Чтение онлайн

на главную

Жанры

Слова сапраўднага лад
Шрифт:

Адразу хачу зазначыць, сцэнічныя інтэрпрэтацыі п'ес А. Дударава — не тэма сённяшняй гаворкі, размова — пра пісьменніка Дударава. А п'есы яго — факт літаратурны. Адметны факт. З'ява.

Да таго, як пісаць п'есы, як адзначалася вышэй, Аляксей Дудараў выйшаў да чытача з прозай. І ў 1979 годзе была апублікавана яго кніга «Святая птушка», у 1981-м — рускае выданне кнігі. Выданне, што было заўважана і саюзнай прэсай (была, прынамсі, рэцэнзія ў «Литературном обозрении»), што не так часта здараецца з першай кнігай. Рэцэнзент з Данецка, нехта С. Мядоўнікаў, што ўвогуле мае звычку весці гаворку пра беларускую літаратуру «з вучоным выглядам знатака» і ментара, там таксама трымаецца прынятай манеры. Ён велічна кідае, што «першыя крокі ў літаратуры можна лічыць удалымі, і зараз перад А. Дударавым устае сур'ёзная задача далейшага самавызначэння». Данецкі крытык міласціва не абыходзіць маладога празаіка і заўвагамі — эскізнасць, прыблізнасць, слабая матываванасць учынкаў герояў, занадта настойлівая прыхільнасць да вясковай тэматыкі. Наконт недастатковай дэтэрмінаванасці нейкіх сюжэтных ходаў аўтар рэцэнзіі, мабыць, мае рацыю. Але... Мне таксама

надарылася рэцэнзаваць той зборнік, тэкст прыведзены вышэй, і мушу сказаць — не з сённяшнім рэверансам славутаму ўжо аўтару, а па тым сваім уражанні (яно засведчана тэкстуальна і пацверджана тут) — мне яго проза не падалася эскізнай і не ўявілася эстэтычнай крамолай прыхільнасць, традыцыйная, беларуская, да вясковай тэматыкі. Хаця відавочна праглядвалася перавага характарнасці («Святая птушка», «Кола», «Мульцік») над лірыка-рамантычнымі спробамі пяра («Макароў вір», «Зоркі над горадам»). І была відаць адметная рыса таленту Аляксея Дударава — выразнасць аўтарскай пазіцыі, уменне паказаць характар праз учынак, часам нават здарэнне, без дыдактыкі і просталінейнасці. І — выдатныя моўныя характарыстыкі персанажаў.

Аднак хацелася б вярнуцца да гэтага — выразная пазіцыя аўтара. Яго, Дударава, веры ў нязбытныя чалавечыя каштоўнасці — справядлівасць, дабрату, разуменне. Сацыяльна акрэсленыя каштоўнасці. Здатнасць не туляцца па закутках усведамлення, не спакушацца паўпраблемамі, мініпраблемкамі. Галоўныя высновы быцця, сэнс жыцця, абсурднасць нікчэмнага існавання — так схематычна можна акрэсліць творчы яго кірунак. Гучыць, можа, дэкларацыйна. Але паспрабуем канкрэтызаваць. А. Дудараў прыйшоў у драматургію з добрым усведамленнем асноўных уласцівасцей жанру — сцісласць і адабранасць падзей, асобая вобразная арганізаванасць, узбуйненасць катэгорыі часу, маральная напружанасць, выверанасць моўнай структуры. Хаця — дылетантаў сёння небагата «на тэатры». Што, як, чаму — не аднаму яму вядома. І ўсё ж такі — феерверкавы ўзлёт. Аўтара нацыянальнага. Згадаем, якім няпростым і расцягнутым у часе быў шлях да вядучых тэатральных сцэн краіны хаця б такіх выдатных драматургаў, як А. Вампілаў і А. Макаёнак.

Удача? Нейкі элемент, канечне, ёсць. Але гэта той самы выпадак, у якім знайшла выяўленне ўсвядомленая неабходнасць.

Беларускі драматург стаў упоравень з вядучымі драматургамі краіны.

Герой рэфлексуючы, сацыяльна калі не аморфны, дык, скажам так, пэўна не праяўлены, так шчыльна «ўвязаны» з побытам, што той пачынае здавацца ледзь не галоўнай сферай яго жыцця, трывала атайбаваўся ў сучаснай драматургіі, хаця, відавочна, не ён стварае эпіцэнтр сённяшняй тэатральнай рэчаіснасці, але ён актывізаваўся. Нават А. Гельман, герой якога, заўсёды карэлятыўны з пэўнымі сацыяльнымі і маральнымі праблемамі, паспрабаваў сябе ў амплуа чалавека, які самавыяўляецца ў не звычайных для сябе, далёка не вытворчых абставінах, абставінах «лірычнага круга» («Лаўка»). Аднак... ёсць выпадкі, калі пазіцыя аўтара бывае, мякка кажучы, нечаканай. Калі ўзяць на павер інфармацыю крытыка Ю. Смялкова («Современная драматургия», 1984, № 1), дык аўтар бліскуча напісанай п'есы «Глядзіце, хто прыйшоў!», па яго ўласных словах, узнаўляе канфлікт добрага з выдатным, і цырульнік Кінг і сям'я Табуновых-Шабельнікавых — «увогуле зусім дастойныя людзі, проста ў іх не супадае разуменне жыццёвых каштоўнасцей». Вось табе і маеш! Не супадае! А гаворка ж не пра густ да мармеладу. Гаворка пра жыццёвыя каштоўнасці. І гэта відаць у п'есе, гэтае несупадзенне. Яшчэ як. У няведанні законаў жанру ці невыразнасці пісьма Арро не папракнеш. Бліскуча! Адкуль жа гэтая самавыратавальная логіка, што абарочваецца самазнішчальнай?

А вось у гэтым, мне здаецца, адна з прычын поспеху Аляксея Дударава. І чытач, і глядач, і, безумоўна, рэжысёры бачаць яснасць сацыяльнага і чалавечага ідэалу яго п'ес. Акрэсленую, пэўную аўтарскую канцэпцыю. Увасобленую не ў «дыялагізаванай аповесці з рудыментамі дзеяння ў выглядзе рэмарак» (Н. Велехава), не ў фактаграфічных замалёўках з натуры, не ў «драммоторжественном реве Глухо-рева» (А. Пушкін).

У п'есе «Парог» станоўчы герой так і не з'яўляецца на сцэне. Гэта адзначалі многія крытыкі (напрыклад, А. Сабалеўскі), і не без падстаў. Сапраўды, пісьменніка Пакутовіча мы не пабачым. Магчыма, аўтар збаяўся, каб той не стаў дыдактычным рупарам ідэй драматурга. А ідэі гэтыя ў п'есе падымаюцца, ці, лепш сказаць, паглыбляюцца ад актуальнейшай праблемы — як знішчае асобу чалавека такое сацыяльнае зло, як алкаголь,— да прычын гэтага сацыяльнага зла. Яны бываюць розныя. Тут, у «Парогу», гэта бездухоўнасць існавання галоўнага персанажа, Буслая, падмена на нейкі час мэты існавання. Не рэчы для жыцця, а жыццё — для набывання рэчаў. І вось яны з'яўляюцца адна за адной, гэтыя рэчы і даброты. Арэчаўлены дабрабыт. Мэта дасягнута. Што далей? Святкаваць. Па свайму разуменню —«налівайце чаркі». У хвіліны прасвятлення Буслай спрабуе сам вызначыць прычыны свайго, і не толькі свайго, падзення. Вось абураецца пузаты дзядзька — гэтага яму не хапае, таго. «Ніколі не скажа..., што яму веры, мэты, чысціні не хапае» — Буслай раз'юшаны. Ён разумее падсвядома, што ёсць яны, павінны быць у чалавека. Але не меўшы сам у свой час нейкай духоўнай мэты, страціўшы натуральную, прыродную раўнавагу чалавека на зямлі, ён не набыў прыстойнага знешне стандарту бездухоўнасці, а выламіўся з нармальнага жыццёвага круга ўвогуле. І духоўны патэнцыял, што ў яго ўсё ж быў, прарываецца і зараз у філіпіках супраць той сілы, якой ён не падпарадкаваўся, але якой не змог і супрацьстаяць. Зламаўся. Выкрэсліў сябе з сям'і нармальных людзей.

У Андрэя Буслая няма вось той нармальнай сувязі з жыццём, што ў старога Васіля — Мульціка з п'есы «Вечар». Справа не толькі ў канкрэтным пацвярджэнні Васілём сучаснага экалагічнага ўсведамлення, што выводзіць як адзіную норму гармонію чалавека з прыродай.

За Васілём тое, што ніяк не мог

уцяміць Буслай. «Камунізм спачатку трэба будаваць у сваёй душы...» За Васілём — адвечная мудрасць народа, чалавека зямлі. Тое, што ў апошнія хвіліны жыцця пачынае спасцігаць Мікіта па мянушцы Гастрыт: «Я здуру людзей жыць вучыў, а мне б хлеб расціць, дзяцей гадаваць... Гэта святое... Гэта ўсё...» У словах Гастрыта — не фіксацыя вокаімгненнага перавыхавання, а ўразуменне, спасціжэнне, запозненае і цяжкім шляхам — свая хвароба, інфаркт Васіля — разуменне таго, да чаго ён усё жыццё не мог дайсці ні сэрцам, ні розумам.

Сацыяльны вопыт Васіля яшчэ больш упэўніў яго ў святасці высновы: «Я хлебароб вечны... Хлеб раблю». І будзе ён даводзіць суседцы сваёй Ганне (іх усяго траіх засталося ў вёсцы) формулу жыцця: «...мы з табой яшчэ толькі таму і жывем, што кожную раніцу па ваду ў гэты калодзеж ходзім, на сотках сваіх калупаемся... З зямлёй за доўгі век зрасліся, душой-сэрцам увайшлі ў яе...» І з ганьбай кіне пра Мікіту: «А ён іначай і не жыў... Усё жыццё з чайнікам па ваду хадзіў...»

Безумоўна, усім вядома напісанае К. Чорным, І. Мележам, Я. Брылём, В. Распуціным, В. Астаф'евым, Ф. Абрамавым, В. Бяловым, Б. Мажаевым, А. Жуком, І. Пташнікавым, В. Карамазавым пра адносіны чалавека з зямлёй, з прыродай як пра адзін з крытэрыяў яго чалавечага «я», пра свет чалавечай супольнасці, пра балючыя праблемы сённяшняй вёскі. Помняцца і «Пакуль арба не перавярнулася» А. Іяселіяні, і «Птушкі нашай маладосці» І. Друцэ. І досыць спрэчныя думкі пра адносіны чалавека з зямлёй А. Макаёнка («Таблетку пад язык»). Аляксей Дудараў тут не першаадкрывальнік. А п'еса Дударава ўсё ж прыцягвае тэатры не проста збалансаванасцю характараў і сітуацый, а глыбокім асэнсаваннем праблемы — праз мастацкую логіку вобразаў, дзеянняў, абставін. Мастацкай праўдай. А не праўдападабенствам. Свядома ці падсвядома маючы на ўвазе, што «праўдападобнасць выключаецца самой прыродай драматычнага твора» (А. Пушкін). Сёння мы часам пакідаем убаку выпрабаваныя мастацкай практыкай і тэарэтычна выснаваныя пастулаты і пачынаем апантана біць у ладкі — ах, маўляў, выхаплена з жыцця. А мастацтва ж мае свае законы і асоба ў творы не ідэнтычная асобе бытавой — пра гэта неяк фатальна забываемся. Затое абавязкова пазначым, што сюжэтны ход «Парога» перагукаецца з «Жывым трупам» Л. Талстога і што асабістая трагедыя Дугіна паўтарае драму Джэйкаба Барнса з «Фіесты» Э. Хемінгуэя. Але, як мы ўсе ведаем, гісторыя літаратуры мае доўгія спісы пераймання сюжэтаў, персанажаў. Ведаем, што шэкспіраўскі Шэйлак фігураваў у Марлоу, што гісторыя Фаўста ўпершыню з'явілася ў нямецкай народнай кнізе І. Шніпса ў 1587 г., што пералік імёнаў і назваў, адкуль браў сюжэты той жа Шэкспір, зойме добрую старонку, а то і не адну. Зусім не збіраюся параўноўваць беларускага драматурга з вялікім страдфардцам, аднак, мабыць, нават сам сюжэтны ход у «Парогу» толькі вонкава нагадвае п'есу Талстога. У Дударава жыццё выкрэслівае Буслая, у Талстога Фёдар Пратасаў сам адчужае сябе ад рэчаіснасці, якую перастаў лічыць жыццём, дастойным чалавека.

...Добра адчуваючы праблемы часу, Аляксей Дудараў не мог мінуць і тую тэму, што не перастае быць сучаснай для нашага народа — тэму Айчыннай вайны. У яго, як і ў многіх яго равеснікаў, «спадчынны боль вайны» (Ю. Палякоў). Невялікая сюжэтная прастора «Радавых» змясціла ў сабе многа праблем. У першую чаргу — найскладанейшую, той цяжкі факт філасофіі існавання, якім рабіўся пераход ад вайны да мірнага жыцця, а ў п'есе канец вайны — ён ужо адчуваўся, канкрэтна быў відзён, быў падрыхтаваны ўсім ходам падзей. Гэты факт не толькі ў прамых словах Дугіна: «Вайна хутка скончыцца... І трэба будзе жыць... Разумееш, жыць...» Складанасць пераходу да мірнага жыцця і ў спапялёнай памяці Бушцеца, для якога цяпер адзіная пэўная рэальнасць — вайна і яго нянавісць. Нянавісць да фашыстаў, але яна выключае і магчымасць хаця б чалавечай спагады да сваёй жонкі-нявесты (яго забралі на вайну ад вясельнага стала). Пабачыўшы яе (яна чакае з болем і крыўдай, але і з нечаканай для яе самой надзеяй (жывое жыццё!) дзіця ад ненавіснага чалавека, ворага), Бушцец не схацеў пазнаць яе. Нават пошчак салаўя для Бушцеца — толькі повад раз'юшана ўхапіцца за аўтамат. Знявечанае яго ўсведамленне пакуль што не прымае нічога, акрамя вайны.

Пячатка вайны паклала свой няўмольны адбітак і на медсястру Галю. Прымусіла пасталець раней часу, расплаціцца жаночай годнасцю за пранізлівы чалавечы жаль. А не адбіла адчування светлаты жыцця, высокага парыву, мары.

Не адыходзіць ад былога партызана Дзерваеда цень спаленых фашыстамі жонкі і дзіцяці.

Адзін толькі Адуванчык, хаця ён таксама са спаленай фашыстамі вёскі, неяк шчасліва не пацямнеў усведамленнем, захаваў уменне нармальна радавацца, нармальна адчуваць, нармальна думаць пра будучае пасля вайны.

Гэта п'еса А. Дударава ставіць і яшчэ адну праблему, відавочна, тэзісна сфармуляваную Дугіным так: «А мы ўсе ў радавых... Ад маршала да цябе (мае на ўвазе Адуванчыка)...» Радавыя вайны. Думка гэтая вынесена ў загаловак п'есы. І сцвярджае яна тую роўную адказнасць і роўны гонар барацьбы і перамогі кожнага салдата вайны.

Тут і складанейшая праблема выбару. Дзерваед не мог ні выратаваць жонку і дзіця, ні загінуць разам з імі. Ён глядзеў з засады, як паляць хату, а не меў права нічога зрабіць — страта данясення, якое ён і яго таварышы павінны былі даставіць па прызначэнні, каштавала б жыцця цэлага атрада. У другой п'есе А. Дударава, «Выбар», экіпаж танка ахвяруе сабою дзеля жыцця дзіцяці. Гэта праблема ўвесь час хвалюе драматурга.

Некалі В. Р. Бялінскі пісаў: «Мы глыбока спачуваем герою, які загінуў у барацьбе або прыняў смерць дзеля перамогі, але мы ж ведаем, што без гэтага падзення або гэтай пагібелі ён не быў бы героем, не ажыццявіў бы сваёю асобай вечных субстанцыяльных сіл, сусветных і вечных законаў быцця». Тут усё ясна. А якія сілы ўступаюць у дзеянне ў выпадку з Дзерваедам або з тым экіпажам танка? Якая ахвяра апраўданая? Які выбар годны чалавека? Ці ажыццявіў ён сваёй асобай тыя вечныя субстанцыяльныя сілы?

Поделиться:
Популярные книги

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Месть Пламенных

Дмитриева Ольга
6. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Месть Пламенных

Как я строил магическую империю 6

Зубов Константин
6. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 6

Идеальный мир для Лекаря 24

Сапфир Олег
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь