Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Слова сапраўднага лад

Сямёнава Ала

Шрифт:

І як рэмінісцэнцыя задумліва-мудрай народнай песні:

Што за сумныя песні спяваеш ты, Белая Русь! Як зацішаны боль, яны ў сэрцы маім прарастаюць. «Ой, ляцеў белы гусь...» А куды ён ляцеў, белы гусь, Калі ў небе тваім толькі шэрыя гусі лятаюць? У. Някляеў. «Што за сумныя песні...»

Някідкая фантазія народнай песні... У гэтай фантазіі-мары — нейкая даўняя непраясненая туга. І паэт, даўшы адчуць прывабнасць настраёвага каларыту песні, тлумачыць сваю суадноснасць са светам народнага твора: хацеў бы дачыніцца неяк сваім словам да тых песняў-мар Беларусі, да сваёй Радзімы.

Дык суцешыцца б тым,

што не толькі хацеў,

што паспеў

Прамільгнуць над табой,

праляцець над табой

белым гусем.

Рэальны і ідэальны свет роднай зямлі праламляецца ў розных сваіх варунках Уладзімірам Някляевым. І ў творы «Паэма-вера». Гэта і знаёмы краявід:

Мой родны край...

Алешнік над ракой,

Высокі лес,

буслоў-танцораў гнёзды,

гэта і «счарнелы крык Хатыні», «барвовы стогн Брэста», гэта і «песнявы прастор» маленства паэта, «Крэўскі замак, гульняў нашых царства», гэта ўсё, што існуе ці існавала, мары паэта і яго святыні, усё, «чым» ён — «чалавек».

Розныя абліччы роднага краю трывожаць і творчую фантазію Паўла Марціновіча, што асабліва пільна ўглядаецца ў гісторыю свайго народа («Каліноўскі», «Усяслаў», «Рокат», «1964»), у яго звычаі («Папараць-кветка»). Нават пейзаж ён успрымае не без гістарычных уплываў.

І падкупленай вартай

Расчынена брама паны.

«Таямніча і ціха...»

Шчымліва-пранікнёныя асацыяцыі Віктара Яраца — гэта таксама адбітак яго ўяўлення Радзімы:

У родным краі размаўляюць дрэвы... Мне мову не забыць бяроз і сосен і кожны гук іх старажытных слоў, бо з гэтых дрэў стартуе ў неба восень журботнымі чародамі буслоў... «Мова дрэў»

Трывалую сувязь са сваёй Радзімай адчувае У. Градоўкін, прадстаўляючы яе як канкрэтную мясцовасць, як незабыўныя з дзяцінства краявіды і як неабходны выток яго духоўнай энергіі.

Сторона лесная да озерная. По колено мхи, По пояс травы. Издали тянусь к тебе я корнями. Оборви их — брызнет сок кровавый. «Витебщина»

Для Алеся Камароўскага Радзіма — перш за ўсё славутая Мікалаеўшчына (радзіма Я. Коласа і месца, дзе вырас Камароўскі).

Не адным паэтам спазнаная тэма. Можа, таму ўвага Камароўскага засяроджваецца на хрэстаматыйна вядомым:

І карчакоў і плытагон, Суняўшы смутак ціхі, Уславяць песняй зноў таго, Чые вякуюць кнігі. «У Мікалаеўшчыне»

Што яшчэ хвалюе паэтаў-дэбютантаў? Сярод якіх, безумоўна, выдзяляецца У. Някляеў. З яго роздумам над самымі рознымі праблемамі, жаданнем, нават прагай усвядоміць складаныя з'явы навакольнага свету, сваё становішча ў гэтым свеце, заглянуць у самога сябе, у свае духоўныя сховішчы, асэнсаваць рэчаіснасць, скандэнсаваўшы думкі так, як гэта магчыма ў паэзіі, дзе ў яе самых высокіх узорах мудрасць зліваецца з эмоцыяй, абстрагаванае мысленне — з выхадам на канкрэтныя рэаліі быцця.

У. Някляеў імкнецца асэнсаваць свет у яго абстрагаваных праявах — можа, нават і губляючы магчымасць рэагаваць на кожную падзею, ствараць вершы — вокаімгненныя водгукі на кожны рух грамадскага жыцця. Ці раптам праменіцца словам проста ад адчування радасці быцця, ад таго, што не даецца аналізам і не паддаецца яму. Згонная кропля імгнення.

Глыбока ў студні боўтнецца вядро... Затархаціць пашчэпаная корба... Адзін глыток — і існуе дабро, І жыць на свеце хораша і добра. «Студня»

Ці так вось занатаваны настрой. А думка жывіць настраёвы нерв верша.

Мой снежань... Мой лекар... З усіх на свеце багоў Нe ведалі Снежня грэкі, Бога снягоў... Мой лекар... Мой снежань... Ні суму ў мяне, ні болю. «Увесь, нібы пекар...»

Сапраўды, прыгадайце гэты пушысты белы спакой, светлую музыку цішыні. Снежна, бела. Снег яшчэ маўклівы, задумлівы, гаваркія вясновыя ручаі і вясновыя навальніцы далёка. Пакуль што — таямніца спакою.

Уладзімір Някляеў умее падаць такі абразок-роздум, выявіць словам настрой, пэўную ці няпэўную думку, імкнецца ўлавіць сувязь звычайнай падзеі з глыбіннымі карэннямі быцця.

Гэтую сувязь імкнецца творча спасцігнуць і Павел Марціновіч. Ну, хаця б у вершы «Пасядзець каля вогнішча...». Ён збіраецца прасачыць неабходную і патрэбную душы сувязь з такой першароднай і неабходнай з'явай — вогнішчам, жывым агнём.

Бо душа чалавека — яшчэ не маўклівая ляда, Калі пошум галля і агеньчык у цемры начной Захавалі над ёй цудадзейную сілу і ўладу!

І сапраўды прадвесневая (прыгадаем назву зборніка) радасць чуецца ў звонкіх ад маладосці і прагі жыцця радках:

Каток, заліты свежым лёдам,— Нібы гладыш, наліты мёдам. Хто самы спрытны, самы шпаркі, Адчуй, што ты на свеце ёсць! Ад сонца з лёдам, як ад чаркі, Завейка кружыць весялосць. «Каток, заліты свежым лёдам...»

І ва Уладзіміра Някляева, і ў Паўла Марціновіча, і ў Віктара Праца многа такіх вершаў-замалёвак, у якіх аўтарскае «я», адносіны да свету нясуць адбітак вельмі пэўны, дзе настрой-імпрэсія, духоўны стан паэта выразна акрэслены.

Гэта «Святочны дзень. Высокі шлях аблокаў...», «Стыў сакавік...», «Ноч», «Горкім дымам пацягне...», «Снягі» — у Някляева, «Дождж», «У руках галінка і сцізорык», «Прадвесне» — у Марцінавіча, «Запрашаюць бакенаў агеньчыкі...», «Цвісці садам...», «Вясновы Сож...» — у Праца.

Асабліва кідаецца ў вочы нейкая нават беражлівая лірычнасць Уладзіміра Някляева.

Ты воблакам плыла... Рукамі не дастаць... Свяцілася ледзь-ледзь над рэчкай і над борам. Ад слоў маіх плыла, што я сказаў учора, Да слоў маіх плыла, што заўтра меў сказаць. Мы дзіўную з табой старонку адгарнулі. «Дзень вашай цішыні» — напісана па ёй. «Ты воблакам плыла...»
Популярные книги

Проклятый Лекарь. Род II

Скабер Артемий
2. Каратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род II

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Опер. Девочка на спор

Бигси Анна
5. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Опер. Девочка на спор

Вечный Данж VII

Матисов Павел
7. Вечный Данж
Фантастика:
фэнтези
5.81
рейтинг книги
Вечный Данж VII

Наследие некроманта

Михайлов Дем Алексеевич
3. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.25
рейтинг книги
Наследие некроманта

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Без тормозов

Семенов Павел
5. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
4.00
рейтинг книги
Без тормозов