Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

Не, ён, Славiк, адпомсцiць яму - за сябе, за сястру!

Але прачытаўшы, ужо без асаблiвай цiкавасцi, яшчэ пару старонак дзённiка, ён разважаў iнакш.

А можа, лепш зрабiць так, каб Iрына адкрылася яму? Памагчы ёй. Тады можа здарыцца, што ён адмовiцца ад Машы.

Славiк лаяў сястру:

"Авечка! Да дваццацi двух год дажыла, iнстытут канчае, а паводзiць сябе, як сямiкласнiца. Уздыхае, дзённiчак пiша!.. Дурнiца!"

Узлаваўшыся, шыбануў тоўсты сшытак на ложак. Але праз хвiлiну з пэўнай павагай палажыў дзённiк назад у шуфляду.

"Усё пераблыталася. Сам чорт нагу

зломiць. А "стары конь" скардзiцца, што няма цiкавых сюжэтаў. Залез у нейкiя архiвы i нi храна не бачыць вакол сябе. А тут такiя трыкутнiчкi будуюцца! Пра любоў трэба пiсаць, стары, калi хочаш, каб цябе чыталi", - глыбакадумна параiў бацьку. Дакараў мацi: "А гэтая маралiстка, як гусыня, толькi асцерагае: каб лiшняе з'елi дзеткi i лiшняе не выпiлi. Жратвы поўны халадзiльнiк, а каб хоць на кампрэс дзе стаяла - дык не. Куды яна дзявала каньяк? Няўжо вылiла? Бутэлькi няма", - злаваўся ён, не перастаючы шукаць.

Урэшце Славiк зразумеў, што ўсё гэта - пошукi каньяку (выпiваць яму зусiм не хацелася), развагi пра бацьку i мацi, пра Iрына каханне - не што iншае, як безнадзейная спроба адвесцi думкi ад галоўнага: што робiцца ў брыгадзе? Не прызнаючыся сам сабе, ён пакутаваў ад думкi, што Тарас усё раскажа i абураныя хлопцы выганяць яго. Са здзiўленнем ён упершыню адчуў, што яму шкада пакiдаць брыгаду. Куды ён пойдзе ад iх?

Калi пад вечар да яго заглянулi Косця i Генрых, Славiк спалохаўся: што яны хочуць? Што прынеслi? А калi хлопцы шчыра, па-сяброўску прывiталiся i Генрых сказаў:

– Ну як? Косцi цэлыя? Чорт вас нёс на гэтым матацыкле. Маглi насмерць разбiцца.

Славiк траха не падскочыў ад радасцi. Асаблiва яго здзiвiла i рассмяшыла, што яны аднолькава хлусяць, ён таксама плёў шафёру, якi падвозiў яго да горада, пасля сястры i бацьку, што ўпаў з матацыкла. Тое, што Iра i бацька, прыехаўшы з дачы, нiчога не ведаюць, супакоiла яго яшчэ ранiцай. Значыцца, Тарас расказаў адной мацi. Ну, мацi можна, у яе даволi педагагiчнай тактоўнасцi.

Даведаўшыся, як растлумачыў свае сiнякi Тарас, Славiк адчуў да яго павагу i падумаў: "Гэта па-мужчынску!" Каб ён ведаў, што гiсторыю з матацыклам выдумалi калектыўна, брыгадай... Спачатку Тарас растлумачыў хлопцам пра свой сiняк проста:

– Ударыў адзiн п'яны дурань.

Але ўсё расказаў Косцю. Была ў гэтага смяшлiвага рамантыка дзiвосная прыцягальная сiла: усе яму давяралi свае самыя таемныя сакрэты i думкi. Косця сказаў, што сiтуацыя даволi сур'ёзная, а таму варта яе абмеркаваць у брыгадзе. Пасля змены ў тым жа пакоi iнтэрната за зачыненымi дзвярамi iшла гарачая размова.

Ходас даказваў, што Славiка трэба гнаць прэч, пакуль ён не зганьбiў брыгады.

Генрыху гiсторыя з "дуэллю" здавалася надзвычай вясёлай. Ён жартаваў:

– Ты ведаеш, я ўвесь час мару, каб хто-небудзь другi закахаўся ў Зою. Выклiкаў бы сапернiка на дуэль... Паказаў бы сваё рыцарства.

Вася прызнаўся, што ён таксама "заехаў аднаму па мордзе", калi той пачаў занадта завiхацца каля Веры.

– Жах, жах!
– хапаўся за вушы Косця.
– Выходзiць, усе вы з радзiмымi плямамi праклятага капiталiзму. Iвана салам не кармi, дай залезцi на высокую трыбуну. Славалюбства! Васiль баiцца ўласнай жонкi. Баязлiвасць! Брыгадзiр

наш, замест таго каб правесцi выхаваўчую работу, выбiвае вучню скiвiцу... Адзiн я...

– Балбатун ты!.. Самая шкодная загана! Ты любую справу ўтопiш у словах. Кажы сваю прапанову.

– Статус-кво. Усе застаюцца, як у Берлiне да заключэння мiрнага дагавору. Вы ўпалi з таго матацыкла, на якiм я ўчора ездзiў да бацькоў.

Усiх рассмяшыла Косцева прапанова. З ёй пагадзiлiся. Паспрачалiся аб другiм.

Лапацiн прапанаваў, каб Тарас аб'явiў Машы байкот: няхай не водзiць адразу двух. Тарас пачырванеў, разгубiўся. Косця сказаў, што такiя пытаннi нельга вырашаць калектыўна.

– Дамаўлялiся, што ў нас не будзе тайны адзiн ад аднаго, - сказаў просталiнейны Ходас.

– Я не раблю тайны з таго, што Маша падабаецца мне, - адказаў Тарас. Але...

– Але, - падхапiў Косця, - гэта не значыць, што ён павiнен дакладваць нам, пра што гаварыў з дзяўчынай. Так можна дайсцi да таго, што патрабаваць у Васiля справаздачы, пра што ён шаптаўся ўначы з жонкай. Гэта будзе ўжо не дружба, а гвалт, прымус... Можна ўзненавiдзець адзiн аднаго!

– Тады як зразумець, што Шыковiч працуе ў брыгадзе, а жыве, як воўк? I ўчынкi воўчыя. А мы гуляем у хованкi. Я супраць любога iндывiдуалiзму!
– Ходас нiколi не ўмеў так ясна аргументаваць свае думкi, як гэта рабiў Косця, гаварыў траха не лозунгамi i ў сваёй упартасцi часта быў непаслядоўны.

– Нiкога нельга абавязаць быць шчырым i адкрытым, - падсумаваў Тарас. Славiк павiнен паверыць у нашу шчырасць.

Ён сказаў гэта i спалохаўся: а як яму, брыгадзiру, праявiць сваю шчырасць пасля таго, што здарылася?

Славiк таксама iшоў на працу са страхам: як яны сустрэнуцца? Не, нiчога. Працягнулi рукi адзiн аднаму, усмiхнулiся. Знешне як быццам нiчога не змянiлася. Знешне...

А што рабiлася ў кожнага ў душы?

Тарас стараўся перамагчы сваю непрыязнасць. Але пакутаваў ад рэўнасцi. Яму здавалася, што Маша сустракаецца з iм рэдка, неахвотна i сумуе, калi яны ходзяць па асеннiх вулiцах. Яму рабiлася таксама сумна. Ён падазраваў, што яна не перастае сустракацца са Славiкам, хоць яна запэўнiвала, што пасля таго нi разу не бачыла маладога Шыковiча. Але Тарасу ўспамiналася, як весела i легкадумна яна смяялася, калi ён расказваў ёй, што ў iх адбылося. Безумоўна, ёй падабаецца вось такi вясёлы, бесклапотны рызыкант i пазёр. То няхай бы сказала! Тарасу да болю было крыўдна: чаму яна, якая здалася яму такой разумнай, не хоча быць з iм да канца шчырай? Калi ў яе сэрцы няма кахання, ён згодзен застацца добрым сябрам. Абы была шчырасць.

А Маша не хлусiла.

Славiк званiў ёй, дамагаўся спаткання. Яна са смехам адказала, што баiцца яго: "Яшчэ застрэлiш".

Рэўнасць яго патухла разам з "лiхтаром" пад вокам. Але такi яе адказ моцна закрануў самалюбства.

"Ага, сабака, расказаў! Чакай жа!" - зноў узлаваўся ён на Тараса. Не верыў яго добразычлiвасцi. Ставiўся з падазронасцю. Чапляўся без усялякай прычыны.

– Ты чаму глядзiш на мяне так?
– спытаў ён аднойчы ў Тараса, калi яны выпадкова апынулiся ў цесным праходзе памiж станкамi-волатамi. Вось тут бы iм i пагутарыць па шчырасцi. Дык не - у кожнага гонар.

Поделиться:
Популярные книги

Секси дед или Ищу свою бабулю

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.33
рейтинг книги
Секси дед или Ищу свою бабулю

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Большая Гонка

Кораблев Родион
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0