Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:
А сам адразу пайшоў да яго. Праз колькi хвiлiн яны выйшлi, i Сажань упершыню агледзеў увесь дом, нават падняўся ў пакоi Грота.
Неўзабаве зноў прыехаў Вася. Бацька адчынiў вароты. Ён заехаў пад самы ганак. Зноў звалiў мяшок бульбы. Сказаў бацьку:
"Аглядалi. Двойчы. Адсюль i сюды. Злосныя, як сабакi".
"Падымi хлопцаў. Калi да ночы нiчога не здарыцца, мы выведзем яго на Элеватарную".
Яшчэ пра нешта яны шапталiся.
Калi Вася паехаў, я зноў спытала ў бацькi, што ж усё-такi iх устрывожыла.
"Арыштавалi нашых людзей. Каля
Сажань перамясцiўся ў пограб. Пад домам у нас вялiкi пограб. Лазiлi ў пограб з кухнi. Але на двары каля сцяны быў люк - для вентыляцыi, i бульбу ўвосень праз яго ссыпалi. Ён быў яшчэ закрыты з зiмы, люк. Бацька адкрыў яго. Потым сказаў мне разведаць сцежку. Была ў мяне патаемная сцежка, па якой я бегала яшчэ да вайны да адной сваёй сяброўкi-аднакласнiцы. Адстаўляла дошку ў паркане, пралазiла ў суседнi сад, такiм жа чынам з таго саду - у Вiшнёвы завулак, потым - на Клiмаўскую. I сюды на Элеватарную, да ракi.
Але прыехаў Грот. Ён часам прыходзiў пехатой, пакiдаючы машыну ў шпiталi. Часам прыязджаў, i машына начавала ў двары. У той вечар, як на злосць, ён доўга корпаўся ў ёй, нешта рамантаваў, мыў.
Шыковiч заўважыў, што, забываючыся, Зося пачынае расказваць для аднаго Антона Кузьмiча. На яго аднаго глядзiць, да яго аднаго звяртаецца, але так, быццам ён той адзiны сведка, якi можа пацвердзiць праўдзiвасць яе слоў.
Схамянуўшыся, яна вiнавата ўсмiхнецца ўсiм iм i пэўны час расказвае яму, Шыковiчу, з нейкай дзiўнай насцярожанасцю сочачы, як ён запiсвае: то пiша доўга, нiбы стэнаграфуе, то ўзмахам пяра ставiць нейкi iероглiф, толькi яму зразумелы.
Маша скiнула чаравiкi i босая, на насочках, выйшла на кухню, вiдаць, паставiла чайнiк. А потым стала ў калiдорчыку i слухала адтуль. Шыковiч умеў i ўважлiва слухаць i ўсё прыкмячаць навокал. Ён знакам запрасiў Машу зайсцi i сесцi. Тая адказала яму таксама жэстамi. Гэтая iх незразумелая нямая размова збянтэжыла Зосю. Яна змоўкла. Шыковiч крутануўся ў крэсле, як гарэза-школьнiк, злоўлены настаўнiкам:
– Прабачце, Соф'я Сцяпанаўна, я ўвесь - увага.
Але яна ўжо свядома звярнулася да Яраша з усмешкай, якую дораць выпрабаванаму сябру:
– Вы ведаеце, Антон Кузьмiч, мяне зноў выручылi трусiкi пана Грота. Помнiце? Я засунула аднаго за ватнiк i палезла ў суседскi сад. Абышла паўз паркан i знайшла дошку, якую можна было адсунуць без шуму. Выйшла гаспадыня, не тая, якая жыла да вайны, жонка нейкага белагвардзейца-эмiгранта, якi вярнуўся з Германii i займаўся камерцыяй. Я растлумачыла ёй, што ўцёк трусiк. "Я баялася, каб ён не папсаваў вашы дрэвы". Старая дурнiца пацалавала трусiка, якога я паказала ёй.
"Якая мiлая мордачка!"
Гроту я таксама сказала, вярнуўшыся ў свой двор, што ўцёк трус.
Ён узяў яго спрытна i бязлiтасна, мяне заўсёды i палохала i абурала, як ён браў гэтых няшчасных жывёлiнак. Вось так, двума пальцамi, за скуру.
"О, ты хочаш уцячы?
– сказаў ён трусу.
– Заўтра я цябе пакараю за гэта. Мне шкада цябе. Але чаго не зробiш у iмя навукi".
Як толькi сцямнела i
"Выводзь, дачка. Шчаслiва вам. На Клiмаўскай сустрэне Вася. Калi ж не сустрэне..."
Ён даў адрас на Элеватарнай, нумара ўжо не помню, здаецца, дзевятнаццаць, мне пасля прыйшлося запамiнаць многа розных нумароў, i нейкi мудры пароль, якi я таксама забылася, нейкая прымаўка з рэлiгiйным сэнсам, здаецца.
Яшчэ бацька сказаў: "Назад, дачка, гэтым шляхам не вяртайся. Выходзь на Пушкiнскую. У цябе ёсць пропуск. I зайдзi да Цiшчанкаў. Старая занемагла i вельмi прасiла, каб ты зайшла. Зайдзi абавязкова. Так трэба".
Бургамiстарша сама мне званiла днi тры назад. Але мне было агiдна iсцi да гэтай звар'яцелай ад страху бабы, якая дзень i ноч малiлася. Але калi бацька сказаў, што так трэба - для канспiрацыi, так мне здалося тады, я гатова была пайсцi хоць да самога д'ябла. Толькi пазней... вельмi позна я здагадалася, што мой добры, разумны i наiўны тата хацеў такiм чынам уратаваць сваё адзiнае дзiця...
Увесь час яна расказвала роўна, цiха, без iнтанацый, без асаблiвых жэстаў i мiмiкi, калi не лiчыць вiнаватых усмешак. А тут вусны яе па-дзiцячы скрывiлiся i задрыжалi.
– Два нашы афiцэры, якiя дапытвалi мяне ў сорак шостым, здзекавалiся, калi я шчыра расказала iм усё. Смяялiся, маргалi адзiн аднаму. "Сiла дзеўка! Значыцца, правёўшы падпольшчыка, вы адразу ж пайшлi суцяшаць жонку гарадскога галавы? Хiтрая казачка, але пакiньце яе для дурняў. Мы чулi казкi не такiя!"
Няшчасны мой бацька! А я... дурная якая была! Паверыла яму нават тады, калi ён пазванiў на кватэру Цiшчанкам, пагаварыў спачатку з Алiмпiядай Паўлаўнай, а пасля папрасiў, каб я паначавала там. "У горадзе неспакойна. Недалёка ад нашага дома толькi што стралялi. Заначуй, дзiця маё. Цалую цябе, Зосечка".
Гэта былi яго апошнiя словы. Ён не любiў залiшнiх пяшчот, сюсюкання, цалавання па тэлефоне. А тут вось так - як маленькай. I я, дурная, усё адно нi пра што не здагадалася. Я магла быць побач з iм! Магчыма, ён адстрэльваўся, калi яны ўварвалiся. I апошнюю кулю... Тата хаваў пiсталет, хаваў нават ад мяне, але я ведала, што ён ёсць. Слухайце, можа, яго застрэлiў Грот? Немца не было на пахаваннi. Усе знаёмыя былi. З гестапа былi, адусюль. Аднаго яго не было.
– А што Сажань, Соф'я Сцяпанаўна? Правялi вы яго?
– спытаў Шыковiч, каб вярнуць яе да паслядоўнасцi.
– А як жа! Мы выйшлi на Вiшнёвы. Цёмна было. Нi агеньчыка. Замаскiравана ўсё. Я пачула, што за намi нехта iдзе. Мы пабеглi. На Клiмаўскай нас сустрэў Вася. З'явiўся як з-пад зямлi. Я сказала яму, што нехта iдзе. Ён адказаў, што гэта свае. З-пад палы блiснуў лiхтарыкам у адзiн бок вулiцы, потым у другi. Яму адказалi адтуль i адтуль. Вунь яны як ахоўвалi таго чалавека! Вася сказаў: "Ты, Зоська, герой!" - i пацалаваў мяне ў шчаку. Мне стала сорамна: яшчэ Сажань падумае што! А я таго Васю, можа, якiх пяць разоў бачыла ўсяго. Мне тады - зноў!
– вельмi захацелася, каб на развiтанне ён падзякаваў мне. Смешна! Ён не сказаў звычайнага дзякуй. Ён сцiснуў маю руку i сказаў: