Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Славiчак... даражэнькi... цяпер мы звязаны з табой назаўсёды.

Яго нiбы агнём апякло.

"Звязаны... назаўсёды... Усё жыццё з ёй? З-за адной хвiлiны? Што яна вярзе? Чаго яна хоча?"

I да ўсяго непрыемнага - яшчэ страх. Як удар. У галаву, у грудзi. Ажно пот выбiла.

А ў гэты момант - званок. Яны падхапiлiся. Славiк спалохаўся, разгубiўся. Кiнуўся да радыёлы, выключыў. Настойлiва прагучалi кароткiя тры званкi. Iра! Так звонiць яна. А калi бацькi? Славiк уключыў радыёлу зноў. Крутнуў рэгулятар гучнасцi залiшне. Музыка запоўнiла кватэру.

Здалося, што Нiнка знарок павольна наводзiць парадак у сваiм туалеце. I робiць гэта перад iм бессаромна. Славiк узненавiдзеў яе ў гэты мiг. Шыкнуў

злосна:

– Хутчэй!
– i пабег да дзвярэй. Прыслухаўся. Доўгi званок. Але, Iра. Злуецца. Ён адчынiў. Сястра ляпнула яго па твары рукавiцай, з якой пасыпаўся пясок.

– Соня! Не дазванiцца!

У яго рыбацкай куртцы, у штанах, у акулярах яна падобна была на геолага. Кiнула шапку ў калiдоры на столiк i, нiбы ўчуўшы нюхам прысутнасць старонняга, заглянула ў кабiнет. Славiк убачыў, як Нiна, недарэчна (о, як недарэчна!) абшмаргнуўшы плацце, прывiталася, сарамлiва i лiслiва. Iра не адказала. Яна глядзела на незнаёмку амаль з жудасцю. Здавалася, не толькi вочы, але i акуляры яе расшырылiся. Потым кiнула позiрк на брата, позiрк бязлiтасны, знiшчальна-грэблiвы, крута павярнулася i пабегла ў свой пакой. Хаця б слова сказала.

"Кобра!" - хацелася крыкнуць Славiку. Аднойчы, калi яны сварылiся, ён ляпнуў гэтую абразлiвую мянушку. Рэакцыя была нечаканая: на яго страшэнна ўзлавалася мацi, нiколi ён не бачыў мацi такой расхваляванай i злоснай. Таму ён баяўся гэтага слова. Не крыкнуў ён нiчога ўздагон сястры яшчэ i таму, што злосць на яе тут жа перайшла на Нiнку. Але, ва ўсiм вiнавата гэтая "дзятлiха". Не знайшла другога жэста, як абшмаргнуць плацце. Варона.

Разгубленая, пакрыўджаная дзяўчына страцiла сваю ўпэўненасць i ад гэтага сцялася, змiзарнела. Апранала палiто i палахлiва азiралася. Але гэта яшчэ больш раздражняла Славiка. Фу, якая недарэка! Дзе былi яго вочы? Як ён мог звязацца з такой?

Але за дзвярамi кватэры, на лесвiцы, Нiнка, як бы страсянуўшыся, як тая птушка, умiг набыла ранейшую ўпэўненасць.

– Пыхлiвая якая сястра твая! Падумаеш, панi!

– А што яна, цалавацца з табой павiнна была?
– груба адказаў Славiк.

– А чым я горшая за яе?

У Славiка хапiла тактоўнасцi змаўчаць. Калi вёў Нiнку ў дом, тады ён не баяўся, што ўбачыць нехта з суседзяў. А цяпер баяўся. Узрадаваўся, што на лесвiцы нiкога не сустрэлi. Але на вулiцы было многа народу, i яму пачало здавацца, што многiя, асаблiва жанчыны, глядзяць на iх з разуменнем i насмешкай. Дагэтуль ён дэманстратыўна знаёмiў сваiх стыляжных сяброў з рабочай дзяўчынай i пляваў на iх кпiны. Цяпер жа халадзеў ад думкi, што можа сустрэць каго-небудзь з гэтых сяброў. Вынаходлiвы i не дужа далiкатны, ён не мог прыдумаць, як пазбавiцца ад яе, застацца аднаму. А яна, як нiколi, стала гаманкая. Расказвае пра сваiх дзяўчат, што Верка збiраецца замуж. Яго спалохала гэтае слова - "замуж". Дайшлi да Палаца спорту, i ён узрадаваўся нечаканай думцы:

– Я ў басейн. На трэнiроўку.

...Безумоўна, паводзiў ён сябе пасля як апошнi дурань. Не здолеўшы перамагчы сваю антыпатыю, не пайшоў больш у iнтэрнат, не запрасiў Нiнку нi разу ў кiно, пазбягаў сустрэчы адзiн на адзiн у цэху. Яна, аднак, праз колькi дзён падпiльнавала яго, заплакала:

– Я табе аддала ўсё. А ты... Зняславiў, насмяяўся... З дзiцем хочаш пакiнуць?

"З дзiцем", - во адкуль гэты страх.

"Няўжо яна можа зацяжараць?!" - нi на хвiлiну не пакiдала яго думка з таго дня. Ён купiў тоўстую кнiгу "Акушэрства", прачытаў у пустым асеннiм парку ўсё пра цяжарнасць i закiнуў кнiгу ў кусты. Не, нiчога яшчэ яна не ведае. Але зацяжараць можа, калi не ад яго, то ад каго другога, ахвотнiкi знойдуцца. А звалiць на яго. Чым больш ён думаў пра гэта, тым больш пераконваў сябе, што Нiна абавязкова гэтак зробiць, i ўсё больш пачынаў ненавiдзець дзяўчыну за гэтую яе ўяўную каварнасць.

Яе пагроза прыдушыць яго станiнай спалохала Славiка значна менш. Але ўстрывожыла Генрыхава пытанне. Што, калi яна расказала сяброўкам, а яны Косцю, якi жыве ў iнтэрнаце побач i часты госць у дзяўчат? Тады, напэўна, ужо ведае ўся брыгада. Даведаецца ўвесь цэх, завод. Чаго добрага, пачнуць разбiраць на сходзе.

Не, няма чалавеку волi на зямлi. Тысячу ўмоўнасцей звязваюць рукi i ногi, тысячу страхаў падпiльноўваюць на кожным кроку. Ён, Славiк, доўгi час лiчыў, што пазбавiўся ад такiх "перажыткаў i забабонаў", як сумленне, сорам, каханне, пакланенне аўтарытэтам i г.д. Нi д'ябла не атрымалася. Ён не толькi такi, як усе, ён горшы - сентыментальны слюнцяй. А вiнаваты бацькi, гэта яны так выхавалi. I ў такiм абкружэннi перарабiцца, выходзiць, проста-такi немагчыма. На турыстаў крыкнуў - у каталажку, вузкiя штаны надзеў - у сатырыкон, дзяўчыну пацалаваў - прымусяць жанiцца. Жах!

Дзень той, аднак, скончыўся спакойна: станiна яго не прыдушыла, у камiтэт камсамола не выклiкалi.

Але Славiк не ўзрадаваўся гудку. Ён паабяцаў Нiнцы сустрэцца ўвечары. А страчацца зусiм не хацелася. I не страчацца боязна.

З цэха i заводскiх варот яны выйшлi разам з Тарасам. Брыгадзiр часта затрымлiваўся, часам i зусiм заставаўся начаваць у iнтэрнаце. А тут раптам спяшаўся дадому, да Ярашаў. Хоць як сказаць - спяшаўся, калi прапанаваў пайсцi пехатой? Тым больш не спяшаўся Славiк. Дома ў яго былi складаныя адносiны з Iрай. Яны, на здзiўленне мацi, зусiм перасталi сварыцца памiж сабой. Сястра глядзела на яго з грэблiвай пагардай. А ён баяўся адказаць нават злосным позiркам. Ён проста пазбягаў яе. Не чапаў. Абы цiха было.

Тарас доўга iшоў моўчкi. У яго быў свой клопат: адносiны ў сям'i Ярашаў у яго сям'i. З малых год ён ведаў рэўнасць Галiны Адамаўны i цяпер, калi ўсё разумеў, шкадаваў бацьку. Першая паведамiла яму Наташа, што мацi зноў да кагосьцi прыраўнавала. Дзяўчынка была ў роспачы: мацi ўпершыню груба абразiла яе. Пасля iх нечаканай сустрэчы на кватэры ў Зосi Антон Кузьмiч упершыню расказаў сыну пра свае адносiны з жонкай, расказаў усю праўду... Тарасу зрабiлася балюча: як можна ўскладнiць простыя i ясныя рэчы, забрудзiць чысцейшыя чалавечыя адносiны! Хочучы шчыра дапамагчы iм, ён паспрабаваў пагутарыць з Галiнай Адамаўнай. Але тая груба перапынiла яго: "Я цябе прашу не ўмешвацца ў нашы справы". Ён, Тарас, не прыхiльнiк таго, каб лезцi ў чужую душу. Але ж нельга i абыякавым заставацца, калi двое добрых i блiзкiх людзей, пражыўшы разам многа год, раптам не разумеюць адно аднаго. Як многа яшчэ гэтага неразумення!

– Катка сёлета, вiдаць, не дачакаешся. Бр-р, - скурчыўся Славiк i наставiў каўнер свайго лёгкага кароткага палiто.

Снег, што выпаў тыдзень назад, раставаў. Было сыра, слiзка i холадна. Тарас у скураной куртцы на футры, у галёшах крочыў размашыста, упэўнена. Славiк з галёшаў смяяўся - старамодна!
– i ў даўганосых чаравiках коўзаў па талым снезе, пераскакваў лужыны, лаяў недарэчную зiму. Гаварыў ён прыкладна гэтак жа, як iшоў: скакаў з прадмета на прадмет, з пагоды на кiнаафiшу, адтуль на валёнкi i бахiлы сустрэчнага селянiна... У сувязi з чым усплыла раптам гэтая думка, ён i сам не здолеў бы растлумачыць. Ляпнуў нечакана не толькi для Тараса, а вельмi можа быць, што i для самога сябе:

– У цябе моцна ўтрэскалася адна дурнiца.

Баючыся злоснага жарту, Тарас змаўчаў, толькi глянуў на Славiка як бы з недаверам.

– Не верыш? Не цiкавiшся хто? Мая сястра. Iра.

– Яна ўпаўнаважыла цябе сказаць пра гэта?

– Ну што ты!
– засмяяўся Славiк.
– Яна авечка. Я прачытаў у яе дзённiку.

– Прыгожа, няма чаго сказаць!

– А ты не прачытаў бы дзённiка сястры, каб ён трапiў табе на вочы? Не люблю прытвораў! А я чытаў з цiкавасцю. Як яна цябе там узносiць! Культ Ганчарова.

Поделиться:
Популярные книги

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

Мой любимый (не) медведь

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.90
рейтинг книги
Мой любимый (не) медведь

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Жандарм 5

Семин Никита
5. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 5

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Наизнанку

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Наизнанку

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая