Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

"Усяго добрага табе, Зося. Скончыцца вайна - сустрэнемся".

Разбудзiла мяне бургамiстарша рыданнем. Упала на каленi перад маiм ложкам:

"Мужайся, дзетачка. Бог мiласэрны, ён усё бачыць. Партызаны забiлi твайго бацьку".

Я не закрычала. Здаецца, нават не заплакала. У адзiн мiг я ўсё зразумела. У той мiг я пасталела, можа, на дваццаць гадоў. Шаптала сабе: мужнасць, толькi мужнасць. Прасiла Бога, у якога не верыла, каб ён даў мне яе, гэтую мужнасць, каб я здолела ўсё перажыць. I маўчаць. Маўчаць, маўчаць!

Ашалелая ад жаху баба ўгаворвала мяне ў тую

ж хвiлiну ўцячы з ёй на край свету, у манастыр, яна ведае такi манастыр. "А то яны ўсiх нас заб'юць". Я маўчала.

Два агенты гестапа везлi мяне на рамiзнiку па горадзе. Выказвалi спачуванне. Я маўчала. Дадому мяне не павезлi. Бацька ляжаў ужо ў вестыбюлi гарадской управы. Калi толькi яны паспелi перавезцi i ўбраць яго? Ён ляжаў у сваiм вячэрнiм гарнiтуры, у сарочцы, якую я за дзень да таго памыла. Толькi гальштук чужы, бабачка, тата нiколi не насiў бабачкi. Да вайны гэта было нямодна, i мама, напэўна, першая пасмяялася б. На твары яго застыў спакой, не было нi пячацi страху, нi пячацi пакут. Вiдаць, ён памёр адразу. Толькi чамусьцi пасiнела левая скроня. Я спытала ў начальнiка палiцыi Магнатава, куды трапiла куля. Ён пацiснуў плячамi.

"У сэрца. У самае сэрца, - адказаў адзiн з тых, што не адыходзiлi ад мяне нi на крок.
– Бандыты стралялi ва ўпор".

Да мяне падыходзiла ўся здраднiцкая сволач, выказвала спачуванне. Раней яны здавалiся мне смешнымi i дурнымi, гэтыя людзi. У той дзень я адчула, што такое нянавiсць. О, як я iх ненавiдзела! Мне хацелася пляваць на iх, бiць па мордах. Але я маўчала. Я мусiла маўчаць.

Калi з'явiўся фельдкамендант, пстрыкалi фотаапараты. Ён не падышоў да мяне. Спачуванне паднёс перакладчык. Мне запомнiўся позiрк афiцэра-гестапаўца. Ён доўга сачыў за мной, i я адчула гэты позiрк. Глянула на яго. Якiя ў яго былi вочы! Ён усё ведаў i смяяўся, злосна, нахабна, пераможна. Вочы яго смяялiся.

Скажыце, навошта iм спатрэбiлася гэтая камедыя з пахаваннем?

Зося змоўкла i чакала адказу ад Шыковiча: на яго глядзела. Адказаў Яраш:

– Правакацыi былi розныя. У залежнасцi ад фантазii таго, хто iх арганiзоўваў. Бругер быў з фантазiяй, я ведаю.

– У маi сорак трэцяга Бругера ўжо не было, - удакладнiў Шыковiч. Начальнiкам гестапа быў Гiльберт, штурмбанфюрэр.

– Вы таксама былi ў падполлi?
– здзiвiлася Зося.

– Не. Я пiшу кнiгу, а таму мне трэба дакладна ўсё ведаць.

Маша, выкарыстаўшы паўзу, прапанавала:

– Я вам падам каву.

– Але, але, - падтрымала Зося.

– Стамiлася?
– ласкава спытаў Яраш.
– Дай руку.

Можа, ад таго, што ён нечакана сказаў ёй "ты", яна зардзелася, засаромелася.

– Не, не.

Антон Кузьмiч падняўся з крэсла, палiчыў пульс. Шыковiч убачыў, што доктар застаўся давольны яе пульсам. А Зося, як бы iмкнучыся даказаць, што ёй гэта няцяжка, пачала расказваць далей, не зважаючы на тое, што Маша хадзiла, звiнела шклянкамi.

– Я думала, што мне будзе ўсё адно - як пахаваюць. Хто пахавае, што будуць гаварыць... Я ведала, што гэтым не скончыцца. I рыхтавалася, збiрала сваю мужнасць. Але калi бацьку неслi на могiлкi, я ўбачыла, як глядзяць людзi... рабочыя. "Туды яму i дарога!" - вось як яны

глядзелi. Мне зрабiлася балюча. Страшэнна балюча. I крыўдна. I страх апанаваў. Сэрцам я прадчула тое, што пасля здарылася. На могiлках я страцiла прытомнасць.

Днi тры ляжала ў Цiшчанкаў, знясiленая, прастуджаная, разбiтая. З кватэры не выходзiлi тыя двое - "апекуны" мае. Яны, Цiшчанка, уся зграя дамагалiся, каб я падпiсала пiсьмо ў рэдакцыю, у якiм гнеўна кляймiла, як бандытаў, партызан, што забiлi майго бацьку, невiноўнага чалавека, лекара, якi займаўся толькi тым, што пазбаўляў людзей ад цяжкiх хвароб. "Чаму вы не хочаце падпiсаць, панна Зося?" - здзiўлялiся яны.

"Яны заб'юць мяне".

"Мы вас схаваем у такiм месцы, куды не дабярэцца нiводзiн бандыт. Не бойцеся".

А Цiшчанчыха шаптала: "Не падпiсвай. Заб'юць", - i ўсё ўгаворвала ўцячы разам з ёй у манастыр. Дурная, яна не бачыла, як мяне ахоўвалi.

Яны перавялi мяне ў iх, нямецкi, гатэль. Памясцiлi з нейкай немкай. Па-расейску яна гаварыла дрэнна, але "апрацоўвала" мяне моцна. Нават пiльнавала ўначы - што я кажу ў сне? Пасля нават адпусцiлi дадому. Яны былi яшчэ ветлiвыя: "Не будзеце баяцца адна?"

"Не буду".

Спадзявалiся, што да мяне нехта прыйдзе. Можа, паспрабуе вывезцi ў лес. У iх нямала было клопату - сцерагчы мяне. Але нiхто не прыходзiў, i хутка iм абрыдла гэта. Тыя ж два "апекуны" адвезлi мяне ў гестапа. Спачатку допыт, колькi дзён пра адно i тое ж: хто прыходзiў да бацькi, з кiм ён сустракаўся, як ён жыў i гэтак далей. На другi дзень тое ж самае ў iншым парадку - каб заблытаць. Потым вочныя стаўкi. Каго я пазнаю з гэтых людзей. Прыводзiлi чалавек пятнаццаць. Я пазнала толькi адну жанчыну, сястру з дзiцячай бальнiцы. Але яна глянула на мяне вельмi варожа, i я не прызналася, што ведаю яе. Калi прывялi Васю, я не магла адмаўляць наша знаёмства. Сказала, што гэта шафёр бальнiчнай машыны. Вася, збiты, сiнi ўвесь, прыветлiва кiўнуў галавой: ён ухвалiў маё прызнанне.

"Ён часта прыязджаў да вас?" - спытаў следчы.

"Не вельмi часта", - адказала я.

"Чаму ў той дзень, перад забойствам, ён прыязджаў тройчы?"

"Прывозiў бацьку. Потым бульбу. Мяшок".

"А яшчэ каго?"

"Тры мяшкi партызан", - засмяяўся Вася.

Гестапавец ударыў яго па твары. Я заплакала. Вася крыкнуў:

"Нiчога, Зоська! Не гаруй. Мы яшчэ патанцуем на тваiм вяселлi!"

Я пачала пратэставаць. Чаму мяне трымаюць у гестапа? Завошта? Гэта бесчалавечна! Такое гора, а мяне дапытваюць, як злачынцу. Я буду скардзiцца!

Тады з'явiўся той афiцэр, што глядзеў так на пахаваннi.

"Яна не ведае, чаму яе трымаюць тут? Няшчасная дзяўчынка!" - здзеклiва кiнуў ён па-нямецку. Потым сеў за стол, палажыў перад сабой пiсталет. Злосна сказаў цераз перакладчыка: "Даволi гэтай дурацкай камедыi. Ты добра ведаеш, чаму цябе трымаюць. Твой бацька быў звязаны з партызанамi. Ты памагала яму. У вас хаваўся камiсар. Мы злавiлi яго. Ён ва ўсiм прызнаўся".

"Хто ж забiў майго бацьку?"

Ён падскочыў:

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Бывшая жена драконьего военачальника

Найт Алекс
2. Мир Разлома
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бывшая жена драконьего военачальника

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6