Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

"Драбязу бярэ. Можна i з вудай браканьерыць. Трэба сказаць яму". Але не сказаў, паленаваўся. Хацелася павалiцца ў траву i глядзець у неба, дзе гусцеюць перыстыя аблокi. Сонца яшчэ прабiвае iх, але расплылося, як... яйка на скавародцы. Чужы стары вобраз. Лiха з iмi, з гэтымi вобразамi. Зноў дасцiпныя крытыкi будуць лавiць у яго блохi. Алах з iмi! Не кожны пiша метафарамi. Цяжка чмякнула нешта ў траве збоку.

– Глядзi!
– Гукан трымаў у руцэ вялiкага акуня, i твар яго ззяў ад шчасця.

Шыковiч засмяяўся. Успомнiлася французская кiнакамедыя, эпiзод, дзе ў спаборнiцтве

рыбаловаў рыба бралася толькi на кручок браканьера - героя фiльма.

Кiрылу заўсёды смяшыла наiўнасць, хлуслiвасць i радасць рыбакоў i паляўнiчых. Паважаныя сур'ёзныя людзi, узяўшы вуду i стрэльбу, ператвараюцца ў дзяцей i мюнхгаўзенаў. Мiж тым Гукан дастаў з кiшэнi прыладу накшталт маленькага пiсталета, выцягнуў з дула стужку рулеткi i змераў даўжыню акуня. А пасля гэтай жа прыладай зважыў рыбiну. Кiрыла глядзеў на яго ўжо без iронii, без смеху, а з нейкiм нават захапленнем: "Ух, чорт! Вось гэта акуратнасць!" Твар Гуканаў, якi быў расплыўся ад усмешкi, зноў выцягнуўся, калi ён сказаў:

– Восемсот грамаў. Думаў, больш будзе.

Але ўвогуле яго, вiдаць, задаволiла рыбацкая ўдача. Ён раптам сеў пад вярбой. Дзiўна сеў, высока, на ўзровень падбародка, падняўшы вострыя каленi. На правае калена палажыў вудзiльна.

Шыковiч убачыў, што вакол паплаўка ходзяць акунькi, i залюбаваўся iх гульнёй.

– Чым, iнжынер чалавечых душ, думаеш парадаваць у блiжэйшы час?

Кiрыла не любiў нi гэтага звароту, якi замусолiлi да агiднасцi, нi гэтага шаблоннага пытання. Але адчуў, што Гукан мiмаволi зрабiў добрую зачэпку для размовы, дзеля якой i запрашаў яго.

– Хачу вярнуцца да падполля.
– Ён знарок не паварочваўся, але ўсё адно адчуваў на сабе доўгi пiльны позiрк старшынi гарсавета.

– Зноў вайна. Шаснаццаць год будуем. Гарады вунь якiя збудавалi. Дзецi выраслi, што нарадзiлiся пасля вайны. Глянеш навокал - дух займае. Вось-вось савецкi чалавек на Месяц ступiць. А ваш брат усё ваюе. Назад, браткi, глядзiце. Не ўмееце глядзець наперад!

– Справядлiвы папрок, Сямён Парфёнавiч!
– бадзёра падтрымаў Шыковiч.
– Але кожны пiша пра тое, што яго хвалюе.

– Раман?
– спытаў Гукан пасля доўгага маўчання.

– Дакументальная аповесць.

– Дакументальная? Пiсана-перапiсана...

– Не так ужо многа, Сямён Парфёнавiч. Пра наш горад адна ваша кнiга. Ды i колькi там пра падполле! Мiмаходзь. Я хачу заглянуць глыбей... Разабрацца...

– Разбiраўся гарком.

– Правiльна. Але мне, напрыклад, шмат што няясна. Асаблiва ў першым перыядзе. Да таго ж згадзiцеся, што цяпер мы на многiя рэчы глядзiм другiмi вачамi.

– Хочаш, значыцца, прарэвiзаваць рашэнне гаркома.
– Гукан не спытаў, а як бы канстатаваў факт, з iронiяй у голасе, у якой бадай што прагучала пагроза.

Шыковiч каўзануўся па траве i моцна ляснуў вудзiльнам па вадзе. Ён зразумеў, што Гукан не адступiць нi ад аднаго сказа, палажэння сваёй кнiгi, напiсанай яго, Кiрылавай, рукой. Апанавала злосць.

"Чаму ты так упарта трымаешся за тое, супраць чаго выступаюць многiя? Чаму ты лiчыш, што адзiн ты сказаў iсцiну ў апошняй iнстанцыi? Рашэнне гаркома!.. Ты быў сакратаром i рыхтаваў гэтае рашэнне, паўтарыўшы тое,

што раней напiсаў у кнiзе. А людзi - удзельнiкi - пратэстуюць!.."

Кiрыла аберуч сцiснуў вудзiльна, быццам яно магло зацягнуць яго немаведама куды. Ён баяўся, як бы не выбухнула гэтая злосць. Разумеў, што сварыцца цяпер з Гуканам неразумна i недарэчна. Памог яму саўладаць са сваiмi пачуццямi сам Гукан. Той падняўся на ногi, зноў нахiлiўся над ракой, i збоку здавалася, што, акрамя паплаўкоў i рыбы, нiчога больш не хвалюе i не цiкавiць яго. Кiрыла агледзеў доўгую постаць, спакойны аскетычны твар i, адчуваючы, што патухае агонь, нязлосна вылаяўся ў думках:

"Актор, чортава жардзiна! Я дорага заплацiў бы, каб даведацца, пра што ты думаеш".

Яны доўга маўчалi.

Нарэшце, чапляючы новага чарвяка, Гукан сказаў:

– Гэта цябе Яраш падбiвае на падполле? Раю не вельмi давяраць яму. Анархiст.

– Яраш - анархiст?
– Кiрылу стала чамусьцi весела.
Больш дысцыплiнаванага чалавека я не ведаю.

– Розная бывае дысцыплiна. Безумоўна, ён выконваў адказныя заданнi. Але гэта была, так сказаць, не галоўная лiнiя нашай барацьбы. I яго трымалi ўбаку. Таму ў яго склалася дзiўнае ўяўленне аб падполлi. У нашай кнiзе, канешне, не ўсе факты i людзi названы... Але я i не ставiў такой мэты...

"Кнiга наша, а мэта твая", - засек у думках Кiрыла.

– Мы далi агульную ацэнку... А Яраш хацеў перакрэслiць усё, бо не назвалi яго... Помнiш яго пiсьмо?..

Шыковiч успомнiў сваё першае знаёмства з Ярашам, як, атрымаўшы пiсьмо, знайшоў маладога лекара. I той расказваў пра сваiх сяброў-падпольшчыкаў з болем, з крыўдай.

Не, Яраш пiсаў тады не з-за сябе! У гэтым Кiрыла цвёрда пераканаўся. Але мае рацыю i Гукан: у Яраша ў той час сапраўды было блытанае ўяўленне аб агульнай карцiне падпольнай барацьбы ў горадзе.

Адначасова Кiрыла прыгадаў сённяшнюю размову з сябрам, яго словы пра тое, што цi варта варушыць мёртвых i падзеi даўно мiнулых дзён. Нават Яраш, нястрымны i нястомны Яраш, пачаў вось як разважаць! Што гэта - старасць? Дача, галубы, рыба...

А можа, сапраўды, гэта не тое, самае галоўнае, што патрэбна цяпер народу?

У Шыковiча нярэдка ўзнiкалi такiя сумненнi ў актуальнасцi сваiх творчых задум. Гэта цяжкiя сумненнi, яны часта выклiкалi дэпрэсiю, абыякавасць, застой. Кiрыла баяўся iх. Таму яму больш не хацелася нi "мацаць" Гукана, нi ўвогуле прадаўжаць размову пра гэта. Трэба пераключыцца на штось iншае!

Яму пашанцавала: нырнуў паплавок, ён падсек i выкiнуў нiштаватага язя. Яго ўдача падагрэла рыбацкi азарт Гукана, бо язя той не ўзяў нiводнага. Сямён Парфёнавiч сеў блiжэй i пачаў расказваць пра звычаi рыб. Расказваў падрабязна, хоць вельмi манатонна. Кiрыла маўчаў. Глядзеў, як гойдаецца паплавок, слухаў журчанне вады, крыкi ластавак. Мацней пахла дажджом. Усё гэта супакоiла i зноў расслабiла мозг, цела. Рака закалыхвала...

Раптам Гукан пачуў, як збоку ад яго штось цяжкае плюхнула ў ваду. Падумаў, абвалiўся бераг. Глянуў - няма Шыковiча. Мiма яго вуд плыў па рацэ саламяны капялюш. Сямён Парфёнавiч спалохана падскочыў. Але тут жа, пад абрывам, вынырнула галава...

Поделиться:
Популярные книги

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Огненный князь 2

Машуков Тимур
2. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 2

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона