Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Кiрыла! Даволi дрыхнуць! Хадзем вудзiць.
Шыковiч у адказ уцягнуў у шэзлонг ногi i павярнуўся на бок. Але Валянцiна Андрэеўна са смехам перакулiла шэзлонг, выкiнуўшы мужа на зямлю.
– Iдзi, iдзi. Няма чаго пуза гадаваць. Цягнi яго, Антон.
Сухое сена (на ўзгорку ляжалi першыя пакосы) разлiвала далёка навокал не толькi густы водар, якi п'янiў, але i асаблiвую цяплынь, якая ўзнiмала настрой, будзiла фантазiю, уяўленнi i ўспамiны маленства. Млявасць была ад нечага iншага, можа, ад тонкага водару кветак у нiзiнах цi едкага паху выкiнутых на бераг водарасцяў, iлу i малюскаў.
Нерухомае возера-старыца нiбы застыла, ашклела, люстра яго з незвычайнай яскравасцю адбiвала такiя ж нерухомыя хмары i дубы. Толькi каля
– Шчупак! Тата, бачыў, якi шчупак?
– азартна крыкнуў Вiктар i пачаў кiдаць у тое месца блешню. Калi круцiў катушку, дзiўна пераламваў сваю доўгую нязграбную постаць, здавалася, што вудзiльна пратыкала яго худы жывот наскрозь.
Мужчыны пастаялi, паглядзелi. Шыковiч прапанаваў тут жа i павудзiць ленаваўся iсцi далей, ён аблiваўся потам.
– Гэтая лужына як заварожана... Браканьерамi... Колькi яны выцягваюць сеткамi рыбы! А я на вуду i спiнiнг не ўзяў нiводнай маляўкi, - сказаў Яраш.
I яны рушылi далей. Адзiн Вiктар застаўся ганяцца з блешняй за няўлоўным шчупаком.
Рака дыхнула вiльготнай свежасцю i прахалодай. Пахла дажджом. Наблiжэнне яго заўсёды выразней адчуваецца каля ракi. Недарма ў народзе кажуць: рэкi прыцягваюць дождж. Рэкi i лес. Але рыбаловам здалося, што сама рака цягнецца, узнiмаецца ўсёй сваёй вiльгаццю насустрач далёкаму дажджу.
Яраш умеў не толькi любавацца прыродай, ён заўсёды стараўся ўспомнiць цi выявiць законы яе з'яў. Шыковiч, нягледзячы на сваю прафесiю, не любiў глыбока пранiкаць у сутнасць гэтых з'яў. У хвiлiны адпачынку ён як бы выключаў свой розум, даючы поўную волю пачуццям. Апынуўшыся на высокiм беразе над вiрыстай плынню, ён узмахнуў рукамi, быццам жадаючы паляцець, прагна ўдыхнуў рачную прахалоду i ад захаплення галёкнуў:
– О-го-го! Хараство-о-о!
– i сеў на спаленую жорсткую траву, звесiўшы з абрыву ногi.
– Нiкуды далей не iду. Вось тут маё месца.
– Кiнуў унiз вуду i сам з'ехаў на спiне па пясчаным адхоне; каля самай вады, на мокрым пяску, не сеў, а лёг, раскiнуўшы, як забiты, рукi i ногi.
Яраш, пасмiхаючыся з яго дзiвацтваў, ледзь пераканаў, што тут рыба не бярэцца i сядзець на гэтым месцы - марна трацiць час. А вось ён ведае мясцiну, дзе акунi самi лезуць на кручок.
Сцежка вяла праз густы лазняк, што парос на пясчаных наносах. Лазiны сцёбалi па твары, па руках. Кiрыла лаяўся:
– Ты, эскулап, знарок мяне цягаеш па гэтым гушчары. Каб я больш нагiнаўся. Цябе Валя падкупiла? Прызнайся.
Яраш смяяўся, iдучы наперадзе. Выйшлi з лазнякоў. Яраш спынiўся i расчаравана свiснуў.
– Захапiў нейкi тып наша месца.
Бераг тут панiжаўся. Наперадзе працякала лугавая крынiчка: яна жывiла сенажаць, даўжэй трымаючы разлiў, а таму i ўлетку, калi на сухадолах пабляклi ўжо фарбы, пойма яе вабiла вока веснавой свежасцю. Каля лазнякоў, дзе спынiлiся крыху расчараваны Яраш i абыякавы Шыковiч, над негустым разнатраўем ужо ўзвышалiся мяцёлкi цiмафееўкi i лiсахвосту, кастрыцы i шчаўя. I толькi зязюлiны слёзы ды смолка яшчэ рассыпалi свае дробныя яркiя кветкi. А там, нiжэй, усё яшчэ цвiло, кожная травiнка; жоўтыя, чырвоныя, лiловыя, васiлькова-сiнiя, блакiтныя кветкi, злiваючыся ў дзiвосны вясёлкавы колер, закрывалi яркую зелень травы.
I там, на мысе, дзе ручай улiваўся ў раку, пад вярбой сядзеў той, што захапiў улюбёнае месца Яраша.
Доктар хацеў было ўжо вярнуцца назад, у лазнякi, але Шыковiч угледзеўся i здзiўлена выгукнуў:
– Фу, чорт! Калi ты не заўважаў у мяне галюцынацый, то гэта - сам Гукан. Далiбог, ён!
Яны наблiзiлiся. Сапраўды, гэта быў ён - старшыня
Яраш заглянуў у гумавае вядзерца, што стаяла ззаду рыбалова, убачыў, што яно амаль поўнае рыбы, i адчуў павагу да чалавека, якi ўмее вудзiць; не тое што другiя - абы час загубiць. Доктар паважаў усялякае ўменне.
Шыковiч разглядаў Гукана з iранiчнай усмешкай: ён упершыню бачыць яго ў такой форме i ролi.
Толькi падсекшы i выкiнуўшы на траву трапяткога акунька, Гукан павярнуўся да iх i працягнуў руку.
– Што гэта вы, Сямён Парфёнавiч! Мы вас чакаем, - выказаў крыўду Шыковiч, хоць цяпер яго чамусьцi мала кранула тое, што Гукан не прыехаў.
– Прабач, Кiрыла... Не ўтрымаўся ад спакусы. Калi нашаму брату ўдаецца выбрацца на лона прыроды. Вось i думаю: палаўлю i з'яўлюся ў госцi са сваёй юшкай. Чакай.
Нырнуў паплавок адной з вуд. Гукан спрытна скочыў да вудзiльна i выкiнуў срэбна-белую плотку... Яраш зняў яе з кручка. Кiдаючы ў вядзерца, спытаў:
– Гумай не пахне?
– Не. Праверана.
– То, можа, час ужо варыць юшку?
– прапанаваў Шыковiч.
– Ты бачыў, як бярэцца? Павудзiм, доктар?
– звярнуўся Гукан да Яраша, мабыць, адчуўшы ў iм аднадумца, недарма кажуць: "Рыбак рыбака бачыць здаляка".
– Безумоўна, павудзiм!
– падтрымаў Яраш. Скiнуўшы тапкi, падкасаўшы штаны, ён пайшоў цераз ручай.
– Я далей.
Гукан ацанiў яго рыбацкую далiкатнасць. Паглядзеў услед, сказаў:
– Зайздрошчу гэтаму чалавеку. Волат.
– Уздыхнуў: - Няроўна дзелiць мацi-прырода.
– Ды i няроўна, каб ёй пуста было, - згадзiўся Кiрыла, разматваючы леску.
Ён прымасцiўся тут жа, крокаў за дзесяць ад Гукана, хоць таму гэта не вельмi спадабалася. Сеў на абрыве, звесiў ногi да вады, насадзiў чарвяка, папляваў на яго, нацягнуў леску, сагнуўшы вудзiльна, i адпусцiў: кручок i груз паляцелi далёка ў раку, але плынь хутка знесла паплавок да берага. А Гуканавы паплаўкi, наадварот, цягне на сярэдзiну. Нечаканыя павароты робiць плынь! Шыковiч прасачыў, як праплыў кусцiк травы, паразважаў у думках над тайнамi ракi, зразумеў урэшце, чаму Гукан заняў гэтае месца: злiваюцца два струменi ракi i ручая, рыба любiць такiя куткi. Яго месца - ужо не тое. Але не стаў шукаць другога. Тут хораша сядзець на мяккай траве. Вада блiзка, хоць апускай у яе прахалоду ногi. Дзiўнае журчанне. Кiрыла ўпершыню чуе такое. Быццам вада бяжыць па звонкай металiчнай трубе. Чаму гэта? Адкуль? Струмень б'е ў бераг? Але бераг тут мяккi. Ён услухаўся, угледзеўся. Ды думкi расплываюцца, нельга засяродзiцца. Наплывае ўсё адразу. Ластаўкi чэрцяць крыламi ваду. Лятаюць каля самых ног. Можа, гняздо ў абрыве? Пахнуць травы. Ластаўкi не парушаюць спакой, а водар ап'яняе. Асiльвае стома. Хочацца спаць. Чырвоны паплавок лёгка гойдаецца, але не нырае. А ў Гукана нырае. Той раз-пораз падсякае. I ўжо колькi разоў у паветры мiльгалi рыбкi, трапяталiся ў траве.