Чтение онлайн

на главную

Жанры

Слова сапраўднага лад
Шрифт:

Любіў ён вясну. І людзей. І сапраўднае слова. Мог ацаніць. Заўважыць. Не перабольшваючы, не перабіраючы меры, без сюсюкання. Але з той доляй дабраты і патрабавальнасці, што была натуральна яму ўласцівая. Дабраты — больш да іншых. Патрабавальнасці — больш да сябе. Мне давялося быць рэдактарам трох яго кніг: «Свет жывы і блізкі», «Шлях да акіяна», «Прад высокаю красою». (А ён быў яшчэ адным з аўтараў «Истории белорусской советской литературы» і ў сааўтарстве з М. Ярошам выдаў манаграфію «Беларуская савецкая лірыка», напісаў не адзін артыкул, не адну прадмову і пасляслоўе.)

Не самы лагодны рэдактар, часам даводзіцца і жорстка правіць,

і цяжка спрачацца, я заўсёды адчувала нават нейкую няёмкасць (нешта недарабіла!), калі ён зноў і зноў правіў сябе сам. Чуйны стыліст, Бечык добра ведаў роднае слова. Гэта быў той выпадак, калі, рэдагуючы, набываеш, набываеш, набываеш. А часта здараецца наадварот — толькі аддаеш, аддаеш, аддаеш.

...З ім можна было хораша пагаварыць пра літаратуру. Пра жыццё. Пра выдавецкія справы. Згадаць каго з аднакурснікаў. Успомніць тыя даўнія, незабыўныя гады. Калі ён быў проста Варлен, а не намеснік галоўнага рэдактара Варлен Леанідавіч.

Універсітэт. Першы курс. Пяцьдзесят пятая аўдыторыя. Сто пяцьдзесят чалавек філфакаўцаў (журналісты былі тады адным з аддзяленняў на філфаку). І мы — неафіты. Варлен Бечык, Генадзь Шупенька, я... Сур'ёзны светлы хлопчык Варлен. Зусім яшчэ хлопчык. Ён нават на свае шаснаццаць год не выдаваў. Здавалася, які сямікласнік трапіў на лекцыю.

Калі з'явіліся яго першыя публікацыі ў «ЛіМе», у «Немане» — так добра ўспомніўся яго прасветлены, нібы азораны нейкай асаблівай чысцінёй твар. Хто яго ведае — можа тая прасветленасць была не толькі ад духоўнай узвышанасці, але і ад не вельмі сытага пасляваеннага часу...

Мы ўспаміналі і ўражанні ад вялікага горада. Згадвалі свабодны, лічыце, на тую пару, доступ на філарманічныя канцэрты, што наладжваліся або ў старым будынку кансерваторыі (на плошчы Свабоды, зараз там спецыялізаваная музычная школа), або ў клубе імя Дзяржынскага. Было б жаданне. Білеты былі заўсёды. Нават на Святаслава Рыхтара. Партэр — 10 рублёў на старыя грошы, 1 рубель (фантастыка!) па сённяшніх уяўленнях.

Гаварылі і пра тое, як цяжка выслабаніць вольную хвіліну для пісьма. І я неяк уздыхнула — з намерам добра паплакацца ў жылетку. А Варлен Леанідавіч тады якраз толькі што здаў у «ЛіМ» падагульняючае слова ў дыскусіі пра сучасную паэзію пад назвай «У чаканні галоўнага». Ведала, што «зацягнуў» яго добра. Але не здагадвалася пра тое, што міжволі вырвалася ў яго. «Думаеце, я — прыйшоў дахаты і сеў за пісьмовы стол? Трэба заўтра здаваць артыкул, а я ў дзесяць вечара прыйшоў з пральні самаабслугоўвання». Гэта не было дакорам. Проста ён быў добрым сынам, добрым мужам, добрым бацькам названаму сыну. Дбаў пра ўсіх, клапаціўся пра ўсіх. Акрамя самога сябе. Пра сябе клапаціцца ён не ўмеў.

І — неяк не змаглі падумаць пра яго мы. Усе мы, хто быў побач з ім. Дагэтуль свідруе думка — няўжо нельга было нічога зрабіць? Згадваюцца ўсе верагодныя і неверагодныя гісторыі выратавання, пазбаўлення ад хваробы...

Ён ніколі не жаліўся. Пайшоў у апошні свой адпачынак: «Буду пісаць кнігу пра Панчанку». Быў на дачы. Але і да таго ён праводзіў адпачынак на дачы. Праўда, з вясны распытваў пра Дубулты. Меркаваў, як даехаць — сын захапляецца веласіпедным спортам, трэба абавязкова браць веласіпед. А потым: «На дачу. Буду рабіць «Панчанку». Зразумела. Ён такі акуратны, а кніга з серыі «Народныя паэты» стаіць у плане.

Прыйшоў з адпачынку — гаварыў, што было блага. Дык, можа, што трэба? Не, нічога...

...Ён трапіў у бальніцу. Мы невялікім жаночым

гуртам пакіраваліся да яго. З кветкамі. Яшчэ з нейкімі, як нам здавалася, патрэбнымі дарункамі. Ён выйшаў — свежы, па-хлапечы жывы, у спартыўным гарнітуры, што вельмі пасаваў яму...

Выйшаў на работу. Паказваў эпікрыз (медыцынскае заключэнне), які, мабыць, свядома, каб даць яму зразумець сур'ёзнасць становішча, выдалі на рукі.

Ён глядзеў на ўсё напісанае там іранічна і з недаверам. А напісана там было многа. І не проста сур'ёзнага. Жудаснага. Але чамусьці мы падзялялі яго іронію. Згадваючы розныя дыягназы, якімі палохалі некалі многіх з нас.

А Варлен Леанідавіч паружавеў, акрыяў, здавалася, быў ажыўлены. Толькі з незвычайнай для яго ўвагай да сябе стаў хадзіць піць малако роўна ў дванаццаць гадзін аполудні.

Праўда, быў чалавек, які спачатку ўсё ведаў, мужна нёс гэты цяжар, не гаворачы нічога нікому. І дзейнічаў. Рабіў усё, што мог. Ці дакладней, рабіла.

Маці. Ларыса Лявонцьеўна. Якая настояла на аперацыі... Аперацыі, што была неабходнай. Як мага хутчэй. І якую вытрымліваюць многія.

Ён не вытрываў.

Тры дні ўсё выдавецтва, усе сябры па-за яго сценамі з ранку да позняга вечара даймалі званкамі абласную бальніцу. Тры дні, ці, дакладней, трое сутак рабілі ўсё (як заўсёды ў такіх выпадках, закрадваецца думка — ці не ўсё?), каб выратаваць чалавека...

А трынаццатага лістапада мы неслі кветкі... У той пакой, дзе ўжо не будзе больш працаваць Варлен Бечык. Дзе стала труна, каля якой сядзела з вачыма, што, здаецца, увабралі ўсю скруху свету, жанчына. Маці. Ларыса Лявонцьеўна. Былая партызанка. Любімая выкладчыца. Любімая маці... І гаварыла: «А некалі ж людзі рызыкавалі жыццём, каб уратаваць яго».

Чатырнаццатага лістапада Дом літаратара ламіўся ад людзей, якія хацелі развітацца з Варленам Бечыкам. Таленавітым і сумленным крытыкам. Светлым чалавекам. Дзелавым, па-сапраўднаму дзелавым работнікам. І хаця было і золка, і слотна, аўтобусы да Прылукаў былі таксама поўныя людзей.

Многія гаварылі. І ў Саюзе, і на могілках, і пазней, на кватэры ў Ларысы Лявонцьеўны. І гаварылі шчыра. Нават тыя, хто ўвогуле мала здатны на шчыры, бескарыслівы парыў. Варлен Бечык валодаў яшчэ і рэдкай здольнасцю зачароўваць розных людзей.

Жыццё — шляхоў і рэк падабенства: Рух падарожны распачынае Юнацтва наша з крыніц маленства І ў акіян небыцця ўпадае.

Гэта радкі з «Уступа» да паэмы «Далёка да акіяна». Цытуе іх Варлен Бечык у сваёй кнізе «Шлях да акіяна».

І далей разважае так: «Акіян небыцця... Можа здацца, што іменна гэты вобраз падказаў назву паэмы і акрэсліў значэнне апорнага слова. Так, акіянскі вобраз увасобіў тут і небыццё, у якім завяршаюцца ўсе шляхі-дарогі чалавечага лёсу. Але ў гэтай паэме ёсць і вобраз той усёабдымнай і велічнай бясконцасці, якой з'яўляецца само жыццё. Акіян жыцця, поўнага руху, падзей, пераўтварэнняў, супрацьстаіць нябыту як вобраз усвядомленага, актыўнага і мэтаскіраванага чалавечага існавання...»

Супрацьстаіць нябыту... Супрацьстаіць нябыту наша памяць пра гэтага чалавека: яго кнігі, плён яго рэдактарскай працы, яго мэтаскіраванае чалавечае існаванне.

Поделиться:
Популярные книги

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Фараон

Распопов Дмитрий Викторович
1. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фараон

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2