Слова сапраўднага лад
Шрифт:
Або:
Вітаю зноў паэзіі бяссмерце, Бяссмерце продкаў, сцежак і бяроз. Гэта з маналога «Выйду з сэрцам...».У «Судзе Алаізы» высакамоўныя перыяды накшталт тых, што ёсць у іншых партрэтах, можна
Драматычны канфлікт «Суда Алаізы» трымаецца на некалькіх эпізодах з жыцця Алаізы. Эпізод першы — «Замест пралога». 1902 год. Будучая рэвалюцыянерка, слухачка вышэйшых педагагічных курсаў П. Ф. Лесгафта Алаіза Пашкевіч, яе сябры і сяброўкі сабраліся на таварыскую вечарыну. Яшчэ ўсё наперадзе. Усе па-маладому ясна і светла ўспрымаюць свет, усе вераць, што «свежы вецер у голлях гудзе», перамены ў жыцці народа адбудуцца абавязкова. Ва ўсіх злёгку кружыцца галава ад усвядомленага адкрыцця — Бацькаўшчына, Радзіма: гэта Беларусь. Хаця многае ў гэтым усведамленні засмучае: на роднай зямельцы, як і па ўсёй краіне, прымус, здзекі, несправядлівасць,— але цяжкое асэнсаванне пакуль што ва ўсіх, хто прыйшоў да Алаізы, выклікае толькі гарачую прагу дзейнасці. І яшчэ большую замілаванасць да роднага краю. Так, «няма сумней зямелькі той, адзінай,/ але няма радней нам хатак тых,/ Адкуль мы выйшлі да сталіц і кніг». Яшчэ «няма ніводнай страты», яшчэ «кахаць няясная пара», «яшчэ такія маладыя клятвы». І пакуль што рытарычнай здаецца выснова адной з удзельніц вечарыны: «Страшней за ўсё ўласных страхаў краты».
Дзеянне асноўных трох частак — 1905 год, Вільня. Тыя «ўласных страхаў краты» зрабілі сваё. Загартавалася ў барацьбе, павучылася меркаваць пра ўсё з вышынь сапраўднай чалавечнасці, з вышыні ісціны, здабытай у навальніцах рэвалюцыйных баёў, Алаіза. Напалоханы ахранкай і турмой здрадзіў сабе, справе і сваёй каханай Андрэй Гмырак, зрабіўшыся жандарам і даносчыкам.
Валянціна Коўтун знаходзіць нелабавое вырашэнне гэтай сітуацыі, псіхалагічна матываванае. Псіхалагічная ж матываванасць паводзін герояў рэальна выяўляецца ў слове. А жывая хваля слова знаходзіць тут выйсце ў натуральных размоўных інтанацыях. Рытмічны малюнак верша просты, але насычаны сапраўднай энергіяй пачуцця, энергіяй думкі.
Вось як даводзіць сэнс сваёй здрады і статус свой сённяшні Андрэй Гмырак:
...рыхтуйце волю для айчыны. Але запомніце: наш бездакорны цэнз — Знішчаць і целы, і духоўны сэнс. Мы служкі бога і цара. Мы ганчакі. Мы бессмяротныя. Мы вашым ценем станем. Мы вас, паэтаў, і ў труне дастанем. І абылжэм! Бо ўсе манархі знаюць: Ў такіх, як вы, народы паміраюць. Жрацы без храмаў — гэта не жрацы. Не стане праўды — дзе ж вы, пасланцы? Народ без будучыні — гэта шлак планеты, Паэты без народа — не паэты!І дадае з пагардай:
Не зор шукаюць,— а рыхляць гароды, Цямней за ноч усе твае народы! Алаіза з годнасцю, на высокай ноце, але без напышлівай рыторыкі даводзіць: Ты хлусіш зноў... Мы людзі, не звяры. Наш чалавек... Ён і зямны, і кніжны. Ёсць прадзеды ў нас. Першадрукары, Мы з імі зернем і сярпамі пішам. Наш першы друк... Ён болем нас крануў. І след яго не толькі на бяросце. І ўбіўсяВалянціна Коўтун у драматычнай паэме імкнецца пазбегнуць просталінейнасці, «публіцыстычнага разгільдзяйства» (А. Блок). «Форма — плоць ідэі» (А. Блок). А псіхалогія характару — яна ж уся ва ўладзе не толькі ідэі, але і формы.
І пра гэта згадваецца, калі чытаецца паэма. Рэвалюцыйная змагарка — так, паэтэса, творчасць якой шмат у чым вызначыла шляхі новай беларускай літаратуры дакастрычніцкай пары — так. Але і самотная жанчына, чалавек, што перажывае не толькі страту паплечніка, але і страту чалавека, страту каханага.
Я ўся нібыта як жыццём забыта. Штодня пакуты — мой партрэт зямны.Жыццё, яго агонь, страсці, роздум, яго страты (і якія!) — патрабуюць выйсця — «аж дрыжаць і сыплюцца ў зямельку/Сухія костачкі усіх пяшчотных слоў», «...ужо душа з адных пустых вуглоў», аднак — такі жыццёвы, чалавечы, жаночы прынцып Алаізы, можа, лепш нават лічыць так:
Маўляў, з табой зусім я не сустрэлася, Не абпалілася навек, не адагрэлася, Не адпалала зорнымі прытулкамі, Не скамянела па чужой вярсце...І ўспамінае пра тую, выратавальную трывогу і надзею: творчасць.
Што наракаць? І так для пчолак-словаў Мы залатымі ліпамі цвіцём, Каб так пісаць, як жыць і быць — нанова, І паміраць нанова ўсім жыццём.Словы Алаізы, яны былі і ў яе лістах, лістах да яго, Андрэя Гмырака, цяпер іх «страшна перачытваць,/ Бо што ні кропка, то замерлы боль».
Цяжка вызначыць галоўную лінію ўзаемаадносін Алаізы Пашкевіч і Андрэя Гмырака, так спалучаюцца тут ідэйнае разыходжанне і асабістыя ўчынкі.
Андрэй Гмырак ідзе тым шляхам, які вядомы, на жаль, ад біблейскіх часоў. Сумленне — катэгорыя вечная, як і вера ў шчасце. Вера ў шчасце народа і змаганне за гэта шчасце ў яго канкрэтных сацыяльных і нацыянальных выяўленнях, што прапанаваў 1905 год,— высокая выснова. Аднак патрабуе канкрэтных учынкаў. Пацвердзіць гэтую веру справай не так проста. Як выявілася — небяспечна нават. Куды больш спакойна і зручна — зрабіць выгляд, што не верыш. Самаапраўдацца. Як гэта і робіць Андрэй Гмырак. А пазней, не шукаючы апраўдання, бессаромна канчаткова здраджвае ідэалам маладосці і былому каханню. Зноў жа — гэта перадаецца не дэкларацыйна, а праз дзеянне, учынкі. Праз логіку і алагічнасць гэтых учынкаў.
«Пракляцце адцягненасці» (А. Блок) не гняце аўтарку «Суда Алаізы», але пэўную даніну ўмоўным абазначэнням і ўмоўным дзеянням яна аддае (з'яўленне Ценю Алаізы перад Андрэем Гмыракам, напрыклад). А ўся сюжэтная калізія вырашаецца сродкамі канкрэтнымі, рэальнымі, у канкрэтным, рэальным дзеянні. Да Алаізы Пашкевіч, якая працуе фельчаркай у тым доме, дзе жывуць самыя гаротныя з людзей — вар'яты, прыязджае Андрэй Гмырак. Не той Андрэй, якога яна кахала — студэнт, паплечнік, а жандарскі служка, што віжуе, нацкоўвае, для якога не засталося нічога святога. Гэта ён, Гмырак, прымушае віжаваць за Алаізай прыбіральшчыцу Зосю Літоўскую, паабяцаўшы той вызваліць яе сына з турмы. Гэта ён, Гмырак, дае пад выглядам лекаў атруту для нявесты рабочага Восіпа Кайлюнаса. Падазрэнне, зразумела, падае на Алаізу, якая даглядае за дзяўчынай. Гмырак, даходзячы да апошняй ступені падзення, спрабуе страляць у Алаізу, забіваючы, аднак, дзяўчыну-жабрачку, якая на той момант якраз аказваецца каля Алаізы. Усё акрэсліваецца канчаткова — ніякіх ілюзій, ніякіх падманаў. Алаіза — у цэнтры барацьбы рэвалюцыі 1905 года, Андрэй Гмырак — сярод душыцеляў гэтага змагання.