Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Вы хаця падумалi б, якая яна жанчына! Лекары задрыпаныя!
– i вылаяўся груба, злосна, як не лаяўся яшчэ пры жонцы нiколi.

Ён не ведаў, што дома Наташа. Яна сядзела ў кабiнеце, дзе заўсёды рыхтавала ўрокi, калi бацькi не было дома. Яна бачыла, у якiм стане вярнулася дадому мацi. Калi з'явiўся бацька i адразу накiраваўся ў спальню, дзяўчынка насцярожылася. Не, яна не стала падслухоўваць iх размову. З малых год бацька вучыў яе, што гэта нядобра. Але калi ён закрычаў, Наташа не вытрымала.

Яна з'явiлася ў дзвярах спальнi ў чорным фартушку, з банцiкам у косах,

стройная, высокая (у бацьку пайшла), з ласкавай усмешкай на твары.

– Добры дзень, тата. Мы не бачылiся сёння, - падбегла, паднялася на пальчыках, чмокнула ў шчаку.

– Твой тата падлюга!
– не вытрымала Галiна Адамаўна, каб не шыбануць у мужа самы цяжкi камень. Яна не чакала, што камень можа паляцець у яе.

Наташа адступiла ад бацькi, агледзела яго, потым - мацi. I зноў да бацькi. Абняла за шыю, закрычала:

– Няпраўда! Няпраўда! Няпраўда! Ён добры, ён разумны. А ты... ты... неразумная... ты - раўнiвая. Ты атручваеш яму жыццё.

– Наташа! Наташка! Хiба можна! Сцiхнi!
– Антон Кузьмiч сварыўся на яе, але прыцiскаў да сябе. Гладзiў худзенькiя плечы i адчуваў, што сам захлынаецца слязамi.

Дачка вырвалася, выбегла з пакоя.

Галiна Адамаўна самлела, у яе здарыўся сардэчны прыступ.

Валянцiна Андрэеўна атрымала ананiмнае пiсьмо. Немагчыма растлумачыць, чаму Гаецкая жанчынам, якiя сябравалi памiж сабой, паведамiла па-рознаму: адной - яўна, другой - ананiмна.

Нельга сказаць, што Валянцiна Андрэеўна нiколi не раўнавала Кiрылу. Усё было ў жыццi. На тое яно i жыццё. Але яна нiколi не трацiла розуму i здольнасцi разважаць, аналiзаваць. Быў у яе вопыт i добрая жаночая мудрасць. Калi нiводзiн лекар не задумаўся, колькi патрэбна часу, каб пасля такой аперацыi чалавек вярнуўся да нармальнага, не, ненармальнага, вясёлага жыцця, то яна адразу ж падумала пра гэта i першаму, чаму не паверыла, - сувязi Яраша з Зосяй. Кiрыла i Маша?.. Прыпiсалi б яе мужу любую другую жанчыну, у Валянцiны Андрэеўны, магчыма, яшчэ ўзнiклi б нейкiя падазрэннi: не бывае дыму без агню. Але Маша... Яна бачыла дзяўчыну адзiн раз, ведала, што яна сустракалася з Тарасам i Славiкам. I раптам - Кiрыла. Не, не, не! Яна з агiдай, з нянавiсцю да ананiмшчыка адганяла гэтую брудную плётку. Яна палюбiла Машу, паверыла ў яе розум, у яе дзявочую сумленнасць i чысцiню, iнтуiтыўна, чуццём педагога, адчувала, што такая натура нiколi не зробiць подласцi. Валянцiна Андрэеўна любiла людзей i верыла iм.

Увечары яна паказала пiсьмо Кiрылу. Пакуль ён чытаў, яна ўважлiва сачыла за выразам яго твару. Спачатку ён пачырванеў, потым пабляднеў, спацеў. Як бы вытлумачыла гэта тая ж Галiна Адамаўна! Валянцiна Андрэеўна ўбачыла iншае: здзiўленне i абуранасць. Дачытаўшы да канца, ён разгублена паглядзеў на жонку.

– Чорт ведае што такое! Падумай толькi, якая душа павiнна быць у чалавека, каб з усiх гэтых фактараў зрабiць такiя высновы. Вырвалi мы ёй кватэру, куплялi мэблю, прывезлi яе з бальнiцы, былi яшчэ разы два. Ты чытала яе расказ... Але, прыязджалi яны з Антонам па грыбы... Ну i што? Гэта - яна, Гаецкая. Недарэмна Антон так не любiць гэту бабу.

– Увогуле ты, Кiрыла, ласы на каўбасы. Гэта я

ведаю. На кожную прывабную кабету зiркаеш як кот на сала.

– Валя!

– Але не бойся. Гэтаму пiсьму i я не веру. Не таму, што ў табе вельмi ўпэўнена. Не суцяшайся. Веру iм - Зосi, якую знаю па тваiх расказах, i Машы...

Кiрыла з палёгкай уздыхнуў.

– Ведаеш, пра што я падумаў? Чаму ў такiх разумных бацькоў, як мы з табой, не вельмi разумныя дзецi?

– Што табе трэба ад тваiх дзяцей?
– адразу спахмурнела i ўзлавалася Валянцiна Андрэеўна.
– Розум прыходзiць з гадамi. У цябе яго i цяпер не надта, калi ты пра яго такой высокай думкi.

Пра ўсё яна магла гаварыць разважлiва i спакойна. Але няхай нiхто не чапае яе дзяцей, нават iх родны бацька.

Кiрыла зразумеў, што зрабiў не той паварот i не так, як трэба, злiслiвiў перад жонкай.

– Ну, добра, добра. Не злуй. Чаму ты думаеш, што я так ужо дрэнна думаю пра сваiх дзяцей? Я проста хачу, каб яны былi лепшыя за нас.

Валянцiна Андрэеўна чамусьцi цяжка ўздыхнула.

– Ёсць, Кiрыла, норма чалавечых якасцей? Хiба дрэнны чалавек Галiна Адамаўна? Але ўяўляю, што з ёй робiцца, калi такое агiдненькае пiсьмо прыслалi i ёй.

– Няўжо можна паверыць гэтаму?

– Ты не ведаеш яе. Нам трэба зараз жа схадзiць да iх.

На iх званок адчынiла Наташа. У дзяўчынкi быў такi выгляд, быццам яна толькi што вярнулася з пахавання кагосьцi блiзкага.

– Тата дома?

Яна кiўнула галавой.

– А мама?

– I мама.

Антон Кузьмiч сядзеў у сваiм застаўленым кнiжнымi шафамi кабiнеце i бяздумна гартаў альбом Траццякоўскай галерэi.

Галiна ляжала ў спальнi. Яна не хацела бачыць нi мужа, нi дачкi - гэтага "Ярашавага кодла", як яна пасля крычала ў iстэрыцы. Каля яе быў адзiн Вiця, далiкатны, цiхi, асцярожны ў сваiх пачуццях i меркаваннях. Можа, праз гэта Галiна Адамаўна больш любiла сына, чым рэзкую, нявытрыманую дачку. А Ярашу, наадварот, якраз гэтая рыса не падабалася ў сыне.

Валянцiна Андрэеўна, умiг зразумеўшы становiшча, адразу пайшла да сяброўкi. Кiрыла, убачыўшы, у якiм настроi Яраш, паспрабаваў жартаваць, весела спытаў:

– Што? Выдала?

Антон Кузьмiч сцiснуў рукамi скронi, на твары яго была пакута.

– Жах! Калi гэта будзе паўтарацца, калi так будзе далей - немагчыма жыць, працаваць...

Шыковiч адкiнуў прэч свой гуллiва-жартаўлiвы тон. Пэўна, справа сур'ёзная, калi нават Яраш, якi да ўсiх нягод ставiўся з гумарам, так перажывае. Кiрыла ўпаў у крэсла насупраць сябра. Пстрыкнуў партсiгарам.

– Ты мне растлумач. Чым ты вiнаваты перад ёй, што яна так не верыць?

– Не хапае iнтэлiгентнасцi. Звычайнай культурнасцi. Усё няшчасце наша, што мы не выхавалi ў нашай iнтэлiгенцыi неабходнай iнтэлiгентнасцi. Адгэтуль дзiкая рэўнасць маёй жонкi, дзiкая подласць Гаецкай, усё што хочаш.

Яны доўга гутарылi пра гэта. Можа, праз добрую гадзiну Валянцiна Андрэеўна паклiкала iх у спальню.

– Ну вось што, хлопчыкi, - сказала яна двум сталым мужчынам, як малым. Сядайце i расказвайце. Толькi не круцiце хвастамi, а то надзяру вушы.

Поделиться:
Популярные книги

Мимик нового Мира 15

Северный Лис
14. Мимик!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 15

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Релокант 6. Я - Аид

Flow Ascold
6. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант 6. Я - Аид

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Помещица Бедная Лиза

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Помещица Бедная Лиза

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Стрелок

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Стрелок

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

(Противо)показаны друг другу

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
(Противо)показаны друг другу