Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

Яны расказвалi, дапаўняючы адзiн аднаго, да позняй ночы.

Здавалася, наступiла прымiрэнне.

27

Старшынёй сесii выбралi Гаецкую. З'яўленне яе за сталом прэзiдыума дэпутаты сустрэлi вясёлымi апладысментамi. Раней увесь час старшынёй выбiралi мужчыну, сакратаром - жанчыну. На мiнулай сесii нехта з дэпутатаў зрабiў заўвагу аб такiм парадку. I вось упершыню зрабiлi наадварот.

Тамара Аляксандраўна са сцiплай усмешкай кiвала галавой у залу i крышку даўжэй, чым трэба, цiснула руку сакратару - зусiм юнаму электразваршчыку будаўнiчага трэста. Яна ўмела паказаць сябе людзям! Прыемным голасам абвясцiла парадак i рэгламент. Усё было распiсана, звыкла, i

нiхто не чакаў, што могуць быць заўвагi па парадку. Ды раптам падняўся Яраш i сказаў, што яму для садаклада патрэбна не дваццаць хвiлiн, як прапануюць, а мiнiмум гадзiна - ёсць што сказаць пра медыцынскае абслугоўванне гараджан.

Зала загудзела. Такiя з'явы здаралiся рэдка.

Нехта кiнуў уголас:

– Чаму раней не дамовiлiся?

Гукан падхапiўся, каб адхiлiць просьбу Яраша: будзе грунтоўны даклад загадчыка аддзела i няма патрэбы гэтулькi часу даваць садакладчыку. Але яго апярэдзiла Гаецкая. З абваражальнай усмешкай сказала:

– Я думаю, дамо доктару Ярашу гадзiну. Пытанне важнае, а ён наш лепшы спецыялiст. Хто "за" - прашу падняць рукi.

Работнiкi гарсавета, лекары прагаласавалi з-за пэўнай цiкавасцi, усе другiя - з павагi да вядомага хiрурга.

А сам Яраш раптам падумаў, што не трэба яму гадзiна. У садакладзе яго, якi напiсаны даўно, добрыя хвiлiн дваццаць адводзiлiся трэцяму клiнiчнаму аб'яднанню, якiм кiравала Гаецкая. Як будзе вытлумачана цяпер такая жорсткая крытыка яе дзейнасцi? Яшчэ да пачатку сесii па тым, як вiталiся з iм знаёмыя, ён зразумеў, што "царыца Тамара" не абмежавалася яго жонкай i жонкай Шыковiча. Кругi ад яе плёткi-каменя шырока разыходзяцца.

Што рабiць?

Майстар у сваёй справе, Яраш быў не надта вопытны ў выступленнях. Шкада, што няма побач Кiрылы, той добра ведае "псiхалогiю сходаў". Але хiтрун з'явiўся, пазубаскалiў з дзяўчатамi, якiя рэгiстравалi дэпутатаў, атрымаў блакнот i карандаш i знiк. У яго прынцып: "На ўсiх пасяджэннях не перасядзiш, усiх дакладаў не пераслухаеш". Праўда, на яго, Ярашаў, садаклад абяцаў прыйсцi.

Пакуль загадчык аддзела аховы здароўя да нуднасцi аднатонна чытаў свой даклад, Яраш бязлiтасна перакрэслiваў, выпраўляў свой.

Пасля даклада патрабавалi перапынку.

Гукан i Тарасаў селi ў буфеце за адзiн столiк.

– Што, Сямён Парфёнавiч, знiшчым па парасяцi? Бачыш, як залiты?
– весела прапанаваў Тарасаў.

– Не, я - кефiрчык.

– Баiшся халестэрыну? Мая дачка кажа: халерастэрын. А я не баюся нiякай халеры.

– У твае гады i я нiчога не баяўся.

– Але? Нiчагусенькi?
– як бы здзiвiўся Сяргей Сяргеевiч, пасылаючы ў рот ладны кавалак парасяцiны.
– А я дык усё жыццё каго-небудзь цi чаго-небудзь баяўся. Малы - бацькi, у мяне суровы бацька, у армii - камандзiра. Калi ранiлi, ведаеш, як я баяўся, каб гэтыя эскулапы не адхапiлi нагi...

Гукан, слухаючы, стукаў кулаком па дне бутэлькi, каб вылiць захаладзелы кефiр.

– Бачыў, якiя анархiчныя замашкi ў Яраша?
– раптам перапынiў ён сакратара i так трасянуў бутэльку, што кефiр плёхнуўся цераз край шклянкi на стол. Адразу падскочыла афiцыянтка, каб выцерцi.

– Чаму анархiчныя? А калi яму сапраўды ёсць што сказаць?

– Ох гэтыя мне свяцiлы!
– Сямён Парфёнавiч разрэзаў лiмон, выцiснуў палавiну ў шклянку з кефiрам.

– Моцна ты вiтамiнiзуешся, - усмiхнуўся Тарасаў.

Старшыня гарсавета азiрнуўся, нахiлiўся над сталом, спытаў паўшэптам:

– Чуў пра яго iнтымнае жыццё?

Але, Тарасаў чуў. Нават яго жонка, работнiца бiблiятэкi, прынесла дадому гэтую навiну.

Спачатку ён паверыў: што ж, усё можа быць, такому мужчыну, як Яраш, любая ў абдымкi кiнецца. Ён не любiў падобных гiсторый, асаблiва калi справа даходзiла да партыйнага разгляду, а таму ўзлаваўся на Яраша: яшчэ яго не хапала туды ж? Але калi пра гэта пачалi гаварыць многiя другiя, сакратар адчуў, што тут нешта не так, што нехта стараецца, каб плётка разышлася па горадзе. Хто i з якой мэтай - хацелася яму даведацца. Таму ён насцярожыўся, калi пра гэта загаварыў i Гукан.

– Старая любоў з дачкой Савiча. Адкуль цягнецца, а? Цяпер ты можаш зразумець "прынцыповую" падаплёку артыкула Шыковiча.

Тарасаў чытаў ужо другi варыянт артыкула, дапоўнены расказам Зосi, Шыковiч прыходзiў раiцца з iм. Усе факты, на яго думку, заслугоўвалi самай сур'ёзнай увагi, хоць для публiкацыi патрабавалiся дадатковыя даследаваннi. А тут, выяўляецца, вунь як паварочваюць, вунь да чаго зводзяць! Дагэтуль ён ставiўся да старшынi даволi прыязна, хоць бачыў i разумеў яго слабасцi i памылкi, частка з якiх iшла ад яго асабiстых чалавечых якасцей, другая - ад пэўнага часу, калi ён выхоўваўся як кiраўнiк. Ён дараваў Гукану шмат якiя слабасцi i памылкi: iдэальных людзей мала. Але ад гэтых Гуканавых слоў яго скаланула. Тарасаў раптам убачыў, адчуў, зразумеў: чалавек гэты варожы яму па духу, па складу думак, па адносiнах да людзей - па ўсiм. I нельга яму паблажлiва дараваць! Яго трэба бязлiтасна выкрываць!

Сяргей Сяргеевiч сказаў спакойна, але з гнеўнай непрымiрымасцю:

– Ух, з якой радасцю ты зрабiў бы iх правакатарамi i агентамi гестапа. Усiх. Нават Шыковiча, якi быў у армii.

Гукан папярхнуўся кефiрам.

А ў гэты момант Яраш у фае палаца раiўся з Кiрылам, якi выканаў сваё абяцанне - з'явiўся паслухаць садаклад сябра. Антон Кузьмiч выказаў сваю боязь, каб калегi не палiчылi яго крытыку Гаецкай за акт помсты. Ён не хацеў бы змешваць асабiстага з грамадскiм. Шыковiч, якi гадзiну гуляў па парку любаваўся залатой восенню i абдумаў цiкавы кампазiцыйны ход для наступнага раздзела сваёй кнiгi пра падполле, быў у бадзёрым i ўзнёслым настроi. Ён бачыў, што Яраш хвалюецца, i як бы радаваўся гэтаму: хоць раз угледзець сябра ў хваляваннi. Кiрыла слухаў яго з iранiчнай усмешкай. Перапынiў нечакана для Яраша, сказаў з вясёлай жорсткасцю:

– Па-мойму, ты робiшся талстоўцам.

Яраш здзiвiўся:

– У якiм сэнсе?

– У гэтым самым сэнсе. Ты мяне здзiўляеш, падпольшчык, дыверсант Яраш. Навука яўна псуе цябе.

Ты - той прыклад, калi iнтэлiгентнасцi замнога, а гэта таксама шкодна. Ды калi яна дала табе аплявуху, пляснi яе пяць разоў. Пляснi так, каб iскры з вачэй пасыпалiся, нягледзячы на яе прыналежнасць...

– Ты так думаеш?

– Я так зрабiў бы. Тут няма чаго размяжоўваць асабiстае i грамадскае.

Пошукi фактаў пра падполле выклiкалi ў Шыковiча гэты ваяўнiча-наступальны настрой. Памяркоўны, ленаваты i лiберальны раней, ён здзiўляўся цяпер сам сабе: адкуль бярэцца такая энергiя, такi iмпэт i рашучасць?

Яраш не паспеў у другi раз перабудаваць свой даклад, а таму гаварыў, амаль не заглядваючы ў напiсанае. Але гэта прыдало выступленню пафасную жвавасць i злосць да тых бюракратычных непарадкаў, якiя мелi месца ў медыцынскiм абслугоўваннi. Нiхто з дэпутатаў не чытаў больш газеты, нiхто не кляваў носам. Разоў колькi яго перапынялi воплескамi.

Тамара Аляксандраўна кляла тую хвiлiну, калi дала згоду заняць старшынскае месца. Сотнi вачэй свiдравалi яе. Яна бачыла ўсмешкi, розныя па сваiх адценнях, ад зларадных да спачувальных.

Поделиться:
Популярные книги

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4

Князь

Мазин Александр Владимирович
3. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.15
рейтинг книги
Князь

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Сонный лекарь 7

Голд Джон
7. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 7

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3