Сон на кургане
Шрифт:
Усе мімавольна паўтараюць апошнія дзве звароткі пад такт песні Сама. Пачынаецца напяванне без слоў, каторае паволі ўсільваецца ў нейкую жудка-сумную, прыдаўленую мелодыю, становіцца штораз ясней з чутнымі выразна словамі. Маўчыць толькі шынкар.
…Вырвалі шчасце, вырвалі вочы, Думы паганяць няславай; Сцежкі заслалі цемраю ночы, Рыюць у процьму канавы. Тутка мы п'яны, ах, п'яны Вечным пракляццемУваходзіць малады стражнік; шынкар паказвае яму месца пры 8-м, апошнім століку каля самага буфета. Песня зноў пераходзіць у нямы — без слоў — гул. Скора за стражнікам уваходзяць два музыкі — адзін са скрыпкай, другі з гармонікам; як увайшлі, усе перасталі пець.
Колькі гасцей (разам)
Ціха! ўжо прыйшлі музыкі.Музыкі садзяцца па левай старане ля дзвярэй і зводзяць скрыпку з гармонікам.
3 1-га століка
Як добра, што шынкар паклікаў… Зайграйце, толькі ж не фальшыва — Як суддзі, купленыя меддзю.3 2-га століка
Няхай маланкай смык паедзе, А так свістуча, так ігрыва, Як куля, пушчаная ў птушку.3 3-га століка
Як аплявухі, рэжце звонам; Гудзі гармошкай, як кадушкай, Як бізуном гудзе аконам.3 4-га століка
Скрыпніце й скрыпкай, і гармошкай, А так піскуча, так прымерне, Як тыя ў фабрыках шасцерні.3 5-га століка
Звініце, йграйце п'яна-звонка, Як шклянкі гэтыя і пляшкі, Каб аж забегалі мурашкі.3 6-га століка
Звініце, як ноч гэта звоніць,— Як на змазоленай далоні Звініць апошняя капейка.Сам
Я чуў шмат лет таму жалейку…Музыкі, глушачы далейшыя словы Сама, пачынаюць іграць «Ой-ра, ой-ра»; некаторыя з гасцей выкручваюць п'яна ў такт ігры за столікамі нагамі. Усе гамоняць і ў нос падпяваюць музыкам.
Сам (як музыкі перарвалі ігру)
А каб цяпер — «Волны Дунаю»… Дунай я часта ўспамінаю.Іграюць «Волны Дуная»; усе ім падцягваюць; пасля — як падніманыя з месца невядомай сілай — пачынаюць у пары з дзяўчынай круціцца; выгляд кожная пара мае ненатуральны — паўдзікі, пануры, рэшта — па адным пры кожным століку — сядзяць і глуха падпяваюць музыкам. Сам такжа круціцца; сгражнік сядзіць. Па колькі мінутах адчыняюцца ў шынку дзверы і два мужчыны ўцягваюць замёрзшую скасцянеўшую кабету; усе, не дагледзеўшы гэтага, час нейкі яшчэ круцяцца.
Шынкар (такжа не заўважыўшы спачатку)
Што гэта? Што? Святы Бог з вамі! Скуль вы з такою падарожнай?1-ы мужчына (музыка і гульня ціхне)
Замерзла тутка пад вакнамі, Яшчэ к жыццю вярнуці можна.2-і мужчына
Мы йшлі сюды шукаць начлегу — Глядзім — ляжыць, як корч, кабета.Шынкар
Нясіце снегу! Жывей снегу! Снег памагае ў разах гэтых.Нехта з гасцей
Так, як нябожчыку палонка.Усе абступаюцца каля замёрзшай і ўглядаюцца.
Стражнік (адскакваючы, як бы спужаўшыся)
Моя мамаша…Сам (валячыся на калені над замёрзшай)
Мая жонка…1910–1912