Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Што маем новае, Кiрыла Васiльевiч?

– Па групе чыгуначнiкаў знайшоў гару новых дакументаў, па групе Савiча...
– Шыковiч развёў рукамi.
– Акрамя ўсяго iншага, гэтыя людзi здорава ўмелi маўчаць.

– Але, - згадзiўся чэкiст.
– Не дзеля ўласнай славы яны змагалiся. I не думалi, што нам з вамi прыйдзецца не спаць начамi, каб даследаваць iх дзейнасць.

Не спыняючы размовы, маёр набраў нумар тэлефона, коратка загадаў:

– Арыштаванага Дымара да мяне.

Шыковiч устрапянуўся:

Што-небудзь новае?

– Зараз пабачыце i пачуеце, - усмiхнуўся Сербаноўскi. Падняўся з-за стала, пацягнуўся, падышоў да акна i адчынiў фортачку.
– Як ваш сябра Яраш жыве?

Шыковiч насцярожыўся: цi не дайшла i сюды, у гэты старажытны будынак, плётка пра сувязь Антона о Зосяй? Адказаў жартам:

– Рэжа людзей без лiтасцi.

– Мне Вагiн расказваў: здорава ён выступiў на сесii. Малайчына!

– Але. Прыйшлося каму-нiкаму пачухацца.

Пастукалi ў дзверы.

– Заходзьце!
– гучна крыкнуў Сербаноўскi. Хутка ўзяў ад сцяны крэсла, паставiў на вугал стала, з таго боку, дзе сядзеў сам. Кiўнуў Шыковiчу: - Сюды, калi ласка...

Кiрыла хутка перасеў.

Ён чакаў убачыць у арыштаваным грамiлу з бандыцкай мордай, а ўбачыў раптам у дзвярах старога - сiвога, сухога, з пакорлiва-дабрадзейным выразам твару. Салдат з аўтаматам на грудзях пачаў дакладваць:

– Таварыш маёр...

Сербаноўскi спынiў яго знакам рукi:

– Пасядзiце ў калiдоры.

– Слухаюся, таварыш маёр!
– Шчоўкнулi абцасы, бясшумна зачынiлiся дзверы.

Стары, як бы раптам успомнiўшы, сарваў з галавы кепку:

– Добры дзень, грамадзянiн следчы.

– Добры дзень, - адказаў Сербаноўскi як быццам i ветлiва, але Шыковiч адразу адчуў знявагу i агiду ў яго голасе.

Маёр стаяў каля акна, залажыўшы рукi за спiну. Шыковiч упершыню ўбачыў яго такiм - высокiм, стройным, паважным i нават гордым, магчыма, за сваю нялёгкую, але пакуль што вельмi патрэбную прафесiю. Ва ўсякiм разе, у гэты момант ён зусiм быў не падобны на таго сутулага, са змораным тварам капiтана, якога Шыковiч некалi сустракаў на вулiцы i чамусьцi неўзлюбiў завочна, пакуль не пазнаёмiўся, не пачаў разам працаваць.

– Сядайце, - паказаў Сербаноўскi арыштаванаму на крэсла, што стаяла амаль пасярод пакоя.

Стары цяжка ўздыхнуў i сеў. Маёр прайшоў мiма яго i зайшоў з другога боку стала на сваё месца.

"Няўжо гэты дзядуля сур'ёзны злачынца?
– думаў Шыковiч, разглядаючы арыштаванага.
– Такi бяскрыўдны твар. Тонкiя кiсцi, пальцы рук, як у музыкi. Няўжо з iнтэлiгентаў? Не, ёсць у iм нешта лакейскае. Хутчэй афiцыянт якi-небудзь. Сумеў агледзець мяне так, каб не сустрэцца позiркамi. Ацанiў касцюм".

Сапраўды, сiвы дзядуля прыкiнуў па адзенню: хто гэты другi - цывiльны цi пераапрануты чэкiст? Пазнаваць людзей па вопратцы ён умеў добра.

– Грамадзянiн...
– Сербаноўскi як бы забыўся прозвiшча i заглянуў у паперы, - Дымар-Сокалаў-Беразоўскi...

Я ўсё забываю, якое з гэтых прозвiшчаў ваша сапраўднае?

– Ну Дымар, Дымар, Ды-ы-ма-ар, - раздражнёна праскрыпеў стары.

Сербаноўскi ўскiнуў галаву, сказаў:

– Я прашу вас спакайней.

– Ды я спакойны, грамадзянiн следчы. Я ўжо спакойны, - раптам скiс, згорбiўся арыштаваны, нахiлiўся, кранаючыся кепкай падлогi.

– Чым вы займалiся да вайны, Дымар?

– Рабiў закройшчыкам у атэлье,

– У часе вайны?

– Трымаў сваю майстэрню, кравецкую. Невялiчкую.

– А яшчэ чым займалiся?

– Эх, грамадзянiн начальнiк!
– ляпнуў раптам стары кепкай па падлозе, выпрастаўся, упершыню не хаваючы вачэй, паглядзеў на Шыковiча.
– Не абрыдла вам цягнуць адно i тое ж па дзесяць разоў?

– Адказвайце на пытаннi!

Ну, выконваў некаторыя заданнi палiцыi, - глуха, у падлогу, адказаў Дымар.

– Чые яшчэ заданнi выконвалi?

– У СД не служыў!
– пiсклява крыкнуў арыштаваны.
– Чаго не было, таго не было! Я ўсё вам сказаў. Нагаворваць на сябе мяне не прымусiце!

– Чакайце, чакайце. Не прыкiдвайцеся дурнем. Нам добра вядомы ўзаемаадносiны СД i палiцыi. I вам яны не горш вядомы. Якiя канкрэтна заданнi вы выконвалi?

Прозвiшча выпала ў Шыковiча з галавы - эпiзадычная асоба, а яму трэба было ў працэсе запамiнаць сотнi розных прозвiшчаў, беларускiх, расейскiх, нямецкiх. Але калi ён пачуў аб прафесii гэтага чалавека, то адразу прыгадаў Ярашаў расказ. Не стрымаўся, звярнуўся да Сербаноўскага:

– Прабачце, Анатоль Барысавiч. Як iмя, iмя па бацьку арыштаванага?

– Адказвайце, Дымар!

– У вас жа запiсана.

– Пытаюць у вас.

– Назар Авяр'янавiч.

– Гэты тып шпiёнiў за Ярашам, - сказаў Шыковiч маёру.

Дымар зноў выпрастаўся, з неўразуменнем паглядзеў на Шыковiча, якi задае пытаннi зусiм не прафесiйна. Значыцца, не чэкiст, не вышэйшы начальнiк. Хто ж? Сведка?

– Вы ведаеце Яраша?
– спытаў у яго Сербаноўскi.

– Не, не, - хутка, не падумаўшы, адказаў здраднiк.
– Такога прозвiшча не чуў.

– Кузьма Клешч. Пажарнiк. Ведалi такога?

Дымар на хвiлiну задумаўся, непрыгожа, па-старэчы, звесiўшы скiвiцу, ад чаго рот ператварыўся ў нейкую бясформенную шчылiну. Потым як быў узрадаваўся:

– Ах, Клешч? Пажарнiк? Помню, помню. Прызнаюся, меў заданне прасачыць за iм. Меў, меў... Але. Грамадзянiн начальнiк! Прашу запiсаць гэта. Не выдаў. Не. Не выдаў, хоць раскусiў, што гэта за птушка. Аро-ол!
– на высокай ноце, як бы з захапленнем выгукнуў стары шакал i раптам хiхiкнуў: - Гэта ж ён Лучынскага... фота яго пасля размножвалi. А я не выдаў. Добры чалавек. Спадабаўся мне. Значыцца, жыве Кузьма Клешч? Хе-хе, Клешч. Вось вам яшчэ факт. Запiшыце. Не выдаў я добрых людзей!

Поделиться:
Популярные книги

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4

Князь

Мазин Александр Владимирович
3. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.15
рейтинг книги
Князь

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Сонный лекарь 7

Голд Джон
7. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 7

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3