Слова сапраўднага лад
Шрифт:
Тут самая пара што-небудзь канкрэтнае давесці да параўнання. Радкоў, праўда, не лічыла, але ва ўсіх выпадках, калі нешта прасілася на параўнанне, відаць была эквілінеарпасць перакладу, адпаведны радок быў на месцы. Але галоўная вартасць і значнасць перакладу ў тым, што Васіль Сёмуха ідзе ў ім не ад абавязковай адпаведнасці слова слову, а ад думкі аўтара, ад настроенасці яго, ад мелодыкі і рытмікі верша, ад асаблівасцей беларускай і польскай моў. Імкнецца — і дасягае гэтага — не згубіць самай сутнасці паэмы, яе духоўнага настрою, яе стылю. Яе нацыянальнай своеасаблівасці.
Дарэчы, калі ў гаворцы пра «Польскія кветкі» па аналогіі заўсёды згадваюцца «Яўгеній Анегін» Пушкіна,
В. Сёмуха вельмі беражліва ставіцца да тэксту Тувіма, але не трымаецца за кожнае слова, як сляпы за штыкеціну ў плоце. Перакладчык адчувае размах крылаў творчай фантазіі Тувіма, стварае не зададзеную слоўную мадэль арыгінала, а паўнапраўны сатвор.
Часам, праўда, В. Сёмуха «заніжае» стыль аўтара: «На лежаках далей — іх пані у чортведама якім убранні». У арыгінале: «Далей на лежаках пані — каларытныя нечувана». («Opodal na lezakach panie/ Kolorystyczne neislychanie».) Або наадварот. У Сёмухі — абстрагавана-вытанчанае: «князь белы статнасці і паху» (пра кветку нарцыс). У Юльяна Тувіма такой абстрагаванасці няма: «нарцыс, белы князь з казкі» («narcyz, bialy ksiaze z bajki»). Мы не знойдзем у Тувіма ні «шарагі», ні гешэфту, але вольны, раскаваны стыль Тувіма, што так шырока ўводзіў у свае вершы лексіку прадмесцяў Варшавы і Лодзі і выступаў супраць «містычнай задухі» дэкадансу, мабыць, без страт можа ўвабраць гэтыя фацэтныя слоўкі. Калі ў яго ёсць «фраераў», дык чаму б там не быць і «шаразе»?
В. Сёмуха не піша (ці не публікуе) уласных вершаў. Але ўсё, што ён перакладае, гаворыць пра яго як пра паэта, майстра слова. Ён з тых, хто ўмее перадаць чужое «я», надаўшы яму ўсё лепшае ад «я» ўласнага, а самае галоўнае, даносіць жывы водар арыгінала. Перакладаючы «не літару — літарай, а гумар — гумарам, прыгажосць — прыгажосцю» (К. Чукоўскі), адчуваючы гармонію створанай паэтам рэальнасці і ўмеючы праверыць гэтую гармонію алгебрай дакладна вывераных слоў.
У сваім інтэрв'ю «Литературной Грузии» (1982, № 10) Надар Думбадзе згадвае словы Гётэ: «...таму, хто адкрывае новае, патрэбна шчасце, вынаходніку — мозг, але ні аднаму, ні другому не абысціся без душы...»
Апошнім часам, як бы наноў адчуўшы гэту ісціну і паспрабаваўшы яе ў сацыяльнай і індывідуальнай эмпірыцы, літаратуры ўсё больш настойліва спрабуюць усвядоміць духоўны вопыт, духоўны свет сучасніка ў непарыўнай іх сувязі, што існуе паміж канкрэтным сённяшнім днём, далёкім і менш далёкім мінулым і заўсёднымі законамі вечнасці.
Відавочна тэндэнцыйна вузкімі аказваюцца энергічныя прагматыкі Чашковы і мала падобныя на пераможцаў пераможцы Руслана Кірэева побач з героямі твораў Чынгіза Айтматава («І вякуе дзень даўжэй за век»), Данііла Граніна («Карціна»), Надара Думбадзе («Закон вечнасці»), Віктара Карамазава («Пушча»), Віктара Казько («Цвіце на Палессі груша...»). Гаворка тут не толькі пра канкрэтныя персанажы, а пра асноўную тэму, ідэю, настрой твора.
Не тое каб вельмі ўжо хацелася адразу «класіфікаваць», пазначыць парафію і дастачыць да пэўнага літаратурнага рада аповесць Алеся Жука «Паляванне
Сцяпан Дзямідчык, герой аповесці «Паляванне па Апошняга Жураўля», памятае заўсёды. Жывая яго душа чалавечая не можа спакойна глядзець, як гіне ўраджай, як часовы чалавек у вёсцы, толькі дзякуючы выпадку старшыня калгаса, Прымачак, збіраецца пазбавіцца ад апошніх коней — план па мясу выканаць. А Сцяпан разумее — «вёска без каня як не сапраўдная. Як без душы...». Конь, карова, сабака не проста частка гаспадаркі — частка жыцця. А ў жыцці патрэбны і дамавіты дымок над хатай, і туманы над родным полем, і перадранішняя цішыня, і жураўліны кліч, калі бліжэй да тэксту, «кліч Апошняга Жураўля».
Пра Апошняга Жураўля Сцяпан заўсёды ўспамінае ў тыя хвіліны, калі застаецца сам-насам: толькі маўклівая мудрасць поля; ці ў крайнім выпадку — паважлівая ўвага ўнука. Унуку ён і расказвае легенду пра Апошняга Жураўля. Перадаючы чутае ад дзеда. Даючы новае жыццё легендзе. Пра тое, як прыйшоў у сям'ю людзей Журавель, як, засумаваўшы па родным небе, вярнуўся да сваіх крылатых сародзічаў, а песню, душу сваю, тут, у людзей, пакінуў. Дамовіўшыся — «будзе ён кожнае восені прылятаць, будзе душу сваю гукаць. І пакуль душа тая будзе, пакуль ён па яе прылятаць будзе, датуль род наш чалавечы на зямлі будзе».
Сама легенда згадваецца недзе бліжэй да канца аповесці, а думае Сцяпан пра Апошняга Жураўля з першае да апошняе старонкі. І пасля смерці Сцяпана — як сведчанне вечнага жыцця душы народа, вечны жураўліны покліч — што абавязкова вяртаецца, абавязкова шукае водгуку.
Гэтая прытча-легенда пра Апошняга Жураўля і роздум пра адзінства вечнага і часавага, чалавека і прыроды, дзеянняў чалавечых і маральных законаў жыцця, што ў аповесці з'яўляюцца разам з думкамі пра Апошняга Жураўля, і абумоўліваюць у аповесці спалучэнне лірыка-філасофскага і сацыяльна-значнага, маральнага пачаткаў. Тут, у аповесці, дарэчы, ёсць уласцівы апошнім часам не толькі савецкай, але і сусветнай літаратуры зварот да міфалогіі, фальклору (Габрыэль Гарсіа Маркес, Алеха Карпенцьер, Лайаш Мештэрхазі, Кэндзабура Оэ, Айі Квейі Арма). І тая ж наяўнасць элементу фантастычнага — «метафары жыцця» (Ч. Айтматаў) — з'яўленне рэальнага Апошняга Жураўля, да каторага далятае, але не забівае, куля з ружжа, якое падае той, што пазней пацэліць у Сцяпана Дзямідчыка.
Гэтая легенда надае асаблівую глыбіню, важкасць задуме аповесці, яна і пазначае сувязь сучаснага з мінулым і будучым, канкрэтных падзей і ўсяго, «вечнага, што было і будзе».
Але сіла і своеасаблівасць празаіка Жука яшчэ і ў тым, што ён, тонкі лірык, пісьменнік, які ўмее мысліць глыбока, абстрагавана, яшчэ і пэўна стаіць па зямлі, дакладна ведае цану факту, асэнсоўвае актуальную сацыяльную праблему.
А сацыяльная праблема вострая. Тая, што балюча хвалюе Бялова, Абрамава, Распуціпа, настойліва гучыць у многіх беларускіх аўтараў. І жорстка, непрымірыма — тут, у аповесці Алеся Жука.