Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

Тарас паверыў, што на гэты раз Славiк кажа праўду. Ён сам неаднойчы прыкмячаў, як Iра глядзiць на яго, як стараецца застацца разам. I, можа, каб не з'явiлася Маша, нейкiя пачуццi варухнулiся б i ў яго душы. Але з якой мэтай Славiк сказаў яму пра каханне сястры цяпер? Ён успомнiў: Маша гаварыла яму, што Славiк званiў ёй двойчы цi тройчы, зноў дамагаўся спаткання. Яна не пайшла, безумоўна. А цi праўда, што не хадзiла? А можа, зноў пачала гарэзлiвую гульню? Не, не. Не хацелася думаць пра Машу дрэнна.

Не адказваючы па сутнасцi, Тарас спытаў:

– Ты скажы мне, што ў цябе з Нiнкай?

Славiк паслiзнуўся, вылаяў гарадскiя ўлады i дворнiкаў, што не чысцяць

тратуараў. Гэта памагло яму схаваць сваю збянтэжанасць.

– Што ў цябе з Машай, то ў мяне з ёй. Ходзiм у кiно. Сёння пойдзем. Чаму гэта цябе зацiкавiла?

– Хлопцы не вераць, што ў цябе гэта сур'ёзна. Глядзi. Пакрыўдзiш дзяўчыну...

– О, вялiкiя маралiсты! Вам хацелася, каб я тут жа жанiўся, схадзiўшы два разы ў кiно. Аднак самi вы не вельмi спяшаецеся з гэтым актам... Фiлосаф гэты акулярысты тры гады Зою мацае, а сам брэша.
– Славiк нечакана моцна ўзлаваўся, мацюкнуўся гучна, не зважаючы, што iшлi яны па даволi люднай вулiцы.
– Абрыдлi вы мне як горкая рэдзька! Усе! Адзiн Косця чалавек...

Тарас даўно ўжо не звяртаў увагi на любую яго балбатню, але гэтыя словы пакрыўдзiлi. Столькi яны важдалiся з iм, столькi даравалi ўсяго, а ён вунь якой думкi пра брыгаду.

"Пэўна, сакратар парткома меў рацыю, не будзе з яго толку, прыйдзецца развiтацца".
– Тарас уздыхнуў, аднак, з жалем, яму амаль па-бацькоўску зрабiлася шкада гэтага шалапута.

31

Маша здзiвiлася, калi выявiла, што бiлетаў у Тараса толькi два.

– Як? Ты не ўзяў на Зосю?

Тарас моцна збянтэжыўся. I Зося таксама.

– Ну што ты! Я зусiм не хачу перашкаджаць вам.

– Чым ты, скажы, калi ласка, можаш перашкодзiць нам?

Маша гаварыла з калiдора, куды выскачыла пераадзець плацце. Але пры ўсёй шчырасцi адносiн да Зосi яна не абуралася. У голасе яе гучала адно вясёлае здзiўленне: эх ты, кавалер! Хiба так можна рабiць?

Зося сядзела на канапе ў звыклай позе, падкурчыўшы ногi, пакрыўшы iх цёплай хусткай. У кватэры было нават душна, але ў яе ўсё яшчэ жыло нервовае адчуванне, што ногi стынуць; так у калекi жыве боль ампутаванай нагi.

Да прыходу Тараса яны нешта кроiлi, i на канапе былi раскiданы зялёныя i чырвоныя, адмыслова выкраеныя шматкi. Як кветкi. Яна збiрала iх i звязвала ў пучкi.

Маша ўскочыла ў пакой з распушчанымi валасамi. Пачала прычэсвацца перад люстрам. Яны залюбавалiся яе залатымi валасамi. Зося глянула на Тараса з усмешкай сястры, старэйшай. Словамi ён, напэўна, нiчога не растлумачыў бы, але вачамi, позiркам здолеў папрасiць у Зосi прабачэння, сказаць: не думайце пра мяне дрэнна, проста мне хочацца... трэба пабыць з ёй удваiх.

Зося зразумела. Але тут жа адчула, што недзе ў самым далёкiм тайнiчку яе загоенага сэрца варухнулася зайздрасць, цiхая i добрая. I гэтае пачуццё яна забыла, бо не ведала яго шмат год. А таму спалохана прагнала яе прэч, няхай сабе i добрую зайздрасць. Хiба мае яна права iм зайздросцiць? Яны маладыя, шчаслiвыя, у iх зусiм iншае жыццё...

Зося любiла Машыных сяброў. Усiх. Любiла, каб яны часцей заходзiлi. Яны як бы звязвалi яе з вялiкiм светам, з новым жыццём, у якое яна ўваходзiла асцярожна i нават з некаторым недаверам. Яны былi розныя, але ўсе шчырыя i добрыя. А лепш за ўсё гаiла яе душэўныя раны дабрата людская. Яна руйнавала рэшткi недаверу яе да людзей i жыцця.

Тарас заняў у яе сэрцы, у думках асобае месца. Яшчэ ў ссылцы яна часам думала, што, магчыма, каб ёй тады ўдалося знайсцi i прытулiць таго хлопчыка, лёс яе быў бы зусiм iнакшы. Яна зноў падумала пра гэта перад аперацыяй, ёй вельмi хацелася

пабачыць Тараса, але яна не адважылася прасiць Антона Кузьмiча, толькi расказала, як шукала яго сына.

Калi Маша паабяцала запрасiць яго, яна моцна хвалявалася, чакаючы iх. Калi ён прыйшоў, была трохi расчаравана: чамусьцi ён уяўляўся ёй зусiм iншым, магчыма, больш падобным на Яраша. Але пазней Зосi здалося, што ў яе i ў Тараса падобныя характары. Цi не таму, што i лёс iх шмат у чым падобны? Яна палюбiла яго, як брата. Але, каб яна тады знайшла яго, яны б сталi братам i сястрой на ўсё жыццё. Аднак, нягледзячы на гэтую любоў, у апошнi час з'явiлася нейкая iншая трывога, незразумелая, неасэнсаваная. Яна выяўлялася асаблiва выразна заўсёды, калi яны, ён i Маша, вось гэтак збiралiся iсцi гуляць, у кiно, у тэатр. Не, гэта не было рэўнасцю нi да яго, нi да яе. Зайздрасць да iх маладосцi? Можа.

Падфарбоўваючы губы (яна, як i ўсё iншае, рабiла гэта ўмела i з пачуццём меры), Маша сыпала ў люстра iскры смеху.

– Тугадум ты, Тарас. I ўвогуле - мядзведзь. Я здзiўляюся... Рос ты ў горадзе, у такой iнтэлiгентнай сям'i. Каб ты пабачыў, дзе расла я!
– Але сказала яна гэта не са скаргай, а з гонарам i радасцю: расла ў бядзе, а вырасла вось якая, любуйцеся!

Зося пажартавала:

– Але. Цяжка паверыць, што ты не панскага роду. Каб я не бачыла твае мацi...

I тут жа зразумела, што сказала недарэчы. Машын твар у люстры адразу змянiўся, дзяўчына цяжка ўздыхнула:

– Мая мацi!
– I, як бы спалохаўшыся нечага, кiнула фарбу, падхапiлася, сказала Тарасу: - Пайшлi, мой верны рыцар.
– Падбегла да Зосi, абняла, пацалавала ў шчаку: - Прабач. I не сумуй без нас.

У фае Тарас неспадзявана для сябе ўбачыў Славiка... з Нiнай.

Славiк спачатку аслупянеў. Ён знарок пайшоў не ў цэнтральны, а ў гэты новы, у Залiнейным раёне, кiнатэатр, дзе бадай выключалася сустрэча са знаёмымi. I раптам на табе. Ды з кiм! Ён гатовы быў збегчы куды хочаш, калi Тарас i Маша рушылi да iх. Але схавацца немагчыма, людзей было яшчэ нямнога. Ды i зусiм iншае пачуццё спынiла - зачараванасць Машай. Ён даўно не бачыў яе. I калi, пасля сувязi з Нiнай, вобраз яе зноў завалодаў яго марамi, то ён часам, каб супакоiць сябе, думаў, што яму толькi ўяўляецца, што яна такая незвычайная, прыгожая, а ў сапраўднасцi ўсё хараство яе - выдумка яго ўзбуджанай фантазii. Аж не. Не! У новым адзеннi, недарагiм, але элегантным светла-шэрым варсiстым палiто i ў кашлатай высокай зiмовай шапцы, з-пад якой выбiвалiся яе залатыя валасы, яна здалася яму яшчэ больш прыгожай, чым у тую першую сустрэчу на дачы, чым нават уяўлялася ў бяссонныя ночы. Ён проста аслеп ад ззяння яе вачэй, аглух ад яе голасу, непараўнальнага нi з якiм другiм, задыхнуўся ад непаўторнага, адной ёй уласцiвага водару. Ён пачуў гэты прыцягальны водар яе цела, валасоў, вопраткi яшчэ здалёк. Яна смяялася. Яна казала нешта Тарасу. Ён не чуў. Аглушыла i асляпiла яшчэ адно - хваля рэўнасцi да свайго брыгадзiра.

Не ён, а Тарас пазнаёмiў дзяўчат. Маша не аглядала Нiну з той крыху зняважлiвай цiкаўнасцю, з якой аглядалi некаторыя Славiкавы сябры. Не, яна, выхаваная жыццём i бальнiцай, нiколi не раздзяляла людзей на нейкiя катэгорыi, а тым больш не меркавала пра iх па вопратцы, па знешнасцi. Але i яна глянула на Славiка са здзiўленнем. Яе здзiвiла не Нiна. Яе здзiвiў Славiк. I ён убачыў гэта i зразумеў. З тае хвiлiны ён бачыў усё - кожны яе рух, кожную iскру ў вачах, ледзь прыкметную ўсмешку i пералiвы ценяў на твары. I ўсё разумеў з незвычайнай, неверагоднай, проста-такi мефiстофельскай пранiклiвасцю.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Дарующая счастье

Рем Терин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.96
рейтинг книги
Дарующая счастье

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Чемпион

Демиров Леонид
3. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.38
рейтинг книги
Чемпион