Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

На гарышчы быў паўзмрок. Але Савiч адразу пазнаў мяне.

"Антон Яраш?"

Цудоўная памяць!

"Чакай. Чакай. Высокi. Бландзiн. Дык гэта ты - Лучынскага?
– хваравiта гэтак зморшчыўся.
– Непрыгожы акт".

Мяне ўзарвала:.

"А вешаць людзей на плошчы - прыгожы акт? А што варты нейкi халуй у параўнаннi з тымi людзьмi?!"

"Цiшэй ты! Гром!
– прашаптаў ён.
– Не аднаго сябе ставiш пад удар. Не забывай".

Я адразу прыкусiў язык.

Ён сеў на матрац, памацаў сухой

далоняй мой лоб.

"Паранены? Зося бiнты цягае".

"Паранены", - прызнаўся я.

"Пакажы".

Разбiнтаваў. Агледзеў рану.

"Хто аперыраваў?"

"Сам. З дапамогай Зосi".

"Агiдная дзяўчынка! Труса забiць не можа. Крывi баiцца. Ну што ж... Гангрэны няма. Праз тыдзень будзеш танцаваць. Калi-небудзь станеш добрым хiрургам".

У той мiг я адчуў да яго сiмпатыю. Не, чорт вазьмi, усё-такi гэта яшчэ той Савiч, якога я ведаў! I ў мяне мiмаволi вырвалася:

"Дзякую, Сцяпан Андрэевiч!"

"Няма завошта мне дзякаваць, - незадаволена прабурчаў ён.
– Зосi дзякуй". I, памаўчаўшы, сказаў сурова, выцiснуўшы па адным слове: "Ты вось што... Ляжы... тут... Цiха ляжы... Але крый божа... кранеш... Зосю..."

Я не адразу нават зразумеў, што значыцца "кранеш". А зразумеў - задыхнуўся ад абразы i абурэння:

"Што ж, я, па-вашаму, фашыст?"

Ён паляпаў мяне па шчацэ.

"Ну, ну... Не крыўдуй. Я сам некалi малады быў".

"Маладосць ад маладосцi рознiцца".

Савiч стоена ўздыхнуў:

"Але... Цяжкая ў вас маладосць. Ну, будзь здароў. I будзьце асцярожныя..."

I пайшоў. Яшчэ больш, здавалася, згорбiўся. А праз колькi хвiлiн з'явiлася Зося. Шчаслiвая, але ў слязах. Кiнулася ў парыве да мяне, абняла, пацалавала.

"Вiктар, даражэнькi, ты ведаеш...
Зноў на "ты", як у тую, першую, ноч. Ты ведаеш... Ён нiчога не сказаў. Прытулiў мяне да сябе... Пацалаваў. I заплакаў. Тата заплакаў. Божа мой! I толькi ўвесь час паўтараў: "Будзьце асцярожныя! Будзьце асцярожныя!"

Яны не прыкмецiлi, як развiднела. Быў канец чэрвеня, самая кароткая ноч. Прачыналiся птушкi, напаўнялi гоманам лес. А два чалавекi жылi ў мiнулым, у iншай ночы, далёкай i страшнай. Толькi калi над дубамi са свiстам праляцелi дзве качкi, гучна шлёпнулiся ў старыцу i кракнулi, Яраш, перапынiўшы расказ, падняў галаву. Здзiвiўся:

– Ранiца? Ну вось, па сутнасцi, усё, што мне хацелася расказаць табе. Пра ўсё iншае як-небудзь пасля.

Шыковiч маўчаў - пераварваў тое, што пачуў. Гатовы сюжэт. Гатовыя вобразы. Але спачатку трэба выяснiць, хто ж такi Савiч.

Стомлены Яраш сядзеў на лавачцы i слухаў ранiцу.

Нарэшце Шыковiч адчуў, што яму холадна на зямлi. Самлелi нага i рука. Падняўся, пацягнуўся.

– Ну, брат, даў ты харч майму склератычнаму мозгу. Але скажы шчыра, Антон, чаму ты расказаў усё гэта? Маўчаў, маўчаў i раптам - бух, адразу, у адну ноч... Сярод ночы...

Чаму я расказаў?
– Яраш як бы задумаўся на хвiлiну.
– Учора я спаткаў Зосю.

– Савiч?!
– Кiрыла пераскочыў вогнiшча.
– Дзе? Чакай. Ты ж казаў, што дачка Савiча загiнула.

– Так я думаў семнаццаць год.

– Ну i ну! Дзе ты яе спаткаў?

– У бальнiцы.

– Хворая? Чакай. Калi хавалi Савiча?

– У маi сорак трэцяга.

– З верасня да мая яна павiнна была даведацца, хто ж яе бацька. Трэба распытаць яе.

– Нiякiх роспытаў. Да аперацыi. Я буду аперыраваць яе. Набыты парок...

– Сэрца?
– Кiрыла свiснуў.
– А раптам зарэжаш?

Яраш уздрыгнуў i адказаў жорстка, злосна:

– Дурань! Я нiкога не рэжу. Я лячу.
– I, напэўна, адчуўшы, што сказаў груба, прапанаваў па-сяброўску цёпла: - Хадзем на луг. Сустрэнем сонца.

6

Славiк Шыковiч стаяў на прывакзальнай плошчы з дзвюма дзяўчынамi, размаляванымi пад кiнаактрыс: стракатыя спаднiчкi-парасоны, адмыслова вымеражаваныя кофтачкi, прычоскi "я ў мамы дурачка". Абедзве рудзенькiя, вымытыя хной. Славiк круцiў у руках ланцужок з ключамi ад аўтамашыны i нешта расказваў, але не вельмi вясёлае. Хiхiкала i то, вiдаць, больш з ветлiвасцi адна дзяўчына. Другая пазяхала i зiркала ў бакi: шукала некага другога. Славiк адчуваў, што крынiца яго дасцiпнасцi высыхае, i злаваўся. Было душна i сумна. Хацелася пайсцi ў рэстаран. Але грошай - нi капейкi. Нават не было на аўтобус, каб паехаць на дачу да бацькоў. Ды i сумна там, на дачы. Усе захапляюцца: "Ах, якi лес! Якi луг! Рака!" А яму сумна. Ну, добра, у рацэ можна пакупацца. А далей што? Злосны ён на бацькоў. Сёння асаблiва. Збудавалi дачу, напiхалi панчоху грошай... А ён працуе i мусiць харчавацца ў рабочай сталоўцы. Крыўдна, што i мацi цяпер ва ўсiм згаджаецца з бацькам. Нiчым яе не разжаласцiш.

Сумна. Трэба неяк адкруцiцца ад гэтых вясталак. I раптам Славiк убачыў Тараса. Пазнаў цераз плошчу. Той стаяў на супынцы загарадных аўтобусаў збоку вялiкай чаргi.

– Ша, лэдзi! Бачу аднаго прадстаўнiка будучага грамадства. Пайду раздабуду на сённяшнi дзень. Чакайце.

Ён пашыбаваў цераз плошчу, не звяртаючы ўвагi на машыны.

– Хэло, мiстэр Ганчароў, - шумна прывiтаўся Славiк.

– Здароў, таварыш Шыковiч.
– Тарас усмiхнуўся, як усмiхаюцца дарослыя, назiраючы забаўкi дзяцей.

Калгаснiцы з чаргi зацiкаўлена i зняважлiва глядзелi на хлопца ў вузенькiх штонiках, стракатай кашулi, з матузкамi на шыi, сцягнутымi бляшкай.

Славiк трохi сумеўся ад гэтых позiркаў. Недурны хлопец, ён адразу адчуў, што тут не месца для крыўляння i галёкання. Загаварыў проста, грубавата. Паказаў на турысцкi мяшок, што стаяў каля ног у Тараса.

– Куды з такiм "гумном"?

– Да сваiх.

– Клапатлiвы сын паважаных бацькоў.

Старая жанчына не вытрымала:

– Па табе хлопчык, вiдаць, што ты такога "гумна" не павязеш сваiм бацькам.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Не ангел хранитель

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.60
рейтинг книги
Не ангел хранитель

Право налево

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
8.38
рейтинг книги
Право налево

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Первый среди равных. Книга III

Бор Жорж
3. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга III

Фараон

Распопов Дмитрий Викторович
1. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фараон

Инквизитор Тьмы

Шмаков Алексей Семенович
1. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Сопротивляйся мне

Вечная Ольга
3. Порочная власть
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Сопротивляйся мне

Сам себе властелин 2

Горбов Александр Михайлович
2. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.64
рейтинг книги
Сам себе властелин 2

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Наследница долины Рейн

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наследница долины Рейн