Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сон на кургане

Купала Янка

Шрифт:

Сам (падымаючы з дзяўчынай чарку)

За тых, хто родны край зніштожыў I к цемрам вечным кладкі мосціць. За тых…

Шынкар (перапыняючы Сама)

А што на свеце божым Чутно цікавенькага, госці?

Пры 1-м століку

1-ы

Што ж? Народ грэецца, як можа: Агонь раскладвае усюды.

2-і

3 кастры спляснеўшай і саломы… I то ўсё грэюцца прыблуды.

Пры 2-м століку

1-ы

Масты старыя йдуць ма зломы, Старыя стаў паліць руіны.

2-і

Не збудаваўшы сабе новых — Мець будзе духу, як з націны.

Пры 3-м

століку

1-ы

Ўжо тлеюць вогнішчы у ровах, Пяройдуць скора і на горы.

2-і

Пачаў падпал разводзіць знізу, Каб сам прапасць лепш мог у норах.

Пры 4-м століку

1-ы

Стаў класці ўжо на вокны маты, У куты кладзе абноскі рызаў.

2-і

К вакнам прыладжывае латы, А дзверы насцеж раскрывае.

Пры 5-м століку

1-ы

А ўсё ж, і ў горадзе і то ўжо Агонь на вуліцах палае.

2-і

I гінуць самі ў ім, як смоўжы, Нагой сляпою растаптаны.

Пры 6-м століку

1-ы

Але ахвота змагаць сцюжу Усіх з пасцелі прэ ад рана.

2-і

Ахвотай і надзеяй дужы, На дзеле ж слабшыя ад мухаў.

Сам

Яшчэ бізун замала хухаў, Замала пёк рабоў пакорных; А ў думах выхаваны зморных, Не знаюць, дзе пячэ, дзе студзіць.

Мнішка (увайшла з двара і, адбіўшы паклон у бок абраза, абходзіць столікі)

На манастыр і на храм божы…

3 1-га століка

3-пад храмаў лепш ідзі у людзі Палоці грады, жаці збожжа.

3 2-га століка

Лепш лён ідзі часаць і прасці, Для голых шый лепш кашулёны.

3 3-га століка

Нясла ж ты помач у няшчасці Ў свас радзімыя староны?

3 4-га століка

У муры чымся зашывацца, Ідзі лепш к працы на прасторы.

3 5-га століка

Не мур павінен храмам звацца, А цэлы свет — зямелька, зоры.

3 6-га століка

Дзяцей ідзі лепш гадаваці, На бітву будучую сілы.

Сам

Йдзі сонца ўсходу выглядаці Над сваіх прадзедаў магілай.

Уваходзіць фокуснік; мнішка з нічым выходзіць.

Фокуснік (дастаючы з-пад палы паперыну, зложаную гармонікам, і кланяючыся гасцям)

3 вашай ласкі, сызвалення Даць хачу вам прадстаўленне, Каб вас лепш ахвота брала, Лепш шынкоўня таргавала. (Паказваючы.) Вось кусочак вам паперы — I не белы, і не шэры — Ў сабе мае моц такую,— Што захочаце, збудую. Перш, во хата, як ёсць, хата, Каля хаты — плот, як крата; Мужычок сядзіць у хаце I пляце сабе сам лапці. А вось хорам, як ёсць, дворны — Пабяляны і прасторны; Хтось ля ганка стаў без шапкі I цалуе пана ў лапкі. Гэта фабрыка ўжо будзе,— Вось закураны ў ёй людзі; У неба з коміна дым валіць. Як бы душ там гатавалі. Во — шынкоўня, як і наша, Так галубіць, як і страша; Шынкарочак за буфетам: Рад гасцям зімой і летам. Суд — будынак, значыць, гэты,— Кругом вострыя штахеты: Засядаюць у ім суддзі — Брушкі тоўсты, ў бляхах грудзі. А во! гэты мур цагляны Нашым братам збудаваны: У вокнах краты, тоўсты сцены… Ну, — астрог — наш хлеб штодзенны. Тут сібірскія абшары: Поле пусткай, неба — ў хмарах; Сцюжа, лес сапуць пакутай, Як бы звоны вечных путаў. Тутка — могілкі шарамі Між лазовымі кустамі, Толькі крыжа штось не відна… Знаць, яму тут стала стыдна. А вось сельская зноў хата. Каля хаты плот, як крата; Мужычок сядзіць у хаце I пляце сабе сам лапці. Далей — тое ўсё, як казка… А за працу мне што ласка: 3 гурту — нітачка, другая, А ўжо голы пятлю мае. (Абыходзячы гасцей з шапкай.) Будаваў без інжынера, Без людзей і без сякеры.

Колькі галасоў (кідаючы медзякі ў шапку, пасля чаго фокуснік выходзіць з шынкоўні)

Што ж? нядрэнныя паперы.

Па выхадзе фокусніка Сам пачынае нехаця званіць пальцамі па ліры. Усе звяртаюць на яго ўвагу.

Колькі галасоў

А, лірнік! Што там шэпчаш звонам?! Грымні, каб чутна ўсім было нам.

Сам (кладучы ліру на каленях)

Канечна, мае голас ліра, Бы толькі слухалі вы шчыра. (Грае, манатонна напяваючы.) Ходзіць сцежкай-пуцявінай Ад хаціны да хаціны Лірнік з лірай звонкаструннай, Паглядаючы ў свет сумна. Сонца потам палівае, Ноч жудою спавівае, Вецер світку рве і шчыпле, Снег у вочы смоллю сыпле. Сыпле ў вочы, як пасеі, Бараду яго развеяў На старонкі на абедзве — Ён пляцецца ледзьве-ледзьве. Плечы горб гняце пахіла, Грудзі ўпалі, як магіла, Чуць-чуць ходзяць ходам ногі На дарогу, то з дарогі. Ёмка ўжо трасуцца рукі: Многа мелі, знаць, дакукі; Толькі голас знае дзела — Дабываюць грудзі смела. Чуць ідзе, а звоніць з лірай На старонкі на чатыры I старой, і новай песняй Так магуча, так балесне. А калі ж к нам змілаванне 3 дальняй далі прыйдзе, гляне? Лад-парадак пазаводзіць, Думкі песняй асалодзіць? А калі ж к нам рыцар важны Прыплыве Дунаем з княжнай? Нас падыме, заахвоціць К лепшай славе і рабоце? А калі ж к нам прыйдуць весці, Што пара усім засесці На пачэсным на пасадзе Ў роднай долі, ў роднай радзе? А калі ж мы загуляем За вялікім караваем, Закалышамся каронай Ля дубровы ля зялёнай? А калі ж наклеплем косы На чырвоныя на росы, Што палеткі сушаць нашы,— Хлеб людзям, а коням пашу? А калі ж пясняр вялікі Нашай песняй пусціць клікі I гарой, і даліною, Дрогне небам і зямлёю? А калі ўсё гэта будзе? Дзе схавана, дзе марудзіць? Ходам ходзіць — не прыходзіць, А, здаецца, клічам годзіць… Клічам каняй на пагоду Ад усходу да заходу, Молім, сеем рэчкай слёзы Ад марозаў да марозаў; I нічога, а ўсё толькі Паганяюць больку болькі, Са старонкі левай, беднай Маладзік страчаем бледны. Ждуць пасеву горы, долы, Нашы нівы, нашы сёлы, Няма ж месца ад залома Ані ў полі, ані дома, Пакрывіла сцюжа хаты, Пазмятала стрэхі з латаў — Пазмятала, не спытала, Ў чыстым полі пахавала. 3-пад глухога неба хмары Кветкі губяць на папары, Бор хістаюць векавечны, Дуб кладуць далоў няўсечны. Ўсё палошчуць і дрыгочуць; Хоць бы йшлі ўжо — йсці не хочуць. Хто прагоніць, хто ўбароне, Крыжам ляжа на загоне? За гарамі, за даламі Дрэмле сонца наша з намі; Ночка ходзіць, не адходзіць I сляпой савой заводзіць. Ад далёкіх, блізкіх ветраў На жывых напала нетра, На забранай сенажаці Стогнуць дзеці, плача маці. Ані знаку агняцветаў, Праўды-маткі не шлюць свету Жыватворнаю крыніцай Ад граніцы да граніцы. Лірнік Лазар ходзіць, плача, I ніхто яго не бача. Не прыходзіць змілаванне 3 важнай весцю ў добрым стане.
Поделиться:
Популярные книги

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Младший научный сотрудник

Тамбовский Сергей
1. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Младший научный сотрудник

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман

Бывшая жена драконьего военачальника

Найт Алекс
2. Мир Разлома
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бывшая жена драконьего военачальника

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Дорога к счастью

Меллер Юлия Викторовна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.11
рейтинг книги
Дорога к счастью

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Дайте поспать! Том IV

Матисов Павел
4. Вечный Сон
Фантастика:
городское фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том IV

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Светлая ведьма для Темного ректора

Дари Адриана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Светлая ведьма для Темного ректора

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле