Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

"Дайце iм, Анiсся Паўлаўна", - папрасiла я. Старая ханжа, звычайна слязлiвая i чуллiвая, там трымалася важнай дамай. "Усё трэба рабiць па парадку, мiлая. Арганiзавана!" Не адразу дзецi знайшлi свайго "пана шэфа". Стары, непаголены, пакамечаны i п'янаваты чалавек, дырэктар цi начальнiк, не ведаю, як ён у iх называўся, сустрэў нас не вельмi ветлiва. Дзiўна, што i дзецi толькi ўпачатку праявiлi цiкавасць, а потым старэйшыя пайшлi ў лес па дровы. Я адстала ад патранесы i начальнiка, запытала жанчыну, работнiцу дома, цi ёсць тут хлопчык Тарас Ганчароў. "Не,

у нас ёсць Косця Ганчароў. Ваня, паклiч Косцю". З'явiўся худы цыбаты хлопчык гадоў дзевяцi. Не, Тараса ў iх не было. I ўвогуле дзецi такога ўзросту да iх больш не паступалi. Толькi старэйшыя. Можа, гэтая жанчына паспела перадаць нашу размову дырэктару. Але ён дзiўна даверыўся мне. Пакуль бургамiстарша раздавала свае гасцiнцы, ён стаяў са мной побач i шаптаў:

"Слухайце, не трэба нам дабрачыннасцi. Нiчога нам не трэба. Нас кормiць насельнiцтва. Мы самi сябе кормiм. Але няхай яны не забiраюць дзяцей. Навошта яны забiраюць дзяцей? Учора пяць хлопчыкаў i пяць дзяўчынак. Куды? Для ўсынаўлення. Хто iх усынаўляе? Дзе? Я павiнен ведаць. Я адказваю за дзяцей. Не забiрайце маiх дзяцей!"

Гэта быў крык душы чалавека, якi падазраваў нешта нядобрае. Калi я расказала пра ўсё бацьку, яго таксама вельмi ўстрывожыла такая скарга дырэктара дзiцячага дома. Пасля я даведалася: ад дзяцей бралi кроў... iх вывозiлi ў Германiю i малых анямечвалi.

– Нямкамi рабiлi? Ой, горачка ж якое!
– у вялiкай скрусе кiвала галавой старая, якая дагэтуль слухала моўчкi.

– Я там, у iх, усё пра Тараса думала: дзе ён? Што з iм?

– I не знайшлi хлопчыка?
– бабуля, мабыць, не ўсё зразумела з iх размовы.

– Знайшоўся, - адказаў старой Яраш.

– Дзе ж ён цяпер?
– Цiкаўнасць гаманкой старой расла, яна як бы ўзнагароджвала сябе за многа хвiлiн пачцiвага маўчання.

– Гэта мой сын.

– Праўда? А божачка!
– шчыра здзiвiлася i ўзрадавалася бабуля.
– Няхай жа яму Бог здароўечка дае. Вялiкi ўжо?

У армii адслужыў. Я заўтра вас пагляджу, бабуля. Добра?
– звыкла развязваючы завязкi на рукаве халата, сказаў Яраш.

– Добра, доктар. Цяпер вы частым госцем будзеце ў нас.

Зося зморана i ўсё яшчэ вiнавата ўсмiхалася.

Дзяўчына на ложку каля акна, здалося Ярашу, упершыню глядзела на яго без страху.

Ён падняўся. Залiшне заседзеўся. Стамiў, расхваляваў хворую. Вунь як блiшчаць яе вочы. Трымае недзе ў калiдоры другiх. Ва ўсiм патрэбна разумнае пачуццё меры.

Яму не хацелася напамiнаць ёй пра бацьку. Але Шыковiч не даваў спакою. Урэшце, яна сама колькi разоў успомнiла бацьку.

Яраш спытаў:

– Скажыце, Соф'я Сцяпанаўна, вы помнiце каго-небудзь з iнфекцыйнай бальнiцы, з кiм працаваў ваш бацька... Хто хадзiў да вас...

Яна на хвiлiну задумалася.

– Я помню сястру... Клаўдзю... Iванаўну, здаецца. Яшчэ была лекар Вакулава. I лекар Лiберман. Але Лiбермана яны загналi ў гета. У акупацыi заходзiла да нас толькi гэтая сястра. Як жа гэта яе прозвiшча?
– Зося зморшчыла лоб.

– Не трэба ўспамiнаць. Пасля, - мякка папрасiў Яраш.
– Дзякую вам.

– Завошта?
– здзiвiлася яна.

– Добрай ночы, - пажадаў ён усiм адразу i пайшоў да дзвярэй.

9

Майзiс

з жонкай i Маша прыехалi раней за ўсiх. Яшчэ ў цянi пад вольхамi не апала раса. Яшчэ спалi дзецi Яраша i Шыковiч, якi працаваў да дня. А гаспадынi ўжо поркалiся на летняй кухнi, пад стрэшкай. Iм памагаў Тарас. Распалiў агонь пад самаробнай плiтой, прынёс сталы, дровы i прадукты. Хлопец шукаў сабе работу.

Ранiца была надзiва - сонечная, звонкая, з лугу патыхала вiльготным халадком, а бор дыхаў неастылай цеплынёй учарашняга дня. Нерухомая ўрачыстасць сосен зноў прадвяшчала спёку. А можа, навальнiцу. Дажджу прасiлi i людзi i дрэвы. Што б нi здарылася наперадзе за доўгi летнi дзень, але ранiца такая, што дзiця: прыносiць усмешку i радасць.

Жанчыны гатавалi з добрым настроем. Праўда, паскардзiлiся на свой нялёгкi дачны лёс: зноў госцi!

– Шыковiч мой нешта астыў, мала каго ўжо запрашае, - зазначыла Валянцiна Андрэеўна.

– Затое Антон загарэўся.

Сёння, Галiна Адамаўна, больш гасцей маiх, - адгукнуўся Тарас.
– Але сваiх я магу прыняць на лузе. Акрамя вады i прасторы, iм нiчога не трэба.

– Як не сорамна, Тарас! Тваiм гасцям мы заўсёды рады.

Галiна Адамаўна казала шчыра. Больш трывожылi яе госцi мужа, правiльней кажучы, адна госця - Маша. Яна бачыла дзяўчыну разы два ў бальнiцы, даўно, можа, год назад. Чаму раптам Антону ўздумалася запрасiць яе? Хiба мала калег-лекараў? Майзiс, напрыклад, - гэта зразумела.

Але трывога яе знiкла, калi Майзiсы знянацку падкацiлi на сваiм чырвоным запыленым "Масквiчы" i Галiна Адамаўна ўбачыла Машу. Дзяўчына здавалася ёй не толькi нецiкавай, але нават вульгарнай. Да ненатуральнасцi вогненна-рудая, яна, як бы кiдаючы выклiк людзям звычайным, i плацце надзела дзiўнае па колеру i па фасону: чырвона-жоўтае, з малюнкам кляновага лiсця; лёгкая тканiна, здавалася, не кроiлася, не шылася, а сцягвалася нiткамi на самой дзяўчыне - па форме яе постацi. Галiне Адамаўне нават стала весела, калi яна ўбачыла, што Тарас разглядае госцю, як нейкае дзiва.

Яраш чытаў замежны часопiс па хiрургii i выйшаў у пiжаме. Ён таксама здзiвiўся i сумеўся. Папрасiў прабачэння. Збянтэжыў Майзiсаў. Маленькая, чорненькая, нафарбаваная i завiтая, як лялька, Даная Вiтальеўна ў апраўданне пачала нападаць на мужа:

– Вы ведаеце, Антон Кузьмiч, Мiхал Евелевiч фанатык. Калi яму нешта ўлезла ў галаву, ён не дасць спакою нi сабе, нi людзям. Бачыце, захацелася чалавеку стаць рыбаком. Антон Кузьмiч вучыць яго хiрургii. Дык ён павiнен яшчэ навучыць цябе лавiць рыбу. Ах, Мiша! Прабачце, Антон Кузьмiч...

– Не, не прабачаю. Дамаўлялiся ў шэсць, а цяпер дзевяць. Якi з вас рыбалоў? Соня!

Яраш жартаваў, а сам пазiраў на Машу, якая з дзiцячым захапленнем разглядала ўсё навокал.

Валянцiна Андрэеўна прашаптала сяброўцы:

– Арыгiнальная асоба.

Яраш нарэшце ўспомнiў, з якой мэтай напрасiлася ў госцi Маша.

– Тарас! Дзе Тарас? Маша прыехала, каб пазнаёмiцца з табой.

Тарас мусiў вылезцi са свайго ўкрыцця i таксама збянтэжыўся, бо быў у майцы, у пакамечаных парусiнавых штанах i босы. Не, не ўласны выгляд яго збянтэжыў. Нешта другое.

Поделиться:
Популярные книги

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Вечная Война. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Адский пекарь

Дрейк Сириус
1. Дорогой пекарь!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Адский пекарь

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2