Слова сапраўднага лад
Шрифт:
«Хутчэй святла!» — хаця ніякіх гарантый, што гэта ўзлёт, а не падзенне, няма, ёсць вера ва ўласныя сілы і прафесійнасць. А яно не надае моцы, вось гэтае: «А ў цырку новы бог/ З такою віртуознай падрыхтоўкай...» І ўсё ж: «Хутчэй святла!»
Выклік — гэта таксама абавязкова. І гэта не прыём, не правіла
...У вершах Валянціны Коўтун ёсць адна рыса, якую яна даўно і свядома, па-мойму, культывуе ў сваіх вершах. Абавязкова дадаць сваёй паэзіі той кшталт, якога, можа, часам і не хапае нашай беларускай вершаванай творчасці. Пашырыць семантычны, лексічны лад, абавязкова адысці ад штампу, стварыць нечаканыя, нават (хай сабе і так будзе!) эпаціруючыя злучэнні. Трошкі іранізуючы, трошкі пацвельваючыся. Любіць, сутыкаючы словы зусім розных паняційных пластоў, ствараць нечаканы эфект. І з'яўляюцца «калгасных статкаў гранды-менестрэлі», «квочкі, як цырцэі», «хмары, як дуэнні». Ёсць у гэтым, здаецца, нешта ад кніжнай наўмыснасці, у нечым водгукам ці перазовам слоўнага ўжытку Бэлы Ахмадуліпай ці Юнны Морыц. Аднак, мабыць, не грэх будзе нашай паэзіі мець і такую вось казытліва-іраніную экзотыку. Хаця часам ці не ператвараецца іронія ў самаіранічнае какецтва? Мяркуйце самі:
Мілыя залётныя гурманы... Толькі й чую: Фолкнер... Пастарнак...Але ж чытач памятае — і ў кнізе «Метраном» ёсць і Байран, і Апалінэр, і Гамер, і Адысей, і Шахаразада. Таксама гурманства?
А ў астатнім не зразумець лірычную гераіню гэтага верша нельга. Верш, дарэчы, называецца «Амаль жартам». Магчыма, тут і ляжыць ключ да разумення яго — у назве. Астатняе ж, як кажуць, на паверхні. Вечная дылема не толькі эмансіпіраванай жанчыны, але яшчэ і той, што мае доўг перад сваім талентам. Талент — ён патрабуе працы, часу, творчых намаганняў.
Воблакі спытаюць нечакана, Як жыву... Ды, пэўна, што не так! Хлеб жую. Крышу бяссонне лета. А чало сціскае той папрок: Не, жанчына, не бываць паэтам,— Бо сям'я... Як вецярок, сынок!Дзіва, што «муза вось. Утомна, басанога,—/Бежанка з крыві і міражу...».
Ёсць школа жыццёвага доўгу. Сям'я, сынок, безліч абавязкаў перад людзьмі. І без гэтай нармальнай этыкі адносін ці быць паэзіі? «Паэту цяжка не быць рэалістам» (Б. Слуцкі). Так і тут.
Знікла ўсё... Запружыніў нерушны радок. ...Хіба ж мне вось так бы ўсё балела, Каб не вы,— і людзі, і сынок?!Эстэтычныя арыенціры паэтэсы Валянціны Коўтун розныя. Адно вызначае іх незалежна ад кірунку — напал, энергія верша. Калі мець на ўвазе лірыку кахання, можа, найбольш адкрытую ў параўнанні з папярэднімі кнігамі. Як быццам назапашанае за доўгі час нарэшце выплеснулася — горача, няспынна,
...Кніга «Метраном» у многім вызначальная для паэтэсы. І не толькі таму, што за яе прысуджана Літаратурная прэмія імя Аркадзя Куляшова. Хаця сам па сабе гэты факт пра многае гаворыць. У кнізе выявіліся вельмі важныя і характэрныя якасці яе паэзіі. Паэзіі супярэчлівай, дзейснай, якая хоча ўсё выпрабаваць на вартасць, на трывучасць і на злом. Якая проста не можа не задаваць пытанняў сабе і свету, пытанняў часам блытаных, але часцей пранізліва ўзрушаных, і шукаць адказу на іх. Паэзіі, якая добра адчувае дух сучаснасці і імкнецца асэнсаваць яго ў кантэксце гістарычным. Паэзіі, якая не баіцца смела ісці на эксперымент — знаходзячы і губляючы. А як жа інакш?
«Самая трывалая аснова, над якой працуе мастак,— гэта ўспамін пра ўсё, што ён бачыў і адчуў як чалавек...» — адзначаў некалі Гюйё. Мабыць, у гэтым моц экспрэсіўнага, грамадзянска-асабістага пісьма Уладзіміра Някляева. Ёсць у беларускага паэта вось гэтая важная выснова для таго, каб пульс часу адчуваўся ў яго вершах, не аслаблены вобразна-паняційнай анеміяй, але напоўнены паўнакроўнай эмоцыяй, жывым уражаннем. І гэта не мітуслівая тахікардыя охаў і ахаў, усплёскаў настрояў, не рэгламентаваных і не кантралюемых дысцыплінай думкі. Уладзімір Някляеў заўсёды імкнецца да грамадзянскага гучання паэзіі, выходзіць да філасофскіх абагульненняў, не губляючы адкрытай энергіі пачуцця. Адкрыта абвяшчаючы:
А вершы пішуць — як жывуць. Як дыхаюць. Як паміраюць. «Мне трыццаць...»Зусім відавочна працягваючы сцвярджаць тое, што ўжо было абвешчана ў яго першай кнізе «Адкрыццё»: «Паэзія — душы маёй анкета...» («Назоўны склон»).
А першая кніга паэта з'явілася ў 1976 годзе. З'явілася не знянацку. Уладзімір Някляеў меў ужо салідную біяграфію — тэхнікум сувязі, праца на Далёкім Усходзе і Поўначы, у Мінску, завочны педінстытут, у момант выхаду кнігі ён быў студэнтам-завочнікам Літаратурнага інстытута. І, мабыць, меў вось той самы неабходны мастаку эмацыянальны і псіхалагічны вопыт, калі першая кніга стала не кволенькай спробай літаратурнага дзіцяці, а сур'ёзнай творчай заяўкай. Шматабяцаючай. З тых, калі не пагражае расчараванне. У 1979 годзе выйшаў у свет новы зборнік вершаў — «Вынаходцы вятроў», у ім была змешчана паэма «Дарога дарог». За зборнік і за паэму — прэмія Ленінскага камсамола. Ганаровая ўзнагарода. З тых, што абавязвае.
Пра што ж піша лаўрэат у трэцяй кнізе? Што змянілася за сем год актыўнай творчасці?
Час не так каб рахункі рабіць, вынікі падводзіць, але самая пара падумаць, азірнуцца і... не спыняцца.
Паэт лічыць, што час пошукаў — гэта натуральны час, у якім жыве паэт. Інакш і быць не можа. Як натуральна для яго, ідучы сваім шляхам, мець на ўвазе тую «дарогу дарог», дзе праходзіў шлях Янкі Купалы, Максіма Танка, Аркадзя Куляшова, якім Някляеў плаціць свой «шкалярскі доўг». І адчувае адказнасць перад хлопчыкам з Глыбоччыны, якому «здаецца — ён паэт».