Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

Яраш спынiўся за два крокi з выглядам чарадзея. Моўчкi, пальцам, паклiкаў Зосю. Таямнiчым шэптам сказаў:

– Вось ён! Бачыце?

Яна ўгледзела, здзiвiлася:

– Ах!
– i папрасiла, як маленькая: - Дайце я...

– Толькi - чур, падразаць!
– папярэдзiў ён.

Яна прысела, асцярожна падрэзала, падняла яго i, любуючыся, засмяялася, цiха i радасна, зусiм як дзiця. I Ярашу таксама зрабiлася надзвычай хораша ад гэтай яе маленькай радасцi.

Ён азiрнуўся навокал i адразу ўбачыў другi грыб.

Нахiлiўся, падрэзаў.

– А во яшчэ адзiн.

Трэцi дык быццам сам падскочыў пад руку.

А во яшчэ...

– Ах!
– ужо зайздрасна ахнула Зося. I яшчэ больш узрадавалася, калi нарэшце сама ўгледзела грыб. Падняла яго, паказала:

– Глядзiце якi! Як хлопчык.

Сапраўды, баравiчок быў маленькi i вясёлы, падобны на таго малога гарэзу, у якога заўсёды кепка ссунута набок.

"Як хлопчык", - гэтыя словы запалi Ярашу ў памяць, i ён падумаў аб тым, што, акрамя ўсяго iншага, гэтая немаладая ўжо жанчына не ведала радасцi мацярынства.

"Трэба будзе пазней паказаць яе Левiну i Шувалавай (яго калегi, лепшыя ў горадзе тэрапеўт - спецыялiст па сэрцу - i гiнеколаг). Няхай скажуць, можна ёй радзiць?"

Ён падумаў гэта з бацькоўскiм клопатам, як пра дарослую дачку. I даў ёй, як малой, як часта даваў Наташы, калi браў яе з сабою ў лес, адной вытаптаць пятачок, на якiм нарадзiлася грыбная сям'я.

Зося ўзяла яшчэ тры цi чатыры грыбы. Далей Яраш, верны свайму метаду, рушыў проста, затрымлiваючыся толькi ў тых мясцiнах, дзе нейкая асаблiвая iнтуiцыя падказвала: тут будуць грыбы. I амаль не памыляўся. Зося iшла збоку за колькi крокаў. Здаралася чамусьцi так, што ёй усё часцей i часцей пачалi трапляць грыбы. Бадай, больш, чым яму, Ярашу. Ён пажартаваў:

– Дык вы грыбнiчка.

Недзе далёка ззаду гукнула Маша. Яраш пачакаў, што адкажа Зося. Яна не адказвала. Ён адгукнуўся жартаўлiва - пiсклявым жаночым голасам. Маша, не пазнаўшы, пачала клiкаць настойлiва:

– Ос-ся-а! То-он... Мi-iч!..

Яраш гукнуў сваiм сапраўдным голасам, i дзяўчына змоўкла.

Яны шлi па прачышчаным бары. Месца тут, уздоўж лугу, узгоркавае. Магчыма, некалi, у дагiстарычны перыяд, у сто разоў больш магутная рака намыла гэтыя высокiя пясчаныя дзюны, на якiх пасля разумныя людзi пасадзiлi лес. На грэбнях узгоркаў раслi адны сосны, не дужа старыя, роўныя, высокiя, чыстыя - красунi, адна ў адну. Адвячоркавае сонца залацiла iх медныя ствалы. Лёгкi вецер гойдаў гнуткiя верхавiны, за якiя, здавалася, чаплялiся лёгкiя хмары, што плылi на ўсход - ад сонца насустрач ночы. На зямлi, укрытай сухой iглiцай, ляжалi дзiвосныя карункi святла i ценяў.

А ў нiзiнах побач з соснамi раслi дубы, зрэдку - бярозы, яны згушчалi лес, i на зямлi ляжаў густы цень. Але пад дубамi часцей траплялiся грыбы. Можа, на нейкi час Яраш забыўся на здароўе сваёй напарнiцы i iшоў залiшне хутка.

Ап'янелая ад хвойнага i грыбнога водару, ад сонца i шчасця, Зося раптам спынiлася, паставiла на зямлю торбачку i прытулiлася спiною да сасны.

Антон Кузьмiч занепакоiўся: можа, ёй блага? Але яна заплюшчыла вочы i засмяялася, разводзячы вакол сябе рукамi:

– Грыбоў! Колькi грыбоў!

Гэты яе зусiм дзiцячы смех, уяўленнi i радасць, вiдаць, i сталi прычынай таго нечаканага ўчынку, якi зрабiў Яраш. Цi, можа, яго ўласная радасць i залiшняя дужасць?

Яны стаялi перад самым крутым узгоркам. Сосны, агаляючы свае фантастычныя карэннi, здавалася, лезлi на самае неба. Можна было павярнуць назад, можна было абысцi па нiзiне. Але Ярашу хацелася прабрацца напрасцяк,

узлезцi на гэтую лясную гару. Але ж не даваць такую нагрузку яе сэрцу!

– Я ўзнясу вас туды, а назад мы пойдзем па лузе.

Не паспела яна запярэчыць, як ён, укiнуўшы яе сумку ў свой вялiкi кош, лёгка, як колькi год назад малую Наташку, падхапiў яе на рукi.

Яна войкнула, устрапянулася, але не вырвалася.

Прыцiхла. З'явiлася пачуццё, якога яна не ведала, - яшчэ адна тайна жыцця, якая адкрывалася ёй. Нiколi не трымаў яе вось так мужчына, здаровую i шчаслiвую. Зрабiлася да неверагоднасцi хораша i страшна. Божа мой! Аказваецца, жанчыны, сёстры яе, маюць яшчэ i такое шчасце - блiзасць любага, дарагога мужчыны. А яна не мела гэтага i наўрад цi будзе мець. Навошта ён робiць гэта? Навошта абуджае ў яе гэтае пачуццё? Каб даць замест старых, фiзiчных, новыя, душэўныя, пакуты, магчыма, не менш цяжкiя?

Яна думала пра гэта i, аднак, не рабiла спробы вырвацца. Яна раптам пачула яго сэрца i стаiлася, слухала яго ўсё часцейшыя i гучнейшыя ўдары. Ён узыходзiў лёгка i хутка. Яна адкiнула галаву i ўбачыла, што верхавiны сосен кружацца. I воблачка кружыць на адным месцы. Можа, гэта закружылася ў яе галава?

Доктар Яраш ведаў усе таямнiцы чалавечага цела, ды i душы таксама. Яму здавалася, што для яго ўжо няма нiякiх тайн i загадак. Ён узяў Зосю, як санiтар бярэ хворую. Як лекар, ён клапацiўся пра яе сэрца, якое бачыў, трымаў на сваёй далонi. Яму было абсалютна ўсё адно - мужчына гэта цi жанчына. Але нечакана i ў яго з'явiлася загадкавае пачуццё, незнаёмае, невыразнае, дзiўнае. Нешта як бы ўсхвалявала яго. I сэрца забiлася не так, як, ён ведаў, павiнна было бiцца пры такiм пад'ёме, з такiм цяжарам. Выдатны спартсмен, ён вельмi добра ведаў сваё сэрца, дакладна ўмеў разлiчыць нагрузку яго. Што ж гэта яно выходзiць з-пад улады - пачынае грукаць не так, як яму належыць? "Старэю", падумаў ён i асцярожна апусцiў Зосю на зямлю.

Каля дачы стаяла санiтарная машына. Яраш з трывогай падумаў: "Няўжо ў бальнiцы што здарылася?" Закрочыў шпарчэй. Але хутка ўбачыў, што на лавачцы сядзяць Шыковiч, Гаецкая i незнаёмая жанчына. Пачуў вясёлы смех Гаецкай i спахмурнеў: не хапала яшчэ яе тут! Зося адчула, як нечакана змянiўся яго настрой, зразумела, што яму не спадабалiся гэтыя нечаканыя госцi. Спытала:

– Хто гэта?

– Галоўны лекар трэцяй бальнiцы. У якой ты ляжала.

Яна помнiла гэтую прыгожую поўную жанчыну, якая часам абыходзiла палаты i рабiла разнос сёстрам i санiтаркам. Настрой Яраша як бы перадаваўся ёй: Зося адчула сябе няёмка, быццам у нечым была вiнаватая.

Яраш сказаў:

– Дурная баба. I подлая.

Гэта яшчэ больш збянтэжыла Зосю, быццам ёй даверылi тайну, ведаць якую зусiм не трэба, нават небяспечна. Угледзеўшы Яраша i Зосю, Тамара Аляксандраўна паднялася, пайшла насустрач, прыветлiва махаючы касынкай.

– З уловам, Антон Кузьмiч, - праспявала яна.
– Я не ведаю, як кажуць... Шыковiч! Як вiншуюць грыбавiкоў? Са зборам? З падборам? З уловам?

Смяялiся яе сакавiтыя вусны, выпешчаныя шчокi - то з'яўлялiся, то знiкалi сiмпатычныя ямачкi на iх. А вочы... вочы, халодныя i злосныя, разглядалi Зосю. Ды так нахабна, бесцырымонна, што Зосi здалося - раздзяюць. I яна, зусiм разгубленая, спалоханая i абураная, не пазнаёмiўшыся, не прывiтаўшыся, амаль уподбег кiнулася да Машы, якая сядзела на ганку i перабiрала грыбы.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Бывшая жена драконьего военачальника

Найт Алекс
2. Мир Разлома
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бывшая жена драконьего военачальника

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6