Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:
Кiрыла ледзь не закрычаў ад расчаравання. Выхапiў другi здымак.
– А тут?
Яна зiрнула, не ўзяўшы здымка ў рукi, i зноў адмоўна пакачала галавой.
– Ты не пазнаеш гэтага чалавека?
– забыўшыся, на "ты" крыкнуў Шыковiч, працягваючы трэцi здымак - вялiкi фотапартрэт Гукана.
Зося ўся сцялася i спалохана адступiла ад яго.
– А калi я памылюся?
– цiха-цiха спытала яна.
– Прайшло столькi год!
– Гэта - Сажань?
– перайшоў Шыковiч да iмклiвага наступу.
Не адказваючы проста, яна спытала:
– Хто ён, гэты чалавек?
– Старшыня
Дзiўная ўсмешка скрывiла яе твар: яна чула гэтае прозвiшча сотнi разоў, i тады, калi працавала ў атэлье, i ў бальнiцы, i яшчэ часцей цяпер ад iх Кiрылы Васiльевiча i Антона Кузьмiча, калi яны часам заходзiлi да яе i вялi размову пра Шыковiчаву работу, мiнулую i цяперашнюю. Дык вунь каго яны з бацькам ратавалi! Не, нiякiх асаблiвых пачуццяў у яе не ўзнiкла, акрамя аднаго: раптам захацелася нiколi-нiколi не чуць, не ўспамiнаць гэтых iмён Сажань-Гукан. Забыць iх у адзiн мiг i назаўсёды.
Нясмела, няўпэўнена, як малая, яна спытала:
– А можа, не трэба, Кiрыла Васiльевiч?
– Што не трэба? Чаго вы баiцеся? Яго?
– Я не за сябе. За вас.
– За мяне? Го-о!
– ён галёкнуў.
– Не той час,
Соф'я Сцяпанаўна, каб баяцца! Ён сам увесь час дрыжаў. I цяпер дрыжыць... А мы станем гнiлымi лiбераламi, пляснiвымi гуманiстамi, калi не будзем выводзiць такiх на чыстую ваду... Калi ты выдаеш сябе за героя, то будзь ва ўсiм героем. А ён баяўся за сваю кар'еру!.. За яе затаптаў у гразь...
Зося пакутлiва зморшчылася, як ад болю.
– Ну добра, добра. Не думайце i не хвалюйцеся. Нiчога асаблiвага не здарыцца. Мы надзiва добрыя. Самае большае - яго пашлюць на пенсiю.
"Куды цябе пашлюць, гэта я не ведаю. Але пагаварыць з табой я пагавару. Зараз жа. Пагавару так, як з табой не гаварыў яшчэ, бадай, нiхто!" - не думаў, а гнеўна шаптаў Шыковiч, на хаду апранаючы сваю куртку i збягаючы з другога паверха.
Ён зноў запалiўся i прагнуў дзейнасцi. Iшоў, думаў, як уварвецца ў кабiнет Гукана i якiя словы скажа. А калi там наведвальнiкi? Скажа i пры iх! Няхай ведаюць. Скандал? Няхай выклiча мiлiцыю i выведуць яго.
Але, нягледзячы на такое гарэнне i завiруху ў думках, пасля таго як убачыў таполi i раку, да яго вярнулася звычайная аптымiстычная здольнасць любавацца навакольным: зiмой, дрэвамi, жанчынамi, дзецьмi".
Падаюць сняжынкi, сухiя i... цёплыя. З крутога адхону з'язджаюць у роў на лыжах хлапчукi. Кiдаюцца, чарцяняты, як у бездань. Шыковiча на мiг аж страх апанаваў. Але тут жа стала радасна ад iх смеласцi. Як хораша было б, каб вырасла пакаленне людзей, якое нiчога не баялася б! Але ўспомнiў сына. Славiк бадай нiчога не баiцца, аднак гэта не зрабiла яго лепшым.
Наадварот. Ёсць iншыя нормы, якiх чалавек павiнен прытрымлiвацца, каб стаць чалавекам. Усё знаходзiцца ва ўзаемасувязi i ўзаемазалежнасцi.
Шыковiчу не хацелася паглыбляцца ў фiласофскiя разважаннi, i ён пачаў узiрацца ў твары людзей, ён здаўна любiў гэтую гульню: адгадваць прафесiю чалавека i чым ён заклапочаны ў той момант. Некалi ён пажартаваў, што нiдзе няма столькi прыгожых жанчын, як у iх горадзе. Яраш i Валя смяялiся, а Галiна Адамаўна згадзiлася. Можа, таму, што сама прыгожая, цi, можа, каб яшчэ раз нагадаць мужу, як многа спакусы на яго шляху, а таму няхай асцерагаецца.
Цяпер, узiраючыся
"У гэтым горадзе змяшалася кроў нацый, якiя маюць найлепшых красунь, беларускай, расейскай, украiнскай, польскай".
– Шыковiч амаль узрадаваўся нечакана ўзнiкшаму тлумачэнню. Жарт ператварыўся ў выснову.
Хутка ён злавiў сябе на тым, што перастаў думаць пра Гукана. Утаймавалася абурэнне. Аслабла жаданне ўварвацца ў яго кабiнет i кiнуць яму ў твар словы-каменнi. Навошта? Цi не можа гэта даць Гукану лiшнiя козыры?.. Людзi накiнуцца на сенсацыйную дробязь i застануцца безуважлiвымi да галоўнага. Не, справу трэба даводзiць да канца з ранейшым спакоем i разважлiвасцю. Яшчэ праз хвiлiну Кiрыла адчуў, што, акрамя ўсяго таго, што падказвае розум, яму проста не хочацца сустракацца з гэтым чалавекам, бачыць яго. Брыдка. А тым больш што ён, Шыковiч, не зларадны, не "крыважэрны". Яму нават усё адно, што будзе з Гуканам як работнiкам: дадуць яму вымову, выганяць, пашлюць на пенсiю. Галоўнае, што маральна ён прыкончаны, выкрыты. Цяпер ужо нiшто - нi хiтрыкi, нi заслугi, ваенныя i мiрныя, - не паможа яму выкруцiцца, захаваць позу героя. Праўда, як бы глыбока яе нi закопвалi, у якiя б вiры нi тапiлi, у якiх бы архiвах нi хавалi, яна ўсё адно ўсплыве, вырвецца на волю i з'явiцца людзям у сваiм першародным харастве.
"Вось так, Сямён Гукан!"
Не дайшоўшы квартала да гарвыканкома, Шыковiч хвiлiну пастаяў на рагу вулiц, паназiраў за людзьмi i рушыў у другi бок - да гаркома партыi.
33
Галiна Адамаўна адразу ж здагадалася, што муж парушыў клятву, якую даў ёй, што ён зноў наведваўся да той. I зноў стаiў, зноў не прызнаўся. Чаму?
Парушэнне клятвы яшчэ больш абурыла i абразiла яе. Але яна змаўчала, хоць усё кiпела i гарэла ў ёй. Яна баялася сваркi, разрыву i прымусiла сябе маўчаць. Дзеля дзяцей. Выкрык Наташы, варожасць дачкi спалохалi яе. Яшчэ больш усхвалявала замкнутасць i адчужанасць Вiцi, яе любiмца. Дзеля спакою дзяцей i спакою яго, Антона, яна гатова на любыя пакуты, душэўныя i нават фiзiчныя.
Знешне ў доме ўсё нiбыта было добра.
Разам снедалi, разам спяшалiся на работу. Абедалi не заўсёды разам - Антон часам затрымлiваўся ў клiнiцы, на кансультацыях. Але кожны раз, больш акуратна, чым раней, званiў i паведамляў, дзе ён. Разам вячэралi, усёй сям'ёй глядзелi тэлевiзар цi, пакiнуўшы дзяцей дома, хадзiлi ў кiно, у госцi. Але Галiне Адамаўне здавалася, што муж зусiм не той, што раней, - не такi ласкавы. Ад гэтага яна пакутавала яшчэ больш, рэўнасць душыла яе, як хвароба. Але яна трывала i ў душы нават пачала ганарыцца сваiм падзвiжнiцкiм цярпеннем. Паступова ўваходзiла ў ролю пакутнiцы - дзiкую, пачварную ролю, якая калечыць душу. Я пакутую ў iмя Бога, у iмя iдэi, у iмя блiзкага свайго... i пачынаецца чортведама што, чалавек ператвараецца ў фанатыка i перастае разумець самыя простыя, надзiва лагiчныя i звычайныя рэчы. Галiна Адамаўна трохi не дайшла да гэтага... Выбух адбыўся нечакана.