгас. А яна нiбы засаромелася гэтага прызнання, як бы ў тым, што калгас быў бедны, ёсць i яе вiна.

Глянула на Галiну Адамаўну, потым на Шыковiчыху, якая гатавала фарш для катлет, а сказала Тарасу, па-праўляючы касынку:

– Цяпер у нас саўгас. Тарас, вам няма чаго рабiць, навастрыце нож. Тупы.

Тарас, пачырванеўшы, кiнуўся шукаць асялок.

Валянцiна Андрэеўна зноў засмяялася. Ёй падабалася гэтая дзяўчына,

асаблiва пасля такой бiяграфiчнай даведкi. Яна любiла вось такiх - настойлiвых у дасягненнi жыццёвай мэты. Маша таксама адчула сiмпатыю да гэтай поўнай, гаваркой, па ўсiм вiдаць, добрай жанчыны. Тонкая натура, яна адчула i насцярожанасць, з якой ставiлася да яе жонка Антона Кузьмiча. I прычыну зразумела. Не абразiлася, не пакрыўдзiлася, але здзiвiлася, што ў самой яе таксама з'явiўся пэўны халадок у адносiнах да Галiны Адамаўны. Розумам прымушала сябе палюбiць яе, але сэрца не слухалася такога загаду. Сэрца цягнулася да шчырай, ласкавай Валянцiны Андрэеўны. Яны хораша гутарылi. Маша з гумарам расказвала пра сваю службу хатняй работнiцай, пра сям'ю палкоўнiка, пра яго жонку, былую сялянку, пра яе смешнае iмкненне быць арыстакраткай.

Усё, напэўна, iшло добра... Але прачнулася Iра (у сям'i Шыковiчаў адна мацi ўставала рана). У халаце, з ручнiком, заспаная i хмурая, з'явiлася яна пад паветкай, каб нешта запытаць у мацi. Здзiвiлася, угледзеўшы Машу. Iх пазнаёмiлi. Маша ўбачыла праз шкельцы яе акуляраў, што Iра глядзiць на яе зняважлiва i насмешлiва: "Адкуль ты такая спрытная ўзялася?" Гэта закранула Машына самалюбства.

"Няхай жонка Яраша глядзiць на мяне, як хоча. Яна старэйшая ўдвая. А ты, дурная авечка, чаму працягваеш мне руку, быццам робiш вялiкую ласку? Не мiргай сваiмi блiзарукiмi вачамi. Я ўсё бачу".

Яна дэманстратыўна адвярнулася да Тараса. Сказала яму:

– А я ведаю, як вас ратавалi ў вайну. Як шукалi...

– Мяне?

Iра хмыкнула.

– У вайну ён пешшу пад стол хадзiў.

Маша не адказала ёй. Яна спытала ў крыху здзiўленага Тараса:

– А вы не помнiце? Нiчагусенькi? А я помню, як праводзiлi тату на вайну. Мне iшоў чацвёрты год. Перад вачамi стаiць, як тата плакаў. Твару не помню, што плакаў - помню. Трымаў мяне на руках i плакаў. А я выцiрала яму слёзы.

Расчырванелы Тарас сядзеў на зямлi i разбiваў качаргой у печы галавешкi. Водсвет жару залацiў яго белыя валасы. Iра ўсмiхнулася, падумаўшы: "Тарас парыжэў ад гэтай рыжай. Сапраўды, адкуль яна ўзялася?
– I тут жа ўспомнiла: А-а, Яраш расказваў пра "залатую сястру", - i зноў хмыкнула: - Залатая!"

Можа, Iра нешта сказала б, але мацi глянула на яе строга, папярэджваючы.

Валянцiна Андрэеўна рабiла пiрог, i рукi яе былi ў белым цесце, а правая скроня ў муцэ. Iра падумала, што i сiвая мама будзе прыгожая. У яе расла непрыязь да гэтай рудой. Як незалежна яна трымае сябе на iх iмправiзаванай кухнi! Як гаспадыня. А як размаўляе. Ад вайны i бацькi - да дроў:

– Тарас! Дровы вашы залiшне сухiя. Не трэба такi агонь. Усё папалiць. Знайдзiце сырэйшыя дровы.

Тады Iра нечакана для сябе самой прапанавала:

– Тарас! Хадзем купацца.

Але найбольшай нечаканасцю гэта было для Валянцiны Андрэеўны. Мацi што токам ударыла. Няўжо гэта сказала Iра? Тая Iра, якая чырванела i абуралася, калi пры ёй пачыналi размову пра каханне, хлопцаў-жанiхоў, замужжа. Малодшы Славiк сваiмi бесцырымоннымi жартамi часта даводзiў яе да слёз. А яна, Валянцiна Андрэеўна, неаднойчы з болем гаварыла мужу:

"Боязна мне за Iрку. Нейкая яна замкнутая, нелюдзiмая. Дваццаць год, а яна што дзiця. Баюся, не выйсцi ёй замуж. Шчэ гэтая блiзарукасць".

Поделиться:
Популярные книги

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Эффект Фостера

Аллен Селина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Эффект Фостера