Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:
Яраш зарагатаў. Сябра паглядзеў на яго з няўцямным здзiўленнем.
– Я толькi што чуў, як Валя скардзiлася, што няма нiводнага дня, каб ты не запрасiў гасцей.
– А-а.
– Ты ставiш жонку ў цяжкае становiшча. Запрасiў - i маўчыш.
– Маўчу. Бо, па-першае, люблю экспромты. А па-другое, маю правiла: лепш выслухаць жончыну мараль пазней, чым раней. Няхай думае, што чалавек заглянуў выпадкова, i ўсё абыдзецца цiха.
– На д'ябла табе Гукан?
– Навошта мне Гукан?
– Шыковiч прыўзняўся на руках, з натугай выбраўся з глыбокага шэзлонга, чартыхнуўся, падышоў да Яраша, якi
– Даўно не гутарыў з iм душэўна. Год шэсць ужо. Цiкава, ведаеш... Як ён змянiўся? У якi бок? Адбылiся такiя падзеi! Пераварот у мазгах, у сэрцах. А як ён? Ён, брат, з цвердалобых. Цiкава, як ён ставiцца да сваёй кнiгi. Да нашай кнiгi, якую мы разам пiсалi. Ён - аўтар, я - лiтапрацоўшчык. Я, напрыклад, многага не пашкадаваў перакрэслiць з таго, што пiсаў тады. I гэтую кнiжачку мне хочацца ператрэсцi грунтоўна. Але трэба ведаць, як глядзiць ён, аўтар. Калi трымаецца тых жа поглядаў на падполле - да лiха! Я, апрацоўшчык, разграмлю яго.
– Ого!
– iранiчна выгукнуў Яраш, не адрываючы позiрку ад верхавiн сосен. А цi не будзе гэта смеласцю п'янага зайца, Кiрыла?
Ад пiжамы Шыковiча адляцеў гузiк i пакацiўся па падлозе. Расхiнуўшы пiжаму, заклаўшы пад яе, за спiну, рукi, ваяўнiча выставiўшы пукаты жывот, Шыковiч змерваў магутную постаць сябра знiшчальным позiркам.
– Каб я цябе менш ведаў, я даў бы табе па мордзе за такiя словы! У розных ролях мне давялося быць, але ў ролi п'янага зайца я нiколi не быў! I не буду! Май на ўвазе! Цяпер, калi я ведаю ў дзесяць разоў больш, чым дзесяць год назад, калi пiсалася кнiга, мяне абурае тая ацэнка, якую дае падполлю Гукан. Ты глядзi, што выходзiць. Выходзiць, што да яго, Гуканавага, прыходу ў горад партыйнага падполля не было... Нiякай арганiзацыi... Ён не ўспамiнае нават людзей, якiя загiнулi. I якiя жывуць... Цябе...
Твар у Яраша змянiўся: знiклi складкi iранiчнай усмешкi каля рота, спакой, задаволенасць, з'явiлiся спахмурнеласць i пакута, быццам чалавеку штосьцi забалела раптам. Ён цiха сказаў:
– Мая роля ў падполлi другарадная. А што да iншых... Калi забылiся тады, то цi варта варушыць гэта цяпер? Праз семнаццаць год! Варушыць мёртвых?
Калi Шыковiч, увогуле спакойны чалавек, абураўся, ён пачынаў махаць рукамi i крычаць.
– Антон! Мне сорамна чуць гэта ад цябе! Такiя мёртвыя не памiраюць! Яны павiнны жыць, стаяць у адным страi з намi! I змагацца! Не было герояў безыменных!.. Гэта сказаў чалавек, якi сам аддаў жыццё. Ты забыўся?
– Шыковiч iрвануўся ў адчыненыя дзверы i праз момант вярнуўся з кнiжкай у руках. Вось... "Цярплiва збiрайце сведчаннi аб тых, хто загiнуў за сябе i за вас..." Фучык! За сябе i за нас! А ты - "не трэба варушыць мёртвых". Камусьцi, мабыць, хочацца, каб мёртвыя маўчалi. Але ты... Навошта табе?
– Я не люблю ўспамiнаць сваю падпольную дзейнасць, ты ведаеш. На маю долю выпадала самае цяжкае.
Яраш адвярнуўся, упёрся рукамi ў парэнчы так, што пабялелi костачкi пальцаў, i глядзеў на луг. Пад дубамi, па беразе старыцы хадзiла жанчына ў купальным касцюме. "Валя цi Галя?" - падумаў ён, стараючыся пазнаць. I адчуў нейкi дзiўны прылiў вялiкай любвi i замiлаванасцi да жонкi, да дзяцей, да сям'i Шыковiча - да ўсiх добрых людзей i да гэтай цудоўнай прыроды, да зямлi i да неба. Да ўсяго на свеце. Чалавек ён быў сентыментальны, i ад гэтай замiлаванасцi вочы яго сталi вiльготныя. Каб схаваць сваю слабасць, не паварочваючыся, сказаў сурова:
– А папрокаў такiх мне не кiдай! Я тых людзей не забываю.
Шыковiч узяў яго за плячо i прымусiў павярнуцца.
– Не забываеш?
– спытаў мякка i раптам груба адштурхнуў ад сябе i зноў закрычаў: - А што ты зрабiў, каб подзвiг iх стаў вядомы?! Каб расказаць пра iх Вiктару, Iрыне, Наташы? Новаму пакаленню?
– Не кожны ўмее расказваць.
– Ты ўмееш! Але табе перашкаджае твая хiрургiя.
– Ну-у, ведаеш...
– У цябе гуманная прафесiя. Ты збаўляеш людзей ад пакут. I табе здаецца, што гэтым ты ўзводзiш помнiк сваiм сябрам.
– Але. Няхай гэта банальна, па-газетнаму... Але ўрэшце нашы добрыя справы... Сапраўды, толькi яны могуць стаць помнiкам.
– Добрыя справы часам рухаюцца нашым эгаiзмам i самалюбствам. Я хацеў хутчэй закончыць аповесць i адмахваўся нават ад таго, каб напiсаць фельетон у газету i памагчы людзям... А ў цябе адна дысертацыя, цяпер - другая... Аперацыi... Справы добрыя ўсе... I ты выдумаў сабе фiласофiю... За яе лёгка схавацца. Працуеш ты - дай бог кожнаму. Але падумай, як было б крыўдна i несправядлiва, каб, напрыклад, гiсторыя абароны Брэсцкай крэпасцi так i засталася пахаванай пад яе руiнамi...
Шыковiч неяк дзiўна, бокам, адкацiўся да дзвярэй, стаў у iх вузкiм праёме, упёршыся локцямi ў вушакi. Ён гарэў жаданнем паспрачацца. I не дзеля таго, каб нешта даказаць свайму апаненту, а хутчэй, каб зарадзiць, распалiць самога сябе. Ён чакаў, што адкажа Яраш. Але Яраш адчуваў праўду ў яго словах, хоць з нечым i не згаджаўся. Ды гэтае "нешта" нялёгка было яму адразу выказаць, бо ўвогуле ён не любiў i не ўмеў спрачацца.
Ён сказаў пасля паўзы:
– Я першы напiсаў, што не згодны з вашай кнiгай.
– А пасля - у кусты? Так?
– саркастычна прыжмурыў свае маленькiя вочкi Шыковiч.
Яраш глыбока ўдыхнуў паветра i рушыў да яго.
– Не будзь, Кiрыла, як кажа мая Наташка, разумны задам. Я вось што скажу табе, - ён узяўся левай рукой за адчыненыя дзверы.
– Калi гэтага гарэння ў цябе не на адзiн дзень, калi ты сур'ёзна хочаш заняцца нашым падполлем, вось табе мая рука.
– Шыковiч пацiснуў працягнутую руку.
– А калi ты паклiкаў Гукана, каб паказаць перад iм сiлу "вызваленага негра", папсаваць старому чалавеку нервы, я ў такой гульнi не ўдзельнiчаю. Нягледзячы на яго кнiгу, я паважаю Гукана. Чалавек ваяваў добра i папрацаваў - дай бог кожнаму, як ты кажаш. Iдзi пiшы свой артыкул.
– Яраш жартаўлiва ўпiхнуў сябра ў пакой.
2
Гукан на абед не прыехаў.
Кiрыла, шумны з ранiцы, вясёлы i лагодны пасля заканчэння свайго артыкула, пачаў хмурнець i злавацца. Знарок сказаў жонцы, што запрасiў у госцi старшыню гарсавета.
Валянцiна Андрэеўна надзвычай тонка адчувала мужаў настрой, а таму не ўпiкнула нiводным словам.
– Калi ласка. Абед у нас з Галяй добры. Пачакаем.
Кiрыла паглядзеў на гадзiннiк, яму хацелася есцi, можа, таму i злаваўся. Пайшоў да Яраша, якi ляжаў каля ручая пад дубам i чытаў часопiс на ангельскай мове.