Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

Сакратар пачцiва кашлянуў.

Гукан нервова ўздрыгнуў, павярнуўся. Ён крыху спалохаўся, бо ведаў, што ў апошнi час у яго з'явiлася старэчая слабасць - разважаць з самiм сабой уголас.

– Як гэта вы заходзiце? Дзверы на ўвесь будынак скрыпяць. Адзiн вы ўмееце адчынiць iх бясшумна.

– Вы глыбока задумалiся, Сямён Парфёнавiч.
– Гарусевiч спачувальна ўздыхнуў.
– Справы.

Гукан пiльна агледзеў яго. Як заўсёды, гарнiтур быццам толькi што з-пад праса, чаравiкi - з-пад аксамiткi чысцiльшчыка. I здавалася, гэтай жа аксамiткай надраены шчокi пасля галення. Гукан непрыязна падумаў:

"Убачыць бы хоць раз цябе непаголеным".

Вярнуўшыся за стол, коратка спытаў:

– Што там у нас?

Гарусевiч

сеў у крэсла i пачаў даваць паперы на подпiс.

– Пiсьмо ў Савет Мiнiстраў аб дадатковых асiгнаваннях на будаўнiцтва прадуктовых крамаў... Згодна пастановы сесii...

Гукан зняў з пяра пазногцямi парушынку, акуратна падпiсаў i прамакнуў.

– Запiска ў абком аб стварэннi новых паркаў.

Падпiсаў размашыста, не чытаючы.

– Адказ у рэдакцыю аб непарадках у пахавальным бюро i на могiлках...

– Непарадкi на могiлках!..
– Старшыня сумна пакiваў галавой.
– Чым толькi нам, Кандрат Пятровiч, не прыходзiцца займацца!

– Але, - зноў спачувальна ўздыхнуў Гарусевiч.

Гукан прачытаў адказ i не падпiсаў - палажыў убок.

– А тут нам пiшуць. Канадскiя турысты выказваюць падзяку за гасцiннасць. Група балтыйскiх матросаў хвалiць наш горад, i асаблiва рэстаран.

– Ну, гэта гумарысты, чортавы дзецi. Горад як горад. А рэстаран - дрэнь. Трэба нам паслухаць трэст сталовых i рэстаранаў.
– I нечакана спытаў: - Вы бываеце ў рэстаране?

Гарусевiч збянтэжана пачырванеў.

– Не. Што вы, Сямён Парфёнавiч! Праўда, калi працаваў яшчэ ў аддзеле культуры, разы два акцёры тэатра зацягнулi...

Гукан, якi любiў свайго сакратара за акуратнасць у рабоце, паглядзеў на яго ў гэты раз зняважлiва.

– Чаму гэта ў нас лiчаць крамолай, калi чалавек зайшоў у рэстаран? А калi я проста хачу паабедаць культурна?

– Вельмi правiльна, Сямён Парфёнавiч!
– узрадавана падтрымаў Гарусевiч.

Гукан стомлена пазяхнуў.

– Што там яшчэ?

Сакратар падаў цэлы стос сашчэпленых аркушаў з надрукаваным на машынцы тэкстам.

– Запiска старшынi камiсii па ахове здароўя аб стане бальнiц у горадзе i наогул аб усёй нашай медыцыне. I скажу вам, Сямён Парфёнавiч, па-мойму, неаб'ектыўна. Адно адмоўнае бачыць доктар...

– Яраш?

– Яраш. Калi ён пашле гэта вышэй - чакай камiсii.

– Ну, камiсiй нам баяцца няма чаго. Добра. Я пачытаю.
Гукан ляпнуў па паперы далоняй.

Але чытаць не стаў. Калi сакратар выйшаў, ён зноў падышоў да акна i загледзеўся на свой каштан. Знiзу, з вулiцы, далятаў гоман людзей, шыпенне шын на нагрэтым асфальце. Праз лiсце каштана прасвечвалася неба, яснае, спякотнае, як i многа дзён ужо. Гукану зноў успомнiлася ўчарашняя дача. Ён адчуў сябе стомленым i падумаў, што было б хораша хоць тыдзень адпачыць у такiм вось цiхiм, лясным, лугавым кутку, каб не ехаць нi на якiя курорты, дзе спёка i поўна народу. Могуць людзi арганiзаваць сабе адпачынак! А вось ён усё жыццё працуе, хвалюецца. Шыковiч цяпер ляжыць пад соснамi ў гамаку i фантазiруе. Нiхто да яго не просiцца на прыём, не патрабуе выканання плана будаўнiцтва. I Яраш... Не, Яраш на рабоце. У хiрурга, безумоўна, работы хапае, нiчога не скажаш, хворыя не могуць чакаць.

Але навошта яму чарнiць тое, чаму аддалi столькi сiлы i здароўя i ён, Гукан, i сам Яраш?

Старшыня не ведаў, што напiсана ў запiсцы, i чытаць яе цяпер не хацеў баяўся, што яшчэ больш сапсуе настрой. Падумаў, чаму Яраш учора нiводнага слова не сказаў пра гэтую запiску. З-за далiкатнасцi, каб не турбаваць госця службовымi справамi? Цi, можа, гэта хiтры план, разведка працiўнiка, на якога рыхтуецца наступ з усiх бакоў? Кнiжка, ацэнка падполля, бальнiцы... Але чаму гэты наступ яны вырашылi пачаць цяпер? Можа, прачулi што? Цi атрымалi моцную падтрымку? Ад каго? I раптам Сямён Парфёнавiч успомнiў. Сакратар гаркома Тарасаў неяк у гутарцы сказаў, што да вайны ён i Шыковiч працавалi ў адным раёне. Вунь яно што!

Старыя сябры. Але не падобна, каб Тарасаў мог займацца такiмi iнтрыгамi. Ды i навошта яму? Працуюць яны мiрна i дружна, без канфлiктаў.

А нарэшце, чаму яму здаецца, што запiска Яраша - нейкi падкоп пад яго, старшыню гарсавета? Яраш з суровай крытыкай выступаў на сесii яшчэ гады два назад. I крытыка гэтая была на карысць: мiнiстэрства праявiла большую ўвагу. Адкрыты новыя палiклiнiкi. Будуецца бальнiца.

Усё-такi каштан супакоiў. Гукан пасмяяўся са сваёй трывогi i вярнуўся да стала. Няма калi займацца аналiзам пачуццяў! Iшоў звычайны рабочы дзень старшынi гарсавета. Тэлефонныя званкi. Наведвальнiкi. Паперы. Лiвень папер. Недзе ўжо ў сярэдзiне дня пазванiў намеснiк старшынi аблвыканкома Мухля. Высвятляў дэталi пераносу гарадской мяжы. Горад рос. Пад канец доўгай тэлефоннай размовы Гукан спытаў мiж iншым:

– Слухай, Пятро Макаравiч, хто ў нас назiрае за будаўнiцтвам прыватных дач? Я ведаю, што я займаюся там, дзе адведзены былi ўчасткi пад такое будаўнiцтва. У Загайным. I там парушэнняў колькi хочаш. Але там усё-такi ёсць нейкi нагляд... А я маю на ўвазе дачы дзiкiя, што растуць у другiх месцах як грыбы. Дзе? Ты сам добра ведаеш дзе. Не ведаеш? Рэдка, значыцца, аб'язджаеш свае ўладаннi. Што б рабiлася ў горадзе, каб я гэтак не ведаў, дзе што будуецца. Анархiя! Не хвалюся. У Дзятлаўскiм ляснiцтве бачыў, якая харомiна вырасла? Але, Яраша i Шыковiча. Я ж не кажу, што iм не трэба дача. Няхай адпачываюць на здароўе. Хлопцы сапраўды добрыя. Здольныя. Але хто iм адводзiў участак? Лясгас? Райвыканком? А маюць яны права? Глядзi, брат. Ведаеш, як цяпер прэса выступае супраць прыватнай уласнасцi? Каб нас з табой не пагладзiлi... Людзi яны разумныя. Але я не сказаў бы, што вельмi разумна з iх боку будаваць такiя харомы сярод лесу. Не адзiн дзесятак кубаметраў. Мая сяброўская парада табе - пацiкаўся. Пацiкавiшся? Вось-вось... Каб не было нечаканасцей... Ну, прывет!

Скончыўшы размову, Гукан задаволена пацёр рукi, падышоў да акна, зноў палюбаваўся на свой каштан. Ужо i праз густое лiсце ў кабiнет дыхаў спякотны летнi дзень.

4

Яраш сядзеў у ардынатарскай i палiў. Ён стамiўся. Тры гадзiны каля аперацыйнага стала. Дзве цяжкiя аперацыi. Асаблiва стамiла апошняя - на дзiцяцi.

Аперацыi на дзецях заўсёды стамлялi яго. Колькi год практыкi, слава лепшага хiрурга вобласцi, а хваляваўся ён сёння, як студэнт.

Попел ад папяросы ўпаў на халат. I адразу ж спрытная рука нячутна падставiла попельнiцу. Яраш падняў галаву i з удзячнасцю зiрнуў на аперацыйную сястру. Ён ведаў, што гэтая дзяўчына ўлюбёна ў яго. I ён таксама любiў яе: Маша, нягледзячы на сваю маладосць, была лепшай аперацыйнай сястрой з усiх, з якiмi яму даводзiлася калi-небудзь працаваць. Яна разумела не толькi кожнае яго слова, але кожны рух, жэст. Варухнулася яго левае брыво - i яна ведала, якi iнструмент трэба падаць. Збеглiся зморшчынкi на пераносiцы - i Маша папраўляла асiстэнта. Яна ўмела так прамакнуць пот на яго лбе i вiсках, што нi на секунду, нi на мiг не адрывала ад хворага, не перашкаджала аперацыi. Яна ўсё ўмела i ўсё ведала.

"Залатая сястра", - сказаў неяк Яраш. Лекары прынялi гэта як жарт: Маша была рыжая, i не проста рыжая, а ўся агнiста-чырвоная. Чырвоныя косы, бровы, нейкiя залацiстыя рудзiнкi абсыпалi нос, шчокi, рукi. Тады Ярашу стала шкада яе. Яму заўсёды было шкада непрыгожых жанчын. I ён больш нiколi не казаў "залатая сястра", нават завочна. У добрым настроi ён казаў пра яе: "Мой хiрургiчны генiй".

Маша скiнула касынку i гэтак жа спрытна, умела, як i працавала, папраўляла валасы. I раптам Яраш убачыў, упершыню за два гады, што яна прыгожая. Стройная, высокая; капа яе валасоў на фоне акна гарэла, як жар. З узнятымi рукамi яна як бы цягнулася ўгору, i здавалася, вось-вось узнiмецца i паляцiць на нейкую iншую планету, з якой яна i з'явiлася, гэтая дзiвосная жанчына.

Поделиться:
Популярные книги

Ученичество. Книга 2

Понарошку Евгений
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 2

Безродный

Коган Мстислав Константинович
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Безродный

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Вечная Война. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка